Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
У 1924— 1926 гг. у ходзе ажыццяўлення агульнай для цэнтральнай і ўсходняй частак Беларусі землеўпарадкавальнай палітыкі значная перавага аддавалася пасёлкам. Для гэтага выкарыстоўвалася дадатковае зямельнае забеспячэнне, ільготы пры вызначэнні платы за землеўпарадкаванне і інш. Паводле плана развіцця сельскай гаспадаркі на другую палову 1920-х гг. яны павінны былі скласці адну чвэрць ад усіх форм землекарыстання. Наркамат земляробства БССР вызначыў задачу «як мага менш перасоўваць насельніцтва». У выдадзенай гэтай установай у 1925 г. брашуры «Сельская гаспадарка Беларускай ССР і мерапрыемствы па яе аднаўленні» адзначалася, што «рассяленне на хутары зараз, нават калі яно і было б найбольш дасканалай формай землекарыстання, мера несвоечасовая і для многіх гаспадарак — разбуральная». Кіраўніцтва Наркамзема мусіла манеўраваць паміж эканамічнымі патрэбамі дзяржавы і ідэаламі сацыяльнай роўнасці, дэкларава-
нымі Кампартыяй. 3 пункту гледжання перспектыў павелічэння сельскагаспадарчай вытворчасці, зніжэння сабекошту прадукпыі і ўліку схільнасцей сялянства найбольшай эфектыўнай формай была хутарская гаспадарка. Калі на пасёлках і адрубах вытворчасць лёну для сялян не прыносіла даходу і з’яўлялася стратнай, хутаране мелі да 40—45 % прыбытку. Спецыяльная камісія, якая даследавалаў 1928 г. стан сялянскай гаспадаркі ў розных рэгіёнах БССР, адзначала, што ва ўмовах пераважна хутарскога землекарыстання сельскагаспадарчая вытворчасць у Віцебскай акрузе развівалася больш інтэнсіўна. Беларускі эканаміст прафесар М. П. Макараў таксама не адмаўляў найбольшай эфектыўнасці хутароў сярод астатніх форм індывідуальнага землекарыстання. Па рацыянальнасці выкарыстання зямельнай плошчы ён ставіў хутары вышэй за іншыя формы арганізацыі гаспадаркі, у тым ліку калгасы.
У 1926 г. з усіх хутарскіх гаспадарак рэспублікі 25,6 % былі створаны да Кастрычніцкай рэвалюныі 1917 г., астатнія пасля: 23,2 % — на падворна-цераспалосных землях у ходзе землеўпарадкавання, больш за 50 % — на былых памешчыцкіх землях, атрыманых сялянамі пасля 1917 г. У 1926 г. у Аршанскай акрузе ўзнікла больш за 33 % хутароў, у Віцебскай — каля 75 % ад астатніх форм землекарыстання. Распаўсюджанай з’явай сталаарганізацыя малазямельным сялянствам на землях дзяржаўнай маёмасці калектыўных гаспадарак з наступным імкненнем рассяліпь на хутары; высокая ўдзельная вага хутарскіх гаспадарак, найбольш пашыраныху паўночнайі паўночна-ўсходняй частцы БССР. Павыбарачным перапісе 1927 г. хутарскія гаспадаркі складалі каля 20 % усіх наяўных гаспадарак. Каб спыніць распад калгасаў, Прэзідыум ЦВК БССР прыняўулютым 1928 г. спецыяльную пастанову, якая забараняла размеркаванне калгаснай зямлі. У матэрыялах да даклада Савета народных камісараў БССР канстатавалася: «...у 1928 г. адсутнасць абшчыны і шырокае распаўсюджанне надворна-ўчастковай формы землекарыстання, у тым ліку хутарской і адрубной, як істотнага адрознення БССР ад РСФСР» [64, с. 48, 491. У 1929 г. хутарская форма наогул была забаронена.
Можна меркаваць, што такія вывады рабіліся на аснове адсутнасці характэрных для абшчыннага землеўладання перадзелаў зямлі. У той жа час роля сялянскай грамады як фактару вырашэння зямельных пытанняў заставалася істотнай. У прыватнасці, у тым жа 1928 г. наркам земляробства БССР Д. Ф. Прышчэпаў прапаноўваў: «...каб самы пераход да калектыўных форм не тармазіўся тымічленамі зямельнага вобчаства, якія жадаюць застацца пры індывідуальным землекарыстанні, неабходна дазволіць любой меншасці зямельнага вобчаства, але ня менш як 5 дваром, без дазволу вобчастваўлюбы час пераходзіцьда калектыўных форм землекарыстання. Разам з тым неабходна забясьпечыць поўнасцю крэдытамі, асабліва нанова арганізуемые калектыўныя гаспадаркі» [65, с. 55).
Грамада, такім чынам, захавала юрыдычныя правы і з’яўлялася да пачатку суцэльнай калектывізацыі важнейшым інстытутам самакіравання. Аднак і ў абшчыне, і на хутары селянін выяўляў сябе як самастойны гаспадар. I менавіта гэта станавілася асноўнай перашкодай для калектывізацыі. «Вазьміце нашых хутаран — не ўсіх, але большасць і прыглядзіцеся да іх, — пазначаў адзін з выступоў-
цаў на X канферэнцыі КП(б)Б (кастрычнік 1921 г.). — Вы іх не толькі зараз, але і праз пяцьдзесят гадоў, нават тады, калі яны будуць бачыць усю выгаднасць буйной гаспадаркі, яны і тады не пойдуць у арцелі, таму што ў іх маепна свой кавалачак зямлі, а яны жывуць даволі нядрэнна» [66, л. 204, 205].
Апазіцыйнасць, праяўленая абшчынай, абвастрыла яе адносіны з дзяржаўнай уладай і значна паскорыла працэс перадачы яе традыцыйных функцый сельскім Саветам. Шлях эвалюцыйнага пераўтварэння абшчыны ў больш высокую форму сельскага самакіравання станавіўся ў тых умовах немагчымым. Шэраг расійскіх даследчыкаў лічаць, што вопыт сялянскай абшчыны апынуўся незапатрабаваным у поўнай ступені. «Краіна і сёння шукае аптымальную мадэль развіцця, кінуўшыся ад усёпаглынальнага калектывізму да індывідуалізму, які атамізаваў грамадства», — піша М. Есікаў [62]. Нам жа застаецца спадзявацца, што беларускімі даследчыкамі будзе праведзена грунтоўнае вывучэнне абшчыны, накшталттаго, што зроблена В. Ф. Голубевым удачыненні даперыяду ВКЛ.
Такое вывучэнне неабходна, паколькі застаецца пытанне: «Чаму Сталыпінская аграрная рэформа ў рэшце рэшт была спынена рэвалюцыяй, а савецкая мадэрнізацыя завяршылася фарміраваннем адміністрацыйна-каманднай, мабілізацыйнай, але ўсё ж трывалай сістэмы?» Калі не адказы, то пэўны кірунак вывучэння падказвае сінергетыка [67, с. 118—128; 68, с. 59]. Вучоныя заўважылі, што пры ўсім тым, што прырода разнастайная, у адкрытым асяроддзі могуць рэалізавацца толькі пэўныя структуры. He толькі ў фізіцы і матэматыцы, але і ў біялогіі вызначылі механізмы звышхуткага развіцця працэсаў. Гэта наш погляд на рэальнасць, бо тое, што здаецца абгрунтаваным на стагоддзі — як калісці першааснова — атам, — вельмі хутка набывае новыя формы і змест. Шлях рэзананснага ўзбуджэння сістэмы — гэта хуткі пераход да складанага, шматкратнае скарачэнне часу і матэрыяльных затрат, ініцыяванне жадаемых і — што не меней істотна — рэалізуемых у дадзеным асяроддзі структур.
БІБАІЯГРАФІЧНЫЯ СПАСЫЛКІ
1. Энцнклопеднческнй словарь Брокгауза н Ефрона. СПб., 1894. Т. XII : Жнлы — Земпах.
2. Большаков A. М. Советская деревня (1917—1925 гг.): экономнка н быт. 2-е нзд., знач. доп. Л. : Раб. нзд-во «Прнбой», 1925. 263.
3. Декрет II Всеросснйского сьезда Советов о земле 26 октября (8 ноября) 1917 г. // Декреты Сов. властн. Т. 1. М. : Гос. нзд-во полнт. лнт-ры, 1957. С. 17—20.
4. Ленйн В. Н. Пролетарская революйня в ренегат Каутскнй // Полн. собр. соч. 5-е нзд. М. : Полнтнздат, 1981. Т. 37. С. 235—338.
5. Бердяев М. А. Размышлення о Русской революцнн [Электронный ресурс]. URL: http:// philosophy.ru /library/berd/rev. httnl (дата обрашення: 12.08.2013).
6. Кйрйллов Н. А. Очеркн землеустройства за трн года революцнн (1917—1920 гг.). Пг. Ред. Нзд. Ком. Нар. Ком. Земл., 1922. 261 с.
7. Туган-Барановскйй М. Н. Соцнальные основы кооперацнн / преднсл., коммент.: Л. А. Булочннкова, Г. Н. Сорвнна. Т. П. Субботнна. М.: Экономнка, 1989. 496 с.
8. АксёненкоС. Зачем нужен Сталнн. 2010 г. [Электронныйpecypc], URL: http://www.e-reading.me/ book.php?book= 1003658 (дата обрашення: 14.07.2013).
9. Буховец О. Г. Соцмальные конфлнкты н крестьянская ментальность в Росснйской нмпернн XX века: новые матерналы, методы, результаты. М., 1996.
10. Огановскйй Н. Обшнна н земельное товарншество // О земле. Сборннк статей о прошлом н будушем земельно-хозяйственного строятельства. М.. 1921. Вып. 1. С. 79—91.
11. Першйн П. Н. Участковое землепользованне в Росснн. Хутора н отруба. йх распространенне задесятялетне 1907—1916 гг. н судьба во время революцнн (1917—1920 гг.). М.. 1922.
12. Дубровскйй С. М. Очеркн русской революцнн. Вып. 1. М., 1923.
13. Трапезнйков С. П. йсторнческнй опыт КПСС в соцналнстнческом преобразованнн сельского хозяйства. М., 1959.
14. Данйлов В. П. Земельные отношення в советской доколхозной деревне // йсторня СССР. 1958. №3. С. 90-128.
15. Данйлов В. П. Об нсторнческнх судьбах крестьянской обшнны в Росснн // Ежегодннк по аграрной нсторнн. Вологда : 1976. Вып. 6. С. 102—134.
16. Даншіов В. П. Обшнна у народов СССР в послеоктябрьскяй пермюд: к вопросу о тнпологнн обшнны на террнторнн советскнх республяк // Народы Азнн н Афрнкн. 1973. № 3. С. 42—54.
17. Данйлов В. П. К вопросу о характере н значеннн крестьянской поземельной обіцнны в Росснн // Проблемы соц.-эконом. нсторнн Росснн. М., 1974. С. 341—359.
18. Данйлов В. П. Советская доколхозная деревня: населенне, землепользованне, хозяйство. М.. 1977.
19. Данйлова Л. В., Даншюв В. П. Проблемы теорнн н нсторнн обтнны // Обіцнна в Афрнке: проблемы тапологнн. М., 1978. С. 9—60.
20. Осокйна В. Я. Соцналнстнческое стронтельство в деревне н обшнна. 1920—1933. М.: Мысль, 1978. 176 с.
21. Кабанов В. В. Октябрьская революцня н крестьянская обшнна//йст. запнскн. М., 1984. Т. 111. С. 100-150.
22. Корелйн А. П., Нвацйлло К. Ф. Столыгшн. Попытка модерннзацнн сельского хозяйства Росснн // Судьбы росснйского крестьянства. М., 1996. С. 32—42.
23. ЛурьеС. В. йсторнческая этнологня. М., 1997. С. 366—383.
24. Тюкавкйн В. Г. Велнкорусское крестьянство н Столыпннская аграрная реформа. М.: Памятннкй нсторнческой мыслн, 2001. 304 с.
25. Бухарев В. М., Люкшйн Д. Н. Росснйская смута начала XX века как обтннная революцня. йсторнческая наука в меняюшемся мнре. Казань, 1994. С. 156.
26. ДанйловаЛ. В.,ДанйловВ. П. Крестьянская ментальностьнобшнна// Менталнтетнаграрное развнтне Росснн [XIX—XXI вв.|. М., 1996.
27. Грацйозй А. Велнкая крестьянская война в СССР. Большевнкн н крестьяне. 1917—1953. М., 2001. С. 49-105.
28. АлйеваЛ. В. Отношенне обшннного крестьянства Псковской губерннм к Столыпннской аграрной реформе // Научно-практнческмй, нстормко-краеведческнй журнал. 2007. № 26. С. 130—132.
29. Крестьяне, посткрестьяне н власть в XX веке: прнспособнтельные стратегнн с обенх сторон. Крестьянство н власть в нсторнй Росснн XX века : сб. науч. ст. участннков Междунар. круглого стола (Журнал «Власть», йн-тсоцнологнн РАН, Москва, 12нояб. 2010г.)/подред. П. П. Марченя, С. Ю. Разнна. М. : АПР, 2011. 472 с. (Науч. проект «Народ н власть: нсторня Росснн н ее фальснфнкацйн». Вып. 2).