Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Імкненне да ідэалаў аднак прадугледжвае ўсведамленне рэальных шляхоў руху да іх, а апошняе немагчыма без дастатковага ўзроўню культуры, адукацыі. Ступень культурнага і інтэлектуальнага развіцця селяніна перадвызначае і яго эканамічныя паводзіны. Разгляд гэтых аспектаў набывае, такім чынам, вызначальны сэнс.
Аналіз умоў быту, стану адукацыі ў калектыўных гаспадарках паказвае, што найбольш перадавыя калгасы дабіліся ў гэтай сферы значных вынікаў. Напрыклад, у сельгаскамуне «Зорка» Пухавіцкага раёна, што ўзгадвалася вышэй, функцыянавалі агульная сталовая, дзіцячыя яслі, вячэрняя школа для зімовых заняткаў з дарослымі, бібліятэка і драматычны гурток [79, с. 26]. У камуны імя Карла Лібкнехта Быхаўскага раёна меліся свой клуб, бібліятэка, радыё з гучнагаварыцелем. У зімовы перыяд камунары ўдзельнічалі ў шматлікіх гуртках: драматычным, харавым, палітычным і інш. Драмгурток ставіў спектаклі сваімі сіламі як на сцэне камуны, так і ў бліжэйшых вёсках — ад 16 да 20 спектакляў штогод. Сельгаскамуна імя Карла Лібкнехта з’яўлялася адзіным калгасам Беларусі да 1930 г., дзе дзейнічаў водаправод [58, с. 59,67—69]. Дзіцячыя яслізарганізаванымхарчаваннем меліся і ў камуне «Чырвоны сцяг» Гарадокскага раёна [59, с. 40],
Аднак згаданыя вышэй калектывы з’яўляліся толькі асобнымі выключэннямі, паказальнымі «маякамі». Аб гэтым сведчаць, напрыклад, вынікі абследавання калгасаў камісіяй PCI ў 1926 г. У пераважнай большасці наведаных калектыўных гаспадарак адсутнічалі лазні, пральні. Недахоп жылой плошчы нараджаў цеснату, антысанітарыю. На нарадзе Віцебскага акруговага камітэта КП(б)Б падкрэслівалася, што «бытавыя ўмовы ў калгасах не адрозніваюцца ад бытавых умоваў навакольнагасялянства» [80, л. 15, 31,32, 60, 285, 318, 338, 440, 551], Нярэдкімі ў калектыўных гаспадарках з’яўляліся выпадкі п’янства, пры гэтым яны назіраліся як у сельгасарцелях і ТСЗ, так і ў камунах [81, л. 8, 9; 82, л. 41,42].
У 1926/27 гаспадарчым годзе ў 315 калгасах налічвалася толькі 17 двухгадовых школ і адна сямігодка. Невялікая колькасць дзяцей наведвала таксама школы, якія дзейнічалі ў суседніх вёсках і пасёлках [58, с. 28]. Калі ўлічыць пры гэтым значную змену складу калектыўных гаспадарак, то ўяўляецца зусім заканамерным надзвычайна нізкі ўзровень адукацыі членаў калгасаў. Па стане на 1925 г. колькасць непісьменных у калектыўных аб’яднаннях розных акруг БССР вагалася ў межах ад 40 % — у Мінскай да 57 % — у Віцебскай акругах. Найбольшая колькасць іх была засяроджана ў камунах. Пры параўнальна аднастайным складзе сельгаскамун і арцеляў гэта дазваляе сцвярджаць, што вера ў магчымасць пабудовы камунізму ў межах асобных калектываў захапляла перш за ўсё малаадукаваныя пласты насельніцтва і насіла хутчэй фанатычны, чым усвядомлены, характар. Выключэннем былі камунары Мінскай акругі. Сярод іх працэнт непісьменных быў самым нізкім па калгасах Беларусі, паколькі менавіта ў дадзенай акрузе арганізоўвалася ўсельскагаспадарчыя камуны большасць палітэмігрантаў з ЗША, у мінулым працоўных.
He адбылося істотных змен ваўзроўні адукацыі членаў калектыўныхгаспадарак і ў наступныя гады. У 1928 г. на 2-м Усебеларускім з’ездзе калгасаў асобнымі выступоўйамі звярталася ўвага на існаванне ў калгасах да 40 % непісьменных [67, с. 23]. Згоднасазвесткамі цэнтральнай секцыі калгасаў датаванымі лістападам гэтага года, агульны працэнт непісьменных членаўу калектыўных гаспадарках ва ўзросце звыш 8 гадоў складаў ад 39,3 — у Мазырскай акрузе да 52,2 — у Віцебскай [83, л. 288]. Такое становішча часта ўскладнялася слабым імкненнем моладзі да адукацыі, нізкім узроўнем культурных запатрабаванняў насельніцтва калектыўных гаспадарак [84, л. 18].
Ва ўмовах нізкага адукацыйнага і культурнага ўзроўню членаў калектыўных гаспадарак узрастала роля кіраўнікоўаб'яднанняў. Шматлікія абследаванні калгасаўу сярэдзіне 1920-х гг. паказалі, што наяўнасць таленавітых арганізатараў, якія карыстаюцца аўтарытэтам на чале калектываў, у большасці выпадкаў служыла залогам паспяховага гаспадарчагаразвіцця апошніх |85, с. 34|. Цікавы калектыўны партрэт кіраўнікоў камун, арцеляў і ТСЗ. Гэта перш заўсё маладыя мужчыны, сярэдніўзростякіхскладаўпрыкладна 36 гадоў, убольшасці выпадкаў сямейныя, якія адслужылі ўстаноўлены тэрмін у Чырвонай арміі. Узровень іх адукацыі не адпавядаўступеніскладанасцітых задач, якія ім прыходзілася вырашаць, тым не менш быў некалькі вышэйшы, чым насельніцтва калгасаў у цэлым.
У той жа час нельга перабольшваць магчымасць прымусу да працы сілай аўтарытэту кіраўнікоў. Тут можна згадзіцца з вядомым даследчыкам Б. Ф. Поршневым, які працаваў на мяжы псіхалогіі і гісторыі, у тым, што «ўвыніку ўнушаць людзям можна толькі тое, што ўвогуле адпавядае кірунку іх патрабаванняў і інтарэсаў, іх перакананняў і волі, а значыць, самы аўтарытэт нараджаецца ў калектыве, агульнасцю і псіхічна індуцыраваны імі» [86, с. 166]. Можна звярнуць увагу на выпадкі, калі члены калгаса адстойвалі свайго кіраўніка не ў выніку дзелавых якасцей апошняга, а таму, што ён у найбольшай ступені задавальняў іх патрабаванні [87, л. 28-31; 88, л. 26, 82],
Зразумела, у выпадку «дыктату» (індывідуальнага альбо калектыўнага) прымус да прапы дасягаўся ўжо не сілай аўтарытэту, якой-небудзь зайікаўленасцю, а сілай страху. Такая сістэма індуцыравала адсутнасць крытыкі, пакаранне за такую крытыку і ў той жа час не заўсёды перашкаджала паспяховаму развіццю вытворчасці (прыклад камуны імя КарлаЛібкнехта Быхаўскага раёна) [89, л. 40], Аднаккаліз боку старшынь калгасаў назіралася імкненне да нажывы, то дадзенае калектыўнае аб’яднанне паступова прыходзіла да стану гаспадарчага развалу, раздзіралася сваркамі і звадкамі паміж яго членамі |90, л. 44; 91, л. 28; 92, л. 8].
Пры вывучэнні сацыяльнагаскладу праўленняўзаўважана вялікае прадстаўніцтва сярэдняга сялянства. Яно асабліва кантрастнае на агульным фоне нізкай удзельнай вагі сераднякоў сярод насельніцтва калгасаў (гл. дадатак, табл. 4). Такое становішча можна растлумачыцьтолькі асаблівасцямі сацыяльнай псіхалогіі сялянства, якое пераважалаў калектыўных гаспадарках. Яшчэ Г. Успенскі заўважыў, што «вясковы чалавек цэніцца ва ўсіх сваіх грамадскіх і прыватных адносінах» на падставе «сельскагаспадарчых ідэалаў» [93, с. 48|. I ў калектывах (акрамя тых, дзе пераважаў гарадскі ці сялянскі люмпен), такім чынам, павага надавалася тым, хто ўжо змог дасягнуць якіх-небудзь поспехаў у сваёй адзінаасобнай гаспадарцы.
Да пачатку 1920-х гг. характэрныя шматлікія зямельныя спрэчкі паміжкалгасамі і навакольным сялянскім насельніцтвам. Гэтыя супярэчнасці шмат у чым былі народжаны неземлеўпарадкаванасцю калектыўных гаспадарак, часцяком іх арганізацыяй на зямлі, якую сяляне ўжо апрацоўвалі і лічылі сваёй. 3-за гэтага меліся нават выпадкі падпалаў пабудоў калектываў. Абвастрала адносіны бюракратычная цяганіна, калі на розных узроўнях кіравання прымаліся ўзаемавыключныя рашэнні [94, л. 2; 95, л. 15, 16]. Часам арганізоўваліся калгасы бяднейшымі пластамі вёскі, але зямлю яны здавалі ў арэнду на кабальных умовах, самі «не працавалі, атолькі хадзілі па полі і глядзелі, як працавалі сяляне» [96].
Аналіз існуючых крыніц дазваляе сцвярджаць, што характар узаемаадносін паміж мясцовым насельніцтвам і калгасамі ў рэшце рэшт вызначаўся вынікамі вытворчай дзейнасці апошніх (па-за залежнасцю ад іх нацыянальнага складу). Калектывы, якія здолелі ў цяжкіх умовах дабіцца значных поспехаў у сваім гаспадарчым развіцці, нязменна карысталіся аўтарытэтам сярод навакольнага сялянства [97, л. 18; 98, с. 175; 99, л. 45]. Каліжу калектыўных гаспадарках не маглі арганізавацьвытворчасцьпэўным чынам, назіралася зваротнае [85, с. 33], Самае
вялікае абурэнне выклікалі ў сялян тыя калгасы, члены якіх пражывалі ў мястэчках і займаліся гандлем. Несабраны ўраджай, які заставаўся на палях, мясцовае насельніцтва, дачакаўшыся замаразкаў, скармлівала жывёле [100, л. 4; 101, л. 21], Разглядаючы скаргі калектываў на варожыя адносіны навакольнага сялянства (патравы, захоп лугоў і г. д.), неабходна ўлічваць, што яны шмат у чым інспірыраваліся квітнеючай у шэрагу калгасаў безгаспадарчасцю. У такіх сітуацыях праяўлялася патрыярхальнае ўспрыняцце ўласнасці, якое захавалася ў сялян: яна заўсёды павінна каму-небудзь належаць і выкарыстоўвацца, даяе павінна прыкладацца асабістая праца. Усё, да чаго праца не была прыкладзена, напрыклад безгаспадарны луг, несабраны ўраджай, лічылася «нічыім», карыстанне гэтым нікому не забаранялася.
Пэўныя моманты аналагічных адносін да ўласнасці можна прасачыць і ў калгасах. Падзел унутры калектываў усёй маёмасці на «сваё» (нажытае працай) і «агульнае» (атрыманыя ад дзяржавы пабудовы, крэдыты і г. д.) рабіўся заўважным ужо на пачатковым этапе існавання аб’яднанняў. Прадугледжвалася, што ён будзе зжывапца па меры развіцця калектыўных гаспадарак і росту самасвядомасці яго членаў. Аднак да канца 20-х гг. XX ст. стала відавочным, што такі працэс па меншай меры не вельмі скарайечны, калі магчымы ўвогуле. I на 2-м Усебеларускім з’ездзе калгасаўу 1928 г. выступоўцы звярталі ўвагу натое, што члены калектываў разлічваюць перш за ўсё на сваю гаспадарку і зусім нядбайна адносяцца да калгаснай маёмасці [67, с. 17, 19; 102, л. 275].
Нявызначанасць арганізацыйных пытанняў і форм, адсутнасць матывацыі падштурхоўвалі да таго, каб, атрымаўшы ў калгасе зямлю, перайсці да індывідуальнага гаспадарання. Дадзеная тэндэнцыя была характэрная не толькі для пачатку 20-х гг. XX ст. У 1927 г. А. Сімховіч і М. Чыж, абследаваўшы прычыны распаду калектыўных аб’яднанняў, пісалі: «Многія выяўлялі моцнае жаданне атрымаць хаця б мінімальную норму зямлі, толькі б жыць самастойна, быць самому сабе гаспадаром». А. Сімховіч і М. Чыж вымушаны былі прызнаць, што «зацікаўленасць членаў калектыву ў выніках гаспадаркі не дасягае ўзроўню зацікаўленасці адзінаасобніка, бо сувязь між выдаткамі працы і яго вынікамі больш моцна адчуваецца ў гаспадарцы адзінаасобнай» [62, с. 52],
Можна звярнуць увагу на наяўнасць асобных груп у калгасах, дзе ўстойлівай прыхільнасці да ўласнасці не назіралася. Такімі з’яўляліся, напрыклад, сектанцкія арцелі [85, с. 34; 103, л. 402]. Больш хутка адмаўляліся ад асабістай гаспадаркі былыя чырвонаармейцы [104, с. 36, 37], Размеркаваннем дэмабілізаваных чырвонаармейцаў па калектыўных аб’яднаннях займаліся непасрэдна акруговыя секцыі калгасаў [105, л. 367]. У асобных крыніцах адзначаецца, што «псіхалагічна хутчэй засвойвае формы і выгоды калектыўнай працы» яўрэйскае насельніцтва [106, л. 97], У тойжа час у выстулленні на 1-й Усесаюзнай нарадзе сельскагаспадарчых калектываў прадстаўнік таварыства распаўсюджання земляробства сярод яўрэяў гаварыў, што «каня лягчэй абагуліць, асабліва калі неабходна на сям’ю болвш аднаго і менш двух коней, а карову нельга, таму як толькі яе абагульваюць, яна страчвае малако» [107, с. 72].