Беларусы у генетычнай прасторы
антрапалогія этнасу
Аляксей Мікуліч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 138с.
Мінск 2005
3 гэтага можна зрабіць наступныя высновы. Папершае, выкарыстанне ДНКмаркёраў у антрапагенетычных і генагеаграфічных даследваннях значна пашырае нашыя магчымасці ў вывучэнні этнагенетычных праблемаў паходжання карэнных папуляцый. Падругое, з павелічэннем колькасці гэтых маркёраў, аднолькава размеркаваных па геноме чалавека, палепшыцца прэнатальная дыягностыка спадчынных паталогій. Патрэцяе, медычная генетыка і антрапагенетыка наблізяцца да выяўлення прычын узнікнення злаякасных пухлін і іх магчымага папярэджання. Пачацвертае, генатыпаскапія нават па 34 локусах, размешчаных на розных храмасомах, дазволіць ідэнтыфікаваць геномы бацькоў і дзяцей у выпадку спрэчных праблем. Папятае, максімальнае выкарыстанне генома асобнага чалавека праз папуляцыйнагенетычныя характарыстыкі дазволіць вывучыць уплыў сучаснай экасацыяльнай сітуацыі на ўзнікненне новых паталогій. Пашостае, высокая ступень полімарфізму ДНК і абследванне лакальных папуляцый у геаграфічных адлегласцях у радыюсе 5060 км незалежна ад этнічных і дзяржаўных межаў даюць магчымасць ствараць геаграфічныя карты антрапагенетычнай і папуляцыйнадэмаграфічнай роднасці.
106 • ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
Такім чынам, мы яшчэ раз пераканаліся, што поруч з генетычнай прычынай геаграфічнай дыферэнцыяцыі папуляцый існуе і экалагічная. Да прыкладу, акрамя вывучаных намі генетычных сістэм з іх пераважна мерыдыянальнай зменлівасцю канцэнтрацыя імунных гамаглабулінавых бялкоў у крыві падвышаецца, а альбумінавых, наадварот, зніжаецца у кірунку з поўначы на поўдзень [Алексеева Т.Й., 1998 а].
Антрапагенетыка і этнічная гісторыя беларусаў (замест заканчэння)
Прайшло 40 гадоў з таго часу, як у Беларусі пры Акадэміі навук была нанова створаная антрапалагічная школа. Яе першымі настаўнікамі сталі маскоўскія вучоныя В.Аляксееў, Ю.Рычкоў, нязменнымі кансультантамі — Г.Дэбец, В.Бунак, А.Зубаў, Т.Аляксеева ды інш. Адбылося гэта амаль праз 40 гадоў пасля таго, як у 20х гадах XX стагоддзя ізасералагічныя даследванні выконваліся супрацоўнікамі Антрапалагічнай камісіі пад кіраўніцтвам А.Ленца ў складзе Інстытута беларускай культуры. Як вядома, апошні потым стаў базаю Беларускай Акадэміі навук. Але тады лёс айчыннай антрапалогіі і генетыкі склаўся драматычна з прычыны палітычных абставін 3050х гадоў.
На працягу 6090х гадоў мінулага стагоддзя было арганізавана шмат антрапалагічных экспедыцый. У выніку былі даследваныя дзясяткі тысяч карэнных жыхароў Беларусі на асноўнай і сумежных тэрыторыях. Айчынныя антраполагі падрыхтавалі і выдалі шэраг манаграфій: “Нарысы з антрапалогіі Беларусі”, “Антрапалогія Беларускага Палесся”, “Біялагічнае і сацыяльнае ў фармаванні антрапалагічных асаблівасцяў”, “Спадчынныя і сацыяльнагігіенічныя фактары працягласці жыцця”, “Генагеаграфія сельскага насельніцтва Беларусі”, “Дэрматагліфіка беларусаў”, “Фізічны тып беларусаў”.
У дадзенай кнізе мы зрабілі антрапалагічны аналіз генагеаграфічнай зменлівасці сучасных беларусаў, нашчадкаў карэннага насельніцтва ў працэсе фармавання яго генафонду. Каб развязаць некаторыя гістарычнагеаграфічныя і генетычнаэкалагічныя пытанні эвалюцыі беларускага этнасу і міжэтнічных узаемасувязяў, быў скарыстаны абагульнены падыход. Ён грунтуецца на вывучэнні папуляцыйнагенетычных працэсаў, спадчыннага полімарфізму, генадэмаграфічнай сітуацыі ў розных сацыяльных і ўзроставых групах. Картаграфаванне ўсіх вывучаных прыкмет паасобку, а потым абагульненых характарыстык у сукупнасці дазволіла выявіць тэрыторыю распаўсюджання генафонду беларускага этнасу і генафондаў суседніх народаў.
АНТРАПАГЕНЕТЫКА I ЭТНІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСАЎ ♦ 109
Аўтар кіраваўся канцэпцыяй продкавых супольнасцяў у фармаванні структурных кампанент высокаарганізаваных папуляцыйных сістэм [Любніцев А.А., 1968; Рычков Ю.Г., 1973]. У адпаведнасці з ёй сярэднія параметры генафондаў канкрэтных папуляцый у межах плюсмінус аднаго квадратовага адхілення адлюстроўваюць найбольшае падабенства продкавай супольнасці. Прытым, згодна з законамі спадчыннасці, лакальныя (элементарныя) беларускія папуляцыі сфармаваліся з захаваннем генетычнай зменлівасці праз пакаленні ў межах генафонду продкаў.
Апошнія дзесяцігоддзі адзначаны істотным поспехам у вывучэнні антрапалагічных прыкмет і генетычных маркёраў (асабліва ДНКмаркёраў) сярод розных групаў беларускага насельніцтва. Іх наступны генагеаграфічны аналіз значна дапамог заўважыць узаемадачыненні этнасаў у працэсе іх сацыяльнакультурных і генадэмаграфічных кантактаў. У прыватнасці, намі на аснове генетычных канцэнтрацый і абагульненай кластэрнай герархіі даследваных папуляцый было заўважана найбольшае падабенства лакальных і рэгіянальных папуляцый у межах экалагічных правінцый — паўночнай, цэнтральнай і паўднёвай. Можна меркаваць, што рассяленне адбывалася ў адпаведнасці з ландшафтнымі геафізічнымі ўмовамі і рацыянальнай гаспадарчай дзейнасцю.
Падыход да абгрунтавання выбару групаў даследвання быў даволі простым. Усе яны прадстаўляюць насельніцтва ў квадратах геаграфічных каардынат ва ўсіх этнаграфічных рэгіёнах і экалагічных правінцыях. Гістарычнаэтналагічныя дадзеныя, археалагічныя і антрапалагічныя матэрыялы дапамаглі выявіць аб’ектыўна рэальнае размежаванне і герархічнасць вывучаных папуляцый. Ніводная з даследваных выбараку межах паселішчаў сельскага савета не была меншай за 0,5 адсотка, часцей за ўсё — большая за 1 адсотак. Паколькі канцэнтрацыя кожнай з вывучаных прыкмет не апускаецца ніжэй за 35 адсоткаў, аднаадсоткавыя выбаркі ±0,5 лічацца ў такіх даследваннях дастатковымі [Борель Э., 1969],
Асобнай увагі заслугоўваюць крытэры, на падставе якіх выбіралі антрапалагічныя прыкметы і генетычныя сістэмы для параўнаўчага аналізу. Яны павінны былі: а) не мяняцца ў онтагенезе, б) не карэляваць, в) быць альтэрнатыўнымі. Гэтаму насамрэч адпавядаюць гема
110 • АНТРАПАГЕНЕТЫКЛ I ЭТНІЧНАЯ ПСТОРЫЯ БЕЛАРУСАЎ
талагічныя сістэмы ABO, MNS, CDE, Р, Льюіс, Нр, морфафізіялагічныя асаблівасці смакавая адчувальнасць да фенілтыакарбаміду, зрокавае колераўспрыманне, афарбоўка вясёлкавай абалонкі, колер валасоў і ўсе малекулярнагенетычныя маркёры ДНК. Але спецыфіку эвалюцыйных працэсаў у грамадстве абумоўліваюць як законы перадачы генетычнай спадчыны, так і рухомае сацыяльнае асяроддзе, прыродныя ўмовы існавання, гаспадарчы ўклад жыцця ды іншыя фактары. Адначасова вывучалася дэмаграфічная сітуацыя наступных параметраў: сямейная рэпрадукцыя, сярэдні ўзрост папуляцый, натуральны і механічны рух насельніцтва, працягласць генерацый і некаторыя іншыя.
Генаструктуру беларускіх папуляцый мы вывучалі двойчы у 60х і 80х гадах мінулага стагоддзя. У першым выпадку было абследвана 100 папуляцый па 30 і болей чалавек у кожнай, у другім 30 лакальных выбарак па 100 і болей індывідаў. Зараз працягваем вывучаць полімарфізм міні і мікрасатэлітных маркёраў ДНК. Ужо даследвана 15 групаў. На верхнім узроўні папуляцыйнай сістэмы, гэта значыць у межах беларускай макрапапуляцыі, адзначаецца высокая генетычная стабільнасць. Дзве трэці элементарных папуляцый, паводле асаблівасцяў мадальных канцэнтрацый генаў і прыкметаў, утвараюць асноўнае плато, што выступае ў якасці той антрапалагічнай праасновы, на якой у сваю чаргу маглі фармавацца лакальныя генетычныя асаблівасці.
Геаграфічны падыход да матэрыялу дазволіў вызначыць вектары зменлівасці амаль па ўсіх параметрах у кірунку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Такая з’ява не бывае выпадковай. Палеаантрапалагічныя матэрыялы з раскопаў беларускіх сельскіх могільнікаў таксама дазволілі абазначыць генетычную пераемнасць і амаль той жа кірунак зменлівасці антрапалагічнага тыпу насельніцтва на тэрыторыі Беларусі на працягу другой паловы 1га тысячагоддзя па Н.Х. [Мікуліч А.І., СалівонІ.І., 1992]. Працэс брахіцэфалізацыі назіраецца бліжэй да сучаснасці на фоне менш заўважнай грацыльнасці. Напрыклад, яшчэ ў 50х гадах В.Бунак на падставе вывучэння фізічнага тыпу беларусаў прапанаваў гіпотэзу пра існаванне ў іх фенатыпе (ад часоў мезаліту) паўночна і паўднёваеўрапеоіднага дамешку ў адпаведных рэгіёнах Беларусі. Пазней ён жа абгрунтаваў магчымасць
АНТРАПАГЕНЕТЫКА I ЭТНІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСАЎ • 111
аднесці комплекс прыкмет уздоўж левых прытокаў Прыпяці да пераходнага тыпу паміж балтыйскай і днепракарпацкай зонамі, а паўночны беларускі варыянт, згодна з археалагічнымі і антрапалагічнымі дадзенымі, да зыходнага, протабалцкага тыпу [Бунак В.В., 1956; 1980].
Існуюць і іншыя доказы антрапалагічнай пераемнасці. Так, па дадзеных размеркавання спадчынна абумоўленых прыкмет у будове чэрапа сярод 16 тэрытарыяльных і 7 плямёнавых групаў, у тым ліку крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, абгрунтавана гіпотэза пра існаваннс праславянскай генетычнай супольнасці ў продкавым арэале і пра магчымасць яе захавання ва ўсходнеславянскіх папуляцыях на ўзроўні плямёнавай герархіі [Мовсесян А.А., 1990].
Кожны з трох усходнеславянскіх этнасаў, згодна з археалагічнымі і антрапалагічнымі дадзенымі, мае свае генагеаграфічныя асаблівасці. Яны сфармаваліся ў рознай тэрытарыяльнай прасторы, на асобных субстратных праасновах. У выніку да апошняга часу ва ўсіх этнасаў захоўваецца свой генафонд з асаблівымі рысамі. “Этнічныя воблакі” беларусаў і ўкраінцаў даволі кампактныя і ў графічнай прасторы дзвюх галоўных кампанент істотна перакрываюцца. Рускае ж “воблака” вельмі размытае, і толькі нязначная доля яго перакрываецца з папярэднімі. Калі ўкраінскі этнас наогул не мяжуе з фінавугорскім, а беларускі толькі дасягае апошняга, то рускі фактычна змешваецца з ім. Гэта яшчэ адзін з аргументаў на карысць гістарычна і геаграфічна абумоўленых асаблівасцяў у станаўленні і эвалюцыі кожнага з трох усходнеславянскіх народаў. У падабенстве і адметнасці генафондаў бачыцца іх антрапагенетычная пераемнасць, пранесеная з старажытнасці ў сучаснасць.
Вывучэнне генадэмаграфічнай і антрапагеаграфічнай зменлівасці сучасных папуляцый Беларусі і іх генафонду паказала цэласнасць беларускага этнасу, яго папуляцыйны гамеастаз у часе і прасторы, а таксама наяўнасць генагеаграфічнай кампаненты ў этнічнай гісторыі. Няіп тэзіс аб дэмаграфічнай пераемнасці ў Беларусі яшчэ з перадславянскай эпохі грунтуецца не толькі на нашых дадзеных, але і на матэрыялах археолагаў. Супастаўленне арэалаў археалагічных культур з матэрыяламі генагеаграфіі дазваляе знайсці цікавыя паралелі.