• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
    Варыянт Бабруйск Гродна (Львоў)  (Ноўгарад)
             « = 94  « = 44  п = 46  л = 88    
    27/38   0,011    0      0        0         
    28/34   0,032    0      0        0         
    28/36   0,043    0      0        0         
    29/34   0        0,023  0        0         
    30/30   0,011    0      0        0         
    30/35   0,011    0      0        0         
    30/36   0        0,045  0,109    0,068     
    30/38   0        0      0        0,023     
    30/40   0,011    0      0        0         
    30/46   0,032    0,023  0,022    0,011     
    30/48   0        0      0        0,011     
    30/50   0,011    0      0        0         
    31/34   0,011    0      0        0         
    31/36   0,011    0,045  0        0         
    31/48   0,011    0      0        0         
    31/53   0,011    0      0        0         
    32/32   0        0      0        0,034     
    32/34   0        0,023  0,109    0,045     
    32/36   0,021    0,045  0        0,057     
    32/44   0        0      0        0,034     
    34/34   0,064    0,091  0,065    0,091     
    34/36   0,234    0,182  0,174    0,170     
    34/38   0,032    0,023  0        0,023     
    34/40   0        0,023  0        0         
    34/42   0,011    0      0,022    0         
    34/44   0        0      0        0,023     
    34/45   0        0,023  0        0         
    34/46   0,032    0      0,022    0         
    34/48   0,043    0,045  0,022    0,011     
    34/50   0,011    0      0        0,023     
    34/52   0        0      0,022    0         
    35/40   0,011    0      0        0         
    36/36   0,117    0,159  0,065    0,136     
    36/38   0,032    0,045  0,022    0,057     
    36/40   0,021    0,023  0,022    0,023     
    
    ЭТНЛГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ •  101
    
    Працяг табл. 8
    
               Беларусы     Украінцы   Рускія  
    Варыянт Бабруйск Гродна (Львоў)  (Ноўгарад)
             « = 94  п = 44  л = 46    « = 88  
    36/42   0,011    0      0,043    0         
    36/44   0,011    0,023  0,022    0         
    36/45   0        0,023  0        0         
    36/46   0,043    0      0,087    0,023     
    36/48   0,021    0,068  0,087    0,091     
    36/50   0        0      0,022    0,023     
    38/46   0,011    0      0        0         
    38/48   0,011    0      0,043    0         
    40/52   0,011    0      0        0         
    42/46   0,011    0      0        0         
    44/46   0        0      0        0,011     
    44/48   0,011    0,045  0        0         
    46/48   0,032    0      0        0         
    48/48   0        0,023  0        0,011     
    
    30. Гэта вельмі істотная розніца, якая дазваляе ўдасканаліць нашыя веды пра геном чалавека, а потым наблізіць адкрыццё заканамернасці ў дачыненнях паміж папуляцыямі і навакольным светам.
       Нашыя супольныя даследванні з маскоўскімі і башкірскімі калегамі паказалі, што індэкс гаплатыповай разнастайнасці мтДНК мяняецца ад 0,94 у беларусаў да 0,96 у рускіх, 0,98 у башкіраў і чувашоў, 0,99 у татараў і мардвы. Калі ўлічыць, што еўрапейская раса характарызуецца паніжанай гетэрагеннасцю, то наяўнасць мангольскага, ці, інакш, азіяцкага кампаненту адрознівае іх якраз сваёй надзвычай высокай гетэрагеннасцю па гаплатыпах мітахандрыяльнай ДНК (табл. 9). 3 даследваных усходнеславянскіх папуляцый менавіта беларусы вылучаюцца наяўнасцю гаплатыпаў 2, 12, 17, 22,28.1 толькі ў нас адсутнічаюць 15 гаплатыпаў з наяўных 32. Па варыянтах мтДНК (гаплагрупы Н, I, Т, U5, W і HV) беларусы набліжаюцца да сярэднееўрапейскіх папуляцый [Лнмборская С.А. н др., 2002].
       Цяпер пачата даследванне паліморфных маркёраў Yхрамасомы. Апошняя знаходзіцца ў геноме мужчын і перадаецца ў спадчыну толькі па мужчынскай лініі. Yхрамасома валодае яшчэ адной, важ
    
    102 • ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
    
                                                 Т а б л і ц a 9
    
    Частата гаплагрупаў гіперварыябельнага сегмента 1 мітахандрыяльнай ДНК усходнеславянскіх папуляцый
    
             Беларусы      Рускія     Сярэдняя па
    Варыянт (Бабруйск) (Архангельская  ўсходніх  
                           вобл.)      славянах  
    Н       0,344      0,382          0,349      
    I       0,033      0,013          0,023      
    J       0,044      0,053          0,048      
       К    0,022      0,079          0,037      
    т       0,056      0,092          0,049      
      U3    0          0              0          
      U4    0              0,053      0,018      
      U5    0.089          0,079      0,083      
    V       0,056          0,039      0,035      
       W    0,011          0,013      0,008      
    X       0          0              0,004      
    Іншыя   0,289          0,184      0,250      
    
    най для антрапалогіі асаблівасцю  надзвычай высокай геаграфічнай і папуляцыйнай дыферэнцыяцыяй. Для аналізу алельнага полімарфізму былі выдзеленыя 5 мікрасатэлітных локусаў (DYS19, DYS390DYS393) (табл. 10). Індэкс разнастайнасці падлічылі па формуле D = lr², дзе г  частата іra алеля, або гаплатыпу [Nei М., 1978]. Імавернасць розніц у размеркаванні частот алельных варыянтаў і гаплатыпаў паміж абследванымі папуляцыямі вызначалі паводле Р.Фішэра [Fisher R.A., 1958]. Сярэдняе значэнне індэкса разнастайнасці ў беларусаў Заходняга Палесся (0,52) статыстычна адрозніваецца ад такога рускіх і ўкраінцаў, дзе ён адпаведна раўняецца 0,47 (7* >0,05) і 0,45 (/’<0,05). Найбольш значная дыферэнцыяцыя ўсходнеславянскіх этнасаў абумоўленая локусам DYS390, але ў беларусаў яшчэ ў большай ступені вылучаецца індэкс алельнай разнастайнасці для локусу DYS19 (0,72).
      У папуляцыйных даследваннях локусы Yхрамасомы адыгрываюць асабліва важную ролю. Аналіз дыалельных маркёраў паказаў, што ўсё мужчынскае насельніцтва Еўропы зводзіцца да 10 гістарычных радаводаў [Semino О. et al., 2000]. Некаторыя з іх маюць даволі
    
    
    ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ • 103
    
                                                                   Т а б л і ц a 10
    
    
    Частата алеляў пяці мікрасатэлітных локусаў Yхрамасомы ў трох усходнеславянскіх папуляцыях
    
           Нумар Беларусы Украінцы   Рускія  
    Локус  алеля (Пінск)   (Кіеў)  (Ноўгарад)
                  » = 38   п = 64    » = 50  
    DYS393 11    0        0,016    0         
           12    0,032    0,016    0,060     
           13     0,789   0,859    0,780     
           14     0,079   0,109    0,160     
    DYS392 10    0,026    0,031    0         
           11    0,842    0,875    0,860     
           12    0,053    0        0         
           13    0,053    0,016    0,060     
           14    0,026    0,063    0,080     
           15    0        0,016    0         
    DYS391   9   0        0,016    0,020     
           10    0,500    0,453    0,540     
           11    0,447    0,531    0,440     
           12    0,053    0        0         
    DYS390 21    0,053    0        0         
           22    0,026    0,016    0         
           23    0,053    0,156    0,080     
           24    0,421    0,438    0,320     
           25    0,342    0,391    0,580     
           26    0,105    0        0,020     
    DYS19  12    0,026    0        0         
            13   0,026    0,016    0,100     
           14    0,105    0,094    0,100     
           15    0,263    0,219    0,200     
           16    0,421    0,531    0,500     
           17    0,158    0,141    0,080     
           19             0        0,020     
    
    старажытнае паходжанне  ад еўрапейцаў палеаліту. Вынікі нашага калектыўнага даследвання ўсходніх славян па размеркаванні пяці алельных варыянтаў паказаны ўтабл. 3 [Кравченко С.А. н др., 2001 ]. Індэкс агульнай разнастайнасці сярод трох этнасаў па ўсіх даследва
    
    
    104 • ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
    
    ных гаплатыпах даволі значны  0,94. Толькі адзінкавых гаплатыпаў зафіксавана 23 адсоткі, а гаплатыпы 1шы і 2гі сярод беларусаў фактычна дамінуюць  разам каля 24 адсоткаў; 3ці, 5ты і 6ты ўтвараюць яшчэ адну частотную групу  амаль 19 адсоткаў.
       Нягледзячы на выпадковасць папуляцыйных выбарак з усходнеславянскіх этнасаў (Беларускае Палессе, Кіеў, Ноўгарадчына), вынікі генетычнага аналізу дазволілі параўнаць іх паміж сабою. Так, па дзвюх пазіцыях мажорных гаплатыпаў (1+2, 3+5+6) вылучаюцца беларусы і ўкраінцы. Але сярод апошніх значна пераважае, магчыма іх этнічна вызначальны, гаплатып 4 (12,5%). У беларусаў і ўкраінцаў таксама аднолькава адсутнічаюць 15ты і 16ты гаплатыпы, а ў рускіх і беларусаў  11ты, 12ты і 13ты. Па ўсіх пяці локусах найбольшая колькасць выяўленых алеляў у беларусаў  23, з 27 не выяўлена, такім чынам, толькі 4, па адным у кожным з пяці локусаў, акрамя DYS390, у рускіх з 27 адсутнічаюць 7 (у локусах DYS390 і DYS392  па 2), украінцы не далічыліся 6 (2 з іх у локусе DYS19). Гэтакім парадкам, беларусы зноў, як і паводле сістэмы рэзус (CDE), вызначаюцца наяўнасцю рэдкіх алеляў. Гэта можа сведчыць пра генетычную разнастайнасць і адаптацыйную пластычнасць іх да навакольнага асяроддзя.
       Існуе шмат доказаў спадчыннай абумоўленасці многіх іншых асаблівасцяў біялогіі людскіх папуляцый. Напрыклад, спадчыннасць імунітэту пацвярджаецца перадачай праз пакаленні групаў крыві. Адаптацыйна значнымі застаюцца таксама біяхімічны полімарфізм, калі размеркаванне частот генаў і фенатыпаў залежыць ад комплексу экалагічных фактараў [Спнцнн В.А., 1985], Прааналізаваўшы геаграфію морфафізіялагічных комплексаў у межах кантынентаў, Т.Аляксеева вызначае гэтыя біялагічныя комплексы як адаптацыйныя тыпы і згаджаецца з іх магчымай спадчыннай прыродай [Алексеева Т.Н., 1998 б].
       Так, мноства дадзеных сведчыць, што адаптацыйнасць фармуецца ў выніку доўгай гісторыі прыстасавання папуляцый чалавека праз мноства генерацый да розных экалагічных умоў існавання. Выкарыстанне экалагічнага падыходу да развязання праблем медычнай генетыкі дазваляе даследчыкам вылучыць новы навуковы раздзел у антрапалогіі  экагенетыку. У выніку нашага назірання генетычнага
    
    ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ • 105
    
    статусу і стану здароўя гарадскіх і сельскіх папуляцый выяўлены шэраг кардыярэспіраторных паталогій і значнае нейрапсіхагеннае напружанне. Апошняе разбурае рэзервы функцыйных магчымасцяў чалавека, спрычыняецца да іх разбалансавання. Пры гэтым стрэсавы стан у сваёй біяхімічнай аснове не залежыць ад яго першапрычыныфізіялагічнай ці псіхалагічнай [Навіцкі А.А., Мікуліч А.І., 1994]. Адно бясспрэчна, стрэсавы ўплыў комплексу субэкстрэмальных фактараў знясільвае арганізм і фармуе прэмарбідную напружанасць у шэрагу папуляцый, дзе працэс адаптацыі залежыць ад інтэнсіўнасці і працягласці адмоўнага экалагічнага ўплыву. Праца з новымі генакопіямі адкрывае ўнікальную магчымасць выкарыстаць дадатковы антрапагенетычны полімарфізм у вывучэнні адаптацыйнай нормы сучаснага насельніцтва да экстрэмальных умоў існавання. Феномен прысутнасці ці адсутнасці рэдка сустраканых алеляў з’яўляецца амаль заўсёды ўнутранай характарыстыкай канкрэтнай папуляцыі. Адсюль узнікае магчымасць адсочваць генетычны гамеастаз, калі дачыненні паміж генамі спрыяюць жыццяздольнасці арганізма ў канкрэтных умовах вонкавага асяроддзя.