Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
83.05 МБ
Погляд беларускага селяніна на рэчаіснасць нярэдка выяўляўся ў ліставаннях у рэспубліканскую і цэнтральную прэсу. У адным з лістоў з БССР у газету «Праўда» ананімны карэспандэнт пісаў, што калектывізацыя ў тых формах, што праводзіцца, нясе толькі страты. Ён прапаноўваў забараніць спекуляцыю, дадатковыя заробкі і наёмную працу, але захаваць канкурэнцыю індывідуальных сялянскіх гаспадарак. Менавіта так аўтар запісу раіў перамагаць кулака, бо тая палітыка, што ажыццяўлялася, па яго меркаванні, «толькі на руку кулаку» [5, с. 459].
Жыццё вёскі змянялася пад уплывам агульнага росту культуры і эканамічных умоў. Аднак тэмпы гэтых змен здаваліся многім маруднымі, нарастала праблема малазямелля. «Рэвалюцыя ў сэнсе змен асноў і форм сялянс кай гаспадаркі амаль яшчэ не дайшла да вёскі», — сцвярджалі даследчыкі вёскі ў сярэдзіне 1920-х гг. Прапаноўваючы як выхад вяртанне да палітыкі калектывізацыі, яны падкрэслівалі, што кааперацыя на вёсцы абапіраецца галоўным чынам на серадняцкія элементы, але мэты і сэнс кааперацыі застаюцца для насельніцтва яшчэ недастаткова выяўленымі [3, с. 9].
У другой палове XX ст. фарміруецца напрамак навуковых пошукаў, у аснову якога пакладзена сацыяльна-псіхалагічнае (ці ментальнае) вымярэнне гістарычнай рэчаіснасці [6]. Паняцце менталітэту вызначаецца як спосаб, метад пазнання рэчаіснасці, уласцівы вызначанай сайыяльнай супольнасці і які адлюстроўвае першасны, звычайны ўзровень успрымання. Этымалагічна паняцце «менталітэт» узыходзіць да англійскага «mentality» — разумовы, але не супадае з ім па змесце [7],
Традыцыйны палітычны ідэал сялянства, заснаваны на ідэях роўнасці і сацыяльнай справядлівасці, утрымлівае сістэмныя характарыстыкі патэрналізму як неабходнага элемента. Такая акалічнасць тлумачыць пераважна сацыяльную накіраванасць рэвалюцыйнасці сялянства, яго «ненакіраванасць» на ўладу [8]. Цэласнай канцэпцыі, якая дазваляе сістэматызаваць нашыя веды аб мінулым сялянскай свядомасці, па-ранейшаму не створана, што зусім не дзіўна: постсавецкая гістарычная антрапалогія як метад навуковага пазнання праходзіць толькі пачатковую стадыю свайго станаўлення. Тэарэтычная і метадалагічная нявызначанасць, нявырашанасць многіх крыніцазнаўчых пытанняў стварае перспектывы для развіцця дадзенага напрамку, узмацняе актуальнасць пастаноўкі пытанняў, садзейнічае фарміраванню ўстойлівага навуковага інтарэсу да праблемы.
У кнізе М. Д. Кандрацьева «Асноўныя праблемы эканамічнай статыстыкі і дынамікі. Папярэдні эскіз», аб якой вышэй мы ўжо згадвалі, падкрэслівалася: «Хоць уплыў агульных умоў жыцця на псіхафізічную арганізацыю чалавека і значны, і глыбокі, але небязмежны. Тое, што немагчыма для чалавека з прычыны натуральных арганічных умоў, зразумела, не можа ўзнікнуць і пад уплывам агульных мэт. 1 наадварот, тое, што непазбежна ў ходзе жыцця чалавека з прычыны тых жа натуральных арганічных умоў, не можа быць прадухілена і ўмовамі агульнага жыцця. У гэтым прырода ставіць як бы максімальныя і мінімальныя межы ддя культуры, для ўплыву агульных мэт на чалавека і адпаведна для амплітуды ходу самога грамадскага жыцця». Такім чынам, існуе максімальна магчымая ступень «культурнасці» [9, с. 33].
Ю. Я. Альсевіч звяртае ўвагу на дасягненні псіхагенетыкі, у прыватнасці працы Вячаслава Залманавіча Тарантулы [10]. Прапанаваную ім тэорыю ён акрэслівае прыкладна наступным чынам: як магма, што ўтварае зямное ядро, першааснову псіхікі стварае бесструктурная «жыццёвая сіла». Нервовая энергія закладзена ў кожным чалавеку. Па гэтай магме, разыходзячыся, збліжаючыся і сутыкаючыся, «плаваюць» пліты літасферы — рухомыя фундаменты псіхікі. Яны
ўтвараюць комплексы (ці «модулі») генетычнай памяці ў выглядзе прыроджаных патрэб, інстынктаў, схільнасцей, здольнасцей і інш., набор якіх дакладна акрэслены. Абапіраючыся на гэтыя «пліты», фарміруецца другі, структураваны слой псіхікі — яе «культурна-інстытуцыяльны» слой. Ён складаецца з выхаваных інстынктаў і арганічна засвоеных перадсвядомасцю норм і правіл паводзін. А павярхоўны слой («ландшафт») уяўляе сукупнасць звычаяў, засвоеных людзьмі ў працэсе іх адаптацыі да змяняючыхся ўмоў жыцця. Звыклае мысленне і паводзіны знаходзяцца ў сферы ўзаемадзеяння свядомасці з перадсвядомасцю (аператыўнай памяццю) і бессвядомым (генетычнай памяццю). Зрухі глыбокіх структураваных «пліт» свядомасці, бы землятрус, з’яўляюцца крыніцаю найбольш рэзкіх зрухаў, выклікаючы разрывы ў традыцыі. Зыходзячы з праведзенага вывучэння, Ю. Я. Альсевіч сцвярджае, што ў розных псіхагеномных тыпаў людзей не можа быць аднолькавага падыходу да жыцйёвых каштоўнасцей, да зместу паняццяў «дабрабыт» і інш. [11, с. 3—17]. Кожнае пакаленне можа радыкальна змяніць існуючыя грамадскія адносіны. Але дзейнічаць яно можа толькі абапіраючыся на гістарычную спадчыну [ 12, с. 459].
Можна пазначыць, што ваўсходнееўрапейскім гістарычным працэсе на працягу стагоддзяў фарміраваліся своеасаблівыя адносіны да ўласнасці. Ужо ў першыя рускія акты трапілі нормы, згодна з якімі дастатковым лічылася проста вярнуць украдзенае без пакарання, а ў выніку растраты — вярнуць «сугубо» (г. зн. у падвоеным памеры). У далейшым гэта перадвызначала на аснове сялянскага менталітэту своеасаблівае ўяўленне аб зямлі як агульнай каштоўнасці. У лісце, адрасаваным прэм’еру П. А. Сталыпіну, знакаміты пісьменнік Л. М. Талсты пісаў: «Несправядлівасць менавіта ў тым, што як не можа існаваць права аднаго чалавека валодаць іншым (рабства), так і не можа існавайь права аднаго, якога б ні было чалавека, багатага ці беднага, цара ці селяніна, валодаць зямлёю як уласнасцю. Зямля ёсць набытак усіх, і ўсе людзі маюць аднолькавае права карыстацца ёю» 113, с. 243]. «Народнае разуменне працы і яе права на пазямельную ўласнасць, — пісаў вядомы беларускі гісторык М. В. Доўнар-Запольскі, — рэзка адрозніваецца ад разумення ўласнасці, якое зацвердзілася ўкультурных слаях» |3, с. 276].
Пад уплывам адрозных форм арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і суіснавання на тэрыторыі Беларусі ў кірунку з усходу на захад усё мацней вызначалася імкненнедаіндывідуалізацыі, адмаўлення абшчынныхформ гаспадарання, ураўняльнага падыходу і г. д. Разам зтым захоўвалася супадзенне ўасноўным падыходзе да зямліякагульнай каштоўнасці, што павінна належацьусяму грамадству. Можна заўважыць, што пры ўсіх разыходжаннях, да прыкладу, асноўныя дакументы БНР і БССР выяўляюць адзінства ў адмаўленні прыватнай уласнасці на зямлю. Гэты факт ужо адзначаўся вядомым беларускім гісторыкам-аграрнікам A. М. Сарокіным, аднактлумачыўся пераважна палітычнымі абставінамі [ 14],
Сацыяльная псіхалогія, эканамічныя паводзіны і іншыя элементы сацыяльна-эканамічныхтрадыцыйныхадносінфарміруюцца стагоддзямі і складаюць спецыфіку рэгіянальнагаразвіцця і нацыянальнагажыцця. Вядома, штодзяцінства і сталенне будучага выдатнага дзеяча Расійскай імперыі П. А. Сталыпіна адбы-
валася найперш у Віленскай і Гродзенскай губернях. У далейшым ён свой вопыт як гродзенскага губернатара экстрапаліраваў на Саратаўскую губерню, дзе захоўвала выключныя пазіцыі абшчына і істотны ўплыў мела партыя эсэраў, і ўрэшце — на ўсю Расійскую імперыю. Той жа падыход можна заўважыць і на прыкладзе працы У. I. Леніна «Развіццё капіталізму ў Расіі», які выкарыстаў для сваіх разважанняў кнігу В. А. Постнікава. Вядома, што ўаснове гэтай кнігі — назіранні аўтара і земская статыстыка па Таўрычаскай, Херсонскай, Екацярынаслаўскай, сітуацыя ў якіх лічылася рэпрэзентатыўнай для абагуленай характарыстыкі становішча спраў у расійскай сельскай гаспадарцы. В. А. Постнікаў канстатаваў імкненнеда індывідуалізацыі, да выхадусялян забшчыны [15].
Расійскія даследчыкі пазначаюць, што на пачатку XX ст. патрыярхальны сялянскі быт адчуваў моцнае знешняе ўздзеянне, але поўнага і канчатковага разрыву з мінулым не адбылося. У сялянскай свядомасці новае самым мудрагелістым чынам ужывалася са старым. Пранікненне «чужых» «абшчыннаму архетыпу» з’яў выклікала да жыцця рост унутрыабшчыннай канфліктнасці, абвастрала структурныя супярэчнасці грамадскай свядомасці, супярэчнасці паміж патрыярхальнай і мадэрнісцкай традыцыямі, вырашыць якія хутка і безбалюча было проста немагчыма. Запатрабаванасцьадпаведных стэрэатыпаўдэтэмініравалася неабходнасцю набыцця гарантый для стабільнага існавання, для захавання жыццяздольнасці сялянскай гаспадаркі. I да таго часу, пакуль абшчына выступала гарантам такога роду, карпаратыўная свядомасць сялянства ўпарта працівілася ўсім знешнім выклікам, аб’ектыўна накіраваным на разбурэнне гэтага архетыпу [16-19].
Паказваючы сялянскія ўзаемаадносіны, М. В. Доўнар-Запольскі таксама неаднаразова акрэслівае ролю грамады [3]. Традыцыйныя рысы абшчынных адносін, уключаючы перадзелы зямлі як сведчанне ўраўняльнасці, паступова знікалі, але грамада, па яго меркаванні, у Беларусі захоўвала значныя функцыі, акрэсленыя звычаёвым правам. Калектыўная памяць аб зямлі (якая некалі даступная ўсім) мела вырашальнае значэнне ў фарміраванні звычаёвага права і, наадварот, у шэрагу выпадкаў — у непрыняцці грамадзянскага права ў заходнееўрапейскім яго разуменні, вызначаючы настроі і эканамічныя паводзіны сялянства [20, с. 34—39; 21, с. 155, 225], У той час як ва ўкраінскай гістарыяграфіі праблема развіцця сялянскай гаспадаркі ва ўмовах дзяржаўнай уласнасці на зямлю знайшла пэўнае адлюстраванне |22, с. 158—175], беларускімі даследчыкамі такога вывучэння не праведзена.
Сваё асобнае становішча ў грамадстве сялянства звязвала з зямлёй. Зямля як «карміцелька» лічылася святой. Гэта акрэсліла паважнае, асцярожнае да яе стаўленне («няможна Зямлю біць, бо Зямля святая»). Узросшыя ўжо ў пасляваенны час юнакі і дзяўчаты неаднаразова атрымлівалі заўвагі ад сваіх старэйшых пакаленняў, што зямлю нельга калоць нажом падчас дзійячых гульняў. Адначасова існавала забарона чапаць зямлю ў перыяд яе зімовага сну ад Пакроваў і да Радаўніцы («можа быць смерць у сваёй сям’і або неўраджай»). Самай моцнай клятвай у беларусаў лічылася тая, калі чалавек спачатку цалаваў, а затым з’ядаўжменьку
зямлі. Родную зямлю бралі з сабою на чужбіну, пасля смерці яе кідалі ў магілу [23], Шырока вядомыя словыЯкуба Коласаз паэмы «Новая зямля»: «Купіцьзямлю, прыдбаць свой кут, каб з панскіх выпутацца пут, і там зажыць сабе нанова: свая зямля — вось што аснова!» — «Зямля — самы каштоўны прадмет для беларуса, — пісаў М. В. Доўнар-Запольскі. — Ва ўсіх яго шматлікіх абрадах, песнях, казках, якія вызначаюцца старажытнасцю поглядаў, адлюстроўваейца глыбокае пачуццё павагі да зямлі. Гэта зразумела, бо зямля шмат стагоддзяў карміла яго і корміць зараз. 3 уяўленнямі аб зямлі цесна звязана ўяўленне аб родзе...» — «Мы бачылі, — працягвае М. В. Доўнар-Запольскі, — як даражыць беларус сваім родам, і калі не мае сына, ён імкнецца зараней узяць прыёмыша, зяця-прымака, каб гэты працягваўяго род» [3, с. 43,44]. Зямля звязваласяўсвядомасці селяніна з родам, з вечнасцю, працу на зямлі вясковец лічыў самай значнай.