Беларусы у генетычнай прасторы
антрапалогія этнасу
Аляксей Мікуліч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 138с.
Мінск 2005
Прыдзвінне 35,2* 42,9* 36,7 46* 1,09*
Уся Беларусь 34,0 40,9 37,5 122 1,18
Квадратовая 1,1 1,7 1,2 75 0,06
памылка
Каэфіцыент 3,4 4,2 3,1 61,8 4,7
варыяцыі
* Розніца знаходзіцца паза межамі ± 1а.
сельніцтва і насельніцтва сумежных з нашай краінай тэрыторый гарадское і сельскае. Выяўлена месца беларусаў на генагеаграфічнай карце Усходняй Еўропы. Паказана, што ва ўсходнеславянскіх групах параўнальна з заходнееўрапейскімі прыкметна ўзрастае канцэнтрацыя дамінантных генаў цёмнай пігментацыі вясёлкавай абалонкі і валасоў, смакавай адчувальнасці да фенілтыакарбаміду, трэцяй групы крыві, рэзусдадатнасці, генаў т(М) ды іншых [МнкулнчА.Н., 1986; 1989],
48 » СУЧАСНАЯ ГЕНАДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў КРАІНЕ
У цяперашні час важным сацыяльным фактарам у этнічных працэсах з’яўляюцца міграцыйныя патокі, якія абавязкова суправаджаюць хуткую і паўсюдную ўрбанізацыю. Гэты фактар адыгрывае істотную ролю ў эвалюцыі генафонду на фоне пашырэння кола шлюбных сувязяў з іншаэтнічнымі прадстаўнікамі ці суайчыннікамі ў выпадку гетэралакальных шлюбаў. Параўноўваючы генетычнаантрапалагічныя асаблівасці нашчадкаў у міжэтнічных сем’ях (пераважна беларускарускіх і беларускаўкраінскіх), выяўляем, што ў першым пакаленні манагенна абумоўленыя прыкметы па сваіх канцэнтрацыях не займаюць прамежкавага становішча параўнальна з тымі, што былі ў бацькоў. Канцэнтрацыі рэцэсіўных генаў у першым выпадку змяншаюцца амаль на адзін адсотак за пакаленне на фоне рэлятыўнага павелічэння гетэразіготнай разнастайнасці. Магчыма, такая акалічнасць спрыяе росту адаптацыі да змены ўмоваў існавання сучасных людзей.
Генетычная структура папуляцый мяняецца з пакалення ў пакаленне. Так, у шэрагу трох паслядоўных генерацый беларусаў у кірунку да маладзейшай зніжаецца канцэнтрацыя рэцэсіўных гомазігот, а колькасць гетэразіготных індывідаў па кодамінантных і часткова дамінантных сістэмах павялічваецца. Беларускія сельскія групы да апошняга часу захавалі высокую генетычную дыферэнцыяцыю за кошт так званых продкавых генаў. У выніку аналізу дадзеных аб частотах морфафізіялагічных прыкмет, групаў крыві, сыроваткавых бялкоў выяўлена адпаведнасць абагульненых генетычных адлегласцяў паміж папуляцыямі ў іхнай як біялагічнай, так і гістарычнай гетэрагеннасці [Мнкулнч А.Й., 1991].
3 антрапагенетычнага гледзішча новае пакаленне ў працэсе свайго ўзнаўлення фармуецца за кошт генаў з генафонду папярэдняга пакалення. У сваю чаргу міграцыі таксама істотна ўплываюць на натуральнае “падсілкоўванне” папуляцыі. Самі дэмаграфічныя фактары ўздзейнічаюць на полімарфізм спадчынных прыкмет, а працэсы нараджальнасці і смяротнасці выступаюць у якасці галоўных фактараў новай арганізацыі папуляцыйных структур [Генофонд н геногеографня народонаселення, 2000]. Натуральны прырост сельскага насельніцтва рэзка знізіўся (да 1% і менш) ужо на пачатку 70х гадоў мінулага стагоддзя. Яшчэ праз 10 гадоў у Віцебскай, Магілеўскай і
СУЧАСНАЯ ГЕНАДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў КРАІНЕ • 49
Гродзенскай абласцях ён стаў адмоўным мінус 0,5 адсотка. На пачатку 90х на фоне даволі стабільнай нараджальнасці сярод сялян (1,20 ±0,20%) значна вырас каэфіцыент смяротнасці да 1,40±0,15 адсотка. На жаль, вектары накіраванай зменлівасці названых паказчыкаў працягваюць разыходзіцца, утвараючы свайго роду нажніцы, якія разам з эміграцыйнымі працэсамі фактычна разбураюць папуляцыйнадэмаграфічную структуру сучаснай вёскі, такую аптымальную яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя [Конопля Е.Ф. н др., 1986; МнкулнчА.Й., 1991],
На працягу апошніх 30 гадоў, асабліва пасля чарнобыльскай катастрофы, адбылося даволі інтэнсіўнае пераразмеркаванне вясковага і гарадскога насельніцтва, амаль па адсотку штогод на карысць горада. За гэты час колькасць сялян скарацілася ўтрая. Найбольш інтэнсіўна сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі паніжаўся (ад 2,7 да 1,9) параўнальна з суседнімі Украінаю і Летувою (адпаведна 2,21,9 і 2,52,0). Смяротнасць немаўлят павялічваецца ў кірунку з боку Летувы на Украіну, захоўваючы мерыдыянальную зменлівасць. Каэфіцыенты механічнага прыросту насельніцтва за кошт іміграцыі ў гарады на нашай тэрыторыі вагаюцца ад 0,10 у Заходнім Палессі да 0,20 у Прыдзвінні. Каэфіцыент міграцыі генаў пры гэтым мяняецца ад 0,198 у сярэднім па краіне да 0,111 у сельскай мясцовасці. Такія дэмаграфічныя працэсы істотна закранулі заходнія рэгіёны Рэспублікі Беларусь толькі напрыканцы мінулага стагоддзя.
Такім чынам, сучаснае фармаванне папуляцыйных структур адбываецца з значным павелічэннем антрапагенетычнай і этнакультурнай разнастайнасці. Кірунак зменлівасці паказчыка плоднасці (стасунак усіх нованароджаных да ліку жанчын у дзетародным узросце) захоўваецца ў кірунку з поўдня (0,05) на поўнач (0,04). За апошнія дзесяцігоддзі больш значны прыток жанчын у грамадскую вытворчасць, істотнае пашырэнне сацыяльнакультурных патрэбаў сям’і, матэрыяльныя праблемы не стымулююць высокай нараджальнасці. Тым часам біягенетычныя асаблівасці разам з псіхасацыяльнымі ўстаноўкамі болей не спрыяюць доўгажыхарству, тым самым паглыбляючы дэпапуляцыйныя працэсы.
Быў час, калі Беларусь мела адмысловыя дэмаграфічныя характа
50 • СУЧАСНАЯ ГЕНАДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў КРАІНЕ
рыстыкі — высокую нараджальнасць, доўгую працягласць жыцця (пятая пазіцыя пасля Азербайджана, Арменіі, Грузіі і Летувы), шматдзетныя сем’і. На тэрыторыі Беларусі намі былі вылучаны зоны даўгалецця ва Усходнім Палессі і ў Падняпроўі [Конопля Е.Ф. н др., 1986]. Але канец мінулага стагоддзя стаўся канцом дэмаграфічнай стабільнасці. Першапрычынаю гэтага можна лічыць моцны ўдар у выглядзе гіперхімізацыі сельскай гаспадаркі і чарнобыльскіх радыенуклідаў. У выніку былі парушаныя аптымальнае ўзаемадзеянне мноства сацыяльных фактараў, стан навакольнага асяроддзя, трывалы генафонд папуляцый.
Экалагічнае раянаванне беларускай тэрыторыі ўлічвае асаблівасці зоагеаграфіі, расліннага покрыва, ландшафтавых тыпаў, што амаль адпавядае межам геафізічных і геахімічных правінцый. Першабытны чалавек засяляў яе менавіта дзеля спрыяльных экалагічных умоваў. У гаспадарцы доўгі час дамінавалі збіральніцтва, рыбалоўства, паляўніцтва. Толькі з пачаткам новай эры пачало інтэнсіўна развівацца земляробства. Такая заканамернасць гістарычнага развіцця папуляцый і пераемнасць іх генерацый дазваляюць меркаваць, што генетычныя асаблівасці і генафонд этнасу маглі захавацца з часоў прапапуляцыі далёкай мінуўшчыны.
Значных перапынкаў паступовасці ў эвалюцыі генафонду беларускага этнасу нашым даследваннем не выяўлена. Так, каэфіцыенты інбрыдынгу, вылічаныя намі па генетычных і дэмаграфічных параметрах зменлівасці, істотна не адрозніваюцца паміж сабою. Рост тытульнага этнасу адбываўся пераважна за кошт натуральнага прыросту. Да канца 60х гадоў мінулага стагоддзя эфектыўнарэпрадукцыйная частка насельніцтва забяспечвала рост папуляцыі заўсёды больш чым дваімі, а часцей не менш чым траімі нашчадкамі (у разліку на адну жанчыну). Тым самым няўхільна адбывалася пашыранае ўзнаўленне кожнай лакальнай папуляцыі. Але ўжо на працягу апошняй трэці XX стагоддзя тэмпы натуральнага прыросту беларусаў пачалі зніжацца штогод амаль на адсотак з 1,22 да 0,98 паводле каэфіцыентаў дэмаграфічнай пераемнасці.
Эфектыўнарэпрадукцыйныя памеры лакальных папуляцый падлічаныя паводле дадзеных сярэдняй люднасці сельскіх паселішчаў і рэпрадукцыйнай актыўнасці жанчын. На канец 90х гадоў гэты па
СУЧАСНАЯ ГЕНАДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў КРАІНЕ ♦ 51
казчык максімальна высокі ў Заходнім Палессі (248 ±5), максімальна нізкі ў Прыдзвінскім рэгіёне Беларусі (44 ±2), у якасці прамежкавых выступаюць Усходняе Палессе (151 ±6) і Цэнтральная Беларусь (85 ± 8). На пачатку XXI стагоддзя меней за траціну (усяго каля 30%) насельніцтва знаходзіцца ў рэпрадукцыйным узросце. Эфектыўная рэпрадукцыйнасць вясковых жанчын працягваецца 2829 гадоў, a гарадскіх 2526. Усе паказчыкі разам дазволілі падлічыць тэрмін змены генерацый, які раўняецца 27 гадам.
Пра звужанае ўзнаўленне сярод гараджан сведчаць матэрыялы яшчэ за 1970 год па сумарнай пладавітасці жанчын дзетароднага ўзросту, калі ў кожнай з іх нарадзілася 0,83 дзяўчынкі ў сярэднім па краіне і 0,67 у г. Мінску. Усе астатнія гарады Беларусі не выходзяць за межы адной сігмы па брутакаэфіцыенце жаночага самаўзнаўлення. За апошнія дзесяцігоддзі падобная карціна пашырылася і на вясковых жанчын. У сваю чаргу інтэнсіўнасць міграцый з сяла ў горад таксама становіцца генетычна эфектыўнай. Напрыклад, імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння для 2024гадовых беларускіх гараджан пад канец 60х раўнялася 0,88, тым часам як для вяскоўцаў толькі 0,26. Пад канец 90х розніца яшчэ больш павялічылася: адпаведна 0,92 і 0,22. Генадэмаграфічнай навукаю ўстаноўлена, што калі міграцыі паміж рэгіёнамі дасягаюць чвэрці ад наяўных насельнікаў (без уліку ўнутрырэгіянальнага перамяшчэння), то магчыма фармаванне новых генаструктур і генафонду лакальных і рэгіянальных папуляцый.
Такім чынам, на вялікім антрапагенетычным і дэмаграфічным матэрыяле, атрыманым намі пад час шматгадовых экспедыцый, выяўлена, што кірунакі зменлівасці большасці дэмаграфічных паказчыкаў і генетычных прыкмет супадаюць (гл. табл. 1, 2). Біялагічны каэфіцыент міграцыі, вылічаны па ізасералагічных сістэмах, амаль не адрозніваецца ад дэмаграфічнага. Іх карэляцыя сведчыць пра адзінства генетычных і дэмаграфічных працэсаў [Демографнческне проблемы Беларусн, 1999],
Існуе шэраг іншых з’яваў, якія значна правакуюць дэмаграфічны крызіс у посткатастрофным грамадстве. На працягу 90х гадоў каэфіцыент смяротнасці сярод актыўна рэпрадукцыйнай узроставай кагорты вырас амаль у паўтара раза, тым часам у пострэпрадукцыйнай
52 • СУЧАСНАЯ ГЕНАДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў КРАІНЕ
Т а б л і ц a 2
Генаструктура рэгіянальных папуляцый Беларусі
Заходняе Усходняе Падня Цэнт Паня Пры Сярэдні Памыл
Ген Палессе Палессе проўе ральная монне дзвінне паказ ка, a