• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    Важнейшая падзея ў гісторыі беларускай вёскі дадзенага перыяду — пераход ад вайны да міру, ад палітыкі «ваеннага камунізму» да новай эканамічнай палітыкі. Неабходнасць змен акрэслівалася на VIII Усерасійскім з’ездзе Саветаў. Адмова ад калектывізацыі прадугледжвала пошук шляхоў стымулявання працы
    індывідуальнай сялянскай гаспадаркі, вяртанне да свабоды выбару форм землекарыстання. IX Усерасійскім з’ездам была вызначана сутнасць новай эканамічнай палітыкі — рыначныя адносіны. Сістэма новай эканамічнай палітыкі, якая фарміравалася з 1922 па 1924 г., уключала адзіны грашовы падатак, дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы. Аднак рэалізацыя нэпа сутыкнулася з шэрагам праблем. Узнікала патрэба ў канцэнтрацыі зямлі і капіталу, рухомасці насельніцтва. Але ў рэальнасці назіраліся працэсы драблення і натуралізацыі гаспадарак. Сялянства павялічвала сваё спажыванне, змяншалася доля таварнай часткі прадукцыі сельскай гаспадаркі.
    Пасля ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, якое да 1917 г. з’яўлялася важнейшым пастаўшчыком таварнага збожжа, ужо на працягу 1920-х гг. паўстала пытанне аб забеспячэнні хлебам узросшага насельніцтва горада. Выйсце магло быць знойдзена на шляху кааперацыі сельскай гаспадаркі як сродку захавання сацыяльнага развіцця ва ўмовах рыначных адносін. Шляхі і метады кааперавання выглядалі дастаткова спрэчнымі. У партыі і сярод моладзі ўсё больш распаўсюджвалася асобая псіхалогія, якую можна назваць «рэвалюцыйным рамантызмам»: вера ў будучую сусветную рэвалюцыю ў спалучэнні з глыбокім перакананнем ва ўсемагутнасці камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання.
    Адным з вынікаў развіцця працэсаў савецкай мадэрнізацыі ў Беларусі стала фарміраванне дзяржаўнага апарату, які паступова выяўляў свой погляд на шляхі і формы пераўтварэнняўу рэспубліцы. Фактардзяржаўнасці (інтарэсаў Беларусі і яе інстытутаў) далёка не заўсёды быў звязаны з фактарам нацыянальным, але любая дзейнасць, накіраваная на абарону паўнамоцтваў рэспублікі, аб’ектыўна садзейнічалаўмацаванню Беларусі якдзяржавы. Урэшце адбылася не толькі пэўная адаптацыя партыйных рашэнняў, але і распрацоўка канцэптуальна адрозных падыходаў з улікам спецыфікі сацыяльна-гістарычнага развіцця Беларусі, найперш у сферы зямельнага права. Асноўныя пярэчанні тычыліся адмаўлення абшчыны і ўраўняльных тэндэнцый, замацавання працоўнага прынцыпу карыстання зямлёй у якасці вызначальнага. Невыпадкова першыя рэпрэсіі былі накіраваны не толькі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі, але і цесна звязанага з ёю ў 1920-я гг. дзяржаўнага кіраўніцтва БССР.
    На працягу 1920-х гг. адбываўся даволі дэмакратычны працэс пошуку шляхоў і форм мадэрнізацыі вёскі. Рост таварнага значэння жывёлагадоўлі і спецыфіка глеб Беларусі прадвызначылі болып высокую ступень абагулення прадукцыйнай жывёлы ў сельгасарцелях Беларусі, чым у збожжавых раёнах СССР. Менавіта дадзеная форма калектыўнага гаспадарання атрымала найбольшае распаўсюджанне ў рэспубліцы на працягудаследуемага перыяду. Яна шмату чым адпавядала інтарэсам рамеснікаў, саматужнікаў, гандляроў, якія захоўвалі магчымасць атрымання дадатковага даходу. Сельгасарцель прываблівала бяднейшыя і малазямельныя пласты сярэдняга сялянства, якое ва ўмовах рынкавых адносін мела патрэбу ў падтрымцы дзяржавы. Але ж асноўная маса сярэдняга сялянства не была падрыхтавана да такога ўзроўню абагулення, які склаўся ў сельскагаспадарчых арцелях Беларусі. Сельскагаспадарчыя камуны ўяўлялі сабою пошук са-
    цыяльнага ідэалу. У іх стварэнні ў БССР прынялі ўдзел дэмабілізаваныя чырвонаармейцы, палітімігранты з ЗША, а таксама шырокія пласты найменш адукаванага беззямельнага сялянства. Канцэпцыя камуны як тыпу сельскагаспадарчага прадпрыемства, што прадугледжваў адзінства вытворчасйі, збыту і кіравання на кааператыўных пачатках у межах асобных вёсак, з’явілася ўтопіяй у святле практычнага вопыту. Разам зтым камуны сталі пачынальнікамі стварэння сацыяльнай інфраструктуры на вёсцы (сталовыя, бібліятэкі, дзіцячыя садкі і яслі).
    Таварыствы па супольнай апрацоўцы зямлі да 1927 г. шырокае распаўсюджанне атрымалі ў збожжавытворчых раёнах РСФСР і на Украіне. У Беларускай ССР ва ўмовах лішку працоўных рук у сялянскай сям’і і малазямелля, з аднаго боку, а таксама недахопу складанай сельскагаспадарчай тэхнікі — з другога, іх удзельная вага ў складзе ўсіх форм калгасаў была найменшай. Істотна ўплывала на гэты працэс у другой палове 1920-х гг. і спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці БССР па тых галінах раслінаводства (ільнаводства, бульбаводства), дзе пераважала ручная праца і патрабавалася высокая зацікаўленасць селяніна ў яе канчатковых выніках.
    У дынаміцы мадэрнізацыі вёскі ў БССР прасочваюцца чатыры этапы. Для першага з іх (1921 — 1927 гг.) характэрна адсутнасць колькаснага росту калектыўных гаспадарак. Працягваўся распад калектываў, арганізаваных сялянамі, а ў новыя калгасы аб’ядноўвалася пераважна неземляробчае насельніцтва. Калектыўныя гаспадаркі ствараліся ўвыключнай большасці выпадкаў на землях дзяржаўнай маёмасці і разглядаліся толькі ўякасці аднаго са шматлікіх напрамкаў мадэрнізацыі вёскі. Другі этап характарызуецца ўстойлівым, паступовым павелічэннем колькасці калгасаў. Ёнвызначыўсяўжоўканцы 1927 г. — пачатку 1928 г., калі, памеры абвастрэння хлебанарыхтоўчых цяжкасцей, істотна павялічваецца ўвага да вытворчага кааперавання. Рост падаткаабкладання і пашырэнне падатковых ілыот для калгасаў з вясны — лета 1928 г. прадвызначылі зварот да калектыўнага гаспадарання шматсямейнага і шматжывёльнага сярэдняга сялянства, якое не мела дастатковай колькасці зямельнай плошчы для далейшага вядзення адзінаасобнай вытворчасці. Згортванне прыватнага гандлю і пагаршэнне стану мястэчаксадзейнічала аднаўленню прытоку ў калгасы яўрэйскага насельніцтва.Трэці этап, са студзеня 1930 г., уключае фарсіраванне калектывізацыі пры дакладна нявызначаных формах. Рост супраціву сялянства абумовіў пошук новых праектаў статута арцелі, перанос акцэнту не на колькасныя, а на якасныя паказчыкі развіцця працэсаў мадэрнізацыі. Ідучы насустрач селяніну як гаспадару, акрэсліваецца характар асабістай гаспадаркі калгасніка. Вынік гэтага этапу — голад 1932— 1933 гг. Арганізацыйнае ўпарадкаванне разам з новым этапам ціску на сялян перадвызначылі на працягу 1934—1937 гг. завяршэнне калектывізацыі як адміністрацыйна-прымусовай формы мадэрнізацыі.
    На развіццё форм мадэрнізацыі на працягу даследуемага перыяду істотны ўплыў зрабілі новыя структуры арганізацыйнага кіравання вёскай. Дадзеныя абставіны выявіліся як у распрацоўцы статутных норм, так і ў прамым адміністрацыйным умяшальніцтве з мэтай завышэння ступені абагулення сродкаў вы-
    творчасці ў асобных калектывах. Такое адміністраванне падмацоўвалася нізкім узроўнем гаспадарчай і агульнаадукацыйнай культуры членаў калгасаў, недахопам кваліфікаваных кіраўнікоў і агранамічнага персаналу, пераважным стварэннем калектываў на грунце дзяржаўнай маёмасці. Зямельныя і кааператыўныя органы, якія выконвалі функцыі кантролю за яго захаваннем і выкарыстаннем, пастаянна ўмешваліся ва ўнутраныя справы камун, арцеляў і ТСЗ. He маючы значнай індывідуальнай маёмасці, члены такіх калектываў адчувалі сябе ў становішчы найміта.
    Па меры арганізацыі калгасаў на надзельных землях адчужэнне сялян ад калектыўнай уласнасці адбывалася шляхам стварэння так званых «непадзельных фондаў» і праз паступовае пазбаўленне калектываў права свабодна распараджацца вырабленай прадукцыяй. Гэтае становішча ўскладнялася яшчэ ітым, штоўкалгасах не былі выпрацаваны эфектыўныя метады стымулявання індывідуальнай працы. Большасць калектываўу канцы 20-х гг. XX ст. прымянялі ўраўняльнае размеркаванне, якое абумоўлівалася адсутнасцю наладжанага ўліку працы, недахопам адпаведных спецыялістаў і немагчымасцю ў шэрагу выпадкаў суаднесці аплату працы з канчатковымі вынікамі гаспадарчай дзейнасці.
    Да пачатку масавай калектывізацыі калгасы выявілі пэўныя перавагі ў вытворчасці збожжа. Выкарыстоўваючы шматпольныясевазвароты, штучныяўгнаенні, машынную апрацоўку глебы, яны дасягалі больш высокай ураджайнасці, чым адзінаасобныя гаспадаркі. Калектыўныя аб’яднанні паспяхова выконвалі функцыі сацыяльнай абароны бяднейшага насельніцтва ў вёсцы як праз устанаўленне льгот для наймітаў і беднякоў пры ўступленні ў калектыў, так і шляхам аказання ім дапамогі сельскагаспадарчай тэхнікай, насеннем і г. д. Дробныя калектывы, якія не мелі неабходнай тэхнікі, з’яўляліся стратнымі і бесперспектыўнымі. Пераваг буйной вытворчасці ў шэрагу высокатаварных галін сельскай гаспадаркі рэспублікі (ільнаводства, жывёлагадоўля) калгасы на працягу 1920— 30-х гг. не прадэманстравалі.
    Сярод форм мадэрнізацыі больш адпавядаючых развіццю сацыяльна-эканамічных працэсаў у беларускай вёсцы акрэслілася інтэграцыя буйной і дробнай сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове кааператыўных сувязяў. Ужо з сярэдзіны 20-х гг. XX ст. уразвіцці грамадскай вытворчасці калгасаў выявіласятэндэнйыя да ўтварэння сумесных з навакольным сялянскім насельніцтвам малочных і іншых таварыстваў, якія арганізоўвалі перапрацоўку і збыт сваёй прадукцыі, a таксама выкарыстанне прадуктаў гэтай перапрацоўкі. Такім чынам, кааперацыя адбывалася не толькі на аснове гарызантальных, але і вертыкальных гаспадарчых сувязяў.
    Разгорнутая з другой паловы 1929 г. суцэльная калектывізацыя ажыццяўлялася на падставе ўніфікаваных форм і метадаў. Спецыфіка развіцця сельскай гаспадаркі ў асобных рэгіёнах была праігнаравана. Прымусовая канфіскацыя хлеба ў калгасаў рэспублікі выклікала масавы голад і надоўга затрымала іх станаўленне як вытворйаў мяса-малочнай прадукцыі, нанесла сур’ёзную шкоду развіццю жывёлагадоўлі ў цэлым.
    На пранягу даследуемага перыяду пад уплывам мадэрнізацыйных працэсаў акрэсліліся аспекты ўскладнення сацыяльнай структуры вясковага насельніцтва, пачатковыя працэсы ўрбанізацыйных з’яў. Аднак істотных зрухаў не адбылося, традыцыйны недавер сялянства даўладных структур паглыбіўся, акрэслілася разуменне сялянскага палітычнага прадстаўніцтва. Нягледзячы на ўсе захады ўлады, сельскі свет не быў канчаткова расколатым, элементы адносін, сфарміраваных у грамадзе, традыцыйныя інстытуты працягвалі дзейнічаць.