Беларусы у генетычнай прасторы
антрапалогія этнасу
Аляксей Мікуліч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 138с.
Мінск 2005
96 • ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
заходняя правінцыі Беларусі маюць відавочную сувязь з адпаведнымі прылеглымі тэрыторыямі суседніх краін.
Беларускія папуляцыі даследваны яшчэ па адным мікрасатэлітным локусе CAct685. Генетычны аналіз покуль завершаны ў 4 выбарках агульнай колькасцю 241 асоба. Усяго выяўлена 12 алельных варыянтаў САпаўтору. 16ты і 17ты паўторы не выяўлены наогул, дарэчы, як і сярод іншых прадстаўнікоў усёй індаеўрапейскай лінгвістычнай сям’і. Па частаце прыкметна вылучаюцца на гістаграме 19ты, 22гі і 27мы алелі, у межах трэці ад усіх наяўных. Самыя мінорныя алельныя паўторы (20ты і 30ты) вылучаныя адпаведна ў гродзенскай сельскай групе на паўночным захадзе Беларусі і хвойніцкай на паўднёвым усходзе. Раўнавага ГардыВайнбэрга парушаная толькі ў апошняй папуляцыі. Гэты факт ускосна можа сведчыць пра наяўнасць тут стрэсавай экалагічнай сітуацыі.
У якасці меры ўнутрыпапуляцыйнай разнастайнасці выбраны паказчыкі чаканай (0,830,87) і назіранай (0,820,88) гетэразіготнасці, што дазваляе лічыць гэты маркёр высокаінфармацыйным у папуляцыйных і этнагенетычных даследваннях. Беларускі этнас адпавядае сваёй еўрапейскай адметнасці па мажорных канцэнтрацыях 22га і 27га алеляў у параўнанні з народамі ўральскай і алтайскай лінгвістычных сем’яў [Лнмборская С.А. н др., 2002], На тэрыторыі Беларусі іх прысутнасць аднолькава павялічваецца ў кірунку з поўдня на поўнач (табл. 6). Аднак 19ты алель мае супрацьлеглы вектар зменлівасці. У мінорных алеляў такой геаграфічнай залежнасці не назіраецца (г=0,59). Па гетэразіготнасці локусу CAct685 выяўлены рэгіён яе мінімальных паказчыкаў у Паўночнай Беларусі.
Акрамя вышэй прааналізаваных мікрасатэлітных маркёраў, у часткі беларускіх папуляцый вывучаліся і асобныя мінісатэліты, у прыватнасці высоказменлівы локус АроВ 2й храмасомы. Апошні адрозніваецца значным полімарфізмам і мае свае папуляцыйныя адметнасці. Усяго сярод этнасаў Еўразіі выдзелена 26 алельных варыянтаў, у беларусаў іх 19 (у адпаведнасці з наменклатурай Ludwig). Такім чынам, адсутнічаюць сем: 25ты, 33ці, 37мы, 39ты, 41шы, 47мы і 55ты [Вербенко Д.А. н др., 2001; Лнмборская С.А. н др., 2002], Самыя распаўсюджаныя алелі з паўторамі 34 і 36. Узровень гетэразіготнасці зноў высокі, ён складае ад 73 да 84 адсоткаў. Раз
10° на ўсходад Грынвіча 30'
Размеркаванне значэнняў прыкметы
Вільня
Вар.шава
S² = 0,001 GST= 0.007 Нт= 0,078 Н =0,077
N = 3557 MIN = 0.029 МАХ= 0,147
М = 0.085
Мал. 16. Распаўсюджанасць алеля 14 локуса DM ва Усходняй Еўропе Тут па канкрэтнай прыкмеце мы бачым гэтакі ж характар зменлівасці беларускага генафонду пераважна з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, як і на картах абагульненых адлегласцяў (гл. мал. 5—8)
ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ • 97
Т а б л і ц a 6
Частата алеляў маркёра CAct685 у беларускіх папуляцыях параўнальна з сярэднімі дадзенымі індаеўрапейскай моўнай сям’і
Усходняе Цэнтральная Панямонне Інда
Палессе Беларусь (Гродзенскі Падняпроўе еўрапейская
Паказчык (Хвойніцкі (Нясвіжскі раён) (Бабруйск) моўная
раён) раён) « = 42 « = 95 сям’я
« = 48 « = 66
Нумар алеля
16 0 0 0 0 0
18 0 0 0 0 0
19 0,23 0,23 0,19 0,19 0,216
20 0 0 0,01 0 0,002
21 0,07 0.04 0,04 0,04 0,040
22 0,12 0,16 0,26 0,26 0,194
23 0,10 0,07 0,02 0,04 0,066
24 0,09 0,07 0,07 0,06 0,076
25 0,02 0,05 0,02 0,03 0,033
26 0,08 0.04 0,05 0,04 0,053
27 0,18 0,20 0,23 0,23 0,209
28 0,06 0,08 0,08 0,05 0,065
29 0,03 0,07 0,02 0,06 0,042
30 0,01 0 0 0 0,002
Гетэразігот
насць
назіраная 0,83 0,88 0,88 0,82
чаканая 0,87 0,86 0,83 0,83
Імавернасць 0,00 0,19 0,96 0,84
меркаванне частот генатыпаў ва ўсіх папуляцыях адпавядае раўнавазе ГардыВайнбэрга.
У рускіх няма таксама сямі, але толькі тры з іх тыя, што адсутнічаюць і ў беларусаў: 41шы, 47мы і 55ты. Гэтыя рэдкія алелі адсутнічаюць ва ўсіх трох усходнеславянскіх этнасаў. Сярод украінцаў няма амаль паловы еўразійскіх алельных варыянтаў дванаццаці (25га, 27,28, 31, 33, 37, 39, 41, 45,47, 53, 55га). Такім чынам, калі ў беларусаў з рускімі аднолькава страчаныя толькі тры алелі, дык у беларусаў з украінцамі — ажно сем, г. зн. у 2,3 раза больш. Гэта свед
98 • ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
Т а б л і ц a 7
Частата алеляў АроВ ва ўсходнеславянскіх папуляцыях
Нумар алеля Беларусы Украінцы Рускія
(паводле на Гродна Бабруйск Мядзел (Львоў) (Ноўгарад)
менклэтуры л = 44 л = 94 д = 76 77 46 п = 90
Людвіга)
25 0 0 0 0 0
27 0 0,01 0 0 0
28 0 0,04 0.01 0 0
29 0,01 0 0 0 0
30 0,03 0,04 0,06 0,08 0,06
31 0,02 0,02 0,01 0 0
32 0,03 0,01 0,08 0,05 0,10
33 0 0 0 0 0
34 0,26 0,27 0,27 0,26 0,24
35 0 0,01 0 0 0
36 0,41 0,34 0,29 0,36 0,38
37 0 0 0 0 0
38 0,03 0,05 0,05 0,03 0,05
39 0 0 0 0 0
40 0,02 0,03 0,03 0,01 0,01
41 0 0 0 0 0
42 0 0,02 0,01 0,03 0
44 0,03 0,01 0,04 0,01 0,04
45 0,02 0 0 0 0
46 0,01 0,08 0,07 0,07 0,02
47 0 0 0 0 0
48 0,10 0,06 0,07 0,08 0,07
50 0 0,01 0,01 0,01 0,02
52 0 0,01 0,01 0,01 0
53 0 0,01 0 0 0
чыць пра болыпую агульнасць гістарычнага лёсу нашага народа з паўднёвым суседам.
Такім чынам, паміж беларускімі папуляцыямі наглядная генагеаграфія канкрэтнай прыкметы заўважана найперш у самым мажорным паўторы 36: ад 0,29 у Нарачанскім краі, праз 0,34 у Бабруйскім рэгіёне да 0,41 у Гродзенскім. Амаль тая ж генагеаграфія захоўваецца ў выпадку частот алеляў 30 і 48 (табл. 7). Другі мадальны алель (34) мае аднолькавую канцэнтрацыю ва ўсіх лакальных папу
ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ • 99
ляцыях 0,260,27 [Лнмборская С.А. й др., 2002]. Мінісатэліт АроВ валодае выражанымі расавадыягнастычнымі ўласцівасцямі. Паводле размеркавання яго алеляў кожная з трох вялікіх расаў мае сваю адметнасць. Так, у еўрапеоідаў канцэнтрацыя алельных частот бімадальная, у мангалоідаў — унімадальная. На волгаўральскім памежжы сустракаюцца папуляцыі абедзвюх вялікіх расаў. Фактычная гетэразіготнасць сярод беларускіх папуляцый не выходзіць за межы 0,710,86, што цалкам адпавядае іх еўрапеоіднасці. Яна не адрозніваецца ад тэарэтычна разлічанай на статыстычна імаверным узроўні. Усё гэта разам дазволіла шырэйшае выкарыстанне гэтай прыкметы (АроВ) у генетычнаантрапалагічных і этнагенетычных даследваннях (табл. 8).
Чарговы маркёр, полімарфізмам якога цяпер шырока карыстаюцца генагеографы, міні і мікрасатэлітны мультылокусны ДНКфінгерпрынтынг M13, названы геномнай дактыласкапіяй (па аналогіі з класічным метадам пальцавых адбіткаў). Большая частка варыянтаў мінісатэліта M13 адпавядае крытэрам нармальнага полімарфізму. Таму гэты метад даволі запатрабаваны ў сучасных папуляцыйнагенетычных даследваннях пры анал ізе абагульненых біялагічных адлегласцяў паміж папуляцыямі рознага герархічнага ўзроўню. Намі па гэтай прыкмеце пакуль што вывучаныя толькі папуляцыі на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе Беларусі. 3 дапамогаю кампанентавага і кластэрнага аналізаў сапраўды выяўляецца агульнае этнічнае воблака ў фактарнай прасторы [Шаброва Е.В., Мнкулнч А.Й., 2001 ]. Аналіз частотных характарыстык у параўнанні з фінавугорскімі групамі выявіў значную генетычную аддаленасць паміж імі. А па выніках шматмернага шкалявання беларусы найбольш значна адрозніваюцца ад папуляцый комі.
Полімарфізм мітахандрыяльнай ДНК (мтДНК) зараз таксама шырока запатрабаваны антрапагенетыкамі. Найперш таму, што яна перадаецца ў спадчыну толькі па лініі маці, а эвалюцыя адбываецца за кошт назапашвання мутацый у пакаленнях. Менавіта разнастайнасць мітахандрыяльнага генафонду дазваляе класіфікаваць малекулярныя змены ў межах папуляцый і этнасаў. Так, калі міжпапуляцыйная розніца па класічных маркёрах складае толькі 15 адсоткаў ад усёй генетычнай зменлівасці, то па мтДНК і генах Yхрамасомы
100 • ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
Т а б л і ц a 8
Частата варыянтаў мінісатэліта АроВ у папуляцыях Беларусі, Украіны і Расіі
Беларусы Украінцы Рускія