• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

    Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 240с.
    Мінск 2014
    83.05 МБ
    Пры скарачэнні колькасці коней і кароў на працягу зімы — вясны 1932 г. павялічвалася пагалоўе свіней, рост быў забяспечаны ў пэўнай ступені за кошт калектывізаванай часткі сялянства [41, с. 316]. Значныя спадзяванні ўскладаліся на індывідуальную занікаўленасць калгаснікаў. Дзеля гэтага быў распрацаваны план надзялення жывёлай бескароўных калгаснікаў. Аднак на 25 снежня 1932 г.
    па БССР ён быў выкананы толькі на 31,5 %. Шмат калгаснікаў проста адмаўляліся ад жывёлы, матывуючы рознымі прычынамі, у тым ліку адсутнасцю кармоў [41, с. 825].
    Вызначаючы трыяду «бядняк», «серадняк», «кулак», улады разлічвалі найперш на падтрымку першых. На гэта з сярэдзіны 1920-х гг. накіроўваецца шэраг ільгот, сацыяльных гарантый, культурнае абслугоўванне. Практыка, аднак, па-ранейшаму паказвала, што настроі гэтай групы пераменлівыя, патрабавалі ўсё большых магчымасцей без пэўнай алдачы. 1 калі пазначалася супрацьстаянне, паўпралетарскія слаі вёскі не заўсёды падтрымлівалі ўладныя структуры. У прыватнасці, дакументы АДПУ сведчаць аб тым, што падчас антыкалгасных выступленняў толькі сельскія актывісты з беднякоў захоўвалі нейтралітэт. Астатнія ж актыўна падтрымлівалі арганізатараўтакіх падзей. А вось цэлыя вёскі, дзе пераважалі сераднякі, увогуле не паддаваліся падобным настроям [39, л. 87].
    Вывучэнне паўсядзённага жыцця беларускай вёскі дазваляе зазірнуць у тоўшчу народнага жыцця, пашырае межы прадмета даследавання. У сувязі з гэтым асобны інтарэс уяўляюць 1920-я гг., калі разам са старымі традыцыямі ў паўсядзённым жыцці беларускай вёскі сталі з’яўляцца рысы новага ўкладу, стала змяняцца свядомасць сялян, сістэма адносін, выпрацоўваліся новыя светапоглядныя арыентацыі. Пытанне аб перавагах буйной калектыўнай гаспадаркі перад дробнай, адзінаасобнай, у рэшце рэшт вырашалася ў сферы вытворчасці. 1 калі тут, як мы ўжо заўважалі, у асобных сферах калектыўныя гаспадаркі не саступалі індывідуальным, адным з важнейшых пытанняў станавілася матывацыя працы селяніна. Праблема стымулявання ўдзелу кожнага члена калгаса ў грамадскай вытворчасці, зацікаўленасці ў яго выніках з’яўлялася ў 1920-я гг. адной з найбольш істотных (калі невызначальных) не толькі для паспяховага гаспадарчага развіцця, але і для захавання жыццяздольнасці калектыўных аб’яднанняў. Вядомы тэарэтык кааператыўнага будаўніцтва A. В. Чаянаў яшчэ ў 1919 г. адзначаў, што «арганізатарам арцельнага земляробства ў першую чаргу прыйдзецца заўсёды вырашаць два асноўных пытанні — як наладзіць у арцелі працоўную дысцыпліну і як павялічыць у псіхалогіі арцельшчыкаў стымулы да павышэння напружання працы. У вырашэнні гэтых асноўных праблем — ключ усёй справы, усё астатняе, па сутнасйі, тэхніка» [42, с. 306],
    У сярэдзіне 1920-х гг. акрэсліўся крызіс ураўняльнай сістэмы размеркавання, якая прыводзіла да мінімальнай працоўнай аддачы члена калектыву і адначасова — да ўзрастання яго спажывецкіх запытаў, і пачаўся пераход асобных камун Беларусі да аплаты з улікам не толькі выдаткаванай працы, але і ўнесенай маёмасці. Дадзены прынцып размеркавання даходаў уводзіўся пад ціскам членаў, якія ўступілі зноў. Менавіта так развіваліся падзеі ў камуне «Чырвоны Сцяг» Гарадокскага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 г. на агульным сходзе камунары вырашылі, што прынцып «ад кожнага — па здольнасцях, кожнаму — па патрэбах» у новых эканамічных умовах з’яўляецца нежыццяздольным. 3 мая гэтага года для кожнага члена калектыву была вызначана зарплата: адказным за галіны гаспадаркі — 15 руб. у месяц, мужчынам на агульных работах — 12 руб.,
    жанчынам — 10 руб., падлеткам — 2 руб. 50 капеек. Акрамя таго, у канцы года з прыбытку дадаткова выплачвалася 10 % за ўнесеную маёмасць [43, с. 44],
    УадпаведнасцізданыміабследаваннякалгасаўБССРна 1 кастрычніка 1924 г. і студзень 1925 г. ураўняльнае размеркаванне існавала ў пераважнай большасці сельскагаспадарчых арйеляў [44]. 3 сярэдзіны 20-х гг. XX ст. услед за камунамі сельгасарцелі пачынаюць пераходзійь да аплаты ў адпаведнасці з колькасцю і якасцю выдаткаванай працы. У 1925 г. на Усесаюзнай нарадзе сельскагаспадарчых калектываў прадстаўнік арцелі «Адраджэнне» Гомельскай губерні казаў, што ў іх «спачатку вёўся толькі запіс прайоўных дзён, але на гэтай глебе адбываліся спрэчкі, з прычыны чаго прыйшлося запісвацьдні і пазначаць якасць праведзенай працы» [45, с. 39],
    Пошук шляхоў павышэння вытворчасці працы і паляпшэння ўзаемаадносін паміж членамі калгасаў парадзіў вялікую разнастайнасць форм аплаты працы. Асновай сістэм аплаты, якія ўстанаўліваліся, з’яўляўся ўлік колькасці працоўнай сілы, якая затрачвалася на вытворчасць прадукцыі ў калектыўнай гаспадарцы. Размеркаванне даходаў з пераважным улікам працоўных выдаткаў у крыніцах вызначаецца па-рознаму: «па наяўных працаўніках», «па працоўных сілах», а часткай — якадзначалася вышэй — «па паях» [46, л. 6,20, 22, 28; 47, л. 13; 48, с. 28], Характэрнай рысай яго з’яўлялася выразная ў залежнасці ад полу і ўзросту градацыя аплаты працы. У асобных выпадках устанаўліваліся аклады для спецыялістаў і членаў праўлення калгасаў. Так, у сельскагаспадарчай арцелі «Бальшавік» прайоўны дзень дарослых прыраўніваўся да 1; спецыялістаў — да 1,25; па кіраванні гаспадаркай — да 1,65; падлеткаўда 20 гадоў — 0,75 [49, с. 31],
    Частка калектываў практыкавала размеркаванне даходаў па едаках у адпаведнасці з устаноўленым пражытачным мінімумам. У камунах, акрамя натуральных выдач, адбываліся грашовыя выплаты для забеспячэння асабістых патрэб працаўнікоў. Такі парадак размеркавання даходаў пры анкетаванні прадстаўнікі камун ацэньвалі як «размеркаванне “па патрэбах”», што, безумоўна, не адпавядала рэчаіснасці 150, л. 11; 51, л. 6J.
    У дачыненні да ступені распаўсюджанасці адзначаных вышэй форм у калектыўнай працы «Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР» М. Я. Стральцоў пазначаў, што «даходы ў калектыўных гаспадарках БССР у 1926/27 гаспадарчым годзе размяркоўваліся наступным чынам: па наяўных работніках — 52,4 %, пасем’ях— 28 %, па паях — 11,3 %, па едаках— 2,2 %, іншыя— 6,1 %» [52, с. 106|. Гэтыя суадносіны значна разыходзяцца з данымі абследаванняў калгасаў ЦСУ ў 1927 г. Прычына паказанага разыходжання заключаецца, на наш погляд, у тым, што М. Я. Стральновым прыведзены звесткі не аб размеркаванні даходаў, a аб размеркаванні працы ў калгасах, якія ў рэчаіснасці не супадалі [48, с. 28; 53, с. 33],
    Акрамя таго, абследаваннем Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення былі ахоплены 383 калектыўныя гаспадаркі (Белсельсаюзам — 275), гэтатаксама важкі аргумент на карысць выбару якасці больш дакладнай крыніцы менавіта даных ЦСУ. Іх аналіз дазваляе сцвярджаць, што ў калгасах рэспублікі прынцып аплаты
    паводле працы да 1927 г. не атрымаў шырокага распаўсюджання. Толькі крыху больш за 22 % калектыўных гаспадарак практыкавалі размеркаванне даходаў у адпаведнасці з працоўнымі выдаткамі, менш за палову ўлічвалі не толькі выдаткаваную працу, але іўнесеную маёмасць, астатнія ж выкарыстоўвалі ўраўняльны прынцып («па патрэбах», «па едаках»), Значную долю ўраўняльнасці змяшчала і размеркаванне «па работніках», якое прымянялася пераважна ў сельгасарцелях, бо да ўвагі ўдадзеным выпадку прымаліся не канчатковыя працоўныя выдаткі, a толькі патэнцыяльная здольнасць да працы. Разам зтым у калектыўных гаспадарках БССР вызначыўся больш крытычны падыход да ўраўняльнага прынцыпу размеркавання, чым у іншых рэспубліках Саюза. Улік выдаткаванай працы пры аплаце практыкаваўся тут некалькі шырэй (22,5 % супраць 17,2 %). Размеркаванне ждаходаў «па едаках» і «па патрэбах» прымянялася ў меншай ступені (адпаведна 11,7 % і 6,0 % супраць 53,6 % і 10,5 %) [54, л. 36; 55, с. 87].
    На падставе даных ЦСУ можна зрабіць выснову аб некаторых адрозненнях паміж асобнымі формамі калектыўных гаспадарак па аналізуемай прыкмеце. Напрыклад, у ТСЗ пераважала размеркаванне з улікам унесенай маёмасці. У камунах часцей, чым у іншых аб’яднаннях, практыкавалася аплата «па едаках» і «па патрэбах». Аднак у калектывах з больш высокай ступенню абагульнення сродкаў вытворчасці размеркаванне даходаў з улікам выдаткаванай працы прымянялася некалькі шырэй, чым у калгасах з меншай ступенню абагулення (роўна як і грашовая аплата), і суправаджалася імкненнем кампенсаваць непазбежнае паглыбленне сацыяльнай няроўнасці ўлікам стану здароўя, узросту, колькасці едакоўу сям’і. Адрозненніўсферы размеркавання паміжформамі калектыўных гаспадарак у пэўнай ступені былі абумоўлены асаблівасцямі ў арганізацыі працы. У камунах за кожным членам калектыву звычайна замацоўвалася сталая праца. Гэта дазваляла ацаніць не толькі колькасць працы, але і яе якасць, улічыць кваліфікацыю работніка. У арцелях асобныя гаспадарчыя працэсы выконваліся членамі аб’яднання па чарзе, а зробленыя прадукты дзяліліся ў адпаведнасці з выдаткаванай працай (па адпрацаваных днях, гадзінах і г. д.) [56, с. 88].
    Паказаны спосаб арганізацыі працы ў камунахдазваляў вызначыць кола абавязкаў камунараў ужо пры ўступленні ў калектыў з улікам іх здольнасцей і магчымасцей [57, л. 14|. Выкананне вытворчых працэсаў сезоннага характару ў камунах, як і ў арцелях, адбывалася ў адпаведнасці з рашэннямі кіраўніцтва калгаса. У сельгаскамунах, якія з’яўляліся ў большасці выпадкаў шматгаліновымі гаспадаркамі, зацвярджаліся загадчыкі кожнай іх галіны, якія ўваходзілі ўСавет (праўленне). Яны размяркоўвалі працу і правяралі яе выкананне [58, с. 24]. У шэрагу камун быў устаноўлены 8-гадзінны рабочы дзень, які пачынаўся і заканчваўся па званку. Падобная рэгла.ментацыя з’яўлялася характэрнай не толькі для калектыўных гаспадарак Беларусі, але для сельгаскамун РСФСР [59, с. 38; 60, л. 22, 23]. У калгасах прадугледжваліся меры адміністрацыйнагаі эканамічнагаўздзеяння на парушальнікаўпрацоўнайдысцыпліны: вымовы на агульных сходах; выключэнне пасля трэцяй вымовы; у калектывах з грашовай аплатай практыкаваўся вылік часткі заробку.
    Укараненню аплаты па колькасці і якасці выдаткаванай працы ў калектыўных гаспадарках перашкаджала слабая арганізацыя рахункаводства. Паводле справаздачы Белсельсаюза ў 1926/27 гаспадарчым годзерэальныўлікпрацы існаваўтолькіў4,5 % калгасаў, у пераважнай большасці (75,4 %) калектываўрабіліся толькі асобныя запісы аб выкананай працы, а ў 20,1 % аб’яднанняў рахункаводства адсутнічала ўвогуле [48, с. 27|. Такое становішча было абумоўлена недахопам кваліфікаваных спецыялістаў, нізкім узроўнем пісьменнасці ў калектыўных гаспадарках. Акрамя таго, у шэрагу калгасаў большасць у праўленнях складалі родзічы, усе пытанні вырашаліся па-сямейнаму, і ўліку працы не вялося свядома [61, с. 42|.