• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
       3 29 абследваных папуляцый 17 беларускіх вывучаны намі. Беларускі этнас (сельскія папуляцыі) паказаў самую высокую канцэнтрацыю генарэцэсіўнага ‘qₘ’  0,140±0,040. Цікавая дэталь: даследваныя намі рускія, якія жывуць у Беларусі, паводле гэтага фактару (0,080) ідэнтычныя 9тысячнай выбарцы карэнных рускіх (0,085 ±0,006) у межах статыстычнай памылкі. Латышы, летувісы, украінцы, палякі таксама знаходзяцца на шкале высокіх частот у дачыненні да сярэдняй рэгіянальнай (0,073±0,010). На карце Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфічнай правінцыі з захаду на ўсход, па меры ўзмац
    
    42  • ГЕАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ
    
    нення выражанасці мангалоідных рыс, частата гена q^ паніжаецца. На беларускай тэрыторыі вектар зменлівасці мае шыротны кірунак.
       У практыцы антрапагенетычных даследванняў апошніх дзесяцігоддзяў каштоўнасць набыў яшчэ адзін маркёр з ліку сэнсорных — смакавая адчувальнасць да фенілтыакарбаміду (PTC). Адпаведныя рэцэптары адчування гаркаты PTC размешчаныя на задняй (дарзальнай) паверхні языка. Смакавы аналізатар  эвалюцыйна адзін з старажытных. Ён адыграў значную ролю ў філагенезе і натуральным адборы ў якасці “цэнтра харчавання” [Тамар Г., 1976], На пачатку 30х гадоў мінулага стагоддзя полімарфізм дадзенай прыкметы быў выяўлены ў людзей і чалавекападобных малпаў. 3 гэтага пачалося папуляцыйнае і міжэтнічнае вывучэнне яе распаўсюджання.
       Цягам часу з дапамогай індывідуальных і пасямейных даследванняў быў устаноўлены факт генетычнай спадчыннасці смаку да PTC. Сістэма кантралюе дамінантную (Т) ці рэцэсіўную (t) перадачу адпаведных генаў ад бацькоў дзецям. Пры канцы 40х гадоў была ўніфікаваная методыка абследвання і выяўлення мінімальнай, так званай парогавай, канцэнтрацыі PTC, пры якой чалавек адчувае гаркату [Harris Н., Kalmus Н., 1949]. У выніку выяўлена бімадальнае размеркаванне даследваных на адчувальнасць да PTC. Спадчыннасць у адчуванні іншых горкіх рэчываў пакуль не выяўлена. Паміж смакавым, зрокавым і слыхавым аналізатарамі карэляцыя таксама адсутнічае [Бороднна С.Р., 1975].
       Разгляданая прыкмета цесна звязаная з так званьші расавымі асаблівасцямі, што дазваляе шырока карыстацца ёю ў этнагенетычных даследваннях. Так, мангалоідныя папуляцыі валодаюць надзвычай высокай адчувальнасцю, аўстралоідныя, наадварот, даволі нізкай. На Еўразійскім кантыненце частата рэцэсіўнага гена t памяншаецца ў кірунку з захаду на ўсход. Рэгіянальная сярэдняя яго на абшарах Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфічнай правінцыі раўняецца 0,590. Сярод суседніх этнасаў вектар зменлівасці захоўваецца мінімум у палякаў (0,530), максімум у рускіх (0,658±,030). Летувісы, беларусы і ўкраінцы па смакавай неадчувальнасці да фенілтыакарбаміду амаль не адрозніваюцца (0,565; 0,594±0.009; 0,595 адпаведна) [Мікуліч А.І., 1991; Генофонд н геногеографня народонаселення, 2003],
    
    10° на ўсход ад Грынвіча 30°
    
    1,000
    
    Вміьня
    
    Кіеў
    
    N = 3155
    MIN = 1.835
    МАХ= 2,221
    
    60"
    
    Размеркаванне значэнняў прыкметы
    
    Мал. 4. Карта першай галоўнай кампаненты зменлівасці варыябельных локусаў ДНК. Звяртаем увагу на плаўную зменлівасць дадзенага паказчыка фактычна ад геаграфічнага цэнтра Беларусі
    
    ГЕАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ• 43
    
       Пераходзім да навуковых напрацовак вывучэння генафонду беларускага і суседняга насельніцтва паводле дадзеных малекулярнай гібрыдызацыі ДНК. Як відаць з усяго выкладзенага, генетычна дэтэрмінаваныя маркёры дазваляюць адказаць на шмат якія пытанні генагеаграфіі папуляцый, узаемадачыненняў паміж этнасамі, іх адаптацыйнай залежнасці. Але цяпер з’явілася навуковаметадычная і вывераная метадалагічная магчымасць на парадак пашырыць колькасць зусім новых маркёраў за кошт храмасомнай ДНК. Скарыстанне сучасных метадаў даследвання ДНКмаркёраў дазваляе зняць фактары ўплыву мікраэвалюцыі на генафонд. На фоне зусім невялікай дыферэнцыяцыі ў гістарычным часе існавання віду Homo sapiens натуральны адбор не павінен быў закрануць даследваныя фракцыі ДНК [Лебедева Н.А., 2000].
       У выніку апошніх навуковых распрацовак значна пашырылася магчымасць скарыстаць малекулярнагенетычныя метады не толькі ў біялагічнай, але і ў гістарычнай (этнічнай) антрапалогіі. Такі новы навуковы кірунак папярэдне прапануецца называць этнагеномікай [Лнмборская С.А. н др., 2002; Мнкулнч А.й. н др., 2002 а]. Генафонд народаў усходнееўрапейскага рэгіёна з гэтых пазіцый пакуль застаецца найменей вывучаным. Але матэрыялаў па асобных папуляцыях Беларусі і беларускім этнасе ў цэлым ужо дастаткова, каб параўнаць іх найперш з генафондамі іншых этнасаў. Для гэтага выкарыстаны полімарфізм гаплатыпаў ДНК у папуляцыях з розных геаграфічных рэгіёнаў свету. Найбольшая разнастайнасць гаплатыпаў і дывергенцыя раўнавагі знойдзеныя ў цэнтральна і ўсходнеафрыканскіх народаў.
       Якраз па даследваных гаплатыпах локусаў IGHJ, SCA. DRPLA і DM (адпаведна 14, 6, 12 і 19я храмасомы) выяўлены надзвычай высокі ўзровень іх гетэразіготнасці, што дазволіла ўдакладніць старажытную гісторыю трох славянскіх этнасаў з улікам эфектыўных памераў і ступені падзеленасці лакальных і рэгіянальных папуляцый карэннага насельніцтва [Tishkoff et al., 1998; Мнкулнч н др., 2002 б\. Дадзеныя па маркёрах Yхрамасомы яшчэ болей пашыраюць магчымасці малекулярнай антрапагенетыкі ў развязанні этнагістарычных гіпотэз [Кравченко С.А. н др., 2001], Найбольшую інфармацыйную значнасць у плане даследвання дыферэнцыяцыі людскіх па
    
    44 • ГЕАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ
    
    пуляцый маюць тыя часткі геному, якія нясуць максімальна нейтральную генетычную інфармацыю. Напрыклад, велічыня індэкса фіксацыі Fst па генетычнай разнастайнасці знаходзіцца ў межах 0,00340,0057, што сведчыць пра этнічную своеасаблівасць рэгіянальных папуляцый (мал. 4).
       Пры вывучэнні эвалюцыі этнасаў дадаткова могуць быць выкарыстаны асаблівасці папуляцыйнага развіцця жаночай і мужчынскай частак. У такім разе вывучаюцца тыя маркёры ДНК, якія маюць аднарадзінную спадчыннасць. Да такога тыпу ДНКмаркёраў належаць алелі Yхрамасомы. Апошняя знаходзіцца толькі ў геноме мужчыны і перадаецца па мужчынскай лініі ад бацькі сыну. Справа ў тым, што частка Yхрамасомы, будучы ўнікальнай, не здольная да рэкамбінацыі і перадаецца праз пакаленні ў нязменным выглядзе. Разам з украінскімі і расійскімі калегамі мы даследвалі пяць мікрасатэлітных маркёраў. Лічыцца, што менавіта яны адлюстроўваюць гістарычныя працэсы. Медыянныя сеткі гаплатыпаў дазваляюць прасачыць этнічную ўзаемасувязь. Гаплатьш 1 з’яўляецца мажорным для ноўгарадскіх рускіх (0,22), гаплатып 2  для ўкраінцаў Кіева (0,19). Пінскія беларусы адрозніваюцца мажорнай канцэнтрацыяй абодвух 0,13 і 0,11 адпаведна. Усе гэтыя вынікі даюць падставу папярэдне меркаваць, што беларуская папуляцыя паводле дадзеных характарыстык больш за іншых адпавядае ўсходнеславянскай продкавай супольнасці.
       Такім чынам, вывучэнне генафонду насельніцтва Беларусі ў сістэме генафондаў народаў Еўропы дазваляе вызначыць не толькі наша генагеаграфічнае становішча, але і этнагенетычную сувязь з бліжэйшымі суседзямі. Дзеля такой мэты будзе выкананы абагульнены аналіз усіх вышэй разгледжаных характарыстык.
    
    Сучасная генадэмаграфічная сітуацыя ў краіне
    
    
    
    
    
    Наша генадэмаграфічнае даследванне папягае ў аналізе сувязі дэмаграфічных паказчыкаў з рознымі фена і генагеаграфічнымі характарыстыкамі лакальных папуляцый і насельніцтва этнаграфічных рэгіёнаў. Паводле сацыяльнадэмаграфічнай тыпалогіі Г.Фёдарава [Федоров Г.М., 1984], тэрыторыя Беларусі мае сваю разнаякаснасць: усходнія рэгіёны належаць да высокаўрбанізаванага тыпу, а заходнія  да аграрнаіндустрыйнага. Але ва ўсіх іх прысутнічае і нешта агульнае  значнае скарачэнне долі сельскага насельніцтва за кошт інтэнсіўнай міграцыі ў гарады.
       Дэмаграфічныя працэсы шчыльна звязаныя з генетычнаантрапалагічнымі. Спадчынны полімарфізм паўстае ў якасці галоўнай крыніцы дэмаграфічнагенетычнай інфармацыі. Назапашванне антрапалагічна значнага банка дадзеных па морфафізіялагічных, гематабіяхімічных, малекулярнагенетычных прыкметах сучаснага насельніцтва, а таксама па ўласна дэмаграфічных характарыстыках, такіх, як эфектыўная рэпрадукцыйнасць у пакаленнях, працэсы натуральнага росту дазволілі нам прасачыць адаптацыйныя магчымасці беларускага этнасу ў часе і прасторы. Назіраючы дынаміку гэтых працэсаў у розных узроставых кагортах і геаграфічных зонах, мы маем магчымасць вызначыць іх кірунак і тэндэнцыю. Усе дыферэнцыйныя эфекты дэмаграфічнага развіцця і прыроднага ўздзеяння абавязкова ўраўнаважваюцца, а генетычная структура насельніцтва застаецца стабільнай цягам гістарычна значных адрэзкаў часу. Яна захоўвае оптымум спадчыннай разнастайнасці і адаптацыйнай пластычнасці [Рычков Ю.Г., 1979; 1982],
       Усё гэта фактычна пацверджана намі на беларускім матэрыяле. Вылічаны стасунак унутры і міжпапуляцыйнай кампанент эвалюцыйна назапашанай генетычнай разнастайнасці раўняецца 9:1, а стасунак генетычна эфектыўнай колькасці да агульнай у карэнных сельскіх папуляцыях 1:3 (табл. 1). Людскія папуляцыі ўяўляюць сабою прыклад дынамікі ў розных становішчах развіцця  ад поўнай ізаляцыі прасторава адасобленых элементарных папуляцый мінулага да панміксіі сучасных гарадоў. Намі даследвана беларускае на
    
    СУЧАСНАЯ ГЕНАДЭМАГРАФІЧНАЯ СГГУАЦЫЯ Ў КРАІНЕ • 47
    
    Т а б л і ц a 1
    
    
    Дэмаграфічныя паказчыкі беларускай вёскі ў другой палове XX ст.
    
                 Сярэдні Сярэдні Рэпрадук  Рэпрадук   Брута  
       Рэгіен    ўзрост  ўзрост    цыйная    цыйная   каэфіцыент
                 мужчын  жанчын  кагорта, % колькасць узнаўлення
                                            на вёску            
    Заходняе     33,7    38,6*   38,7       253*         1,20   
    Палессе                                                     
    Усходняе     32,1*   40,5    37,7       166         1,26*   
    Палессе                                                     
    Падняпроўе   34,1    42,9*   35,7*      73           1,18   
    Цэнтральная  33,5    39,8    38,7       99           1,17   
    Беларусь                                                    
    Панямонне    35,1    40,5    37,7       96           1,20