Беларусы у генетычнай прасторы
антрапалогія этнасу
Аляксей Мікуліч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 138с.
Мінск 2005
Наша шматгадовае антрапалагічнае і генагеаграфічнае даследванне беларускага і суседніх этнасаў на розных герархічных узроўнях іх папуляцыйнай структуры цалкам пацвярджае гіпотэзу Ю.Рычкова. Вось яе галоўны сэнс; у працэсе міжпапуляцыйных міграцый генаў скарачаецца розніца паміж генафондамі, але разам з тым падвышаецца ўнутрыпапуляцыйны полімарфізм. Фактычна фармуецца новы стан раўнавагі, калі стасункі паміж унутры і міжпапуляцыйнай разнастайнасцю найболей адпавядаюць новаму стану як прыроднага, так і сацыяльнага асяроддзя [Рычков Ю.Г., 2000]. На жаль, сучасныя экасацыяльныя ці біякулыурныя працэсы, намнога больш інтэнсіўныя па хуткасці і магутнасці ўздзеяння на лакальныя генафонды параўнальна з мінулымі тысячагоддзямі, пагражаюць вярнуць чалавека да натуральнага адбору. У такіх умовах, асабліва на фоне адмоўных дэмаграфічных зменаў, адаптацыйныя працэсы напружваюць не толькі лакальныя папуляцыі, але і асобныя сем’і.
ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ • 23
Застаецца бясспрэчным, што генафонд беларускага этнасу фармаваўся на базе метысацыі паміж першанасельнікамі адпаведнай тэрыторыі і прышлымі індаеўрапейцамі ў экалагічных умовах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Маючы сваю адметнасць, ён цалкам захаваў генетычную памяць паўночнай еўрапеоіднасці. Беларускі фальклор, дадзеныя этнаграфіі і этналогіі яскрава паказваюць наяўнасць у самасвядомасці людзей гістарычнай памяці. Сучасныя картаграфічныя тэхналогіі маскоўскай генетычнаантрапалагічнай школы Ю.Рычкова на падставе дасканалых метадаў абследвання насельніцтва (пераважна сельскага, абавязкова монаэтнічнага да 45га калена) дазволілі на аснове агульнага банка дадзеных вызначыць месца беларусаў на генагеаграфічных картах Усходняй Еўропы не толькі паводле ізасералагічных прыкметаў, але і паводле полімарфізму ДНК [Мнкулнч А.Н. н др., 1999; Рычков Ю.Г., 2000; Балановская Е.В., 2002].
На працягу першай паловы 80х гадоў мінулага стагоддзя ў часопісе “Вопросы антропологнн” (№ 64, 69, 72) апублікаваны цыкл навуковых артыкулаў пад агульнай назвай “Генетнка н этногенез”. На прыкладзе карэннага насельніцтва трох кантынентаў (Еўропы, Паўночнай Азіі і Амерыкі) была выяўлена заканамерная сувязь папуляцыйнагенетычных працэсаў з працэсам этнагенезу. Менавіта ў той час было заўважана, што: а) міжпапуляцыйная генетычная разнастайнасць на дзве трэці абумоўленая ходам гістарычнага працэсу; 6) гістарычныя класіфікацыі могуць служыць інструментам аналізу генетычнага матэрыялу; в) усе этапы этнагенезу, незалежна ад іх старажытнасці, аднолькава адлюстраваныя ў генетычнай разнастайнасці. Наш генетычны аналіз беларускіх папуляцый з улікам археалагічнай, этнаграфічнай і лінгвістычнай адметнасці выявіў своеасаблівую падпарадкаванасць герархічна залежных папуляцыйных супольнасцяў. Перапады частот асобных генаў або іх сукупнасцяў на геаграфічных картах якраз і сведчаць аб рэальным уздзеянні на генафонд прыродных, гістарычных і сацыяльных фактараў.
У антрапалогіі за апошні час назапашана шмат дадзеных, якія цяпер шырока выкарыстоўваюцца ў вырашэнні актуальных праблем узаемадзеяння чалавека і біясферы, морфафункцыйнай і генетычнапапуляцыйнай зменлівасці людзей у залежнасці ад гістарычных ці
24 • ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФП БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
экалагічных фактараў. Найноўшыя дасягненні ў папуляцыйнай і малекулярнай генетыцы чалавека садзейнічаюць вывучэнню працэсаў фармавання антрапалагічных тыпаў і генадэмаграфічных структур. Мноства вывучаных манаморфных і паліморфных маркёраў, іх філагенетычная старажытнасць дазволілі аргументавана прасачыць генагеаграфію зменлівасці сучаснага насельніцтва Беларусі.
У сваю чаргу дадзеныя абагульненай картаграфіі дазваляюць адкрыць цэнтры паходжання генафондаў рэгіянальных макрапапуляцый і асобных этнасаў. Скрынінг генетычных маркёраў дапамог выявіць генетычнадэмаграфічныя, экалагічнагенетычныя, гістарычнаантрапалагічныя заканамернасці, якія склаліся ў працэсе адаптацыі і пераемнасці рэпрадукцыі дзясяткаў і сотняў прапапуляцый. Даследванне рэпрэзентацыйных выбарак выканана з дапамогаю сучасных матэматычнастатыстычных метадаў і вылічальнай тэхнікі. Зроблены параўнальны аналіз біялагічнай зменлівасці ў працэсе гістарычнага станаўлення рэгіянальных экалагічных і дэмаграфічных асаблівасцяў.
Такім чынам, наша генадэмаграфічнае і антрапагенетычнае даследванне падпарадкаванае адзінай мэце: вывучыць цэласную генетычную сістэму сучаснага, пераважна сельскага, насельніцтва.
3 моманту адкрыцця Г.Мендэлем спадчынных законаў у біялогіі і канкрэтных генаў (алеляў) у чалавека, якія адказваюць за групы крыві АВО, рэзус (CDE), MNS, Р, Le, Нр і інш., па гэтых і многіх іншых гематалагічных прыкметах папуляцый на працягу мінулага стагоддзя былі абследваны амаль усе народы свету. Намі ўпершыню была ўніфікавана методыка даследвання побач з ізасералагічнымі сістэмамі яшчэ і морфафізіялагічных прыкмет з вядомай дамінантнарэцэсіўнай спадчыннай абумоўленасцю. Гэта такія антрапалагічна і філагенетычна значныя сістэмы, як колер вачэй і валасоў, колеравая анамалія зроку, смакавая адчувальнасць да фенілтыакарбаміду (PTC), абвалошанасць сярэдніх фалангаў на руках ды інш. Такая метадычная і метадалагічная ўніфікацыя выбару прыкмет з улікам іх геаграфічнага размеркавання дазволіла нам у працэсе аналізу зменлівасці папуляцый перайсці да так званых абагульненых паказчыкаў генетычнай адлегласці паміж імі ў гістарычным часе і экалагічнай прасторы. Пры гэтым нівелюецца якасная неаднароднасць даследваных прыкмет і фактараў.
ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ • 25
Папуляцыйнагенетычныя характарыстыкі прааналізаваны ў межах не толькі прасторавай (генагеаграфічнай), але і міжпакаленнай зменлівасці на працягу трох генерацый (перадрэпрадукцыйнай, рэпрадукцыйнай і паслярэпрадукцыйнай). У выпадку выяўлення пераемнасці антрапагенетычных асаблівасцяў мяркуецца высветліць ролю інтэграцыйных і асіміляцыйных працэсаў. На вывучанай намі тэрыторыі Беларусі формастваральнымі механізмамі акрамя прыродных (экалагічна абумоўленых) з’яваў ёсць адносная ізаляванасць сельскага насельніцтва і міграцыйнадэмаграфічныя працэсы. Спачатку кожную прыкмету картаграфавалі паасобку. Потым метадам накладання была пабудаваная адзіная карта генагеаграфічнай зменлівасці. Менавіта яна адлюстравала захаваную ў генафондзе гістарычную памяць этнасу.
3 дапамогаю сістэмнага аналізу, аб’яднаўшы матэрыялы пілотнага абследвання сельскіх папуляцый 60х гадоў і фундаментальнага даследвання местачковага насельніцтва па значна пашыранай антрапагенетычнай праграме, у 80х гадах мы ўпершыню праз матэматычнастатыстычную мадэль (сярэднеўзважаныя дадзеныя, квадратовыя адхіленні, эксцэс, асіметрыю) стварылі адпаведны кампутарны банк комплекснай варыянтнай інфармацыі. Усяго генетычнай праграмай (6 гематалагічных, 5 морфафізіялагічных і 5 ДНКсістэмаў разам звыш 100 генетычных маркёраў) ахоплена каля 150 групавых выбарак. Крытэрам фармавання лакальных папуляцый ёсць прыналежнасць абследваных асоб у 45 каленах да тытульнага этнасу і мясцовае (у межах сельскага савета) паходжанне. Падобнай генадэмаграфічнай тыпалогіі заўсёды трымаліся пры фармаванні абагульненых выбарак у межах этнаграфічных рэгіёнаў, экалагічных правінцый, іншаэтнічных суполак, этнічна мяшаных групаў.
Выкананы такім чынам навуковы аналіз і сістэматызацыя сабранага матэрыялу дазволілі ўстанавіць агульныя заканамернасці размеркавання фенатыпаў, генаў і генатыпаў, павялічылі эфектыўнасць даследвання і імавернасць выніковых дадзеных. Прасторавае распаўсюджанне частот асобных фактараў і канцэнтрацыя генаў прадстаўлены ў выглядзе картаграфічных малюнкаў, што дазваляе параўнаць паказчыкі, ацаніць ступень адпаведнасці паміж асобнымі кампанентамі. Аналіз усёй генеральнай сукупнасці дае магчымасць
26 • ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
выявіць занальныя якасныя змены вывучаных велічыняў, што характарызуе дынаміку антрапалагічных прыкмет ад старажытнага да цяперашняга часу.
Пытанні антрапагенетыкі ніколі не былі простымі для даследчыкаў. Пры відавочнай агульнасці спадчынных законаў для ўсіх жывых істотаў роля сацыяльнага асяроддзя ў рэалізацыі індывідуальных і групавых асаблівасцяў чалавека тым не менш таксама даволі высокая. Генадэмографы і антрапагенетыкі выконваюць супольныя комплексныя даследзіны акіуальных праблем узаемадзеяння чалавека і біясферы, спадчыннай і генетычнай зменлівасці папуляцый на іх гістарычным шляху ў залежнасці ад экалагічных абставін.
Вывучаючы ўзаемазалежнасць паміж прыкметамі, мы не выявілі тых, якія кантраляваліся б перакрыжаваным уплывам розных локусаў генаў. Матэматычнастатыстычны карэляцьтйны аналіз дазволіў амаль з кожнай сістэмы выключыць адну нерэзультатыўную фенатыпную прыкмету. Астатнія выкарыстаныя ў працэсе шматфактарнага тэрытарыяльнага групавання насельніцтва. У сваю чаргу веданне параметраў спадчыннай зменлівасці антрапагенетычных сістэм сярод карэнных жыхароў дазваляе вызначыць норму іх размеркавання і ўлічваць яе пры масавым абследванні наступных генерацый. 3 іншага боку, нармаваны генафонд дазволіць устанавіць адаптацыйныя магчымасці новых папуляцый да экстрэмальных умоў існавання. 3 дапамогаю матэматычнага мадэлявання можна вылічыць дынаміку станаўлення папуляцый рознага герархічнага ўзроўню і прагназаваць іх далейшае развіццё.
Мы падзяляем занепакоенасць нашых калегаў [Лнмборская С.А. н др., 2002] не заўсёды карэктным выкарыстаннем дасягненняў генагеаграфічнай картаграфіі. Менавіта ўлік рэдкіх гаплатыпаў і алеляў, якія звычайна захоўваюцца ў лакальных абарыгенных папуляцыях, дазваляе “намацаць” характэрныя асаблівасці этнагенетычнага працэсу. Дасканала выкананыя карты сапраўды з’яўляюцца адной з мноства мадэляў, якія дапамагаюць прасачыць заканамернасць распаўсюджання змены. Але неабходна памятаць, што ўсе паказчыкі нясуць у сабе характар статыстычнасці і своеасаблівасць іх захоўваецца толькі для канкрэтнай папуляцыі ва ўмовах канкрэтнага асяроддзя.
ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФП БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ • 27
На працягу шматгадовага вывучэння карэнных беларускіх выбарак і этнічна мяшаных групаў удалося адкрыць галоўныя кампаненты фармавання антрапалагічных комплексаў, фактычна пацвердзіць гіпотэзу большай гомазіготнасці і гетэрагеннасці сельскіх папуляцый у параўнанні з гарадскімі. Генадэмаграфічныя параметры (эфектыўнарэпрадукцыйныя памеры, міграцыі і натуральны рух) дазволілі выявіць спецыфіку адаптацыйных працэсаў у карэннага і прышлага насельніцтва, а таксама ў нашчадкаў міжнацыянальных сем’яў.