Беларусы у генетычнай прасторы
антрапалогія этнасу
Аляксей Мікуліч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 138с.
Мінск 2005
У замежнай навуковай літаратуры назапашаныя даволі значныя звесткі па размеркаванні розных генетычных прыкмет чалавека. Наш выбар канкрэтных характарыстык генетычнадэмаграфічнага стану тлумачыцца іх шырокім выкарыстаннем пры вырашэнні сацыяльнагістарычных, дэмаграфічных, экалагічных і медычнабіялагічных праблем антрапагенетыкі і генагеаграфіі беларусаў. Сістэматызацыя вынікаў геаграфіі даследванняў і аналіз канцэнтрацый генаў і фенатыпаў пасля ацэнкі зыходных кампанентаў і таксанамічных адлегласцяў рэтраспектыўна даюць магчымасць абазначыць храналогію фармавання папуляцый.
Даследванне генафонду сучасных групаў, паасобку гарадскіх і сельскіх, дазваляе ўдасканаліць канцэпцыю біялагічнай адаптацыйнай нормы. Фактычна адразу за Ю.Рычковым і яго вучнямі В.Спіцыным і А.Баланоўскай мы ўжо на працягу 30 гадоў праводзім комплекснае вывучэнне антрапалагічнай тыпалогіі і адаптацыйных магчымасцяў людскіх папуляцый. Мы выкарысталі тыя ж падыходы ў эвалюцыйным (геаграфічным і гістарычным) аналізе сабраных матэрыялаў. Па колькасці даследваных асобаў групы рэпрэзентацыйна імаверныя, яны аб’ектыўна характарызуюць наяўны полімарфізм. Дзеля вывучэння выбраных папуляцый мы звярнуліся да наступных падыходаў: папуляцыйнагенетычнага, генадэмаграфічнага, экалагічнага (мал. 2).
Усяго даследвана каля 8 тысяч чалавек у рэпрадукцыйным узросце, прыкладна пароўну жанчын і мужчын, болей за 120 лакальных папуляцый, даволі раўнамерна размеркаваных па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і сумежных рэгіёнах. Колькасць даследваных ніколі не апускалася ніжэй за 0,5 адсотка і ў сярэднім складала блізу 1 адсотка колькасці жыхароў у рэпрадукцыйным узросце (0,96±0,32), або
28 • ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
3,33±1,20 адсотка ад эфектыўнарэпрадукцыйнай колькасці. Даследваныя вяскоўцы заўсёды ў 35 пакаленнях паходзілі з сем’яў карэннага тутэйшага насельніцтва. Колькасць жыхароў у населеных пунктах паводле сярэднеквадратовых адхіленняў і каэфіцыентаў варыяцыі адпавядае ландшафтным асаблівасцям этнаграфічнага рэгіёна.
Картаграфаванне кожнай прыкметы зроблена ў квадратовых адхіленнях велічынь ад сярэдняга паказчыка з наступнай пабудовай абагульненай генагеаграфічнай карты. Для адбору найбольш значных прыкметаў быў разлічаны каэфіцыент парнай карэляцыі. Велічыня і імавернасць парнай карэляцыі дазволілі адлюстраваць відавочныя сувязі. Пасля адпаведнага сістэмнага аналізу з’явілася магчымасць вылучыць найбольш важныя заканамернасці ў фармаванні як генетычных, так і антрапалагічных асаблівасцяў вывучаных папуляцый і этнасаў. Каля дзвюх трацінаў з даследваных лакальньгх папуляцый знаходзяцца ў межах адной сігмы зменлівасці. Гэта значыць яны складаюць асноўны антрапагенетычны фон (згодна з гіпотэзай В.Бунака) размеркавання генадэмаграфічных асаблівасцяў. Мінімальныя і максімальныя канцэнтрацыі прыкмет у астатніх групах, што выходзяць за межы квадратовых памылак, адцяняюць два іншыя параметры зменлівасці. Міжпапуляцыйная розніца вызначалася яшчэ і з дапамогаю метадаў вуглавога размеркавання прыкмет у генетычнай прасторы і абагульненай генетычнай адлегласці [CavalliSforza L.L., 1972; Nei М., 1975].
Дэталёва распрацаваны памянёнымі даследчыкамі матэматычны апарат стаўся даволі эфектыўным пры рэтраспектыўным аналізе паслядоўнага фармавання новых папуляцый праз іх дывергенцыю і дыферэнцыяцыю ў межах эвалюцыі прагенафонду. Такім чынам былі вывучаны таксанамічныя пазіцыі папуляцый, іх біялагічная зменлівасць у працэсе гістарычнага станаўлення, існавання сацыяльнадэмаграфічных, экалагічных, гаспадарчакультурных, іншых этнаструктур. Вывучэнне міжпапуляцыйных і міжэтнічных дачыненняў было распачатае намі ў час інтэнсіўнай міграцыі сельскага насельніцтва ў гарады. Але міграцыя не магла паўплываць на генафонд карэнных папуляцый, бо не суправаджалася штучным адборам. Генетычная ж пераемнасць паміж сумежнымі пакаленнямі забяспечваецца таксама іх частковым перакрыццём.
Мал. 2. Апорныя пункты генетычных дадзеных на еўрапейскай тэрыторыі былога Савецкага Саюза. Карта паказвае месцы і інтэнсіўнасць даследвання лакальных папуляцый у 60—80х гадах XX ст.
ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ • 29
Неабходна спыніцца яшчэ на адной акалічнасці: на шчыльнай узаемасувязі дэмаграфічных працэсаў з антрапагенетычнымі. Так, спадчынны полімарфізм выступае ў якасці галоўнай крыніцы дэмаграфічнагенетычнай інфармацыі. Намі назапашаны наступныя генетычна значныя звесткі: дадзеныя па ізасералагічнай, біяхімічнай, фізіялагічнай, морфафункцыйнай зменлівасці. У банк інфармацыі трапіў і матэрыял па фізічных тыпах сучаснага насельніцтва, яго этнаграфічных характарыстыках, а таксама ўласна дэмаграфічныя дадзеныя, такія, як стасункі полаў рэпрадукцыйная актыўнасць і некаторыя іншыя. Назіраючы іх дынаміку ў розных узроставых групах і рэгіёнах, мы прасачылі кірунак генетычнаантрапалагічнай адаптацыі да зменаў у навакольным асяроддзі. 3 нашых даследванняў вынікае, што ўсе дыферэнцыйныя эфекты дэмаграфічнага развіцця і экалагічнага ўздзеяння ўраўнаважаныя, а генетычная структура насельніцтва застаецца нязменнай цягам дзясяткаў і нават сотняў пакаленняў. Захоўваецца таксама оптымум спадчыннай разнастайнасці і адаптацыйнай пластычнасці [Мнкулнч А.Н., 1989], Гэта дазволіла высветліць стасунак унутры і міжпапуляцыйнай кампанентаў эвалюцыйна назапашанай генетычнай разнастайнасці (9:1) і стасунак генетычнаэфектыўнай і агульнай колькасці (1:3) у сельскіх папуляцыях. Такім чынам, людскія папуляцыі ўяўляюць сабою прыклад падобнай дынамікі ў розных станах развіцця ад поўнай ізаляцыі прасторава адмежаваных элементарных папуляцый мінулага да панміксіі сучасных гарадоў. Адносная стабільнасць на час даследвання сельскіх папуляцый дала магчымасць выявіць месца беларусаў на генагеаграфічнай карце Усходняй Еўропы. Ва ўсходнеславянскіх групах у параўнанні з заходнееўрапейскімі значна павялічваюцца канцэнтрацыі генаў q(B), m(M), D(Rh₀), Т(РТС), цёмнага колеру вачэй і валасоў ды інш.
Яшчэ раз вернемся да матэрыялаў 7080х гадоў мінулага стагоддзя, калі мы назіралі фактычную перабудову генаструктуры абагульненай беларускай папуляцыі праз заканамерны спад канцэнтрацый рэцэсіўных генаў у кірунку ад старэйшага да малодшага пакаленняў а таксама павелічэнне частаты гомазігот па кодамінантных і гетэразігот па дамінантных сістэмах [Мнкулнч А.Й., 1981; 1991]. Так, у выніку аналізу дадзеных пра міжпакаленную зменлівасць алеляў
30 • ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
групаў крыві, сыроваткавых бялкоў, некаторых морфафізіялагічных прыкмет выяўлена адпаведнасць абагульненых генетычных адлегласцяў ступені біялагічнай і гістарычнай гетэрагеннасці папуляцый.
Пры гэтым дэмаграфічныя фактары (нараджальнасць, смяротнасць, міграцыі) таксама ўздзейнічаюць на полімарфізм спадчынных прыкмет, максімальна падтрымліваючы яго гамеастаз. На жаль, у нашых умовах натуральны прырост сельскіх папуляцый рэзка знізіўся (да 1% і менш) ужо на пачатку 70х гадоў XX стагоддзя. Праз 10 гадоў ён стаў адмоўным (да 0,5%) у паўночных рэгіёнах Беларусі Прыдзвінні, Панямонні, Падняпроўі. За апошнія 20 гадоў на фоне паступовага зніжэння нараджальнасці (1,0 ±0,2%) значна выраслі паказчыкі смяротнасці, амаль да 2 адсоткаў і болей. Такім чынам, за кошт селекцыйнай міграцыі моладзі з сяла ў горад і рэзкага пастарэння вяскоўцаў дэпапуляцыйныя працэсы разбураюць эвалюцыйную прыстасаванасць лакальных папуляцый. Сумарны каэфіцыент нараджальнасці за апошнія 40 гадоў найбольш імкліва зніжаўся ў Беларусі (параўнальна з суседзямі), найменей ва Украіне (ад 3,0 да 1,9 і ад 2,4 да 2,0 адпаведна). Паказчыкі смяротнасці немаўлят паступова павялічваюцца з поўначы на поўдзень (ад Латвіі да Украіны).
На аснове каэфіцыентаў механічнага прыросту насельніцтва ў рэгіёнах за перыяд паміж двума апошнімі перапісамі былі падлічаныя каэфіцыенты генных міграцый. Апошні паказчык значна вырас у гарадах да 0,39, але імкліва знізіўся ў сельскай мясцовасці да 0,11. Фактычна адбываецца новае фармаванне папуляцыйных структур буйных вёсак і малых гарадоў. Прытым яно працякае з значным павелічэннем генетычнай, этнічнай і кулыурнай разнастайнасці. Колькасць сельскага насельніцтва за гэты час асабліва паменела ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі (Усходняе Палессе, Падняпроўе, усход Прыдзвіння і Цэнтральнай Беларусі) на 2530 адсоткаў. Сацыяльнадэмаграфічныя паказчыкі і наяўнасць асобных паталогій сапраўды захоўваюць усходнезаходні кірунак. У той жа час вектар пладавітасці (стасунак усіх нованароджаных да жанчын у дзетародным узросце) працягвае паступова зніжацца з поўдня на поўнач ад 0,05 да 0,04 на працягу апошніх 20 гадоў.
Нельга не спыніцца на перыядзе дэмаграфічнага “рэнесансу”
ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ • 31
5060х гадоў мінулага стагоддзя, калі па працягласці жыцця Беларусь была ў першай пяцёрцы былых саюзных рэспублік. Тады ўсё яшчэ зніжалася смяротнасць ва ўсіх узроставых групах. Пра тое сведчаць паказчыкі росту імавернай, нармальнай і сярэдняй працягласці жыцця. Так, апошні індэкс у 60гадовых мужчын і жанчын за папярэднія 75 гадоў павялічыўся адпаведна на 3 і 8 гадоў [Конопля Е.Ф., 1986; Мнкулнч А.Й., 1991], Больш затое, у самой Беларусі былі вылучаныя тры зоны “высокага даўгалецця” у Падняпроўі і Усходнім Палессі. Мноства розных сацыяльных і прыродных фактараў магло садзейнічаць такой з’яве. На жаль, як потым высветлілася, гэта быў канец адноснай раўнавагі ў дачыненнях чалавека з навакольным светам. Асушаныя балоты, ненавуковая хімізацыя глебы, фізічны і духоўны Чарнобыль паклалі пачатак своеасаблівай інвалюцыі. Гэта пагражае асобным генетычным характарыстыкам папуляцый, нават этнічнаму генафонду.
Усё гэта разам можа паўплываць на пераемнасць радаводу ў эпахальным працэсе. Між іншага, да таго часу не было заўважана прыкметных перарываў паступовасці ў эвалюцыі генафонду сучаснага этнасу беларусаў. Так, каэфіцыенты інбрыдынгу, вылічаныя па генетычных дадзеных і дэмаграфічных параметрах, істотна не розняцца паміж сабою. Рост самога этнасу адбываўся пераважна за кошт натуральных працэсаў пашыранага ўзнаўлення і ўтварэння ўсё новых лакальных папуляцый. Недзе да канца памянёных 60х гадоў эфектыўнарэпрадукцыйная частка кожнай мініпапуляцыі забяспечвала дасягненне рэпрадукцыйнага росту нараджэннем у сярэднім не меней як траіх дзяцей на адну жанчыну.