• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
       Беларускія антраполагі выкарысталі метад ізалініяў для ілюстрацыі наяўнасці і распаўсюджання сярод сучаснага насельніцтва розных прыкмет, генаў ці абагульненых адлегласцяў. 3 дапамогаю матэматычнай статыстыкі пабудаваныя карты дазволілі вызначыць геаграфію распаўсюджання антрапафізічных тыпаў і канцэнтрацый асобных генаў сярод вясковага насельніцтва — галоўнага носьбіта продкавага генафонду  з пераходам на сумежныя тэрыторыі (“Очеркн по антропологнн Белорусснн”, 1976; “Антропологня Белорусского Полесья”, 1978; “Бнологнческое н соцнальное в формнрованнн антропологнческнх особенностей”, 1981; “Наследственные н соцнальногнгненнческне факторы долголетня”, 1986).
    
    76 • БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАГЕАГРАФП
    
       Пад канец XX стагоддзя, асабліва з развіццём кампутарызацыі, значна пашырыліся магчымасці як апрацоўкі, так і геаграфічнага адлюстравання вынікаў доследнай навуковай працы. Новыя генагеаграфічныя тэхналогіі значна ўзбагацілі сучасную антрапалагічную навуку. З’явілася рэальная магчымасць напоўніцу адчуць прасторавую структуру генафонду. Замест значковых сімвалаў даследчыкі пачалі карыстацца так званымі ізагенлініямі, з дапамогаю якіх лакальныя папуляцыі, блізкія па частаце фенатыпаў і генаў, яднаюцца паміж сабою [Бунак В.В., 1969; Мнкулнч А.Н., 1989]. Навуковаметадалагічныя прапановы В.Бунака ў гэтым сэнсе сталіся надзвычай плённымі. Сёння генагеаграфія вывучае фактары мікраэвалюцыі ў лакальных папуляцыях, праблемы экалогіі чалавека і дэмаграфіі ды інш.
       Прадоўжым аналіз гістарычнай зменлівасці ўсходнееўрапейскага генафонду ў дачыненні да беларускага этнасу (мал. 9). Арэал беларускага генафонду па гэтай карце ў агульных рысах адпавядае абшару рассялення беларусаў у гістарычнай рэтраспектыве (мал. 10). 3 гэтага матэрыялу вынікае таксама дадатковы аргумент на карысць буфернай ролі палескага субэтнасу ў якасці раўнадзейнай процілеглых уплываў на яго генафонд з поўдня і поўначы. Іначай кажучы, генагеаграфія ўдакладняе антрапагенетычную своеасаблівасць Палескага рэгіёна.
       Звяртаем увагу на прасторавую структуру генафонду беларусаў, якая па ўсіх трох разгледжаных элементах таксама не супярэчыць агульнай усходнееўрапейскай гістарычнай структуры. Улічваючы наш даволі прадстаўнічы ўклад у генетычны банк дадзеных па ўсіх аспектах цэнтральнаўсходнееўрапейскай генагеаграфіі [Генофонд н геногеографня народонаселення, 2000, с. 347351], прыводзім аналіз апублікаванага.
       Фармаванне сучаснага генафонду беларускага этнасу прынцыпова не адрозніваецца ад аналагічных працэсаў для іншых этнасаў Усходняй Еўропы. Аднак экалагічныя ўмовы лясной зоны параўнальна з стэпавай заўсёды былі інакшымі, бо спрыялі дадатковай ізаляванасці лакальных папуляцый. Таму ўплыў міграцый на генадэмаграфічную сітуацыю цягам гістарычнага часу не вельмі значны, а на генагеаграфічную спецыфіку  даволі істотны. У выніку геагра
    
    30°                         40°                         50°
    
    Мал. 9. Карта генетычных адлегласцяў ад сярэдніхбеларускіхчастот генаў насельніцтва Усходняй Еўропы. Беларускі арэал на ёй у агульных рысах адпавядае абшару рассялення беларусаў паводле этнаграфічнай карты і ў асноўным акрэсліваецца межамі Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XV стагоддзя. Звяртаем увагу на наяўнасць шматвектарнай дывергенцыі арэалу беларускага генафонду, што можа сведчыць пра даўнейшыя кірункі міграцыі
    
    Мал. 10. Тэрыторыя беларускага этнасу паводле Яўхіма Карскага (1903 г.) і Мітрафана ДоўнарЗапольскага (1919 г.).Трэба адзначыць, што карта Я.Карскага хоць і называлася этнаграфічнай, аднак фактычна такою не была. Яна грунтавалася на распаўсюджанні беларускіх гаворак, але не ўлічвала іншых этнічных характарыстык, духоўнай і матэрыяльнай культуры, агульнасці гістарычнага лёсу народа. Усё гэта было ўлічана пазней на карце, якую склаў гісторык і этнограф М.ДоўнарЗапольскі
    
    БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАГЕАГРАФП • 77
    
    
    фія генафонду беларусаў збольшага захавала старажытны кірунак зменлівасці з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Гэты вектар у цэлым адпавядае экалагічна намнога болей аптымальнаму градыенту  мерыдыянальнаму.
       Прыгадаем іншыя чыннікі, якія маглі ўплываць на геаграфію генафонду. Гэта водападзел на тэрыторыі Беларусі паміж басейнамі Балтыйскага і Чорнага мораў, наяўнасць старажытных шляхоў з “варагаў у грэкі”, існаванне ў Сярэднявеччы і раннім Новым часе Вялікага Княства Літоўскага. Улічыўшы ўсе гэтыя акалічнасці, можна з высокай доляй пэўнасці меркаваць, што градыент генетычных зменаў з поўдня на поўнач захаваўся ў спадчыну ад узаемных кантактаў ранніх еўрапеоідаў  паўднёвых і паўночных  на ўзроўні расаў другога, а магчыма, і трэцяга парадку. На ўзроўні расаў першага парадку генагеаграфія беларускай зямлі “пульсуе” поруч з генетычным ядром еўрапейскай расы.
       Аўтары раздзела ‘Тістарычная генагеаграфія Усходняй Еўропы” з калектыўнай манаграфіі, прысвечанай антрапалогіі і этнічнай гісторыі ўсходніх славян, сцвярджаюць, што на картах розных галоўных кампанент контуры паўднёвазаходняга генетычнага ядра ў межах ад правабярэжжа Прыпяці на поўначы і ад Закарпацця на захадзе “нібыта перадаюць яго геаграфічную пульсацыю ў розныя гістарычныя эпохі” [Рычков Ю.Г. н др., с. 127]. Што сувязь гэтага ядра з усходнімі славянамі сапраўды існуе, мы таксама прывялі шмат доказаў. Але ж у аснове беларускага генафонду прысутнічаюць і даславянскія балцкія папуляцыі, і дагістарычныя палеапапуляцыі на поўначы разам з індаіранскімі на поўдні.
       Аналіз нашага банка дадзеных дэманструе самабытнасць гістарычнага шляху беларускага этнасу, яго адметнасць сярод іншых усходнеславянскіх этнасаў. 3 гэтага аналізу вынікае, што геаграфічная структура сучаснага беларускага генафонду шмат у чым адпавядае арэалам старажытных археалагічных культур. Напрыклад, прыдзвінскі генагеаграфічны арэал накладваецца на тэрыторыю распаўсюджання нарвенскай культуры (43е тысячагоддзі перад Н.Х.) эпохі неаліту і паўночнабеларускай культуры (канец 3га — першая палова 2га тысячагоддзя перад Н.Х.) ранняга бронзавага веку. А заходнепалескі арэал, як мы ўжо адзначалі, знаходзіцца ў межах
    
    78 • БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАГЕАГРАФІІ
    
    распаўсюджання культуры шнуравой керамікі Палесся (XVIII—XIV стагоддзі перад Н.Х.) і лужыцкай культуры (XVXIV стагоддзі перад Н.Х.) бронзавага веку, а таксама паморскай культуры (IVII стагоддзі перад Н.Х.) жалезнага веку. I гэта сапраўды важкі аргумент на карысць генетычнай непарыўнасці пакаленняў.
       Цікава прасачыць агульную тэндэнцыю зменлівасці ў межах арэалу беларускага генафонду і параўнаць яго ў гэтым з арэалам рускага генафонду, дзеля чаго яшчэ раз уважліва перагледзім пададзеныя карты. Так, на іх добра відаць, што спарадкаванне прасторавай структуры зменлівасці рускага генафонду адбываецца ў кірунку “захадусход”. Тыя ж працэсы для беларускага генафонду маюць перпендыкулярна скіраваны напрамак  з поўдня на поўнач. Самі стваральнікі картаў звяртаюць увагу, што генетычная “еўрапеізацыя” ўсходнееўрапейскага, пераважна рускага, насельніцтва спынілася пад усходнім татарамангольскім уплывам [Восточные славяне, 1999],
       Генагеаграфічныя карты Усходняй Еўропы чытаюцца не толькі з улікам кожнай з кампанент асобна ці іх абагульненых характарыстык, але і па генетычнай адлегласці любога аднаго этнасу ад усіх астатніх. Спачатку коратка пра тое, як выглядае ўсходнееўрапейскі генафонд з гледзішча маскоўскіх антраполагаў. Ю.Рычкоў з калегамі [Рычков Ю.Г. н др., 1999] на падставе пабудаваных картаў прапанавалі час фармавання генафонду рускіх на працягу аднагопаўтара тысячагоддзяў (мал. 11). Яны сцвярджаюць, што на гэтай карце ўсходнееўрапейскі генафонд выглядае як адхіленне ад “...сярэдніх частот генаў рускага народа і тых іншых народаў, чые арэалы цалкам або часткова ўваходзяць у прастакутнае вакно з бакамі 28 і 56 град. усходняй даўгаты, 50 і 60 град. паўночнай шыраты” (с. 129).
       Але ж генафонд беларусаў істотна адрозніваецца ад рускіх (паводле параўнання 100 алеляў 34 локусаў). Да беларусаў Прыдзвіння генетычна найбліжэйшыя жыхары Пскоўскай, Ноўгарадскай і Смаленскай абласцей. I гэтаму факту ёсць гістарычнае тлумачэнне агульныя крывіцкія карані. Крышку далей ад гэтага “крывіцкага” арэалу знаходзяцца папуляцыі Цэнтральнай Беларусі і Падняпроўя разам з жыхарамі паўднёваўсходняй Летувы і ўсходняй Латвіі. У трэцюю шкалу генетычнаантрапалагічнай адлегласці трапляюць
    
    30°                         40°                          50°
    
    Мал. J1. Карта генетычных адлегласцяў ад сярэдніх рускіхчастот генаў у насельніцтва Усходняй Еўропы. Яна паказвае падабенства да беларусаў насельнікаў Украінскага Палесся, Віленскага краю, Пскоўшчыны, Ноўгарадчыны, Смаленшчыны. Крыху асобна ў гэтым кантэксце стаіць абшар колішніх радзімічаў. Далей, на ўсход, надта выразна абазначыўся адзін з кірункаў дывергенцыі арэалу беларускага генафонду, які добра відаць на папярэдняй карце генетычных адлегласцяў (гл. мал. 9). Але адсутнасць шыротнага градыенту ў гэтым кірунку наводзіць на думку, што тут неабходна большая дэталізацыя, магчыма з выкарыстаннем
    новых ДНКмаркёраў
    
    БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАГЕАГРАФП • 79
    
    
    заходнія беларусы Панямоння (разам з жыхарамі польскага сумежжа, заходнімі летувісамі, латышамі) і паўднёвыя папуляцыі Беларускага Палесся.
       Мы прымаем меркаванне маскоўскіх калегаў толькі як дадатковае сведчанне прасоўвання генных комплексаў з Балканаў і Цэнтральнай Еўропы ў эпоху славянскай каланізацыі. Уплыву балцкіх прапапуляцый на беларускі генафонд пры неабвержных археалагічных фактах яны, на жаль, не ўлічваюць. Таму з тэзісам, што “ядро рускага генафонду знаходзіцца на паўночным захадзе рускага. этнічнага арэалу” з далучэннем часткі беларускага арэалу [Восточные славяне, 1999], мы пагадзіцца не можам. У сапраўднасці на карце ўзроўняў блізкасці да беларускага этнасу гэтыя два субарэалы аб’ядноўваюцца ў адзін  беларускі. Менавіта тут яскрава праяўляецца шматвектарная дывергенцыя абагульненай генетычнай кампаненты (гл. мал. 9). Да беларусаў на паўночным і паўднёвым усходзе нашай краіны сапраўды набліжаюцца жыхары сумежных тэрыторый, продкі якіх яшчэ ў першай чвэрці XX стагоддзя ідэнтыфікаваліся як беларусы (гл. мал. 10).