Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
Увогуле, як паказвае ўсплеск нараджальнасці ў Беларусі з 1922 г., вызначальнымі для дэмаграфічных абставін з’яўляюцца сацыяльна-эканамічная сітуацыя і стабільнасць у дзяржаве. Сталае значэнне маюць традыцыі, найперш у галіне родадапамогі. Пры тым, што радзільныя дамы на вёсцы амаль адсутнічалі, большасць родаў адбывалася дома, найчасцей не ў прысутнасці акушэркі ці фельчара, а бабкі-павітухі, дзіцячая смяротнасць на вёсцы была ніжэйшай, чым у горадзе. Больш істотным для селяніна з’яўляўся фактар голаду, які выразна акрэсліўся ў вёсцы ў першай палове 1930-х гг. Пры гэтым нават часовае паляпшэнне ўмоў з харчаваннем перадвызначыла тое, што 1935 год стаў найлепшым з пункту гледжання дзіцячай смяротнасці. Разбурэнне традыцыйных інстытутаў і норм паводзін вёсцы (як і ў горадзе) не кампенсавалася ростам абароны маці і дзіцяці з боку дзяржавы [35—36], У выніку дзіцячая смяротнасць да года стала рэзка ўзрастаць, дасягнуўшы ў 1940 г. занадта высокіх для цывілізаванай краіны памераў [34],
Акрэсліваючы развіццё адукацыі, неабходна пазначыць спецыфіку сельскай школы. Настаўнік вымушаны быў улічваць асаблівасці сялянскага светапогляду, традыцыйнага ўяўлення сялян аб адукацыі, іх адносіны да школы. У такіх
умовах пераважнае значэнне набывала асоба настаўніка, яго ўменне ўздзейнічаць на бацькоў праз дзяцей і наадварот. Савецкія ўлады разглядалі школу ў якасці аднаго з асноўных інстытутаў свайго ўплыву на вёсцы, вызначаючы выключныя патрабаванні да вясковага настаўніцтва (палітычная лаяльнасць і грамадская актыўнасць).
Моладзь станавілася асноўнай сілай, якую накіроўвалі да злому традыцый. Але ідэал моладзі ў 1920-я гг. паступова звязваўся не з заможнасцю ў вёсцы, а з горадам і тымі перавагамі ў адукацыі і ўмовах жыцця, якія ён увасабляў. Шэраг беларускіх пісьменнікаў, у прыватнасці Кузьма Чорны («Радасць жанчыны», 1925 г.), перадавалі гэтыя чаканні ў вобразнай і эмацыянальнай форме («Цяжкі туман над старой вёскай, ды лёгкімі і новымі былі думкі ў жанчыны») [38]. Што ж тычыцца ўплыву царквы, то, на наш погляд, нельга пераацэньваць уплыў дадзенага фактару. A. М. Бальшакоў пазначаў, што «ў сферы рэлігійных адносін вёска ці індыферэнтная, ці хутчэй актыўная ў кірунку атэізму, абрадавы бок рэлігіі падтрымліваецца ёю з прычыны інерцыі» [5, с. 11], М. В. Доўнар-Запольскі дакладней ацэньваў гэтую «інерцыю» як павагу да традыцыі з боку селяніна. Пры гэтым ён апісваў прыклады, калі вяскоўцы не давяралі настаўніку, вельмі неахвотна адпускалі дзяцей у школу [3, с. 277]. Развіццё адукацыі сталаўсёжаднымз найбольш эфектыўных кірункаў савецкай палітыкі на вёсцы.
Прымаючы пад увагу пільную апеку НКУС на памежнай тэрыторыі СССР, куды адносілася частка Беларусі, неабходна пазначыць, што па.меры сялянскага супраціву тут былі не меншыя, чым у іншай частцы Саюза. Яшчэ М. В. ДоўнарЗапольскі развейваў міф аб «рахманым» характары беларуса, які сцерпіць усё. Ён сцвярджаў, што гэты міф стварылі ў 60-я гг. XIX ст. рускія публіцысты, якія «з усіх сіл імкнуліся паказаць беларусаў самым няшчасным, самым прыгнечаным народам, каб паказаць, як цяжка адбілася ў краі панаванне польскіх памешчыкаў і яўрэяў». Беларус адрозніваецца беражлівасцю, амаль скупасцю, прагматычнасцю пры арганізацыі гаспадаркі. «Разам з тым, — працягваў даследчык, — для яго характэрна гасціннасць, часам нават даверлівасць» [3, с. 279].
Актыўнымі носьбітамі індывідуалістычных настрояўз’яўляліся жанчыны. Аб гэтым гаворыць пераважная большасць сведчанняў аб антыкалгасных настроях. Гэты феномен можна бачыць не толькі як вынік нейкай кулацкай агітацыі, але і пэўны псіхалагічны феномен. Па-першае, жанчыны як захавальніцы роду, абаронцы дзяцей (сям’і) у большай ступені схільныя да больш актыўных дзеянняў. Па-другое, заўсёды прысутнічаў прагматычны разлік на тое, што ў дачыненні да жанчын-маці ўлады будуць дзейнічаць больш мякка. Пры гэтым даволі часта ініцыятарам, натхняльнікам выступлення меўся хтосьці з мужчын. Пэўнай «іскрай» да выступлення станавіліся чуткі аб прыходзе палякаў якія распусцяць калгасы. Таму сяляне, найперш жанчыны, імкнуліся забраць маёмасць ад разграблення [39, л.91].
Многія з даследчыкаў пазначалі, што менавіта жанчыны сталі рэальным фактарам антыкалгаснай агітацыі і барацьбы. Прычыны гэтай з’явы ўладамі не аналізаваліся, найчасцей спасылаліся на адсталасць і нізкую адукацыю. Роля жан-
чыны ў беларускай вёсйы на працягу стагоддзяў была вызначальнай. «Нярэдка, — піша М. В. Доўнар-Запольскі, — можна было сустрэць дзяўчыну, якая выдатна косіць, малоціць, арэ і г. д. <...> Рабіць жа для мужчыны жаночую работу лічыцца “зазорным”». Пры гэтым, па меркаванні Мітрафана Віктаравіча, «становішча жанчыны ў беларускай сям’і далёка не можа бынь названа прыгнечаным. Яна з’яўляецца поўнай гаспадыняй у сваёй сферы, памочнікам і дарадцам мужа»[3,с. 13, 14], Пасведчанні даследчыка, «убеларускайсям’іжорсткіяадносіны мужа да жонкі — з’ява вельмі рэдкая, больш таго — выключная». М. В. Доўнар-Запольскі заўважае, што «спасылка на мясцовыя звычаі (магчыма, з часоў ВКЛ)» асабліва часта сустракаецца ў справах, якія тычацца спадчынных правоў жанчыны [3, с. 56|.
Заможнае сялянства дзеля адстойвання сваіх інтарэсаў імкнулася выкарыстаць Саветы. Нават тыя, што былі пазбаўлены выбарчых правоў, прыходзілі і агітавалі (1927 г.) |4, с. 533], Неабходна пазначыць, што камісіі часам няўважліва падыходзілі да пазбаўлення выбарчых правоў. Так, у Халопенічскай мясцовай выбарчай камісіі служачы кааператыва быў пазбаўлены правоў за тое, што ён 5 гадоў назад служыў прыказчыкам у лаўцы прыватніка |4, с. 520], Часам праз пазбаўленне выбарчых правоў зводзіліся асабістыя рахункі. У Засвічскім сельсавеце Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі маламоцны серадняк быў пазбаўлены выбарчых правоў толькі за тое, што крытыкаваў работу старшыні сельсавета. A сакратар Бацэвічскай ячэйкі КП(б)Б таго ж раёна пазбавіў правоў саматужніка, каб звесці рахункі з яго жонкай |4, с. 526, 527].
У барацьбе за свае правы і зямлю сялянства выявіла шэраг падыходаў. Папершае, сваю еднасць. У Мінскім раёне работнікі сельсавета, даведаўшыся аб арыштах, пачалі выдаваць даведкі заможным сялянам аб «дабранадзейнасці», чым выратавалі частку з іх, дазволіўшы з’ехаць. Па-другое, здольнасць ахвяраваць самым дарагім. Вядома, наколькі сяляне з беражлівасцю адносіліся да сваёй жывёлы. На сходзе ў Жыткавічах адзін селянін заявіў: «Я гараваў некалькі год для таго, каб нажыць коніка, здаў яго ў калгас сытага, а калі праз некалькі дзён убачыўяго схудалага (калі на ім вяртаўся з працы з лесасекі і інш.), мне захацелася ўчапіцца за каня, і няхай бы яна мянезабіла» [39, л. 87]. Разам зтым пры неабходнасці яны ішлі на крайнія меры. Па некаторых раёнах БССР былі адзначаны выпадкі прыводу на скатабойню кароў, якім заставалася да ацёлу 2—3 тыдні [4, с. 87], Сераднякі лічылі: «Усё роўна пойдзем у калгас, і жывёла прападзе; няхай будуць хоць грошы». Той, хто не мог згадзіцца на забой, прадавалі кароў па самых нізкіх цэнах. Пры гэтым не ўзрастала колькаспь масавых выступленняў — іх па Саюзе ў кастрычніку 1929 г. было 63 супраць 56 у верасні, аднак у БССР — толькі адно |4, с. 992]. Па меркаванні АДПУ, ажыўленне контррэвалюцыйнай дзейнасці ў Беларусі было звязана з прыездам агентаў замежных дыверсійных цэнтраў.
Сярод форм барацьбы сялянства напрыканцы 1920-х гг. узрастала колькасць падпалаў: за вясенняе паўгоддзе ў 1927 г. іх было ў рэспубліцы 601, у 1928 — 765, а ў 1929 Г.-Ю37. Аб’ектамі падпалу станавіліся найчасцей дамы арганізатараў
калгасаў і калгасных актывістаў, а таксама гаспадарчыя пабудовы калектываў. Адной з форм супраціву сталі падпалы хлеба. Па БССР паводле дакладной запіскі Сакрэтна-палітычнага аддзела АДПУ ад 15 сакавіка 1931 г. адбылося 358 такіх выпадкаў. БССР адзначалася як адзін з найбольш выяўленых рэгіёнаў з антысавецкімі настроямі. Адпаведна гэтым жа даным адбылося 548 масавых выступленняў [4, с. 792]. Найбольш значную сілу выступленняў складала моладзь [4, с. 795]. Пік такога кшталту барацьбы назіраўся ў сакавіку — красавіку 1930 г. [4, с. 798], Улады асабліва хвалявала тое, што ўсё гэта адбывалася паблізу дзяржаўнай мяжы. Колькасць тэрарыстычных актаў згодна з данымі АДПУ за 1930 г. склала 533 выпадкі [4, с. 801, 807].
7 жніўня 1932 г. быў прыняты закон аб ахове грамадскай уласнасці супраць крадзяжоў і растраты калгаснага і саўгаснага ўраджаю. Да растраты сацыялістычнай уласнасці адносілася і прымяншэнне калгасамі, саўгасамі даных аб ходзе намалоту, яно разглядалася як схова хлеба. Караліся таксама масавае складанне актаў аб порчы хлеба, перабольшванні страт і г. д. Выключная мера пакарання прымянялася пры сістэматычных крадзяжах калгаснага хлеба, крадзяжах арганізаванымі групамі, у асабліва буйных памерах ітэрарыстычныхактах [40, с. 141]. Заўважым, што за крадзяжы сацыялістычнай уласнасці ў горадзе за 1933 г. у цэлым па СССР было прыцягнута да адказнасці прыкладна столькі ж асоб, колькі і ў вёсцы (пры ўяўнай несупастаўнасці насельніцтва). Можна меркаваць, што на пачатку 1930-х гг. гэтая з’ява не набыла істотнага размаху і меры АДПУ з’яўляліся ў значнай ступені прэвентыўнымі. Ступень распаўсюджанасці вышэйшай меры пакарання ў БССР была ў шмат разоў вышэйшая, гэтаксама як і асуджэнне на 10 гадоў, чым у РСФСР і УССР. Так, на 1 студзеня 1934 г. з ліку ўсіх асуджаных (813 чалавек) у БССР было расстраляна 12 %, асуджана на 10 гадоў 72 %, у той час як па УССР гэтыя лічбы складалі 3,7 % і 9%. Прымаючы пад увагу меншыя лічбы ўсіх асуджаных, кіраўніцтва Вярхоўнага Суда СССР лічыла, што гэта выключна больш пунктуальнае прымяненне закона [40, с. 129].
Прысядзібныя надзелы, безумоўна, заспакоілі частку сялянства, задаволілі іх уласніцкія патрэбы. Аднак дуалізм спарадзіў новыя супярэчнасці. Прысядзібныя надзелы калгаснікі імкнуліся максімальна павялічыць, выкарыстоўваючы складанасці з землеўпарадкаваннем. Даволі часта яны трактавалі тыя ці іншыя нормы на сваю карысць. Так, у 3-м пункце Пастановы СНК СССР было пазначана, што пры надзяленні сядзібай калгаснікаў ім адводзіцца не болей чым 0,5 га зямлі. Аднак асобныя землямеры пазначалі перад гэтай лічбай «не меней...» [41, с. 837], Паступова спеў дуалізм і ў свядомасці селяніна, выяўляючыся ў яго эканамічных паводзінах. Калгаснікі імкнуліся найбольш часу правесці ў сваёй гаспадарцы, тым болей што за калектыўную ён амаль нічога не атрымліваў.