• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
                                   Беларусь                 чык         
    О(г)    0,61   0,54*     0,59  0,62     0,57  0,64     0,595  0,036 
    А(р)  0,25     0,30*     0,25  0,25     0,30* 0,23*    0,263  0,029 
    В (q) 0,14     0,16*    0,16*  0.13     0,13  0,13     0,142  0,015 
    M(m)    0,60   0,58*    0,58*  0,59     0,61* 0,61*    0,595  0,014 
    Hr(d) 0,41     0,40     0,38*  0,43     0,42  0,43     0,412  0,019 
    Pl    0,51*    0,36     0,25*  0,32     0,42  0,32     0,363  0,091 
    Hp 1  0,40*    0,47*    0,45   0,44     0,46  0,40*    0,437  0,030 
    Le a  0,33*    0,34     0,34   0,35     0,35  0,35     0,343  0,008 
    PTCt  0,65*    0,54*    0,57   0,63     0,63  0,62     0,607  0,042 
    An q  0,16*    0,16*    0,12   0,09     0,13  0,07*    0,122  0,037 
    Orq     0,65   0,66     0,67   0,65     0,64* 0,70*    0,662  0,021 
    Om q  0,75*    0,69     0,73   0,69     0,71  0,70     0,712  0,024 
    D     0,040*   0,026    0,030  0,019*   0,021 0,026    0,027  0,007 
    
    * Розніца знаходзіцца паза межамі ± 1а.
    
    кагорце ён павялічыўся на трэць. Каэфіцыент нараджальнасці за гэты ж перыяд на трэць панізіўся, і цяпер ён трохі меншы за 9 праміле, як у Латвіі ці Нямеччыне. Сумарны каэфіцыент панізіўся да 1,23 з той прычыны, што нараджальнасць ва ўсіх рэпрадукцыйных групах жанчын за апошняе дзесяцігоддзе паменшылася амаль у nayTapa раза.
       На генафонд народа істотны ўплыў можа зрабіць таксама стан яго здароўя. Даводзіцца канстатаваць, што за апошняе дзесяцігоддзе XX стагоддзя значна павялічылася (на 12% і болей) агульная хваравітасць насельніцтва, а дзяцей  да 18 адсоткаў. Аднолькава імкліва сярод дарослых і дзяцей растуць паталогіі нервовай, мачаполавай, эндакрыннай і сардэчнасудзіннай сістэм (на 3040%). I ў выніку значна пашыраюцца інваліднасць і смяротнасць. Усё гэта, разам узя
    
    
    СУЧАСНАЯ ГЕНАДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў КРАІНЕ • 53
    
    тае, значна пагаршае псіхалагічны клімат у сям’і і падвышае сацыяльную напружанасць у грамадстве. Толькі праз фармаванне здаровай сям’і, шанаванне яе радаводу, а перадусім праз эканамічную свабоду можна спыніць негатыўныя тэндэнцыі дэпапуляцыйных працэсаў у Беларусі.
       Тут якраз дарэчы падаць пералік тых фактараў, якія непасрэдна выклікалі дэпапуляцыю сяла: 1) надзвычай нізкі ўзровень жыцця насельніцтва; 2) высокі ўзровень беспрацоўя, асабліва прыхаванага; 3) дыспрапорцыя ў структуры насельніцтва і, як вынік, нізкая колькасць шлюбаў і народзін; 4) алкагалізацыя і высокая смяротнасць. Неабходна таксама ўлічваць і агульны стан прыроднага асяроддзя. Ужо на працягу многіх гадоў адбываецца надзвычай інтэнсіўны антрапагенны ціск на прыроду Беларусі. Забруджваюцца паветраны і водны басейны, дэградуюць натуральныя біягеацэнозы. Пагаршаецца якасць пітной вады і прадуктаў харчавання. Усе гэтыя фактары значна ўплываюць на агульную генадэмаграфічную сітуацыю.
       Таму яшчэ раз звернем пільную ўвагу на сучасны стан здароўя насельніцтва ў кантэксце экалагічных праблем дэмаграфіі. Стан навакольнага асяроддзя ў Беларусі за апошнія дзесяцігоддзі значна пагоршыўся. Асушана 3,5 мільёна гектараў тэрыторыі, выпрацавана 200 тысяч гектараў тарфяных рэсурсаў. Знішчаны тысячы гектараў прьгрэчных лугоў, дзясяткі тысяч гектараў лясных масіваў. Паветра гарадоў забруджана вокісламі азоту і серы, фенолам і фармальдэгідам, вада  злучэннямі цяжкіх металаў і нафтапрадуктамі. Пік колькасці вясковых жыхароў пройдзены пры канцы 70х, пік колькасці нованароджаных  у сярэдзіне 80х, пік памерлых, на жаль, яшчэ наперадзе.
       3 кожным годам пагаршаецца здароўе людзей, асабліва немаўлят. Так, колькасць упершыню захварэлых на сардэчную паталогію штогод павялічваецца на 34 адсоткі, такая ж карціна і з злаякаснымі пухлінамі. Прытым інтэнсіўнасць распаўсюджання апошніх асабліва высокая сярод дзяцей да 14гадовага ўзросту (падвышэнне на 78 % штогод). Даволі высокай застаецца перынатальная і неанатальная смяротнасць  паміж 10 і 15 на 1000 немаўлят. Шматгадовыя назіранні насельніцтва пашкоджаных Чарнобылем раёнаў выявілі пашырэнне паталогій у кардыярэспіраторнай і страўнікавай сістэ
    
    54 • СУЧАСНАЯ ГЕНАДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў КРАІНЕ
    
    мах, павелічэнне псіханеўралагічнага напружання. Сярод дарослага насельніцтва колькасць упершыню захварэлых штогод застаецца ў межах 7080 адсоткаў, сярод дзяцей дасягае ў сярэднім 90100. Усё гэта паказвае на значнае паніжэнне адаптацыйных магчымасцяў сучасных беларусаў.
       Яшчэ раз падкрэсліваем: частата паталагічных сіндромаў вырасла да такой ступені, што піраміда ўстойлівасці грамадства перакулілася дагары. Патрэбны ўлік абмежаваных прыродных рэсурсаў, каб рацыянальна выкарыстоўваць іх толькі дзеля самых неадкладных мэтаў. Сродкі экалагічных падаткаў і штрафаў павінны быць вернутыя на аднаўленне пашкоджанай прыроды і здароўя людзей.
       На пачатку 80х гадоў беларускія антраполагі і этнографы ажыццяўлялі комплекснае вывучэнне сельскіх паселішчаў. У кожным з іх у залежнасці ад геамарфалагічных зонаў назіралася мініаптымальная колькасць асабістых гаспадарак, а таксама колькасць жыхароў у сярэднім на вёску і на кожную гаспадарку. Але ўжо ў канцы стагоддзя разам з знікненнем не толькі забруджаных Чарнобылем, але і гэтак званых неперспектыўных вёсак працэсы дэпапуляцыі набылі незваротны характар. На фоне пагаршэння экалагічнай сітуацыі зніжаюцца прыстасавальныя магчымасці і асобнага арганізма, і лакальных папуляцый, і агулам  здароўе беларускага этнасу. Няспынна нарастае псіханеўралагічная напружанасць, пра што сведчаць павелічэнне частаты праяўлення адпаведных сіндромаў і колькасць самагубстваў.
       Так экалагічнасацыяльная дысгармонія парушае рэзервы функцыйных магчымасцяў біялагічнага існавання чалавека. На цяперашні час намі разам з псіхолагамі вылучаюцца групы рызыкі, асабліва з ліку пострэпрадукцыйнай кагорты. Сярод іх нарастаюць прыкметы неўратычнай трыяды: дэпрэсія, іпахондрыя, істэрыя. Субэкстрэмальныя экалагічныя фактары фармуюць прэмарбідны стан, які залежыць ад працягласці і інтэнсіўнасці адмоўнага ўздзеяння. На жаль, моцны антрапагенны ціск на прыроду працягваецца, цалкам знішчаючы былую гармонію чалавека і прыроды. Улады традыцыйна аграрнай краіны, падмануўшы сябе наяўнасцю нібыта незапатрабаванага працоўнага патэнцыялу, дазволілі некалі выкарыстаць нашу тэрыторыю ў якасці зборачнага цэха цяжкога машынабудаван
    
    СУЧАСНАЯ ГЕНАДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ Ў КРАІНЕ • 55
    
    ня, месца размяшчэння буйныхжывёлагадоўчых комшіексаў, палігону навукова не абгрунтаванай меліярацыі. Наступствы гэтай палітыкі паказваюць, што прырода такога стаўлення да сябе не даруе.
       У выніку былі парушаныя традыцыйныя культурнагаспадарчыя комплексы, аптымальныя сельскагаспадарчыя тэхналогіі, ашчаднасць да жывой і нежывой прыроды. Сёння ў дадатак да традыцыйных хвароб пад уплывам гербіцыдаў і пестыцыдаў, соляў цяжкіх металаў, сродкаў побытавай хіміі, радыенуклідаў дэстабілізуецца імунная сістэма. У сярэднім кожнае 80е дзіця і кожны 40вы дарослы штогод упершыню захворваюць на паталогію эндакрыннай і імуннай сістэм.
       Такім чынам, як відаць з нашага даследвання, генадэмаграфічная сітуацыя ў краіне даволі небяспечная. Каб перадухіліць далейшае разбурэнне адаптацыйнай нормы і магчымы натуральны адбор, неабходна вярнуцца да гарманічных дачыненняў з наваколлем, да рацыянальнага ашчаднага прыродакарыстання.
       Толькі высокая культура экалагічных паводзін, разумная дэмаграфічная палітыка, свабодны доступ да экалагічнай і дэмаграфічнай інфармацыі дапамогуць вярнуць чалавека з сучаснай інвалюцыі ў рэчышча эпахальнай зменлівасці.
    
    Фенагеаграфія пігментацыі ды іншых выразных прыкмет
    
    
    
    
    
      А нтраполагі даўно карыстаюцца пігментацыяй у мэтах этнарасавай сістэматыкі. Так, колеравыя адценні скуры і валасоў дазволілі вылучыць спачатку тры асноўныя расы чалавецтва: негроідаў, еўрапеоідаў, мангалоідаў, а пазней яшчэ дзве  індзейцаў Амерыкі і абарыгенаў Аўстраліі.
       Колер вясёлкавай абалонкі з’яўляецца прыкметай, што перадаецца па спадчыне ад бацькоў дзецям. Цяпер дакладна вядомы дамінантнарэцэсіўны характар узаемадачыненняў паміж генамі ад цёмнай да светлай афарбоўкі вачэй. Пры вызначэнні адценняў вясёлкавай абалонкі мы карысталіся шкалою В.В.Бунака, у аснову якой пакладзена ступень наяўнасці пігменту. Усе адценні падзеленыя на 12 класаў, а потым зведзеныя ў 3 тыпы: цёмны, мяшаны, светлы.
       Для еўрапейскіх папуляцый характэрна геаграфічная дыферэнцыяцыя колеру вачэй і валасоў. Рэцэсіўна дэтэрмінаваныя светлыя адценні пераважаюць на Скандынаўскім субкантыненце. Інтэнсіўнасць пігментацыі павялічваецца ў кірунку да Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы. Славяне, акрамя паўднёвых, займаюць прамежкавае становішча паміж паўночнымі і паўднёвымі еўрапеоідамі. Намі абследвана блізу 4 тысяч чалавек, паводле паходжання карэнных беларусаў, прыкладна ў аднолькавай колькасці мужчын і жанчын. Выявілася, што цемнавокіх сярод іх 12 адсоткаў, а мяшаных і светлавокіх па 44. Атрыманыя намі дадзеныя па колеры вачэй збліжаюць з беларусамі насельнікаў прылеглых рэгіёнаў Расіі, Украіны і Польшчы [Мнкулнч А.Н., 1978 6].
       Беларусы на момант іх даследвання (6080я гады мінулага стагоддзя) мелі свае рэгіянальныя асаблівасці. Найболей дэпігментаваныя мазырскія беларусы на тэрыторыі Усходняга і брэсцкія на тэрыторыі Заходняга Палесся (з сярэднім балам адпаведна 0,53 і 0,57). Яны лічацца найбольш раз’яднанымі параўнальна з лакальнымі папуляцыямі іншых рэгіёнаў нашай краіны. Статыстычная значнасць міжгрупавых розніц перавышае ступень імавернасці (Р<0,01). Пэўная ізаляванасць папуляцый Беларускага Палесся спрыяла лакальнаму назапашванню рэцэсіўнагагенасветлавокасці [Бунак В.В., 1956],
    
    ФЕНАГЕАГРАФІЯ ПІГМЕНТАЦЫІ ДЫ ІНШЫХ ПРЫКМЕТ •59
    
    Згодна з нашымі дадзенымі, беларусы паўночнаўсходніх раёнаў самыя цемнавокія (сярэдні бал 0,84), што можа сведчыць пра магчымую прысутнасць у іх генафондзе пэўнай долі фінавугорскай генетычнай памяці.
       Гродзенская і баранавіцкая аб’яднаныя групы, маючы адпаведны сярэдні бал пігментацыі 0,76 і 0,78, як і паводле матэрыялаў папярэдніх даследчыкаў, уваходзяць у верхнянёманскі лакальны варыянт паўночнапантыйскага антрапалагічнага тыпу [Деннсова Р.Я., 1963; Мнкулмч А.Н., 1978 а]. Сярэдні бал агульнай выбаркі этнічных беларусаў раўняецца 0,68. 3 міжэтнічных групаў найболей цемнавокія беларускаўкраінскія і рускабеларускія метысы (0,89 і 0,82). Групы ўкраінцаў, рускіх і летувісаў на сумежных тэрыторыях таксама больш цемнавокія за беларусаў (адпаведна 0,79; 0,75; 0,75). Адзначым заўважную розніцу па гэтай прыкмеце паміж палякамі летувіскімі і гродзенскімі (0,84 і 0,59).