• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
    
    Вывучэнне генагеаграфіі беларускага этнасу
    
    
    
    
    
         Генетычныя і этнічныя асаблівасці сучасных людзей фармаваліся ў працэсе іх рассялення на Зямлі ў пошуках ежы і жыццёвай прасторы. Кожная эпоха ў сваю чаргу мадыфікавала прыроду чалавека, яго біякультурную разнастайнасць. Сучасныя вучоныя вядуць шырокія даследзіны зменлівасці людскіх папуляцый па фізічных, псіхалагічных і генетычных асаблівасцях, па здольнасці адаптавацца да рэзкіх зменаў, што адбываюцца ў біясферы. У цяперашнім індустрыйным асяроддзі, на фоне значнай урбанізацыі, шчыльна пераплятаюцца прыроднабіялагічныя і сацыяльнаэканамічныя фактары ўздзеяння як на асобу, так і на генафонд лакальных папуляцый. Гэты факт стаў зыходным пунктам пры вызначэнні задач антрапалагічнай навукі наогул і экалогіі чалавека ў прыватнасці. 3 дапамогаю метадаў генагеаграфіі і папуляцыйнай генетыкі намі былі даследваны змены антрапалагічных характарыстык беларускіх, пераважна сельскіх, папуляцый, іх аптымальныя магчымасці адаптацыі не толькі да сучасных антрапагенных фактараў.
           Старажытны чалавек эпохі мезаліту, нягледзячы на сваю значную залежнасць ад навакольнага асяроддзя, суадносіўся з ім пераважна гарманічна. Але ўжо чарговая эпоха неаліту несла ў сабе рысы экалагічнага крызісу. Неалітычная “рэвалюцыя”, калі насельніцтва перайшло ад карыстання гатовымі натуральнымі дарамі (шляхам збіральніцтва, паляўніцтва і рыбалоўства) да вытворчай гаспадаркі (жывёлагадоўлі і земляробства), істотна змяніла характар дачыненняў з прыродай. Тым часам менавіта працоўная дзейнасць спрыяла таму, што натуральны адбор у людскіх папуляцыях страціў сваю відастваральную скіраванасць. Адначасова ішло фармаванне экалагічна прыстасаваных асаблівасцяў, антрапалагічных і адаптацыйных тыпаў. Морфафізіялагічныя і антрапагенетычныя рысы папуляцый, ад мікра да макраўзроўню, працягвалі фармавацца і пры ўмове мінімальнай шлюбнай асартацыйнасці дасягалі разнастайных формаў полімарфізму на канкрэтнай тэрыторыі. Кожная папуляцыя, такім чынам, у адпаведных умовах захоўвае адметны генафонд на працягу мноства генерацый. Тое самае адбываецца і на этнічным узроўні,
    
    ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФП БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ • 19
    
      калі адсутнічаюць значныя іміграцыйныя працэсы і экалагічныя катаклізмы.
         Вывучэнне генафонду беларускага этнасу пачалося адразу пасля з’яўлення ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР па спецыяльнасці антрапалогія мэтавай аспіраніуры пры Інстытуце этнаграфіі AH СССР і Навуковадаследчым інстытуце антрапалогіі МДУ. За час навучання аўтар выканаў экспедыцыі ў болып як сто вёсак, дзе абследваў каля дзвюх з паловай тысяч карэнных жыхароў. У праграму комплекснага антрапагенетычнага даследвання ўвайшлі групы крыві эрытрацытарных сістэм ABO, MNS, CDE, Р і Le, сыроваткавы Нр, смакавая адчувальнасць да PTC і яшчэ шэраг морфафізіялагічных прыкмет. Была падрыхтаваная і абароненая па месцы навучання пад навуковым кіраўніцтвам антраполага і папуляцыйнага генетыка Ю.Р.Рычкова кандыдацкая дысертацыя на тэму “Размеркаванне спадчынных прыкмет на тэрыторыі Беларусі ў сувязі з пытаннямі этнагенезу”. Пазней гэтыя матэрыялы ўвайшлі ў калектыўную манаграфію “Нарысы з антрапалогіі Беларусі”.
         На працягу наступных амаль дваццаці гадоў праводзілася комплекснае генетычнаантрапалагічнае вывучэнне сучаснага насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый з улікам яго геаграфічнага і этнічнага паходжання і ў сувязі з новымі экалагічнымі абставінамі. Гэта заўсёды былі фундаментальныя тэмы, па якіх вывучаўся генадэмаграфічны стан рэндамізаваных выбарак новых 30 папуляцый у межах шасці этнаграфічных рэгіёнаў і трох геамарфалагічных (экалагічных) правінцый Беларусі. Усе матэрыялы пасля навуковастатыстычнай апрацоўкі ўвайшлі ў аўтарскую манаграфію ‘Тенагеаграфія сельскага насельніцтва Беларусі”. Затым яны былі абароненыя ў якасці доктарскай дысертацыі пад назвай ‘Тенагеаграфія народанасельніцтва Беларусі (гістарычны і экалагічны аспекты зменлівасці)” на Вучоным савеце НДІ антрапалогіі МДУ Адначасова вынікі палявых даследванняў (частоты генаў і фенатыпаў, а таксама канцэнтрацыі морфафункцыйных прыкмет) былі прапанаваныя ў кампутарны банк дадзеных (аддзел генетыкі чалавека ў Інстытуце агульнай генетыкі імя М.І.Вавілава, Масква) дзеля наступнага іх выкарыстання ў шматтамовіку ‘Тенофонд н геногеографня народонаселення”. Пакуль што выдадзеныя толькі першыя два тамы: ‘Тено
    
    20 • ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
    
         фонд Россйй й сопредельных стран” і ‘Теногеографвческйй атлас населенвя Россйй й сопредельных стран”.
           Пазней з дапамогай Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследванняў мы мелі магчымасць арганізаваць і правесці новыя экспедыцыі з мэтай даследваць полімарфізм нуклеатыдаў ДНК у сучасных людскіх папуляцыях. Такім чынам, фактычна ўпершыню не толькі прапануюцца вынікі шматгадовай працы ў вывучэнні генагеаграфіі і генафонду беларускага этнасу, але і робіцца спроба ўдасканаліць канцэпцыю яго адаптацыйнай нормы за канкрэтны час на канкрэтнай тэрыторыі.
           Антрапагенетыка, ці, інакш, генетыка чалавека, у міжнароднай наменклатуры навук цесна стасуецца з медыцынай, экалогіяй, дэмаграфіяй і нават этнаграфіяй. Менавіта праз вывучэнне генетычнага полімарфізму даследчык вызначае дынаміку папуляцый у часе і прасторы, у межах папуляцый рознага герархічнага ўзроўню. Толькі спазнаўшы “адзіны папуляцыйнагенетычны працэс” [Рычков Ю.Г., 2000], мы можам вызначыць як дыферэнцыяцыю, так і роднасць папуляцый у геаграфічнай прасторы і генерацый у гістарычным часе. Імавернасць даследвання тым больш гарантаваная, чым больш вывучана лакальных папуляцый і чым па большай колькасці генетычных маркёраў гэта зроблена.
           Цяпер назіраецца даволі плённае творчае супрацоўніцтва антраполагаў і малекулярных генетыкаў. Працягваецца назапашванне новых маркёраў на тэрыторыі Беларусі з іншых або ўжо даследваных раней выбарак у межах этнаграфічных рэгіёнаў ці экалагічных правінцый. Пры гэтым улічваюцца сярэднія канцэнтрацыі не толькі асобных фракцый ДНК, але і іх фрагментаў. Гэтак вызначаецца генагеаграфія генафонду даследваных папуляцый. Праз аб’яднанне малекулярнагенетычнай дыягностыкі індывідаў з папуляцыйнагенетычным аналізам усяго масіву дадзеных і з улікам этнічна свядомай памяці саміх лакальных папуляцый пачаў фармавацца новы навуковы кірунак этнагенетычны.
           Сярод беларусаў вывучэнне групаў крыві пачалося яшчэ ў 20х гадах мінулага стагоддзя А.Ленцам у складзе Антрапалагічнай камісіі Інстытута беларускай культуры (1929 г.), які быў пераўтвораны ў Беларускую Акадэмію навук. Даследваліся сяляне Мазырска
    
    ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФП БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ • 21
    
      га, Слуцкага, Аршанскага і Магілеўскага раёнаў. Крыху раней размеркаванне групаў крыві АВО на нашай тэрыторыі вывучаў В.Бунак (19231924 гг.). Адпаведныя публікацыі былі змешчаныя ў навуковых выданнях Масквы (“Русскнй антропологнческнй журнал”) [Бунак В.В., 1924] і Кіева (“Антропологія. Річнік кабінету ім. Ф.Вовка”) [Ленц О., 1929]. Спашлемся яшчэ на матэрыялы Рахоўскага і Суціна 1926 года з манаграфіі А.Моўранта [Mourant А.Е., 1954], якія, дарэчы, у сярэдніх паказчыках па сельскім насельніцтве не адрозніваюцца ад нашых [Мнкулнч А.Н., 1978 б]. Генафонд па дадзенай антрапагенетычнай сістэме не змяніўся на працягу 4050 гадоў, або дзвюх эфектыўнарэпрадукцыйных генерацый. Такой гіпотэзе адпавядаюць дадзеныя па рэзуссістэме [йванов Л.В. н др., 1967] і па MN [Туманов А.К., Томнлнн В.В., 1969].
        У 2030х гадах над праблемай папуляцыйнай генетыкі і генагеаграфіі працавалі С.Чацвярыкоў, А.Сераброўскі, Н.Вавілаў. Яны ўпершыню прапанавалі канцэпцыю выкарыстання генагеаграфічнага метаду дзеля высвятлення стану генафондаў папуляцый рознага герархічнага ўзроўню ў часе і прасторы. Адначасова яны распрацавалі метады генетычнага аналізу двух і болей генаў у сукупнасці. Гэтымі метадамі мы шырока карысталіся пры пошуку гэтак званых абагульненых адлегласцяў паміж монаэтнічнымі папуляцыямі і суседнімі этнасамі. Статыстычны аналіз генафонду людскіх папуляцый у геаграфічных межах выкананы пры абавязковым уліку іх гістарычнага і экалагічнага фармавання. Этнічная самасвядомасць і гістарычная памяць, паводле Ю.Рычкова, з’яўляюцца самым яркім маркёрам пройдзенага генамі чалавека гістарычнага шляху [РычковЮ.Г.,2000].
        Сёння праз міжэтнічныя шлюбы генетычнае змешванне этнасаў перасягае 10 адсоткаў. Канцэпцыя змешвання грунтоўна выкладзеная Ю.Рычковым у раздзеле “Кароткі нарыс праблем і гісторыі вывучэння генафонду народанасельніцтва Расіі і сумежных краін” у першым томе выдання ‘Тенофонд н геногеографня народонаселення” [М., 2000]. Генафонд кожнага асобна ўзятага этнасу валодае “.. .ярка выражанымі асаблівасцямі цэласнасці і сістэмнасці”. Цэласнасць этнасу праяўляецца менавіта праз самаўсведамленне агульнага паходжання і свайго гістарычнага лёсу. Паводле слушнага меркавання
    
    22 • ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
    
        Ю.Р. Рычкова, “ніводны з членаў этнічнай супольнасці не мае родапачатковых генаў болей за іншых”.
           Беларускі этнас у якасці папуляцыі высокага ўзроўню прайшоў шлях свайго фармавання з часоў каланізацыі сучаснай тэрыторыі славянамі, захаваўшы антрапалагічныя рысы тагачасных балцкіх абарыгенаў [Салнвон Й.Н., 1976; Мнкулнч А.Н., 1989]. Субэтнічныя ўзроўні папуляцыйнай структуры добра адсочаны этнографамі мінулага і сучаснымі этнолагамі. Выдадзены манаграфіі па беларускім традыцыйным адзенні, сельскагаспадарчых прыладах працы, народным жыллі, промыслах і рамёствах ды інш. Усё гэта абагульнена ў 4м томе шматтамовіка “Беларусы”.
           Дадзеныя археалогіі і тапанімікі сведчаць пра старажытнае паходжанне (не меней як 9 тысяч гадоў таму) першанасельнікаў нашай зямлі. Напрыканцы неаліту, на пачатку бронзавага веку (на мяжы 3га і 2га тысячагоддзяў перад Н.Х.) пачалася індаеўрапейская каланізацыя і асіміляцыя тутэйшых абарыгенаў [Проблемы этннческой нсторнн балтов, 1985], Фізічнае аблічча, як і генатыпныя асаблівасці, сучасных беларусаў мае тагачаснае паходжанне [Мнкулйч А.Н., 1991]. Змешванне славянаў з балтамі адбывалася ў другой палове 1га тысячагоддзя па Н.Х. і нават пазней [Топоров В.Н., Трубачев О.Н., 1962; Мельннковская О.М., 1967; Шадыро В., 1985].