Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
Па сведчанні М. В. Доўнар-Запольскага, «правы на зямлю асвячаюцца і падтрымліваюцца працай наёй. Недастаткова мецьправа на зямлю па нараджэнні — неабходна, каб гэтае права падтрымлівалася працай». Ён прыводзіць шмат сведчанняў аб тым, што грамада пуставаўшую зямлю надавала таму, хто яе апрацоўваў [3, с. 45,46]. Разуменне такога падыходу мы знаходзім у аграрных праграмах беларускіх партый. У 1920-я гг. размеркаванне зямлі найчасцей ажыццяўлялася па фактычным землекарыстанні. Пэўнае адлюстраванне працоўнага карыстання зямлёй знайшло і ў дзейнасці наркама земляробства Д. Ф. Прышчэпава, у вызначэнні мінімальнай і максімальнай норм землекарыстання, звязаных з наяўнасцю рабочых рук у сям’і. Пры гэтым паняцце даўнаспі ў адносінах да зямлі пры існаванні законнага спадчынніка, ды яшчэ прамога, не мае дадатку ў народным праве. «Тут адзін прынцып — прынцып працы», — пазначае М. В. ДоўнарЗапольскі.
Зямля заставалася галоўнай каштоўнасцю на працягу 1920-х гг. Як калісьці раней, сяляне, зарабіўшы грошы, у тым ліку за мяжой, імкнуліся вярнуцца, каб прыдбаць зямлю на радзіме. Яны не спыняліся, калі нават зямля не станавілася іх уласнасцю. Добрым прыкладам таму з’яўляецца арганізацыя камуны «Звязда» Навасёлкаўскай воласці Ігу.менскага павета [24, л. 2,5,7,77,78], Арганізатары камуны — беларусы, якія вярнуліся з Амерыкі, каб увасобіцьу жыццё свае ідэалы, — пачалі з таго, што «цягалі плугі замест коней». Усе назапашаныя падчас працы на заводах Форда сродкі яны звярнулі на куплю жывога і нежывога інвентару.
Якжаадбылося так, штоўжоў 1930-я гг. можнабыло пачуць: «раз зямля дзяржаўная, значыць нічыя». Шмат хто з даследчыкаў здольны бачыць тут выяўленнерэакцыі на несправядлівасцьудачыненні да селяніна, іншыя пазначаюцьтое, што зямля перастала быць уласнасцю вяскоўца. На наш погляд, пачуццё гаспадара сялянствам звязвалася найперш не з прыватнай уласнасцю на зямлю, а з імкненнем пазбавійца ад умяшання іншых асоб і сіл у свае сялянскія справы. Сяляне вельмі асцярожна падыходзілі да змен форм гаспадарання. Умяшанне дзяржавы, прымус падштурхоўвалі яго да свядомага супраціўлення.
Кіраўніцтва бальшавіцкай партыі ў 1920-я гг. яшчэ разумела, што сяляне — людзі вельмі практычныя, якія найбольш вераць не заклікам, а прыкладам. У
перыяд рэалізацыі Сталыпінскай аграрнай рэформы сялянства не спяшалася выдзяляцца з абшчыны. I наадварот, як толькі сялянства на канкрэтных прыкладах заўважыла рэальныя станоўчыя вынікі гаспадарчай дзейнасці хутаран на пачатку 1920-х гг., рух да гэтай формы землеўпарадкавання акрэсліўся даволі істотны. «Якгаспадар-практык, — пісаўу 1922 г. прафесар Інстытутанароднай гаспадаркі Іван Акімавіч Кірылаў, — селянін, натуральна, у першую чаргу звяртае сваю ўвагу на гаспадарчыя формы, ужо рэальна існуючыя... Ён бачыць на хутарах і адрубах павышаныя ўраджаі розных культур, бачыць эканомію ў працы і іншыя з’явы, якія адсутнічаюпь у перадзельнай абшчыне» [25, с. 60],
Выключнае значэнне для разумення многіх падзей у свеце сялянскай рэчаіснасці мае вывучэнне сям’і, паўсядзённых адносін паміж бацькамі і дзецьмі, ролі гаспадара. На жаль, у дачыненні да 1920—30-х гг. мы не маем такога ўзроўню даследаванняў, якіўяўляе сабою вывучэнне М. В. Доўнар-Запольскім права і быту сялянства Мінскай губерні. Але, пазначаючы ролю традыцыі і марудныя змены ў гэтым кірунку, можам заўважыць той вектар развіцця, які прысутнічаў на працягу як мінімум двух наступных дзесяцігоддзяў. Акрэсліваючы ролю беларускага гаспадара, М. В. Доўнар-Запольскі заўважае, што пры ўсёй сваёй выключнасці ён «можа і павінен рабіцьтолькі тое, што адпавядае агульным інтарэсам сям’і». Гаспадар — згодна з сабранымі ім матэрыяламі — павінен быў быць прыкладам, каб навучаць іншых. Лянота, п’янства маглі прывесці да раздзелу гаспадаркі, а ў шэрагу выпадкаў да таго, што справу ў свае рукі браў старэйшы сын 13, с. 11]. «Камуністы для сялян на вёсцы не прыклад, бо не ўмеюць весці сваю гаспадарку», — сведчылі даследчыкі вёскі сярэдзіны 1920-х гг. [5, с. 11],
Магчыма, гэтая ментальная рыса сялянства выяўлялася ў падтрымцы ідэі сваёй, «сялянскай» партыі, якая працягвала жыць і ў савецкі час. Гэтая ідэя сярод сялянства БССР набыла асаблівае гучанне. Пры гэтым ціск на вёску толькі пашыраў рост падобнага роду ідэй і выступленняў. Зразумела, што найбольш актыўным элементам выступала заможнае сялянства, аднак сялянская партыя (саюз) выяўляла міжстратавыя сувязі [4, с. 780—818]. Па меркаванні аўтараў падрыхтаванага даклада Сакрэтнага аддзела АДПУ «Антысавецкі рух у вёсцы» (кастрычнік 1928 г.), сялянства, асабліва заможнае, з першых паслярэвалюцыйных дзён стала адной з сіл, якая выступала супраць бальшавікоў; нэп умацаваў «кулацтва», якое стала выяўляць сябе актыўна. У сувязі з тым уважліва сачылі за настроем моладзі, якая атрымала адукацыю ў ВНУ. Наркам асветы Баліцкі, выступаючы ў лютым 1929 г. на XII з’ездзе КП(б)Б (што ўзяў курс на суцэльную калектывізаныю і ліквідацыю кулацтва як класа), пазначаў: «...Студэнт СанктПецярбургскай акадэміі Трафімаў, які потым будзе праводзіць нашу аграрную палітыку на вёсны, піша ў лісце свайму бацьку наступнае: “...палітыка сучаснай улады настолькі грунтоўна накіравана супраць развіцьця асабістых сялянскіх гаспадарак, што пры якім хочаце жаданьні, пры якіх заўгодна цяжкасцях скласьці такую гаспадарку, як гэта можна было раней, не ўдасца ніколі”. Ён раінь свайму бацьку ні кроку не рабіць дзеля пашырэньня сваёй гаспадаркі, дзеля павышэньня ўраджайнасці» [24, л. 229, 230],
Заўважна было, такім чынам, імкненне не выявіць карані з’явы, а знайсці вінаватых. Заўважым, што ў 1920-я гг. навукоўцы ўнеслі пэўны ўклад у тое, каб за выявамі бачыць сутнасць. У гэты час істотна цікавіў даследчыкаў менавіта фактар сялянскай псіхалогіі. Аб тым, у прыватнасці, сведчыць зборнік матэрыялаў, выдадзеных у 1923 г. з нагоды 20-годцзя сялянскіх хваляванняў у Расіі [27 ]. Зборнік выйшаў у серыі «Матэрыялы па гісторыі сялянскага руху», у рэдкалегію якой уваходзілі такія вядомыя вучоныя, як Б. Б. Весялоўскі і У. I. Пічэта. Прыводзімыя ў зборніку факты аб сялянскім руху ў Расіі сведчылі аб тым, што за падзеямі ўлады імкнуліся бачыць не вытокі глыбокіх праблем, звязаных з гаротным становішчам сялянства, а рэвалюцыйную агітацыю студэнцтва. He змяншаючы ролі гэтага фактару, складальнікі ўсё ж звярталі ўвагу на імкненне сялянства следаваць «праву, магчыма па-свойму зразумеламу, але закону». Менавіта таму сяляне бралі толькі хлеб «на пражыццё» і «скаціне», часам спыняліся перад замкамі па амбрах і ў сітуацыях, калі яны былі заклеены паперай з гербавай пячаткай [27, с. 10], Пры гэтым можна заўважыць, што ў адрозненне ад Саратаўскай губерні, дзе прапаганда эсэраўскай партыі вялася найбольш інтэнсіўна (і куды ў хуткім часе губернатарам быўпрызначаны П. А. Сталыпін), сялянскія хваляванні ў Палтаўскай і Харкаўскай абласцях на пачатку XX ст. вызначаліся меншай ступенню агітацыі [27, с. 3]. АДПУўпазначаным дакладзе таксама вызначала актывізацыю народніцкіх арганізацый і эсэраў, якая найчасцей усё ж выяўлялася праз адзінкавыя прыклады барацьбы іх прадстаўнікоў.
Цікавасць АДПУ да інтэлігенцыі была невыпадковай, адраджэнне сельскай гаспадаркі пашырала ўплыў сялянства. Развіццё адукацыі, рост колькасці выхадцаў з вёскі ў ВНУ садзейнічаў росту прасялянскіх, беларускіх настрояў. У данясеннях НКУС адзначалася: «Інтэлігенцыя нацыянальных рэспублік адрозніваецца ад “расійскай” інтэлігенцыі — яна істотна больш актыўная і больш блізкая вёсцы пасваёй сацыяльнай прыродзе і сваім палітычным настроям, такяку большасці сваёй выйшла з вёскі і захавала з ёй цесную сувязь» [4, с. 815].
Пры захаванні традыцыйнага недаверу да дзяржавы, сялянства традыцыйна чакала ад улады не толькі стварэння пэўных умоў але і канкрэтных выгод. У значнай ступені такі падыход выяўлялі селькоры «Сялянскай газеты». Адзін з іх (у перыяд прыкладна з 1 снежня 1929 г. па 2 студзеня 1930 г.) пісаў: «Штосьці такое робіцца ў нашай Беларусі, усе сумняюцца, і ў гэтым весь народ ходзіць як хворы... Мы будзем гаварыць: гэта штука добрая, але трэба добры закон і жалаванне, каб сяляне маглі пражыць і адзецца, а які-небудзь упраўляючы будзе атрымоўваць 100 руб. і больш, а селянін 15—20 руб., ці і таго меней, тады гэтажыццё невыноснае і можа адбыцца паўстанне народу. Гэта ўжо недалёка. Калі будуць такія парадкі» [28, л. 11].
Для разумення змен у сацыяльнай псіхалогіі сялянства неабходна вывучэнне быту, сацыяльнай інфраструктуры, адукаванасці яго розных слаёў і груп. У айчыннай гістарычнай літаратуры дадзеная праблема комплексна не вывучалася. Найбольш акрэслена тэма сацыякультурнай дынамікі сялянства Беларусі ў 1920-я гг. у працах М. А. Бяспалай [29, с. 21—28], Станаўленне сістэмы аховы
маціідзяцінстваўБССРадлюстраванаўпублікацых М. М. Каліноўскай, Д. П. Бяляцкага, Я. I. Шышко, У. А. Навіцкага і інш. [30—33], але гэтае вывучэнне найменш ахапіла вёску. Урэшце, крыніцы па дадзенай праблематыцы дазваляюць сцвярджаць, што ў 1920-я гг. дынаміка змен у сацыяльным статусе жанчыны закранала вёску ў неістотнай ступені. Грамадзянскія шлюбы, дазвол абортаў, дадатковыя адпачынкі па нараджэнні і выхаванні дзяцей станавіліся характэрнай рысай гарадскога, але не сялянскагажыцця. У 1920-я гг. адбывалася дэцэнтралізацыя фінансавання аховы здароўя. Асноўны цяжар пераносіўся на мясцовы бюджэт, страхавыя выплаты, уласныя сродкі насельніцтва (плата за лячэнне), дапамогу грамадскіх арганізапый [34, с. 76], Гэтаўпэўнай ступені набліжаласітуацыю да стану медыцынскага абслугоўвання ў Заходняй Беларусі, дзе пры адсутнасці дзяржаўнай падтрымкі істотнае значэнне мела ўрачэбнае самакіраванне з элементамі дыспансерызацыі, інстытута сямейных урачоў і г. д. 3 адкрыццём Медыцынскага факультэта БДУ, а надалей асобных вышэйшых медыцынскіх устаноў сітуацыя з забеспячэннем медыцынскім персаналам у БССР пачала істотна паляпшацца [35], Аднак гэтыя працэсы закранулі найперш горад. На пачатку 1920-хгг. пераважная часткаўстаноўаховы здароўя БССРутрымлівалася за кошт мясцовых бюджэтаў, якія з прычыны недахопу сродкаў былі не ў стане ўтрымліваць разгалінаваную сетку лячэбна-санітарных устаноў, што прывяло да іх скарачэння. У 1923 г. захаваліся толькі тыя ўстановы, што абслугоўвалі рабочых. Пры гэтым значная частка медыцынскіх работнікаў засталася без працы. Ствараемыя ўстановы аховы здароўя арыентаваліся на гаспадарчыя разліковыя прынцыпы, самафінансаванне і самаакуплялызасць, але значнага росту прыватных лячэбныхустаноў не адбылося. Пры гэтым пэўная частка медыцынскіх работнікаў, зарэгістраваныхякбеспрацоўныя, насамой справе пакідалі працуўраёнахіўхіляліся ад накіравання на перыферыю [34, с. 80],