Беларусы у генетычнай прасторы
антрапалогія этнасу
Аляксей Мікуліч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 138с.
Мінск 2005
Шмат што змянілася ў генадэмаграфічных працэсах за апошнія 40^45 гадоў. У краіне працягвае павялічвацца нагрузка рэпрадукцыйнай кагорты асобамі паслярэпрадукцыйнага ўзросту, але пераважна ў сельскай мясцовасці. Так, калі на працягу 60х гадоў XX стагоддзя ў горадзе сярэдні ўзрост мужчын павялічыўся на 1 год, то ў вёсцы на 34 гады. На сяле парушаецца прапорцыя полаўзроставага стасунку, што дэструкцыйна адбіваецца на якасцях самой папуляцыі, не спрыяе яе рэпрадукцыйным і адаптацыйным магчымасцям. На жаль, такія негатыўныя тэндэнцыі захаваліся да пачатку XXI стагоддзя. Сярэдняя люднасць вёсак знізілася да такога мінімуму, калі
32 • ВЫВУЧЭННЕ ГЕНАГЕАГРАФІІ БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
дэпапуляцыя становіцца цалкам незваротнай. Цяпер ужо толькі пятая частка сельскага насельніцтва захавала магчымасці актыўнай рэпрадукцыі.
Для дадатковага вызначэння рэпрадукцыйнай працягласці пакаленняў выкарыстаны яшчэ дзве дэмаграфічныя катэгорыі сярэдні ўзрост жанчын, калі яны нараджаюць першае немаўля, і сярэдняя працягласць рэпрадукцыі. Яны былі вывучаныя ў працэсе ажыццяўлення “Этнасацыялагічнай праграмы даследвання гарадскога і сельскага насельніцтва Беларусі” (1986). Гэтыя паказчыкі роўныя 24 і 26 гадам у горадзе, 23 і 29 —у сельскай мясцовасці. Разлічаная з іх дапамогаю сярэдняя працягласць генерацый у беларусаў роўная 27 гадам. “Звужанае ўзнаўленне” гараджан пачалося яшчэ з сярэдзіны 50х гадоў мінулага стагоддзя, а сярод сялян на 20 гадоў пазней. Так, паводле дадзеных сумарнай пладавітасці 70х з разліку на адну жанчыну дзетароднага ўзросту прыпадала ў сярэднім па гарадскіх папуляцыях 0,83 дзяўчынкі, па сельскіх 0,93, а па горадзе Мінску0,67. На жаль, на мяжы стагоддзяў брутакаэфіцыент узнаўлення імкліва паніжаецца і сёння складае 0,74 ± 0,03 у сярэднім па краіне.
На генетычную эфсктыўнасць дэмаграфічных зрухаў мы ўпершыню звярнулі ўвагу на пачатку 80х гадоў. Падлічаная намі імавернасць застацца на месцы свайго нараджэння ва ўзросце 2024 гадоў ужо ў 60х гадах была палярнаю для гарадскога і сельскага насельніцтва 0,88 і 0,26 адпаведна. Зараз дакладна ўстаноўлена: калі міграцыі паміж рэгіёнамі дасягаюць чвэрці ад наяўнай колькасці (без уліку ўнутраных перамяшчэнняў), генетычнадэмаграфічнае ўзаемадзеянне фармуе спецыфічна новую генаструктуру лакальных папуляцый. Нашыя даследванні 80х гадоў паказалі, што на фоне натуральных і механічных зменаў рэгіянальных папуляцый у генетыцы лакальных папуляцый адбываецца свая дынаміка. Адпаведныя табліцы паказваюць супадзенне геаграфічнага кірунку зменлівасці дэмаграфічных прыкмет з антрапагенетычнымі [Мнкулнч А.Н., 1989; 1991]. Тыя ж матэрыялы па вылічаных каэфіцыентах міграцыі і амаль аднолькавай іх карэляцыйнай узаемаабумоўленасці дазволілі нам меркаваць пра адзінства генетычных і дэмаграфічных працэсаў.
3
Геаграфічная зменлівасць антрапагенетычных дадзеных
Упершьшю спадчыннасць групаў крыві была выяўлена ў 19011904 гадах, неўзабаве пасля таго, як Дэ Фрыз, Корэнс і Чэрмак пацвердзілі генетычныя законы Мендэля [Landsteiner К., 1901]. Адразу ж з’явілася навуковая зацікаўленасць у міжэтнічным размеркаванні новых антрапалагічных фактараў [Hirschfeld L., Hirschfeld Н., 1919], Праз 12 гадоў Ф.Бэрнштайн прапанаваў мадэль трохалельнай спадчыннасці, згодна з якою 2 дамінантныя алелі (р і q) абумоўліваюць ці кантралююць адпаведна другую і трэцюю групы крыві паасобку і чацвертую групу разам. Рэцэсіўны ген ‘г’ у гомазіготным стане фармуе першую групу крыві, а ў гетэразіготным другую і трэцюю [Bernstein F., 1930],
Фактычна да сярэдзіны 60х гадоў XX стагоддзя большасць этнасаў усіх кантынентаў, акрамя Усходняй Еўропы і ПаўночнаЗаходняй Азіі, былі даследваны па размеркаванні дамінантных, кодамінантных і рэцэсіўных генаў многіх сістэм арганізма [Boyd W.C., 1950; Mourant А.Е., 1954; Race R., Sanger R., 1962], З’явілася новая магчымасць, у дадатак да традыцыйных характарыстык класічнай антрапалогіі, значна пашырыць іх якасную колькасць за кошт папуляцыйна і генетычна значных. Калі ж вылучыць дамінантную і рэцэсіўную спадчыннасць асобных прыкмет палігенных сістэм, можна пры вывучэнні папуляцыйных і міжэтнічных адрозненняў скарыстаць метады статыстычнай генетыкі. Намі, у прыватнасці, шырока выкарыстоўваюцца колер вачэй і абвалошанасць сярэдніх фалангаў на руках, форма вушных ракавін, асобныя прыкметы дэрматагліфікі ды інш.
Падобная ўніфікацыя шырокага спектру антрапагенетычных і морфафізіялагічных сістэм чалавечага арганізма дазваляе падлічыць эмпірычнае і тэарэтычна чаканае размеркаванне фенатыпаў і іх алеляў па формулах Бэрнштайна [Beckman L.A., 1959; Мікуліч А.І., 1974]. На фоне сучаснага канфлікту ў дачыненнях чалавека з навакольным асяроддзем наспела патрэба вывучыць яго папуляцыйную зменлівасць з выкарыстаннем дасягненняў генетыкі, імуналогіі, фізіялогіі, біяхіміі. Менавіта такое даследванне папуляцый на розных герархічных узроўнях дазволіла нам з дапамогаю генетычна
ГЕАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ • 35
кантраляваных маркёраў акрэсліць іх здольнасць адаптавацца да канкрэтных экалагічных і сацыяльных умоў існавання.
Шэраг археалагічных і палеаантрапалагічных звестак сведчаць пра даволі даўняе (у познім палеаліце) засяленне напіай тэрыторыі чалавекам і пераемнасць яго радаводу. Даследваны намі генафонд і генагеаграфія пацвярджаюць тутэйшыя карані беларускага этнасу і дазваляюць лічыць яго карэнным на еўрапейскім абшары (мал. 3). Так, размах частот генаў сістэмы АВО сярод еўрапейцаў раўняецца 0,450,75, 0,200,40 і 0,050,20 адпаведна для r(O), р(А), q(B) пры сярэдніх рэгіянальных 0,5 80± 0,009; 0,236 ±0,011; 0,184± 0,010. У беларусаў гэтыя паказчыкі наступныя: 0,560,64 (0,615±0,009); 0,210,29 (0,241 ±0,004); 0,120,17 (0,144±0,007).
Згодна з нашымі дадзенымі і матэрыялам В.Бунака [Бунак В.В., 1969], размеркаванне іх не вельмі адрозніваецца ад суседніх этнасаў у межах усходнееўрапейскай зоны. У рускіх і ўкраінцаў яны раўняюцца О,58О±О,ОО6; 0,256±0,006; 0,164±0,004 і 0,590±0,004; 0,261±0,005; 0,149±0,003. У летувісаў і латышоў адпаведна 0,617±0,007; 0,243±0,011; 0,139±0,020 і 0,573±0,005; 0,260±0,007; 0,167±0,006; у палякаў 0,560±0,024; 0,280±0,021; 0,160±0,017 [Генофонд н геногеографкя народонаселення, 2000], Вышэйшыя канцэнтрацыі рэцэсіўнага гена г(0) як індыкатара эндагаміі выяўлены ў летувісаў і беларусаў, гена р(А) як гена еўрапеоіднасці у палякаў, латышоў і ўкраінцаў, a q(B) як гена мангалоіднасці у рускіх і латышоў. Такім чынам, заўважаныя тэндэнцыі антрапагенетычнай зменлівасці могуць сведчыць, што за фенетычным падабенствам хаваецца гістарычна абумоўленая зменлівасць.
Паводле дадзеных пра канцэнтрацыі генаў М і N, народы Еўропы дзеляцца на тры вялікія геаграфічныя зоны: заходнюю, цэнтральную і ўсходнюю. Беларускі этнас займае прамежкавае становішча паміж цэнтральна і ўсходнееўрапейскімі зонамі. У сваю чаргу лакальныя варыянты дазволілі вылучыць на тэрыторыі Беларусі дзве асноўныя зоны: паўднёвазаходнюю з частатою гена М болей за 60 адсоткаў і паўночнаўсходнюю з частатою меней за 60 адсоткаў. У папуляцыях Заходняга Палесся з статыстычнай імавернасцю часцей сустракаюцца гомазіготы, што паказвае на іх адносную ізаляцыю ў мінулым. На тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы канцэнтрацыя гена М
36
• ГЁАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ
нарастае ад рэгіянальнай сярэдняй для Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфічнай правінцыі (0,586±0,015) да 0,594±0,012 у беларусаў, 0,600±0,024 у палякаў, 0,606± 0,007 ва ўкраінцаў і 0,672 у латышоў.
Пры канцы 30х гадоў А.Вінэрам і Р.Рэйсам была адкрыта новая ізасералагічная сістэма “рэзус” [Race R., 1944; Wiener A., 1952]. Гэта істотна ўзбагаціла імуналагічную і антрапалагічную генетыку. Сістэма даволі складана арганізаваная, янадэтэрмінуецца трыма парамі алельных генаў, якія кантралююць спадчыннасць 8 гаплатыпаў. Зараз дакладна ўстаноўлена, што ў жыхароў еўрапейскіх краін асабліва часта сустракаюцца наступныя камбінацыі гаплатыпаў: CDe — SO56 адсоткаў, CDE і cDE па 1015, cde 1216. Астатнія чатыры рэдкія: cDe 23 адсоткі, cdE 1 2 адсоткі, ці, як CdE, вельмі рэдкія, меней за 0,05 адсотка. Адны даследчыкі лічаць сучасны полімарфізм па рэзусалелях вынікам мутацый і адбору на карысць больш жыццядзейных зігот, іншыя аддаюць перавагу дыферэнцыяцыі дагістарычных прапапуляцый з іх наступным змешваннем [Бунак В.В., 1980], Ў.Бойд, напрыклад, вылучыў палеаеўрапеоідную расу па наяўнасці сярод іх да паловы рэзусадмоўных індывідаў [Бойд У., 1969]. Між іншага, максімальныя частоты рэцэсіўнага гена d адзначаны ў папуляцыях палякаў (0,440), беларусаў (0,396±0,005), латышоў (0,388±0,010), летувісаў (0,381±0,036), украінцаў(0,368±0,011), якія найболей аддаленыя ад рэгіянальнай сярэдняй Еўрапейскай правінцыі (0,304±0,018).
Зыходзячы з нашага даследвання карэнных беларусаў, канцэнтрацыі гаплатыпаў рэзус маюць сваё, адрознае ад сучаснага еўрапейскага размеркаванне. Так, сярод нас пераважаюць cde і CDeгаплатыпы з адпаведнай частатою 0,392±0,035 і 0,324±0,026, a cdE і CDE прысутнічаюць у мінімальнай колькасці О,ОО5±О,ОО5 і 0,003±0,006, гаплатып CdE наогул не знойдзены. Менавіта такія генетычныя асаблівасці даюць падставу меркаваць пра аўтахтоннасць і эпахальны інбрыдынг беларускіх вясковых папуляцый [Мнкулнч А.Н., 1986]. Міжэтнічная генагеаграфія мае наступны выгляд. Калі браць найчасцей сустраканыя гаплатыпы, то частата CDe ад мінімуму канцэнтрацыі ў беларусаў (0,314) паступова вырастае да 0,418 у рускіх, 0,428 у латышоў і 0,435 ва ўкраінцаў. Гаплатып рэцэсіўных генаў cde меншы ў латышоў і рускіх (0,342 і 0,362), але павялічваецца ў паў
30“ 40’ 50’
Мал. 3. Карта генетычных адлегласцяў ад сярэдніх частот папуляцый індаеўрапейскай моўнай сям’і. Яна паказвае, што па дадзеным паказчыку ў даследванага насельніцтва не назіраецца істотных адрозненняў на тэрыторыі, размешчанай на захад ад 40га мерыдыяну
ГЕАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ • 37
днёвазаходнім кірунку да беларусаў і ўкраінцаў (0,387 і 0,396). Рэзкай максімальнасцю рэдкіх гаплатыпаў cDe і Cde сярод этнасаўсуседзяў вылучаюцца менавіта беларусы 0,122 і 0,039 у параўнанні з латышамі (0,027; 0,027) і ўкраінцамі (0,035; 0,007). Украінскі этнас вылучаецца мінімумам гаплатыпу cDE (0,095) і максімумам гаплатыпу CDE (0,027) на абшарах усёй Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфічнай правінцыі.