Беларусы у генетычнай прасторы
антрапалогія этнасу
Аляксей Мікуліч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 138с.
Мінск 2005
Упершыню ў айчыннай антрапалогіі намі вызначаўся колер валасоў аб’ектыўным метадам з дапамогаю спектрафатометра [Мнкулнч А.Й., 1971], Па інтэнсіўнасці афарбоўкі іх (акрамя рыжых) можна раскласці ад самых цёмных да самых светлых. Першыя пераважаюць у людзей усіх кантынентаў. Вынятак паўночназаходняя Еўропа, дзе, наадварот, пераважаюць рыжыя і светлавалосыя.
Сярод этнічных беларусаў самымі светлавалосымі з’яўляюцца гомельскія і мазырскія (8,86±0,12; 8,73 ±0,62 ) з тэрыторыі Усходняга, а самымі цёмнавалосымі пінскія і брэсцкія (5,85±0,06; 7,05±0,07) з Заходняга Палесся. Даволі светлым колерам валасоў вызначаюцца таксама віцебскія беларусы з усходняга Прыдзвіння і баранавіцкія з верхняга Панямоння, у якіх сярэдні каэфіцыент адлюстравання раўняецца 8,7. Сярэднія квадратовыя адхіленні практычна для ўсіх папуляцый знаходзяцца вакол сярэднебеларускай велічыні 7,98 у межах ±2 сігмы, гэта значыць адпавядаюць нармальнаму размеркаванню. Па інтэнсіўнасці пігментацыі вачэй і валасоў у канкардантавым становішчы знаходзяцца ўсе субрэгіянальныя папуляцыі, акрамя віцебскай, гомельскай і брэсцкай, а таксама гродзенскія палякі і нашчадкі ад мяшаных рускабеларускіх шлюбаў.
Вядома, што фізічная розніца паміж мужчынам і жанчынаю абумоўленая генетычна. У жанчын еўрапейскіх этнасаў намнога часцей
60 • ФЕНАГЕАГРАФІЯ ГПГМЕНТАЦЫІ ДЫ ІНШЫХ ПРЫКМЕТ
у параўнанні з мужчынамі рэгіструюць цёмны колер вачэй. Тым часам мужчыны звычайна болей цёмнавалосыя за жанчын. На нашым матэрыяле міжполавая разнароднасць статыстычна імаверная ў баранавіцкіх і віцебскіх беларусаў (Р<0,05). Усе жанчыны (акрамя гомельскай выбаркі) таксама болей цемнавокія за мужчын. Магчыма, па гэтай прыкмеце існуе звычайная сувязь з полам, калі генетычнае ўздзеянне адбываецца пад уплывам полавых гармонаў. Колер валасоў належыць да ўстойлівых прыкметаў з высокаю ступенню полавага дымарфізму (Р<0,05) [Властовскнй В.Г., 1976], Паводле колеру валасоў статыстычная розніца існуе толькі паміж жыхарамі Заходняга і Усходняга Палесся. Сельскае насельніцтва астатніх рэгіёнаў Беларусі, як і жыхары сумежных тэрыторый Расіі, Летувы і Польшчы, належаць да ўмерана пігментаванага антрапалагічнага тыпу.
Намі ўпершыню ў айчыннай антрапалогіі вывучана яшчэ адна з даволі ўстойлівых у філагенезе прыматаў марфалагічная прыкмета абвалошанасць сярэдніх фалангаў на руках. Прыкмета сапраўды мае генетычную паліфактарную дамінантнарэцэсіўную залежнасць у кірунку ад наяўнасці валасоў да іх адсутнасці. Фенагеаграфія на тэрыторыі Еўропы залежыць ад мясцовасці: калі ў паўночных еўрапейцаў выяўляецца да 7080 адсоткаў абвалошаных асобаў, дык у паўднёвых толькі 5060 адсоткаў [Дяченко В.Д., 1965]. Папуляцыі карэнных беларусаў маюць свае асаблівасці. Канцэнтрацыя дадзенай прыкметы ў іх вагаецца паміж 35 і 52 адсоткамі: мінімальна у брэсцкіх і бабруйскіх групах, максімальна у гомельскіх і маладзечанскіх. Але на абагульненай геаграфічнай карце яскрава вылучаюцца наступныя зоны: паўднёвазаходняя і паўднёваўсходняя, паўночнаўсходняя і паўночназаходняя. Сярод суседніх этнасаў палярныя пазіцыі займаюць рускія і летувісы, прамежкавае становішча у палякаў і ўкраінцаў [Мнкулнч А.Й., 1976].
Нягледзячы на яўную селекцыйную нейтральнасць разгляданых марфалагічных прыкмет, некаторыя з іх у працэсе расаўтварэння маглі стацца карыснымі ў тым ці іншым навакольным асяроддзі. Пра гэта, напрыклад, сведчыць назіраная клінальная зменлівасць канкрэтных морфатыпаў на геаграфічных прасторах. Хоць канцэнтрацыя рэцэсіўных генаў у палове папуляцый вагаецца ў мадальным прамежку, тэндэнцыя яе нарастання захоўваецца ў кірунку з поўначы на
ФЕНАГЕАГРАФІЯ ПІГМЕНТАЦЫІ ДЫ ІНШЫХ ПРЫКМЕТ • 61
поўдзень. Геаграфічнае размеркаванне пігментацыі і абвалошанасці фалангаў на беларускай тэрыторыі магло сфармавацца гістарычна ў межах еўрапеоіднай расы з удзелам як генетычнай, так і адаптацыйнай кампанент.
Антрапалагічны аналіз размеркавання частот рэцэсіўных генаў светлавокасці і неабвалошанасці сярэдніх фалангаў ва ўзроставых, сацыяльных і этнічных групах паказаў падвышэнне іх канцэнтрацыі ў кірунку ад малодшага (0,623; 0,662) пакалення праз сярэдняе (0,653; 0,672) да старэйшага (0,781; 0,791). Розніцапаміж маладымі і пажылымі статыстычна даволі значная (Р<0,001; <0,01).
Намі таксама выяўлена статыстычна імаверная розніца па тых жа прыкметах паміж сельскімі і гарадскімі беларусамі (0,682 і 0,697 у першых, 0,618 і 0,660 у другіх; /*<0,05). Такім чынам, пацвярджаецца наша ранейшая гіпотэза пра большую адаптацыйную ўстойлівасць гомазіготных індывідаў да прыродных умоваў [Мнкулнч А.Н., 1981]. На сучасным этапе адбываецца назапашванне дамінантных генаў павышанай пігментацыі і абвалошанасці фалангаў пераважна ў гарадскіх папуляцыях за кошт гетэразіготных фенатыпаў. Рэцэсіўны алель формы мочак вуха захоўвае падобную тэндэнцыю пераважнай акумуляцыі ў сельскіх папуляцыях і пострэпрадукцыйнай кагорце (Р<0,05 і <0,001 адпаведна).
Але паліморфнасць розных антрапагенетычных сістэм неаднолькавая. Таму іх інфармацыйная роля ў вывучэнні эвалюцыйнай дынамікі антрапалагічных і адаптацыйных тыпаў нераўназначная. Толькі вылучыўшы фенатыпы кожнай вывучанай сістэмы з аднолькавым механізмам спадчыннасці, напрыклад рэцэсіўным, як у нашым выпадку, мы змаглі выявіць паміж выбаркамі абагульненую генетычную адлегласць. Апошняя дазволіла вывучыць генетычную дывергенцыю лакальных сельскіх і гарадскіх папуляцый Беларусі і папуляцый на сумежных з нашай краінай тэрыторыях. Ва ўсіх даследваных сістэмах марфалагічных прыкмет паказчык стасунку сярэдняй частаты маркёра да яе стандартнай памылкі заўсёды перавышае парогавую значнасць крытэру Ст’юдэнта ў межах імавернасці 0,01<Р<0,05. Дадатковая праверка разнароднасці папуляцый метадам хіквадрат яшчэ больш пераконвае, што зменлівасць лакальных папуляцый даволі высокая.
62 • ФЕНАГЕАГРАФІЯ ПІГМЕНТАЦЫІ ДЫ ІНШЫХ ПРЫКМЕТ
Дзеля параўнання генаструктуры вывучаных групаў абавязкова ўлічвалася і іх знаходжанне ў геаграфічнай прасторы. Якаснае параўнанне палігонаў генных частот па сукупнасці прыкмет дазволіла вылучыць падобныя папуляцыі на лакальным узроўні. Гэтакае падабенства яшчэ канчаткова не сведчыць, што іх эвалюцыя адсутнічала ў мінулым. Такая з’ява на рэгіянальным, тым болей на этнічным, узроўні паказвае на іх адзінства ў глыбокай старажытнасці [Шереметьева В.А., Рычков Ю.Г., 1978].
Наша антрапалагічнае даследванне носіць комплексны характар, калі ўсе выбаркі (і этнічныя, і тэрытарыяльныя) улічаны як па іх морфафункцыйных і генетычных асаблівасцях, так і па этнасацыяльных характарыстыках. Была спроба высветліць, якім чынам метысацыя ўплывае на зменлівасць мяшаных групаў сучаснага насельніцтва. Так, фенатыпны полімарфізм і гетэрагеннасць гарадскіх выбарак у параўнанні з сельскімі больш значныя, што можа нават дэстабілізаваць генетычную структуру першых. Такое меркаванне было выказанае пры вывучэнні марфалагічных сістэм імігрантаў і карэнных жыхароў вялікіх гарадоў [Пурунджан А.Л., 1987]. Падлічыўшы міжгрупавыя паказчыкі варыяцыі, кампанентавага і кластэрнага аналізаў, гэты даследчык выявіў факт значна большай дыферэнцыяцыі групаў карэннага насельніцтва параўнальна з мігрантамі. Па выніках кластэрнай апрацоўкі малюнак карэнных выбарак супадае з вядомай антрапалагічнай класіфікацыяй, тым часам як гэтыя паказчыкі сярод мігрантаў з’яўляюцца алагічнымі.
Наш матэрыял таксама не паказвае заканамернасці ў зменлівасці прыкмет і іх генаў сярод гараджан розных рэгіёнаў краіны, акрамя Палескага. Па комплексе даследваных асаблівасцяў толькі антрапалагічны тып палескіх гарадоў не адрозніваецца ад вылучанага намі раней тыпу карэнных жыхароў Палесся [Мнкулнч ATI., 1978 б]. Гэта сведчыць пра пераважна аўтахтоннае фармаванне паўднёвых гарадоў Беларусі.
Такім чынам, выяўлена разнароднасць паміж дзвюма вялікімі выбаркамі абагульненымі групамі гарадскіх і сельскіх лакальных папуляцый. У палове даследваных генасістэм (у тым ліку Нр, RhE, PTC, qm) гетэрагеннасць амаль дасягае мяжы статыстычнай імавернасці. Па сукупнасці ўсіх вывучаных сістэм у шасці этнасацыяльных
ФЕНАГЕАГРАФІЯ ПІГМЕНТАЦЫІ ДЫ ІНШЫХ ПРЫКМЕТ • 63
групах сярэдняя генетычная адлегласць найменшая паміж гарадскім і сельскім насельніцтвам (0,0010). Найбольш адрозніваюцца нашчадкі з рускабеларускіх сем’яў ад рускіх Беларусі (0,0065) і беларусаў Заходняга Палесся (0,0060).
Пры графічнай інтэрпрэтацыі абагульненых дадзеных звяртае на сябе ўвагу цэнтральнае месца заходнепалескіх беларусаў, адкуль дывергуюць усе астатнія. Такое графічнае выяўленне фактычна адпавядае іх геаграфічнаму становішчу. Абагульненая генетычная адлегласць па сямі імуналагічных сістэмах аднолькава змяншаецца ад 0,003 8 паміж беларусамі Прыдзвіння і Заходняга Палесся да 0,0027 паміж беларусамі Заходняга і Усходняга Палесся і, урэшце, да 0,0016 паміж Прыдзвіннем і Усходнім Палессем [Мнкулнч А.Н., 1981]. Так, важныя ў генетычным сэнсе ізасералагічныя сістэмы дазваляюць дадаткова пацвердзіць гіпотэзу накіраванай зменлівасці большасці антрапаморфных прыкмет з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.
Паралельнае вывучэнне папуляцый па марфалагічных і сералагічных прыкметах дапамагло паглыбіць нашыя веды аб этнагенезе беларусаў. Формаю мочак вушэй большасць даследваных групаў адрозніваюцца адна ад адной на статыстычным узроўні. Разбежнасць значэнняў асабліва вялікая ў дамінантных формах, дзе адмоўны эксцэс дасягае 0,8. Але ўсе такія адхіленні не абавязкова разглядаць у якасці паказчыкаў неаднароднасці этнасу. Тут у першую чаргу праяўляецца пэўная адасобленасць лакальных папуляцый. Амаль усе вывучаныя намі прыкметы пры аналізе іх карэляцыі не паказваюць узаемнай морфагенетычнай сувязі. Таму менавіта яны правамоцна выступаюць у якасці самастойных характарыстык абследваных групаў, выбарак ці папуляцый і спрыяюць узнікненню новых морфатыпаў [Рогннскнй Я.Я., Рычков Ю.Г., 1970],
Цяпер агульнавядома, што эвалюцыйныя генетычныя працэсы першапачаткова ўзнікаюць у малых папуляцыях чалавека, часта працякаючы дыфузна. Метады іх вывучэння могуць быць самымі рознымі. Намі выбраныя, на наш погляд, найболей прыдатныя метады антрапагенетычнага аналізу і ацэнкі абагульненых кластэраў. Зменлівасць у лакальных папуляцыях заўсёды надзвычай дынамічная і характарызуецца храналагічнай адметнасцю. Удакладніць і рэканструяваць сапраўдны часавы інтэрвал дывергенцыі папуляцый дапама