Беларусы у генетычнай прасторы
антрапалогія этнасу
Аляксей Мікуліч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 138с.
Мінск 2005
А л я к с е й Мікуліч
БЕЛАРУСЫ
ў генетычнай прасторы
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
БЕЛАРУСКІ РЭСПУБЛІКАНСКІ ФОНД ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
Аляксей Мікуліч
БШРУСЫ ў генетычнай прасторы Антрапалогія этнасу
Мінск «Тэхналогія» 2005
УДК572.941.5 (=161.3)
ББК28.71
М59
Р э ц э н з е н т ьг.
акадэмік, доктар біялагічных навук М.А.Карцель, доктар гістарычных навук С.П.Сегеда, доктар гістарычных навук Г.В.Штыхаў
Мікуліч, А.І.
М 59 Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу / А.Мікуліч.Мн.: Тэхналогія, 2005,138 с.: іл.
ISBN 9854581225.
Кніга падводзіць вынікі больш чым трыццацігадовых экспедыцыйных даследванняў аўтара. А.Мікуліч прапануе свой погляд на праблему антрапагенетычных дачыненняў паміж усходнеславянскімі этнасамі. Разглядаецца ўплыў навакольнага асяроддзя і экалагічнаантрапалагічная ўзаемасувязь, што складвалася ў працэсе этнагенезу беларусаў цягам больш як сотні пакаленняў. Праца выкананая ў аддзеле антрапалогіі і экалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ІІацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Адрасуеццаантраполагам, генетыкам, этнолагам, археолагам, эколагам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі этнагенезу і этнічнай адметнасці.
УДК 572.941.5 (=161.3)
ББК 28.71
ISBN 9854581225
© Мікуліч A. I., 2005
© Афармленне.
НВК «Тэхналогія», 2005
Прысвячаю мудрай вясковай жанчыне, дарагой маці Лідзе ЛевашМікуліч
Прадмова
Гэтая кніга мае абагульняльны характар. Яна падводзіць вынікі больш чым трыццацігадовых экспедыцыйных даследванняў аўтара. Аб’ектам іх было пераважна вясковае насельніцтва як носьбіт найбольш характэрных генетычных і канстытуцыйных асаблівасцяў прабацькоўскіх папуляцый. Даследваны абшар даволі вялікі, гэта не толькі Рэспубліка Беларусь, але і сумежныя тэрыторыі Украіны, Летувы, Расійскай Федэрацыі. Большасць матэрыялаў апублікаваная ў навуковай перыёдыцы і манаграфічных выданнях. Акрамя таго, усе яны знаходзяцца ў кампутарных банках дадзеных Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама Інстытута агульнай генетыкі і Інстытуга малекулярнай генетыкі Расійскай акадэміі навук. Часткова гэтыя звесткі з спасылкай на інтэлектуальную ўласнасць аўтара надрукаваныя ў калектыўных манаграфіях “Восточные славяне. Антропологня м этннческая нсторня” (М., 1999), ‘Тенофонд н геногеографня народонаселення. Том I: Генофонд населення Росснн н сопредельных стран” (М., 2000), “Этногеномнка н геногеографня народов Восточной Европы” (М., 2002).
Аўтар прапануе свой навуковы погляд на праблему антрапагенетычных дачыненняў паміж суседнімі этнасамі. 1 ягоныя высновы даволі пераканаўчыя. Тут варта адзначыць, што антрапагенетычная інфармацыя мае перавагу параўнальна з іншымі навуковымі дадзенымі, якімі традыцыйна апісваецца этнагенез. Выкарыстанне большасці морфафізіялагічных і морфафункцыйных прыкметаў у адпаведнасці з канцэпцыяй рэцэсіўнадамінантнага або кодамінантнага спадкавання гюбач з малекулярнагенетычнымі маркёрамі дазволіла выявіць яскравыя заканамернасці генагеаграфічнай зменлівасці. У гэтым сэнсе вельмі паказальная карта генетычных адлегласцяў ад сярэдніх беларускіх частот. Яна шмат у чым паўтарае этнаграфічныя карты канца XIX пачатку XX стагоддзя, складзеныя на аснове распаўсюджання мовы, матэрыяльнай і духоўнай кулыуры.
8 • ПРАДМОВА
Такія супадзенні пацвярджаюць гіпотэзу А.Мікуліча, што татальная папуляцыя этнічных беларусаўвяскоўцаў да нядаўняга часу ўяўляла сабою самаўзнаўляльны арганізм, калі спадчынны матэрыял перадаваўся пераважна паміж пакаленнямі карэнных жыхароў. Абагульнены аналіз беларускіх і сумежных папуляцый дазволіў выявіць герархічную залежнасць ад лакальнага да этнічнага ўзроўню праз рэгіянальныя складовыя. Цікавыя таксама развагі аўтара пра ўплыў навакольнага асяроддзя і тую экалагічнаантрапалагічную ўзаемасувязь, што складвалася ў працэсе этнагенезу беларусаў цягам больш як сотні пакаленняў.
Падобных выданняў у беларускай антрапалагічнай літаратуры яшчэ не было. Напісаная добрай навуковай моваю, забяспечаная слоўнікам спецыяльных тэрмінаў, багата ілюстраваная, кніга знойдзе чытача не толькі ў асяроддзі навукоўцаў антраполагаў, генетыкаў, этнолагаў, археолагаў, эколагаў, але і сярод студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі этнагенезу і этнічнай адметнасці.
Галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларьістыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, доктар гістарычных навук С.П.Сегеда
Гістарычныя аспекты генетычнай пераемнасці і эпахальнай стабільнасці
Этнічнымі прыкметамі, паводле “Антрапалогіі” П.Тапінара, выдадзенай у 1879 годзе, ёсць тыя асаблівасці, што вынікаюць з аб’яднання людзей паміж сабою пад уплывам якой заўгодна матывацыі: грамадскіх патрэбаў, асабістых паводзін і дат. п. Яго сучаснік А.Басціян пад этнічным вобразам народа разумеў кулыурна спецыфічны воблік. Дж.Дэнікер этнічнымі групамі называў народы, нацыі ці плямёны, якія адрозніваюцца паміж сабою жыццёвымі паводзінамі, моваю [Деннкер Н., 1902], На пачатку 50х гадоў XX стагоддзя пры падрыхтоўцы шматтамовай серыі “Народы свету” этнічная тэрміналогія атрымала шырокі навуковы грунт. Былі ўведзеныя ў навуковы ўжытак новыя катэгорыі: этнічная самасвядомасць, этнічная геаграфія, этнічная гісторыя і г. д. [Кушнер П.Н., 1951; Брук С.Н., 1964; КозловаК.Н., 1970; Нтс Р.Ф, 1982],
Пры канцы 60х гадоў працягвалася распрацоўка катэгорый этнасу. Пазней “этнас” у сэнсе “народ” быў заменены на “этнічную супольнасць” рознага таксанамічнага ўзроўню, ад метаэтнасу да субэтнасу. Цяпер, калі гавораць пра этнас, акрамя сацыяльнага і культурнага аспектаў улічваюць таксама расавыя і генетычныя асаблівасці. Сёння пад катэгорыяй этнасу звычайна разумеюць этнічныя супольнасці ў выглядзе папуляцый як этнакультурных групаў з іх агульным паходжаннем і антрапалагічнапсіхалагічнымі асаблівасцямі пры абавязковых тэрытарыяльна арганізаванай адасобленасці, моўным падабенстве, адпаведнай самасвядомасці [Козлов В.Й., 1971; Чебоксаров Н.Н., Чебоксарова Й.А., 1971; Лашук Л.П., 1981; Бромлей Ю.В., 1983].
Біялагічнай асновай этнічнай папуляцыі з’яўляецца яе генафонд сукупнасць спадчыннай інфармацыі, зашыфраванай у генетычных структурах арганізмаў. Паводле трапнага і вычарпальнага азначэння Ю.Рычкова, генафонд гэта геаграфічна размеркаванае і гістарычна спарадкаванае мноства генаў, якое ўтрымліваецца самасвядомасцю людской папуляцыі ў межах арэалу, узнаўляецца ёю ў пакаленнях і падтрымліваецца сістэматычнымі і стахастычнымі сіламі эвалюцыі ў дынамічнай раўнавазе з навакольным асяроддзем, што змяшчае
ПС'ГАРЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ПЕРАЕМНАСЦІ I СТАБІЛЬНАСЦІ • 11
ў сабе папуляцыю і змяняе яе [Генофонд н геногеографня народонаселення, 2000, с. 9],
На працягу апошніх дзесяцігоддзяў беларускія антраполагі ажыццяўляюць інтэнсіўныя этнагенетычныя і антрапаэкалагічныя даследванні. Асабіста мяне займаюць праблемы біялагічнай і гістарычнай антрапалогіі беларускага і суседніх этнасаў. Антрапагенетычная праграма нашых даследванняў за апошнія гады дапоўнілася вывучэннем (у супрацоўніцтве з малекулярнымі генетыкамі Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы) папуляцыйных дадзеных па новых высокапаліморфных маркёрах мітахандрыяльнай ДНК, Ухрамасомы, а таксама 14й, 17й і 19й храмасом. Гэты матэрыял пашырае і ўдакладняе нашыя веды ў этнічнай гісторыі і экалогіі чалавека. Мы звяртаем увагу і на тое агульнае, што родніць беларусаў з суседзямі, і на тое адметнае, што дазваляе гаварыць пра своеасаблівасць беларускага этнасу, яго гістарычных і генетычных каранёў.
Ужо болей за 30 гадоў пры навуковай падтрымцы лабараторыі генетыкі чалавека РАН (Ю.Рычкоў), кафедры антрапалогіі (Я.Рагінскі) і Навуковадаследчага інстытута і музея антрапалогіі МДУ (В.Якімаў, Т.Аляксеева), аддзела антрапалогіі Інстытута этналогіі і антрапалогіі РАН (Г.Дэбец, В.Бунак, В.Аляксееў) намі выконваюцца арыгінальныя даследванні з мэтаю антрапалагічнага і папуляцыйнагенетычнага вывучэння насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый. На першым этапе была пастаўленая мэта ліквідаваць белую пляму ў цэнтры Еўропы ў вывучэнні размеркавання групаў крыві, маркёраў ДНК і шэрагу іншых спадчынна абумоўленых морфафізіялагічных прыкмет.
На пачатку 70х гадоў мінулага стагоддзя насуперак першапачатковай нульгіпотэзе пра немагчымасць лакальных асаблівасцяў была выяўлена клінальная зменлівасць усіх вывучаных фактараў сярод сельскага насельніцтва Беларусі асноўнага захавальніка антрапагенатыпу прабацькоўскай папуляцыі. Адразу ж паўстала пытанне: ці сапраўды сучасны беларускі этнас з’яўляецца маладым і наколькі ён малады? Новая генагеаграфічная тэхналогія вывучэння прасторавай структуры генафонду дазволіла выявіць антрапагенетычныя асаблівасці карэнных беларусаў у іх шматпакаленнай сувязі. Вядомыя летапісныя ўсходнеславянскія плямёны, бясспрэчна, пакінулі свой
12 • ГІСТАРЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ПЕРАЕМНАСЦІ I СТАБІЛЬНАСЦІ
след у антрапалагічным абліччы сучасных беларусаў, украінцаў і рускіх. Але сам этнагенетычны працэс першых адбываўся амаль на мяжы паўднёвых еўрапеоідаў з паўночнымі. Шматлікія гістарычныя і экалагічныя фактары (разам з лінгвістычнымі і дэмаграфічнымі) цягам тысячагоддзяў садзейнічалі станаўленню антрапалагічных і адаптацыйных тыпаў у папуляцыях рознага ўзроўню. Татальная папуляцыя сельскіх этнічна свядомых беларусаў да нядаўняга часу ўяўляла сабою адзіны самаўзнаўляльны арганізм, дзе абмен генамі ў “ланцугу” пакаленняў адбываўся пераважна паміж мясцовымі (карэннымі) жыхарамі. Гэты генафонд пры яго фармаванні дзякуючы перавазе эміграцыйных працэсаў заставаўся абароненым ад вонкавага ўплыву і заўважнага пранікнення генаў суседніх этнасаў. I такім чынам фенатыпы і генатыпы пры ўсёй стахастычнасці генетычных працэсаў захавалі сваю стабільнасць.