Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
Ваўмовах сельскагаспадарчай вытворчасці, калі вынікі выкананай працы не заўсёды можна было назірань адразу (асабліва ў жывёлагадоўлі), істотныя цяжкасці ўяўляла сабой ацэнка яе якаснага боку. Тым калектывам, дзе адбываўся ўлік працы толькі па адпрацаваных гадзінах, так і не ўдалося дабіцца ўважлівага дагляду за буйной рагатай і дробнай жывёлай. Спробы ж увесці здзельную аплату прыводзілі ў большасці выпадкаў да сур’ёзных рознагалоссяў сярод членаў калгасаў, боўстаноўленыя нормы выпрацоўкі маглі быцьтолькі прыблізнымі. Асаблівую незадаволенасць выклікала ўстанаўленне пры гэтым цвёрдых ставак для асоб, якія займалі адміністрацыйна-гаспадарчыя пасады [621.
Імкненне пазбегнуць паказаных недахопаў разам з нізкім узроўнем тэхнічнай аснашчанасці калектыўных гаспадарак абумовіла ў арганізацыі працы такія спецыфічныя моманты, як індывідуальны нагляд членаў калгасаў за абагуленай жывёлай, а таксама выкананне сельскагаспадарчых работ па так званым «урокам». У гэтым выпадку кожная сям’я апрацоўвала для сябе свой участак. але засевак, пасеў і ўборка ўраджаю адбываліся адначасова [63, л. 6, 13, 30, 31].
Несправядлівае размеркаванне даходаў нярэдка з’яўлялася не толькі прычынай выхаду з калгасаў асобных членаў, але і перашкаджала ўступленню новых [64, л. 10]. Таму вырашэнне дадзенай праблемы стала прадметам сур’ёзных дыскусій на ўсіх узроўнях кіравання — ад органаў дзяржаўнай улады да нарад кааператыўных арганізацый. У маі 1927 г. на Vсесіі Усесаюзнага савета калгасаў было прынята рашэнне аб неабходнасці ўвядзення ў калектыўных гаспадарках норм выпрацоўкі з улікам колькасці і якасці выкананай працы аж да прымянення здзельнай аплаты працы [65, л. 20,21], Восенню 1927 —вясной 1928 г. распрацоўваюцца і прымяняюцйа адпаведныя папраўкі да Тыпавых статутаў камун, арцеляў і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі. Так, напрыклад, у статуце сельгаскамуны замайоўвалася, што ёю «могуць быць прыняты ў разлік не толькі колькасць працы, але і яе якасйь, і кваліфікацыя» [66, л. 3],
Укараненне ў калгасах аплаты па колькасці і якасці выкананай працы дазваляла ліквідаваць у аплаце работы жанчын і падлеткаў, якія ў шэрагу калектываў фактычна знаходзіліся ў становішчы парабкаў [67, с. 24, 30; 68, с. 59], Аднак у многіх калектыўных гаспадарках не былі вырашаны іншыя сацыяльныя пытанні. Напрыклад, цяжарныя жанчыны, за малым выключэннем, ад працы не вызваляліся, адсутнічала ахова працы. У Віцебскай акрузе толькі ў камунах «Іскра Доб-
рынская» і «Мір» прадастаўляўся дародавы і пасляродавы адпачынак працягласцю 1 — 1,5 мес. [69, л. 1]. Нягледзячы натоештоўдзельная вагачленаўкалгасаўва ўзросйе звыш 60 гадоў (па стане на 1926 г.) была нязначнай, важную ролю набывалі пытанні саныяльнага забеспячэння ўстарасці. На 2-м Усебеларускім з’ездзе калгасаў (1928 г.) звярталася ўвага, акрамя таго, на неабходнасць выплат непрацаздольным членам калектываў у выпадку страты імі карміцеля |70, л. 80; 67, с. 28]. Усё гэта патрабавала арганізацыі грамадскіх фондаў, якія ствараліся шляхам адлічэнняў кожнай калектыўнай гаспадаркай устаноўленага працэнта са сваіх даходаў. Работу акруговых саюзаў сельгаскааперацыі ў дадзеным кірунку нелыа не прызнаць неабходнай і пазітыўнай.
Сацыяльная накіраванасць размеркавання даходаўу калектывах аднак не заўсёды супадала з меркаваннямі сярэдняга сялянства, якое аб’ядноўвалася ў калектыўныя гаспадаркі. У другой палове 1920-х гг. асобныя з сялян былі незадаволены тым, што не ў поўнай ступені ўлічваўся пай, што ўносіўся сераднякамі. Другая ж частка калгаснікаў лічыла, што ў аснову аплаты павінен быць пакладзены толькі працоўны прынцып. У рэшце рэшт па меры далейшай уніфікацыі форм і статутаўкалектыўныхгаспадараку СССРтакі падыход перамог. I ўсёжнельга не адзначыць, што ён наносіў значна большую шкоду, чым рознагалоссі ў калгасах з-за аплаты «па паях», таму што прадугледжваў фактычна адчужэнне вызначанай долі ўласнасці без якога-небудзь узнагароджання. Гэта, у сваю чаргу, нараджала ў сярэдняга сялянства недавер да калектыўных гаспадарак і ўжо першапачаткова звужала сацыяльную базу развіцця буйной вытворчасці ў вёсцы. Пры гэтым ігнараваўся вопыт шэрагу калгасаў, дзе аплата працы з улікам унесенай маёмасці прыносіла значны эфект.
Аналіз працэсу паступовага адчужэння членаў калектыўнай гаспадаркі ад абагульненай уласнасці прадугледжвае разгляд праблемы арганізацыі ў калгасах так званых «непадзельных фондаў». Рашэнне аб іх стварэнні было прынята ў чэрвені 1926 г. на4-й сесіі Усесаюзнага савета сельскагаспадарчых калектываў і ўвайшлоўЗакон«Абкалектыўныхгаспадарках»(сакавік 1927 г.) [71, с. 590—597].Яно дыктавалася імкненнем збоку дзяржаўных органаў захавацьдзяржмаёмасць, якая перадавалася калгасам, ад наступнага падзелу.
Нізкі ўзровень даходаў у калгасах БССР сярэдзіны 20-х гг. XX ст. абумовіў значную цякучасцьскладу калектыўныхаб’яднанняў(у 1926/27 гаспадарчым годзе — 12 % адусяго насельніцтва). У гэтыхумовахфарміраванне «непадзельнага капіталу», які не падлягаў падзелу паміж членамі ні падчас асобных выхадаў, ні нават пры ліквідацыі калгасаў, разглядаўся як заклад стабільнасці калектыву і яго гаспадарчых поспехаў [58, с. 30; 72, с. 50|.
Працэс адзяржаўлення кааператыўна-калгаснай уласнасці ў асноўных сваіх рысах акрэсліўся ўжо ў канцы 1920-х гг. Права ўласнасці прадугледжвае магчымасць свабоднага распараджэння не толькі сродкамі вытворчасці, але і атрыманай прадукцыяй (перапрацоўка, захоўванне ці непасрэдная рэалізацыя). Міжтым з канца 1927 г. робяцца значныя намаганні, каб паставіць і збыт калгасамі сельскагаспадарчай прадукцыі пад поўны кантроль дзяржаўных і кааператыўных орга-
наў. 3 гэтай мэтай выпрабоўваліся розныя метады адміністрацыйнага ўздзеяння на калектыўныя гаспадаркі.
Закупачныя цэны на шэраг прадуктаў раслінаводства і жывёлагадоўлі (напрыклад, на зерне, малако і малочныя прадукты) не пакрывалі нават выдаткаў вытворчасці, таму калгасы імкнуліся значную частку сваёй прадукцыі рэалізоўваць праз прыватны рынак [73, с. 29; 74, л. 34, 36, 45, 47, 377). Ваўмовах неэквівалентнага абмену кантрактацыя паступова набывае абавязковы характар. У найбольшай ступені гэтыя абставіны праявіліся падчас чарговага хлебнага крызісу 1928/29 гаспадарчага года, калі галоўны ўпор быў зроблены на вынятак у калектыўных гаспадарак хлеба.
У лістападзе 1928 г. прымаецца пастанова праўлення Калгасцэнтра аб хлебанарыхтоўчай кампаніі, у якой прапаноўвалася «выявіць усе калгасы, якія адмовіліся ад здачы сваіх збожжавых лішкаў ці правялі толькі частковую здачу, і праз адпаведныя калгассаюзы прыняць меры да ліквідацыі такіх з’яў» [75, с. 9]. На месцах непасрэдная праца па кантрактацыі была даручана спецыяльным інспектарам па збыце і нарыхтоўках, якія літаральна спаганялі з калгасаў лішкі (а пасля — і неабходную частку сельскагаспадарчай прадукцыі). Ва ўмовах поўнай залежнасці калектыўных аб’яднанняў у сферы забеспячэння сродкамі вытворчасці ад дзяржаўных і кааператыўных органаў толькі асобныя калектывы выказвалі сваю нязгоду з рашэннем праўленняў акруговых калгассаюзаў [76, л. 30]. Апошнія, у сваю чаргу, прымянялі не толькі эканамічныя санкцыі. Кіраўніцтва Віцебскага акркалгассаюза ў канцы 1929 г., напрыклад, патрабавала роспуску і крымінальнага пакарання ўсіх праўленняў калгасаў, якія не выканалі дагавораў па кантрактацыі. Прымусовае выняцце ў калгасаў хлеба без уліку яго спажывецкага значэння для большасці рэгіёнаў рэспублікі надоўга затрымала станаўленне калектыўных гаспадарак як вытворцаў мяса-малочнай прадукцыі, а па меры разгортвання масавай калектывізацыі нанесла сур’ёзную шкоду развіццю жывёлагадоўлі ў цэлым.
Такім чынам, вопыт кааператыўна-калгаснага будаўніцтва ў 1921 — першай палове 1929 г. паказвае, што толькі ва ўмовах раўнапраўных эканамічных адносін паміж: калектыўнымі гаспадаркамі і дзяржавай магчыма паспяховае функцыянаванне буйной калектыўнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Апошняе, аднак, прадугледжвае яшчэ адну не менш важную ўмову: рашэнне праблемы стымулявання індывідуальнай працы ў калектыве. Можна заўважыць, што асобныя элементы эканамічнага прымусу ў выглядзе адчужэння працаўніка ад створанага ім прадукту склаліся ўжо да пачатку масавай калектывізацыі. Гэта садзейнічала адсутнасці зацікаўленасці члена калектыўнай гаспадаркі ў павелічэнні значнай часткі даходу, якая стваралася непасрэдна яго працай, да назапашанага багацця і было выгадна ў рэшце рэшт толькі адміністрацыйна-каманднай сістэме, якая складвалася ў гэты перыяд.
Праведзены вышэй аналіз вытворчай дзейнасці камун, арцеляў, ТСЗ, арганізацыі працы і размеркавання ў іх з’яўляўся б схематычным і няпоўным без разгляду змен, якія адбываліся ў сацыяльнай псіхалогіі, і перш за ўсё ў эканамічных
паводзінах прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, якія аб’ядналіся ў калектыўныя гаспадаркі [42, с. 3031. Вядома, якое вялікае значэнне надаваўдадзенаму факту A. В. Чаянаў. «Праца ў адрозненне ад гульні таму і называецца працай, што яна цяжкая для арганізма яе выконваючага і патрабуе значнага напружання валявых цэнтраў для свайго працягу, — падкрэсліваў ён. — Для таго каб паказанае напружанне волі мела месца, неабходна, каб яно чым-небудзь стымулявалася». Такое стымуляванне, на думку A. В. Чаянава, магло ажыццяўляцца трыма шляхамі: 1) самапрымусам (уадзінаасобнай працоўнай гаспадарцы); 2) знешнім прымусам (з боку прадпрымальніка, калектыву); 3) эканамічнай зацікаўленасцю [42, с. 304—306]. Папярэдні аналіздазваляе сцвярджаць, што пошукіэфектыўныхметадаў маральнага і матэрыяльнага стымулявання якаснай працы ў калгасах не прынеслі пажаданага выніку. Разгледзім, наколькі паспяхова ажыццяўляўся ў іх прымус да працы з боку калектыву. Ён мог быць акрэслены: 1) грамадскай думкай; 2) адміністрацыйным ці ідэйным уздзеяннем кіраўніцтва.
Першы варыянт меў месца толькі ў выпадку высокай самасвядомасці і ідэйнай перакананасці пераважнай болыпасці членаў калектыўнай гаспадаркі. Да прыкладу, такую характарыстыку неаднойчы атрымлівалі беларусы — палітычныя эмігранты з ЗША [77, л. 26]. Адна з такіх груп, у мінулым рабочых завода Форда, арганізавала камуну ў Ігуменскім павеце. Дзякуючы згуртаванасці калектыў пераадолеў найцяжэйшы перыяд арганізацыйнага станаўлення. Ужо атрымаўшы дыплом I ступені на Усебеларускім конкурсе, камунары пісалі: «Мы ведалі, што шлях да перамогі ідзе праз шэраг цяжкасцей, і цвёрда вырашылі перад гэтымі цяжкасцямі не гнуць спіны». 3 1922 па 1926 г. ураджаі збожжавых у дадзенай калектыўнай гаспадарцы павысіліся з 24 да 90 пудоў. За дзясяткі вёрстаў прыходзілі, прыязджалі сяляне глядзець на працу трактара, які з’явіўся ўпершыню ў раёне ў 1924 г. на зямлі камуны [78, с. 25],