Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Апаненты Суханава звярталі ўвагу на тое, што К. Маркс не мог прадбачыць эвалюцыю рускай абшчыны за тыя паўстагоддзя, якія прайшлі да часу рэвалюцыі. Спасылаючыся на дыскусіюўгазеце «Бедната», дзе ўсе карэспандэнты выступілі супраць абшчыны, яны тлумачылі гэта тым, што абшчына ў трох аспектах адмоўна ўплывае на развіццё сацыяльных адносін на вёсцы: «...па-першае, яна затрымлівае гаспадарчы і культурны рост бядняцкіх і серадняцкіх масаў; па-другое, аб’ядноўваючы дробных таваравытворцаў у старой саслоўнай арганізацыі, яна тармозіць іх аб’яднанне ў адзіна магчымай форме — кааператыўнай; па-трэцяе, дзякуючы ёй капіталістычныя адносіны ідуць не шляхам чыстага капіталістычнага развіцця, а па старыхчыста кулацкіх, гандлёва-ліхвярскіх кірунках» [49, с. 118]. У сваіх аргументах апаненты Суханава спасылаліся на сведчанні селькораў, якія пісалі: «Ці знойдзеш лепшую глебу для лёгкай нажывы, чым нашая абшчына. Абшчына — гэта мутная вада, у якой таклёгка ловіцца рыбка на пусцяшную нажыву. Тут і пакосы за чвэрць самагону прапіваюцца ўсім мірам. Тут у якойнебудзь абяздоленай удавы адбіраецца зямля па розных прычынах і прапіваецца ўсім мірам заможнаму мужыку-“дабрадзею”. У абшчыне пад рукой і бядняк, які прайуе цэлымі днямі за пазычаны пуд мукі» |49, с. 117].
Апаненты абшчыннага шляху сцвярджалі, што хутаране і жыхары землеўпарадкаваных пасёлкаў ахвотней кааперуюцца, ствараючы машынныя і іншыя таварыствы. He звяртаючы ўвагі натое, штосупярэчыцьсам сабе ў меркаваннях аб эвалюцыі абшчыны, М. Кубанін цытуе наступнагаселькорабеднаты: «Абшчына так і засталася дарэвалюцыйнай абшчынай. У ёй і зараз улада “міру”. У ёй і зараз кіруе кучка міраедаў і “крыкуноў”. Абшчына, кіруемая гэтаю кучкай, ненавідзіць усё новае. У ёй яшчэ ідуць штогоднія перадзелы зямлі і лугоў, прапіўка іх за самагон, здача іх у арэнду з магарычом, адвод сядзібаў за магарыч» 149, с. 123].
He з’яўляючыся ўдзельнікам пазначанай дыскусіі, Д. Ф. Прышчэпаў і яго прыхільнікі ў Наркамземе і навукова-даследчых установах фактычна былі на баку апанентаўабшчыны. Наркам земляробства БССРушэрагу сваіхартыкулаўсцвярджаў, што ва ўсходняй частцы Беларусі абшчыны не існавала. У газеце «Звязда» за 1926 г. ён пісаў: «На тэрыторыі Гомельшчыны не існаваў абшчынны парадак землекарыстання, і таму сучасная зямельная палітыка, наскрозь абшчынная,
патрабуе зьмены і правядзення яе на прынцыпах, устаноўленых на Беларусі». Д. Ф. Прышчэпаў выдатна разумеў, што шматдзетныя сем’і (пераважна бядняцкія) будуць незадаволеныя, у тым ліку з прычыны адмаўлення прынцыпу размеркавання зямлі па едаках. У той час, як для Мінскай, Бабруйскай, а таксама Віцебскай акруг былі характэрныя дробныя населеныя пункты, па Магілёўскай і асабліва Гомельскай акругах згодна з перапісамі пераважалі буйныя пасёлкі. Наркам земляробства быў незадаволены дадзеным фактам і лічыў гэта праявай уплыву абшчыннай формы. Д. Ф. Прышчэпаў звяртаў увагу на неабходнасць прэвентыўнай растлумачальнай работы сярод сялянства. Сітуацыя ўскладнялася тым, што сяляне з істотным недаверам адносіліся да ўладнай агітацыі. «Калі цяпер правесьці падзел зямлі па едаках, які фактычна зьяўляецца чорным перадзелам, дык я ўпэўнены ў тым, што праз некалькі год, як толькі зьменіцца лік едакоў, ізноў сяляне пачнуць шукаць няправільнасьці і ізноў будуць дзяліць зямлю па едаках. Такім чынам, мы такой палітыкай ставім вёску на шлях перманентнага “чорнага перадзелу”, пры якім рэарганізацыі сельскае гаспадаркі нельга будзе правесьці. Сяляне будуць умець дзяліць зямлю, а не гаспадарыць», — пісаў Д. Ф. Прышчэпаў [50].
На суседніх з БССР тэрыторыях Расійскай Федэрацыі назіраліся крыху іншыя працэсы. Да прыкладу, у 1928 г. па Пскоўскай акрузе на долю абшчыны прыходзілася 95,4 % працоўнага зямельнагафонду [51, с. 151]. «К.алібабшчынасапраўды была навязаная дзяржавай, — піша Л. В. Аліева, — то наўрад ці яе ўзнаўленне адбылося б у такіх маштабах і паўсюдна. Больш таго, палітыка яе прымусовага разбурэння якразбыла распачатая менавіта дзяржавай пры правядзенні аграрнай рэформы Сталыпіна і скончана была сацыялістычнай дзяржавай у 1927—1929 гг., калі былі прынятыя законы, якія забяспечвалі падпарадкаванне абшчыны» 151 ].
У сярэдзіне 1920-х гг. пачынаецца праца над стварэннем агульнасаюзных «Асноўных пачаткаў землекарыстання і землеўладкавання», якія павінны былі паскорыць пераход да калектыўнай гаспадаркі. Пазіцыя беларускіх савецкіх улад да іх ужо адзначалася вышэй. «Агульныя пачаткі» былі выдадзены напярэдадні пераходу да суцэльнай калектывізацыі (Зямельны закон) Саюза ССР, прыняты Пастановай 4-йсесіі ЦВК 4-га склікання 15снежня 1928 г. [52].
Ужо падчас пераходу да рыначных адносін вызначыліся істотныя супярэчнасці паміж савейкай уладай і абшчынай, якая ўсё часцей выяўляла незадаволенасць пашырэннемуплыву заможнагасялянства, жанчын і г. д. Уладныя структуры, імкнучыся пераадолець кансерватызм абшчыны ў гэтым кірунку, спрабавалі ажывіць дзейнасць мясцовых саветаў, пашырыць іх матэрыяльнае забеспячэнне. Так, улада пачала працэс стварэння бюджэтаў сельскіх Саветаў, што прадугледжвалася Законам ад 24 жніўня 1927 г. «Аб са.маабкладанні сельскага насельніцтва». Згодна з ім збор і расходаванне сродкаў самаабкладання праводзіліся сельскім Саветам. Пашырыліся магчымасці сельсаветаўумешваццаўсправызямельныхтаварыстваў [53]. Нягледзячы натое што Законам забаранялася нямэтавае расходаванне сродкаў, такія факты мелі месца. Бліжэй да суцэльнай калектывізаныі, калі сялянства, асабліва заможнае, адчула ўвесь цяжар падаткаў, пачаліся выступленні супраць
самаабкладання. У шэрагу выпадкаў сяляне былі незадаволеныя тым, што сродкі выдаюцца, а школы ці настаўнікі ў школе адсутнічаюць. Нягледзячы на імкненне ўлад ажыццявіць пэўны сінтэз сельскіх Саветаў і сходаў, заўважна імкненне аддаць перавагу менавіта сельсаветам. Сутыкаючыся з выявамі бюракратызму, сельскія сходы, наадварот, у шэрагу выпадкаў падмянялі сабою саветы. Супрацьстаянне яшчэ болып павялічылася з пачаткам калектывізацыі. Рашэнне аб самаабкладанні павінна было прымацца сельскім сходам. Зразумела, што рэалізацыя такога палажэння ў выніку заставалася цяжка рэалізуемай. Але пачынаючы з 7 студзеня 1928 г. збор самаабкладання ажыццяўляўся органамі дзяржаўнай улады. Ва ўмовах росту прымусовых хлебанарыхтовак гэта яшчэ ў большай ступені аб’ядноўвала вёску, таму што селянін разумеў, што цяжкасці суседа могуць перакінуцца і на яго хату.
15 снежня 1928 г. ЦВК СССР прымае Пастанову «Агульныя пачаткі землекарыстання і землеўпарадкавання». Заўважна, што дакумент усё ж захоўваў кампрамісны характар. У ім выявіліся (хоць і часткова) заўвагі, што выказваліся з боку партыйна-савецкіх кіраўнікоўзсаюзныхрэспублік (у прыватнасці, РСФСР). Абшчынны парадак захоўваўся для ўсяго СССР, хоць гэты дакумент істотна змяняў і прававы статус абшчыны, і шэрагтрадыцыйных падыходаў. Удзельнікамі сходу грамады (як і абраныя ў яе выбарныя структуры) маглі быць толькі сяляне, якія мелі выбарчыя правы. У межах новаўвядзенняў пэўнае месца займала і пераўпарадкаванне зямельнай грамады сельскім Саветам [55, с. 299—307]. Пры гэтымусе яе правы і абавязкі перадаваліся сельскім Саветам. Разам з тым можна гаварыць аб плаўным пераходзе. Калгас тэрытарыяльна нярэдка супадаў з абшчынай, з’яўляўся яе пераемнікам, ён (як і абшчына) выконваў сходную функцыю пасрэдніка ў адносінах селяніна з дзяржавай. Як і абшчыну, калгас складана было пакінуць, ён нёс адказнасць (як калісьці абшчына па выкупных плацяжах) па выкананні абавязковых нарыхтовак. Захаванне абшчыны перадвызначыла тое, што сяляне часам уступалі ў калгас «усёй грамадой» [55, с. 365]
Можна заўважыць аднак, што паскарэнне тэмпаў калектывізацыі напрыканцы 1920-х гг. адбывалася нераўнамерна ў розных частках БССР. Аддзел ЦК КП(б)Б па рабоце на вёсцы адзначаў увосень 1929 г., што найбольшая колькасць калектываў была створана ў 1929 г. у тых акругах, дзе захавалася ў болынай ступені абшчына: Гомельскай, Мазырскай, Магілёўскай. Пры гэтым менавітатам выяўлялася значная колькасць так званых «ілжэкалгасаў». Найгоршая сітуацыя складвалася ў Цэнтральнай Беларусі (Мінская акруга, Любанская, Асіповіцкая, Бабруйская). Няшмат лепш справа калектывізацыі ажыццяўлялася там, дзе зацвердзілася на працягу першых двух дзесяцігодцзяў XX ст. хутарская форма (Полацк, Орша, Віцебск) [56, л. 141 — 143], Разам з тым наўрад ці можна згадзіцца з В. Ц. Разанавым, што з’яўленне і распаўсюджанне «кааператыўных форм» — вынік пэўнай абшчыннай трансфармацыі, а тым больш «інстытуцыйнага пераўтварэння» сялянскай абшчыны [57, с. 343],
Сельскія сходы падчас калектывізацыі нярэдка не падтрымлівалі тыя мерапрыемствы, што ажыццяўлялі ўлады. У 1929 г. прымаецца палажэнне аб сельскіх
сходах. 3 гэтага часу яны маглі адбывацца толькі з ведама сельскіх Саветаў, і на гэтых сходах маглі прысутнічаць толькі тыя, хто захаваў выбарчыя правы Вызначаецца таксама імкненне павялічыць ролю мясцовых Саветаў. 21 красавіка 1930 г. прымаецца новае палажэнне аб сельскіх Саветах, у якім вызначалася, што «сельскі Савет з’яўляецца вышэйшым органам улады ў межах яго тэрыторыі». 3 мэтаю забеспячэння большасйі ў Саветах прыхільнікаў калектывізацыі былі праведзены перавыбары Саветаў. Разам з тым дадзены працэс акрэсліваўся неабходнасцю пазбавіцца ад той часткі апарату батрацка-бядняцкага паходжання, якая вызначалася празмерным радыкалізмам. Прыкладна такія ж падыходы былі задзейнічаны пры рэалізацыі Палажэння аб раённых з’ездах Саветаў і раённых выканаўчых камітэтах, прынятага ў лютым 1931 г. 158]. Згодна з пратаколам пасяджэння Палітбюро ЦК ВКП(б) у раёнах суцэльнай калектывізацыі, калі было калектывізавана не меней 75 % сялянскіх гаспадарак, зямельныя таварыствы ліквідаваліся [59, с. 669].
Значнае месца ў сацыяльным развійці вёскі мелі камітэты сялянскай узаемадапамогі. Развіццё рыначных адносін перадвызначыла стварэнне новага палажэння аб камітэтах, і на працягу 1924—1929 гг. яны сапраўды адыгралі пэўную ролю ў дапамозе, а галоўнае — у згуртаванні бяднейшага сялянства. Аднак ужо ў гэты час яны паступова становяцца органамі прымусу не толькі з пункту гледжання членства, але і ў падштурхоўванні сялянства да ўступлення ў кааперацыю. Урэшце лёс камітэтаўпаўтарыўлёс сельскіхсходаў. Намяжы 1920—30-хгг., толькі часткова выканаўшы ўскладзеныя на іх абавязкі, яны ліквідуюцца (згодна з Пастановай ЦВК СССР ад 1 лютага 1932 г. пераўтвараюцца ў касы ўзаемадапамогі калгаснікаў) [60, 61].