Беларуская вёска ў міжваенны час: шляхі і формы савецкай мадэрнізацыі (1921-1939)
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 240с.
Мінск 2014
чыне добры шанец падоўжыць сваё існаванне, умацаваць пазіцыі, падарваныя рэформай. Разам з тым крызіс традыцыйнай абшчыннай свядомасці сялян, які вызначыўся пад уздзеяннем мадэрнізацыі, узмацніўся ў гады Першай сусветнай вайны. Структураўтваральныя элементы масавай свядомасці сялян падвяргаліся сур’ёзнай дэфармацыі ў перыяд трансфармацыі «чалавека з зямлёй» у «чалавека са зброяй». Са сродку падпарадкавання вёскі дзяржаве абшчына пераўтварылася ў арганізацыю барацьбы сялян з памешчыцкім землеўладаннем і стала інструмент зямельнага перадзелу.
Рэвалюцыя 1917 г. прывялада перамогі абшчыннага права і распаўсюдзілаяго на ўсю прастору РСФСР. Асобныя з сучасных гісторыкаў нават пачалі называйь рэвалюцыю «абшчыннай» [42, с. 156], Сялянская рэвалюцыя 1917—1922 гг., па меркаванні В. П. Данілава, была накіравана на рэалізацыю сялянскага ідэалу — свабоднай працы насвабоднайзямлі. У рэвалюцыйных перадзелах бачыццадвуістасць традьшыйнай ментальнасйі сялянства, якая перадвызначыла імкненне да ўраўняльнага перадзелу як памешчыцкіх, так і сялянскіх зямель.
Паступовае ўмацаванне ўлады Саветаў на месцах, перавыбары Саветаў стварылі нанейкі часдуалізм улады на вёсцы. В. П. Данілаўсцвярджаў, штоў 1920-я гг. у асноўных земляробчых раёнах РСФСР у абшчынным землекарыстанні знаходзілася каля 98—99 %сялянскіхзямель. Выключэннескладалі БССР, УССРці заходнія і паўночна-заходнія раёны РСФСР [15, с. 108]. На падставе Пастановы IX з’езда Саветаў РСФСР («РІзвестня ЦНК» ад 30 снежня 1921 г. № 295) з мэтай «прадастаўлення сялянскаму насельніцтву рэспублікі як мага больш ініцыятывы ўсправе паляпшэннясялянскай гаспадаркі» быў прыняты (за подпісам A. Р. Чарвякова) Дэкрэт Прэзідыума ЦВК ССР Беларусі «Аб свабодным выбары форм землекарыстання». Дазваляючы «працоўнамусялянскаму насельніцтву Беларусісвабодны выбар формы землекарыстання», дакумент акрэсліваў кола тых, хто вырашаў дадзенае пытанне. Зямельныя супольнасці ці сельскагаспадарчыя аб’яднанні згодна з пастановай большасці паўнапраўныхчленаў маглі выбраць любую формуземлекарыстання, а менавіта: таварыскую (калектыўную), абшчынную, саматужную, адрубную, змешаную і іншую, якая прыводзіла да магчы.ма большай інтэнсіўнасці сельскай гаспадаркі. Пераходдатой ці іншай формы землекарыстання асобных членаў ці групы членаў дадзенай зямельнай супольнасці ці сельскагаспадарчага аб’яднання дапускаўся выключна ў парадку землеўпарадкавання на аснове прававыхпалажэнняў, штодзейнічалі ў 1919 г. пры ўмове, што «такі пераход не будзе перашкодай для правядзення асноўнага землеўпарадкавання» [43].
Важнейшым інстытутам, які быў замацаваны ў зямельных кодэксах 1920-х гг., з’яўляўся інстытут «зямельнай грамады». Па меркаванні шэрагудаследчыкаў, зямельная грамада канстытуявала сялянскую абшчыну, якая атрымала права юрыдычнай асобы (гэта значыць магчымасць набываць і прадаваць маёмасць, заключаць дамовы, прадстаўляць свае інтарэсы ў судзе і г. д.) [44, с. 148],
Галоўным органам, які вырашаў усе справы грамады, заставаўся сход. Калі сельсаветы знаходзіліся далёка ад населенага пункта, менавіта сход вызначаўся адзіным легітымным органам сялянскага волевыяўлення.
У заштатных гарадах і пасёлках гарадскога тыпу з насельніцтвам менш 10 000 чалавек выбіраўся не гарадскі, а сельскі Савет. У маі 1923 г. на Гомельскім губпартсходзе па выніках абследавання 6 валасцей прагучала заклапочанасць такой сітуацыяй: «Надзвычай слабыя сельсаветы. Гэты орган фактычна ў вёсцы не існаваў, бо ўсе пытанні вырашае сход, а не сельсавет, які амаль ніколі не збіраецца. Функцыі цяперашняга старшыні сельсавета мала чым адрозніваюцца ад таго, што ў стары час рабіў стараста» [45, л. 163]. Партыйныя ўлады палохаў гэты «сялянскі дэмакратызм», які фарміраваўся стагоддзямі ў якасці ахоўнага механізма ў адносінах сялян з уладаю і які не чапаў нават царскі ўрад. Ва ўмовах савецкай рэчаіснасці такі дэмакратызм уладу не задавальняў — у ім бачылі праяўленне «дробнабуржуазнай стыхіі», небяспечнай для пралетарскай улады ў сялянскай краіне. Узбуйненне сельсаветаў, на думку яго ініцыятараў, паслабіла б гэты «сялянскі дэмакратызм» праз узмацненне ўплыву структуры сельсаветаў шляхам «укамплектавання іх надзейнымі таварышамі». Планавалася пакінуць сельсаветы толькі ў тых населеных пунктах, дзе налічвалася не менш за 600 чалавек, а астатнія сельскія пасяленні павінны былі ці ўвасці ў склад больш буйных сельсаветаў ці аб’яднацца з іншымі, такімі ж дробнымі, у адзін. У выніку ўнутрыгубернскага раяніравання колькасць валасцей у Гомельскай губерні скарацілася [46, с. 55, 56]. Занятыя правядзеннем масавых кампаній, сельсаветы не надавалі дастатковай увагі задавальненню шэрагу надзённых патрэб сялян у развіцці сельскай гаспадаркі, добраўпарадкавання і інш. Вырашэнне гэтых праблем заставалася ў большасці выпадкаў сферай дзейнасці сельскага сходу.
Вяртанне ў склад БССР некаторых тэрыторый Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў перадвызначыла распаўсюджванне тут беларускага заканадаўства. Да гэтага часу быў распрацаваны Зямельны кодэкс БССР 1924 г., які істотна адрозніваўся ад Зямельнага кодэкса РСФСР 1 снежня 1922 г. найперш у сферы абшчынных адносін. Галоўнае адрозненне было ў адмаўленні абшчыннай формы землекарыстання. He дапускаліся таму і ўраўняльныя перадзелы. Зямля замацоўвалася ў пастаяннае працоўнае карыстанне за паселішчамі і іншымі гаспадарчымі аб’яднання.мі і з дня выдачы дакументаў — за асобнымі працоўнымі землекарыстальнікамі. Адрозненні склаліся ў межах РСФСР у 1921 — 1924 гг. і ў дачыненні да форм землеўпарадкавання. У Магілёўскай губерні яно існавала ў форме пасёлкаў па едаках, у Смаленскай губерні — па едаках у форме хутароў, у Віпебскай — у пераважнай ступені па фактычным землекарыстанні таксама ў выглядзе хутароў. Пры гэтым П. Ф. Равінскі пазначае, што ў Магілёўскай губерні, калі зямельная грамада сама рэгулявала дадзенае пытанне, то землеўпарадкаванне адбывалася па фактычным землекарыстанні, якое нарміравалася. Наркамзему было даручана ўстанаўленне максімальнай і мінімальнай нормы сялянскага землекарыстання [47, с. 24—29].
У сярэдзіне 1920-х гг. вакол абмеркавання законапраекта «Аб асноўных пачатках землекарыстання» разгарнулася вялікая дыскусія, якая, у прыватнасці, закранула пытанні абшчыннага землекарыстання, а таксама далейшых шляхоў развіцця сельскай гаспадаркі. Часткова дыскусія акрэслілася і на старонках дру-
ку, у прыватнасці часопіса «На аграрным фронце» (№ 5—6, 7—8, 9, 10 за 1926 г.). У аграрнай секцыі Камуністычнай акадэміі па даручэнні СНК СССР былі абмеркаваны два законапраекты, адзін з якіх быў распрацаваны Камісіяй заканадаўчых прапаноў пры СНК СССР, а другі з’яўляўся праектам СНК РСФСР, падрыхтаваным Наркамземам. Абодва праекты выклікалі крытыку з розных бакоў. Дэлегацыя БССР вызначыла іх як дакументы, што празмерна дэталізуюць тыя нормы зямельнага заканадаўства, што выяўляюць спепыфіку кожнай рэспублікі. Адначасова ва ўмовах пэўных крызісных з’яўу развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці (найперш таварнасці сельскай гаспадаркі, росту сацыяльных супярэчнасцей) пашырыўся ўплыў тых слаёў і асоб, якія прапаноўвалі адкінуць «нэп да чорта» і вярнуцца да калектыўнай гаспадаркі, якую яны бачылі «сацыялістычнай». Таму яны прапаноўвалі, каб закон з’яўляўся выразнікам такой пазіцыі: «Тэорыя эвалюцыі сельскай гаспадаркі зараз бясспрэчна даказала, што сацыялістычныя формы сельскагаспадарчай вытворчасці будуць створаны шляхам зрастання, счаплення, аб’яднання індывідуальных працоўных гаспадарак, шляхам кааперавання іх і, у выніку, удасканалення прылад працы. Стварыць такія формы землекарыстання, якія максімальна б садзейнічалі гэтаму працэсу, і з’яўляецца задачай будучага зямельнага закона» [48, с. 98].
Актывізаваліся і прыхільнікі абшчыны, якія лічылі, што пры дыктатуры пралетарыяту абшчына з’яўляецца амаль што важнейшым элементам будучага сацыялістычнага грамадства, пазбаўленага ранейшых патрыярхальных рысаў. Адным з прадстаўнікоў такога пункту гледжання выступіў М. Суханаў. Ён сцвярджаў: «Абшчына — гэта на тры чвэрці публічна-прававая, савецкая, дзяржаўная драбнейшая адзінка; а на адну чвэрць — гэта добраахвотнае аб’яднанне, падобнае кааперацыі ці іншаму калектыву, утворанаму на добраахвотных пачатках» [48, с. 101],
Згаджаючыся з тым, што законапраект «Асноўныя пачаткі землекарыстання» занадтадэталізаваны, М. Суханаў выяўляў незадавальненне тым фактам, што прафесар М. П. Макараў назваў развіццё вытворчых сіл вёскі важнейшай задачай улады. Па меркаванні М. Суханава, галоўнае — гэта мэта пабудовы сацыялізму, дзеля якой (магчыма, на нейкі час) можна адмовіцца ад эканамічнай мэтазгоднасці на карысць ідэі. Ён лічыў што «для канчатковага канстытуявання абшчыны ў якасці дзяржаўнай драбнейшай тэрытарыяльнай адзінкі неабходны, па сутнасці, толькі дзве карэктывы да існуючага стану спраў: 1) адмена права гаспадароў дамоў выдзяляцца з абшчыны з зямлёй і 2) прадастаўленне права голасу на сходзе прышлым жыхарам абшчыны. Фактычна гэта ніколькі не парушыла б жыцця сучаснай абшчыны. Але гэта канчаткова зрабіла б яе савецкім органам. Гэта зліла б яе ў адзінае паняцце з сельсаветам» [48, с. 102], Ён звяртае ўвагу на тое, што «...савецкае заканадаўства (у Зямельным кодэксе) дапусціла выхад з абшчыны з зямлёй, хоць і са згоды сходу. Прапаноўваемы законапраект ідзе далей у кірунку сталыпінскага заканадаўства і дапускае выхад і выдзяленне з абшчыны безяе згоды. I тое і другое штурхае абшчынуда ліквідацыі іўжо ліквідуе яе ўякасці інстытута публічнага права» [48, с. 102].
Выяўляючы сябе як выдатны публіцыст М. Суханаў прыводзіць даволі трапныя параўнанні: «...гаварыць, што менавіта вызваленне ад абшчыны стварае рух да сацыялізму, не варта. Гэта ўсё роўна што прыпісваць амерыканскай глебе, клімату ці нават грамадскасці той факт, што ў Амерыцы — самае энергічнае, прадпрымальнае і здаровае насельніцтва свету. He — яно там такое таму, што туды з’ехаліся, шляхам іміграцыі са старых краін, усе найбольш рухомыя, энергічныя і здаровыя элементы, якія шукаюць лепшага, здольныя пераадолець перашкоды і ўладкаваць свой лёс. Неабходна правільна разбіраццаў прычынах і выніках нават таму, хто вельмі добра ведае факты» [50, с. 108]. I Суханаў робіць вывад аб тым, што «...Савецкая дзяржава, дапускаючы разбурэнне абшчыннага апарату, зусім грэбавала ім, замест таго каб абаперціся на яго і выкарыстаць яго ў справе падняцця сялянскага грамадства. Неабходна перамяніцьусё гэта» [50, с. 107|.