• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
       Але на карце распаўсюджанасці пятага алеля локусу DM (мал. 14) ва ўсходнеславянскіх папуляцыях вылучаюцца 4 генагеаграфічныя рэгіёны з вектарам паўночны захад  паўднёвы ўсход [Лнмборская С.А. н др., 2002], Паводле дадзеных гэтай публікацыі, назіраная і чаканая велічыні гетэразіготнасці беларускіх папуляцый вельмі блізкія, без адхілення ад раўнавагі ГардыВайнбэрга. I апошняя заўвага па дадзеным локусе. Самыя рэдкія алелі (17ты і 33ці) выяўлены толькі ў сельскіх (да 4га калена і болей) беларусаў і карэнных немцаў у 0,7 і 0,5 адсотка адпаведна. Усё гэта ўскосна сведчыць пра магчымасць уздзеяння стабілізацыйнага адбору.
    
    92 • ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
    
    Т а б л і ц a 5
    
    
    
    Частата алеляў мінісатэліта D1S80 ва ўсходнееўрапейскіх папуляцыях
    
                             Беларусы                  Украінцы   Рускія  
     Паказчык   Гродна Бабруйск Хвойнікі Нясвіж Пінск  (Львоў)  (Ноўгарад)
                п = 44  п = 95   п = 55  л = 67 я = 72  » = 67    » = 86  
    Нумар алеля                                                           
    16                  0,005                   0,007   0,008     0,006   
    17          0,011                           0,007                     
    18          0,273  0,253     0,182   0,224  0,200   0,284     0,218   
        19                                                                
    20          0,023  0,016     0,018   0,030  0,014   0,030   0,017     
    21                  0,026    0,018   0,008  0,014   0,015             
    22          0,034  0,058     0,091   0,052  0,063   0,037     0,035   
    23                 0,021     0,009                  0,008     0,029   
    24          0,318  0,358     0,418   0,388  0,333   0,291     0,322   
    25          0,046  0,058     0,055   0,082  0,056   0,060     0,092   
    26          0,023  0,011     0,009   0,045  0,021   0,008             
    27                 0,005             0,008  0,021             0,006   
    28          0,057  0,037     0,082   0,052  0,083   0,082   0,081     
    29          0,046  0,042     0,018   0,008  0,021   0,015   0,012     
    30                 0,016             0,015  0,021   0,015   0,023     
    31          0,068  0,074     0,055   0,090  0,069   0,105   0,109     
    32          0,011                           0,021             0,006   
    33          0,011            0,009                  0,008             
    34          0,023  0,005                    0,028           0,006     
    35                                                  0,008             
    36          0,011  0,011     0,018                  0,022   0,006     
    37          0,034  0,005     0,009          0,014   0,008   0,017     
    40                                                          0,006     
    41          0,011                           0,007           0,012     
        >41                      0,009                                    
    Гетэра                                                               
    зіготнасць:                                                           
     назіраная  0,909  0,895     0,781   0,746  0,889   0,776   0,849     
      чаканая   0,817  0,795     0,777   0,781  0,829   0,816   0,827     
      Імавер   >0,99  >0,99     >0,99   >0,99  >0,99   >0,99   >0,99     
       насць                                                              
    
    30°                         40“                          50“
    
    Мал. 14. Распаўсюджанасць алеля 5 локуса DM ва Усходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі па гэтай прыкмеце назіраецца плаўная мерыдыянальная зменлівасць. На поўначы яна акрэслівае арэал, які ў значнай ступені ахоплівае “крывіцкі” абшар
    
    ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ ■  93
    
       Дзеля развязання задач этнічнай антрапалогіі мы даследвалі полімарфізм яшчэ двух маркёраў ДНК  SCA1 і CCR5 [Мчкулйч А.Н. й др., 1999], 3 усходнееўрапейскіх этнасаў поруч з беларусамі былі абследваны башкіры і ўдмурты ў першым выпадку, рускія і башкіры  у другім. Вывучалася гетэразіготнасць і канцэнтрацыі генатыпаў і алеляў. Наш этнас адрозніваецца ад двух уральскіх максімальнымі частотамі (10% і болей) гетэразіготных генатыпаў 22/27,19/22, 19/28, а таксама 22/24 і гомазіготы 22/22 (у межах 75%). Гомазігота 19/19 у нас наогул не выяўлена, тым часам як сярод прадстаўнікоў мангалоіднай расы яна дасягае 4 адсоткаў. Ддя 13 алеляў локусу СА1 тэарэтычна павінен быць 91 варыянт генатыпаў. Калі сярод волгаўральскіх папуляцый іх выяўлена амаль палова, то ў Беларусі толькі чвэрць. Папуляцыі ўсіх трох даследваных этнасаў па найбольш распаўсюджаных алелях — 19м, 22м і 27м — статыстычна значна розняцца паміж сабою. Паказчык агульнай гетэразіготнасці найболей падвышаецца ад еўрапеоідаў (0,72) у бок негроідаў (0,86) [Лймборская С.А. й др., 2002].
       Паводле вынікаў выкананага даследвання пры аналізе генафонду маркёра CCR5 сярод беларускіх, рускіх і башкірскіх папуляцый, яго інфармацыйная значнасць таксама даволі высокая. Ва ўсіх вывучаных выбарках размеркаванне генатыпаў цалкам адпавядае закону ГардыВайнбэрга (Р<0,05). Канцэнтрацыі ўсіх генатыпаў і алеляў у беларусаў і башкіраў палярныя, а ў рускіх — прамежкавыя паміж імі. Тут міжэтнічны вектар зменлівасці мае, паводле С.Лімборскай з калегамі, шыротны кірунак. Алельныя варыянты гэтага маркёра па сваіх канцэнтрацыях істотна адрозніваюцца ў папуляцыях розных расаў. Адбываецца гэта пераважна за кошт новых мутацый сярод паўночных еўрапейцаў з наступным распаўсюджваннем на поўдзень. Але не выключана таксама сувязь з імунітэтам або з адаптацыйнымі магчымасцямі як асобнага арганізма, так і папуляцый агулам [Лймборская С.А. й др., 2002].
       Больш грунтоўна даследвана папуляцыйнагенетычная асаблівасць мікрасатэлітнага локусу DM гена міятанінпратэінкіназы (храмасома 19), які спрычыняецца да такой неўралагічнай хваробы, як міятанічная дыстрафія. На першы погляд няма істотнай розніцы ў размеркаванні алельных варыянтаў у прааналізаваных выбарках з
    
    94 ■ ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
    
    розных тэрытарыяльных групаў беларусаў [Попова С.Н., Мнкулнч А.Й., Балановскнй О.П. ндр., 1999]. Алетолькі напершы. Локус DM у звычайных умовах паводзіць сябе нейтральна і таму становіцца прыдатным для вывучэння папуляцый. Колькасць алельных варыянтаў у розных папуляцыях Беларусі неаднолькавая: ад 9 да 12 з магчымых 17. Пакуль што ў абагульненай еўрапейскай папуляцыі іх адкрыта 13. Што істотна  у беларусаў выдзеленыя 4 алельныя паўторы, якія пакуль не адкрытыя ў Еўропе: 19ты, 25ты, 27мы і 29ты. Аднак такая з’ява не прывяла да адхілення раўнавагі ГардыВайнбэрга (р>0,890,99) і няма істотнай розніцы (не болей за 2%) паміж тэарэтычнай і назіранай гетэразіготнасцю.
       Выяўленае бімадальнае размеркаванне паўтораў з пікамі 5га і 1113га алеляў фактычна аднолькавае як у беларускай папуляцыі, так і ў агульнаеўрапейскай. Але наяўнасць у беларусаў чатырох пералічаных рэдкіх алеляў дадаткова сведчыць пра іх старажытную аўтахтоннасць. Гэтым разам такую выснову нам дапамаглі зрабіць разлікі генетычных адлегласцяў паміж выбаркамі з дапамогаю пакета праграм PopGene на базе алгарытму, прапанаванага М.Нэем у 1978 годзе. На адпаведнай дэндраграме гродзенская і хвойніцкая папуляцыі займаюць палярныя пазіцыі, а нясвіжская і бабруйская фармуюць прамежкавы кластэр. Амаль мерыдыянальны вектар зменлівасці зноў захоўвае свой геаграфічны кірунак. Картаграфічная мадэль размеркавання ў геаграфічнай прасторы 5га алеля як супермажорнага (41±3%) цалкам пацвярджае наш папярэдні аналітычны прагноз [Лнмборская С.А. н др., 2002], Папуляцыйныя характарыстыкі суседніх этнасаў плаўна перацякаюць ад мінімуму ў фінскамоўных этнасаў да максімуму ў маскоўскіх рускіх і малдаван.
       На генагеаграфічнай карце алеля 11 локусу DM яго мінор знаходзіцца ў цэнтральным Беларускім Палессі, а памежныя канцэнтрацыі яднаюць паўднёвых беларусаў з жыхарамі Украінскага Палесся і ўсходніх беларусаў з насельнікамі сумежных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі(мал. 15). Алель 13 мае процілеглую частотную зменлівасць. Паводле дадзеных палеаантрапалогіі, продкі з гэтых тэрыторый мелі найбольш еўрапеоідных прыкмет [Алексеев В.П., 1969]. Археолагі ў сваю чаргу сведчаць аб распаўсюджанні тут старажытнасцяў зарубінецкай культуры [Третьяков П.Н., 1966; Седов В.В., 1982], Застаец
    
    30°                         40°                         50°
    
    Мал. 15. Распаўсюджанасць алеля 11 локуса DM ва Усходняй Еўропе. На тэрыторыі Беларусі і nJ гэтай прыкмеце назіраецца плаўная мерыдыянальная зменлівасць ад “дрыгавіцкага” да “крывіцкага” абшару
    
    ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ • 95
    
    ца, праўда, адкрытым пытанне: чыімі продкамі маглі быць носьбіты зарубінецкай культуры  славян ці балтаў? Наш антрапалагічны і папуляцыйнагенетычны матэрыял сведчыць на карысць абодвух [Мнкулнч А.й. н др., 1991; 2002 a].
       Размеркаванне алеля 14 і гетэразіготнасці па ўсім локусе DM на беларускай тэрыторыі цалкам адпавядае раней вызначанаму намі па антрапагенетычных асаблівасцях геаграфічнаму кірунку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход (мал. 16). Наш сумарны аналіз частот рэдкіх алеляў (ад 20 і вышэй) паказаў, што іх канцэнтрацыя максімальная менавіта ў беларускай папуляцыі. Такім чынам, гэты пік, які да апошняга часу лакалізавалі ў Цэнтральнай Еўропе, перамясціўся на тэрыторыю Беларусі. Гэты факт яшчэ раз дэманструе неабходнасць і важнасць вывучэння антрапалагічных і генетычных прыкмет не толькі па іх сярэдніх паказчыках, але і абавязкова, як прапаноўваў Ю.Рычкоў, з улікам нават надзвычай рэдкіх прыкмет. Тое, што на частотны спектр алеляў локусу DM сапраўды ўплываюць не толькі мангалоіднаеўрапеоідныя судачыненні, але і натуральны адбор з наступным замацаваннем асобных алеляў у канкрэтных тэрыторыях, дастаткова аргументавана [Лнмборская С.А. н др., 2002].
       Наш папярэдні аналіз полімарфізму трыплетнага паўтору гена міятанінпратэінкіназы DM выявіў 17 алельных яго варыянтаў з лікам адзінак ад 5 да 29. Алелі з шостым і сёмым паўторамі наогул не выяўленыя. Узровень гетэразіготнасці вагаецца ў розных папуляцыях ад 71 да 81 адсотка, што статыстычна імаверна не адрознівае яго яд чаканага  7379 адсоткаў (індэкс фіксацыі 0,002) і ўскосна паказвае на фактычную селекцыйную нейтральнасць нармальнага полімарфізму CTGпаўтораў гена DM сярод беларускіх папуляцый. Як відаць, канцэнтрацыі кожнага з алельных варыянтаў DM маюць сваю асаблівасць распаўсюджання сярод карэнных беларусаў. Таму зноў узнікае патрэба звярнуцца да абагульненага масіву інфармацыі з дапамогаю метаду галоўных кампанент частотных паказчыкаў праз шматмерны статыстычны аналіз. Ён дапамагае выявіць агульныя заканамернасці зменлівасці. Напрыклад, тэрыторыя сучаснай Беларусі знаходзіцца ў прамежкавай зоне, дзе першая галоўная кампанента вызначае рэгіён раўнавагі дзвюх процілеглых тэндэнцый [Лнмборская С.А. н др., 2002]. У прыватнасці, паўночнаўсходняя і паўднёва