• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
       На карце адхілення папуляцый па комплексе біяхімічнага полімарфізму найперш вылучаюцца два рэгіёны  беларускі і рускі. Што да беларускага, дыктут прысутнічае выразная, пераважна мерыдыянальная дывергенцыя — на поўдзень і паўночны ўсход, а таксама на паўночны захад. Рускі рэгіён па гэтым паказчыку не мае такой скансалідаванасці і вызначаецца даволі высокай мазаічнасцю (мал. 12). Дарэчы, палеаантрапалагічныя матэрыялы Т.Аляксеевай пераконваюць у наяўнасці ва ўсходніх славян, асабліва ўкраінцаў, комплексу генаў паўднёвага, міжземнаморскага паходжання [Алексеева Т.Н., 1973].
       Карыстаючыся нашым матэрыялам, з дапамогай “генетычнага гадзінніка” нельга зазірнуць глыбей за бронзавы век. Але гэта зусім не значыць, што генагеаграфічныя змены мы мусім тлумачыць міграцыямі і змешваннем плямёнаў і культур толькі пачынаючы з таго часу. Археалагічныя матэрыялы даюць магчымасць шукаць прычыны гэтых зменаў і ў працэсах, якія адбываліся намнога раней. Так, паводле дадзеных археалогіі, на этапе днепраданецкай культуры помнікі двух яе лакальных варыянтаў (усходнепалескі і верхне
    
    80 ■ БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАГЕАГРАФІІ
    
    дняпроўскі) канчаткова аб’ядналіся. Улучэнне ў нёманскую культуру элементаў паўднёвага арнаменту, не без вонкавага ўплыву плямёнаў шнуравой керамікі, надало своеасаблівасць заходнепалескаму варыянту арнаменту (у сваёй аснове, як вядома, балцкаму). “Неалітычныя традыцыі, выразна заўважныя нават у культурах перыяду сярэдняй бронзы, гавораць пратое, што плямёнавыя групы неаліту не зніклі бясследна. Стварэнне буйной этнічнай супольнасці, плямёны якой выраблялі розныя варыянты грабянёвай керамікі,  важны этап у стварэнні той асновы, на якой фармаваліся пазней славянскія і балтыйскія народы” [Нсаенко В.Ф., 1976, с. 118]. Для даследвання праблем фармавання продкаў славян і балтаў тэрыторыі Палесся і Валыні сапраўды адыгрываюць першаступенную ролю. Так, у неалітычных культурах Палесся археолагамі выяўлены прыкметныя ўплывы, якія распаўсюджваліся паслядоўна з паўднёвага захаду, захаду, паўднёвага ўсходу і зноў з захаду.
       Такім чынам, паводле матэрыялаў археолагаў як і антрапагенетыкаў, Палессе можна разглядаць у якасці магчымай прарадзімы славян. Але следам за В.Ісаенкам неабходна падкрэсліць таксама ролю “мясцовых этнічных супольнасцяў неалітычнай эпохі ў якасці старажытных індаеўрапейцаў ва ўтварэнні той асновы, на якой пазней складваліся балтыйскія і праславянскія плямёны” [Нсаенко В.Ф., 1976]. Якраз палеаантрапалагічныя матэрыялы і генагеаграфічныя дадзеныя дазваляюць меркаваць пра ашчадную асіміляцыю карэнных насельнікаў без іх вынішчэння ў паступовым этнагенетычным працэсе, магчыма, ад часоў культуры шнуравой керамікі.
       На карце адхілення агульнарускага генафонду па бялковых маркёрах (мал. 12) яе аўтары Ю.Рычкоў з калегамі зноў звяртаюць увагу на падзеленасць арэалу рускіх на заходнюю і ўсходнюю часткі, нечакана і, на наш погляд, некарэктна назваўшы яго рускабеларускім [Рычков Ю.Г. н др., 1999]. На самой жа справе тут відавочная наяўнасць двух асобных генафондаў. 3 другога боку, ці ёсць падставы, як гэта робяць аўтары, суадносіць усходнеславянскі арэал з тэрыторыяй рассялення венедаў і антаў? Цяжка сказаць. Магчыма, і ёсць. Але патрабуюцца дадатковыя доказы.
       У апошняй манаграфіі “Этногеномнка н геногеографня народов Восточной Европы” адзначаецца, што даволі поўна вывучаны гена
    
    Мал. 12. Абагульненая інтэрвальная Усходняй Еўропы (адхіленне ад рускіх) па біяхімічных маркёрах. Гэтая карта, на наш погляд, фіксуе сляды міграцыі ўсходніх славян з Балканаў праз Румынію, Украіну, Беларусь на паўночны ўсход, а потым, магчыма, на ўсход
    
    БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАГЕАГРАФП • 81
    
    фонд Беларусі выкарыстаны ў якасці мадэльнага аб’екта поруч з ЧарнаморскаБалтыйскім і ПаўночнаЕўразійскім рэгіёнамі [Лнмборская С.А. н др., 2002], Цытуем: “Кожны наступны генафонд як мінімум на ранг буйнейшы за папярэдні і дазваляе прасочваць заканамернасці больш высокага парадку. 3 другога боку, выяўленыя заканамернасці поўнасцю распаўсюджваюцца і на генафонды ніжэйшых узроўняў. Такі прынцып дазваляе выяўляць агульнае і асаблівае ў прасторавай структуры кожнага з генафондаў, а з метадычнага гледзішча дае магчымасць правесці аналіз з унутраным кантролем” (с. 25).
       Уніфікаваныя методыкі збору і апрацоўкі экспедыцыйных матэрыялаў дапамаглі вылучыць галоўныя кампаненты генатыпнай зменлівасці, удасканаліўшы вядомую метадалогію іх картаграфавання [CavalliSforzaL.L.etаі., 1994; РычковЮ.Г. йдр., 1997; 1999], Так была створаная серыя ўніфікаваных картаў генетычных ландшафтаў, якія кандэнсуюць у сабе асноўныя параметры зменлівасці частот генаў і асноўную частку агульнай дысперсіі. Гэтым метадам ужо праверана імавернасць выяўленых заканамернасцяў зменлівасці генафонду адразу па чатырох незалежных сістэмах дадзеных  з антрапалогіі, дэрматагліфікі, класічнай і малекулярнай антрапагенетыкі [Балановскнй О.П. н др., 2000; 2001],
       Усе названыя акалічнасці, як нам падаецца, дазваляюць менавіта сваім позіркам убачыць, як нашы беларускія папуляцыі размеркаваны ў генагеаграфічнай прасторы галоўных кампанент з улікам ведаў пра гісторыю даследваных этнасаў. Так, цэнтры цяжару “этнічных воблакаў” беларусаў і ўкраінцаў, карыстаючыся тэрміналогіяй А.Баланоўскай, у прасторы дзвюх галоўных кампанент месцяцца поруч, але самі “воблакі” перакрываюцца толькі напалову, амаль зышоўшы з “воблака” рускіх (мал. 13). Прычым калі ўкраінскі этнас наогул не мяжуе з фінавугорскай кампанентай, а беларускі  толькі кранаецца яе, то “рускія папуляцыі на ўсіх дыяграмах апынаюцца ў адным кластэры з фінавугорскімі, а не славянскімі этнасамі” [Лнмборская С.А. н др., 2002, с. 47],
       Значыцца, гэта яшчэ адзін аргумент на карысць гістарычна і экалагічна залежных асаблівасцяў кожнага ўсходнеславянскага этнасу. Апошнім часам археолагі ўсё часцей вынікі сваіх даследванняў
    
    82 • БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАГЕАГРАФП
    
    параўноўваюць з нашымі і знаходзяць адпаведныя паралелі [ШтыхаўГ.В., 2002]. Варта лічыць не толькі пажаданым, але і неабходным параўнанне археалагічных культур з матэрыяламі генагеаграфіі [Седов В.В., 1982; Рычков Ю.Г. н др., 1999; Мнкулнч н др., 2002 б]. Такое параўнанне выяўляе спецыфіку генафонду, якая праз антрапагенетычную пераемнасць генерацый данесеная з старажытнасці ў сучаснасць.
       Дарэчы будзе згадаць толькі што выдадзеную на радзіме кнігу Вітаўта Тумаша “Выбраныя працы”, дзе надрукаваны ягоны артыкул сярэдзіны мінулага стагоддзя пра балцкі элемент у этнагенезе беларусаў. Спасылаючыся на сваіх папярэднікаў, антраполагаў, што лічылі беларусаў “найчысцейшым славянскім народам, які найлепш захаваў свае славянскія асаблівасці”, аўтар тлумачыць: “Такі погляд склаўся перадусім дзеля таго, што ў адваротнасць расейцам ды ўкраінцам нашыя прашчуры зліліся не з чужымі далёкімі сабе антрапалагічна фінскімі ці мангольскімі элементамі, а з блізкімі расава такімі ж індаеўрапейскімі балтамі” [Тумаш В., 2002, с. 30]. Магчыма, гэтую акалічнасць меў на ўвазе Л.Гумілёў, калі таксама прызнаваў за беларускім этнасам яго старажытнае паходжанне [ГумнлевЛ.Н, 1989],
       Звернемся да вынікаў картаграфавання не галоўных кампанент, a генетычных адлегласцяў [Лнмборская С.А. н др., 2002]. Аўтары згаданай публікацыі, улічваючы і нашы дадзеныя па класічных генных маркёрах, будуюць карты з прынцыпова новым генетычным рэльефам, дзе вызначаюць адлегласць ад любой сярэднерэгіянальнай (рэпернай) частаты. На карце генетычных адлегласцяў ад сярэдніх рускіх частот генаў (гл. мал. 11), як пішуць яны, “основная плоіцадь Восточной Европы окрашена в светлые тона, указываюіцне на обшность с русскнм генофондом”. Гэтым самым фактычна ігнаруецца прысутнасць асаблівага беларускага генафонду.
       Пагадзіцца з такім тэзісам нельга. Генетычны і марфалагічны матэрыял сведчыць пра адметнасць беларускага этнасу ў геаграфічнай прасторы і гістарычным часе. Нагадаем, што яшчэ ў сярэдзіне 50х гадоў мінулага стагоддзя В.Бунак, вывучаючы па шырокай расазнаўчай праграме фізічны тып беларусаў, прапанаваў этнагенетычную гіпотэзу пра наяўнасць у іх фенатыпе вельмі старажытнага (ад меза
    
    Другая галоўная кампанента
    
    1,5 г
    
    2 Q Г I I I I I I I I I I I I I I I I I ■ I I I I I I I I I I I I I I । । 1 1—1—■—■—I '2,0      1,5      1,0     0,5       0        0,5      1,0       1,5      2,0
    Першая галоўная кампанента
    
    Мал. 13. Прастора першай і другой галоўных кампанентаў зменлівасці генафонду Усходняй Еўропы. На графіку відаць, што “этнічныя воблакі” беларусаў і ўкраінцаў даволі кампактныя і істотна перакрываюцца. Рускае “воблака”, наадварот, вельмі размытае, і толькі нязначная доля яго перакрываецца з папярэднімі. Трохкутнікі абазначаюць “цэнтры цяжару” этнічных воблакаў
    
    БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАГЕАГРАФІІ • 83
    
    літу) паўночна і паўднёваеўрапеоіднага дамешку [Бунак В.В., 1956], што знайшло пацверджанне ў пазнейшых даследваннях [Внтов М.В. н др., 1959; Дяченко В.Д., 1965; Денмсова Р.Я., 1975],
       На карце генетычных адлегласцяў ад сярэдніх беларускіх частот генаў у насельніцтве Усходняй Еўропы (гл. мал. 9), пабудаванай на аснове значнай колькасці маркёраў (57 алеляў 21 локусу), яскрава відаць свая асаблівасць генафонду беларусаў, да якіх далучаюцца карэнныя жыхары Пскоўшчыны, Ноўгарадчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленскага краю і Украінскага Палесся. На нашую думку, тут зафіксаваны гістарычныя з’явы не ХУПХУШ стагоддзяў, a на тры тысячагоддзі ранейшыя. Цікава, што з улікам усяго вывучанага матэрыялу арэал беларускага генафонду ў агульных сваіх абрысах адпавядае межам Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XV стагоддзя. Шматвяковае існаванне гэтай беларускай дзяржавы, адзінства паходжання, адметнасць мовы, духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў спрыялі кансалідацыі старажытнага этнасу.
    
    Этнагеноміка папуляцый Усходняй Еўропы паводле ДНКмаркёраў
    
    
    
    
    
    Да нядаўняга часу, вывучаючы этнічную генагеаграфію, мы карысталіся пераважна шматлікімі выбаркамі індывідуальных геномаў. Дыктавалася гэта параўнальна малым лікам даследваных локусаў. Цяперашні малекулярнабіялагічны падыход да вывучэння генетычнапапуляцыйнай дыферэнцыяцыі дазваляе значна пашыраць колькасць геномных групаў. Ён істотна павялічвае імавернасць атрыманых вынікаў з прычыны больш эфектыўнага нівелявання ўплыву магчымых фактараў мікраэвалюцыі. Апошнія маюць розную значнасць як для асобных генаў, так і для асобных папуляцый. Селекцыя чалавека як сацыяльнага арганізма ў гістарычным часе генетычна магла заставацца і хутчэй заставалася нейтральнаю. Усе гэтыя акалічнасці фактычна сведчаць пра аднолькавую ролю абагульненых генаў пры дыферэнцыяцыі генафондаў па сукупнасці класічных фактараў. “Даследванне генафонду, гэта значыць сукупнасці ўсіх генаў у папуляцыі, з’яўляецца ўласна папуляцыйнай задачай, пры развязанні якой праблема функцыі гена другасная. Таму на завяршальным этапе даследвання не толькі магчыма, але і неабходна атрымаць абагульненыя папуляцыйнагенетычныя характарыстыкі гена ў сістэме генафонду” [Генофонд н геногеографня народонаселення, 2000, с. 264]. Менавіта з такімі характарыстыкамі мы і будзем працаваць у раздзеле этнагеномікі. Маюцца на ўвазе ўзроўні генетычнай міжпапуляцыйнай дыферэнцыяцыі (Dst) і гетэразіготнасці папуляцый (Hs). Гетэразіготная розніца паміж рэгіёнамі якраз і адлюстроўвае мінулыя гістарычнакультурныя ўмовы і дэмаграфічныя асаблівасці насельніцтва адпаведных тэрыторый [Nei М., 1975],