Беларусы у генетычнай прасторы
антрапалогія этнасу
Аляксей Мікуліч
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 138с.
Мінск 2005
204. Этногенез н этннческая нсторня белорусов no данным антропогенетнкн // Там же. С. 264267. (Соавт.: Цйбовскйй Н.С.)
205. Гістарычная генагеаграфія беларускага этнасу // Экологнческне проблемы прнроднотехннческнх комплексов: Тез. докл. I Междунар. эколог. снмпоз. Мн., 2004. Т. 2. С. 3335.
206. Кто же мы? // Беларусь сегодня. 2004. 14 февраля. № 29. С. 27. (Соавт.: Карповйч О.)
207. Ад бацькі, маці, роднай зямліцы... // Народная Воля. 2004. 16 красавіка. №68.
208. Human von Willebrand factor gene STR polymorphism (vWFII) in Russian, Belorussian and Kalmyk and Yakut populations H Eur. J. Human Genetics. 2005. Vol. 13, s. 1. P. 356. (Суаўт.: VerbenkoD.A., Lopatina T. V, Spitsyn VA. et al.)
209. Variability of the 3'ApoB minisatellite locus in Eastern Slavonic populations // Human Heredity. 2005. Vol. 60(1). P. 1018. (Суаўт.: VerbenkoD.A., KniazevA.N. et al.)
210. Гнперварнабельные маркеры аутосомной ДНК: Поллморфнзм у народов Восточной Европы // Медлцлнская генетлка. 2005.
211. Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу. Мн.: Тэхналогія, 2005. 138 с.
ЗМЕСТ
Прадмова............................................................... 7
1. Гістарычныя аспекты генетычнай пераемнасці і эпахальнай стабільнасці .... 9
2. Вывучэнне генагеаграфіі беларускага этнасу........................ 17
3. Геаграфічная зменлівасць антрапагенетычныхдадзеных ............... 33
4. Сучасная генадэмаграфічная сітуацыя ў краіне ..................... 45
5. Фенагеаграфія пігментацыі ды іншых выразных прыкмет .............. 57
6. Размеркаванне морфафізіялагічных і морфафункцыйных прыкмет ....... 65
7. Беларусы ва ўсходнееўрапейскай генагеаграфіі ..................... 71
8. Этнагеноміка папуляцый Усходняй Еўропы паводле ДНКмаркёраў ...... 85
9. Антрапагенетыка і этнічная гісторыя беларусаў (замест заканчэння). 107
Літаратура .......................................................... 113
Слоўнікспецыяльныхтэрмінаў ........................................... 121
Спіс публікацый аўтара................................................ 125
Навуковае выданне
Мікуліч Аляксей
БЕЛАРУСЫ Ў ГЕНЕТЫЧНАЙ ПРАСТОРЫ Антрапалогія этнасу
Рэдактар
Зьміцер Санько
Карэктар
Яніна Марціновіч
Тэхнічны рэдактар
Сяргей Даўгалаў
М а с т а к
Віталь Катовіч
Падрыхтоўка ілюстрацый
Кастусь Кіслейка, Павел Мажанаў
Макетаванне
Наталя Апанасевіч
Картаграфічны матэрыял пададзены паводле наступных публікацый:
Генофонд н геногеаграфня народонаселення. Т. 1: Генофонд населення Росснн н сопредельных стран. СПб: Наука, 2000 (мал. 2); Лнмборская С.А., Хуснутдннова Э.К., Балановская Е.В. Этногеномнка н геногеографня народов Восточной Европы. М.: Наука, 2002 (мал. 35, 9, II, 1316)', Восточные славяне: Антропологня н этннческая нсторня. М.: Научный мнр, 1999 (мал. 68, 12).
Падпісана ў друк 11.11.04. Фармат 60 х 907₁₆. Папера афсетная. Гарнітура Times New Roman. Ум. друк. арк. 10,75. Ул.выд. арк. 10,1.
Наклад 300 паасобнікаў. Замова № 78.
Выдавец і паліграфічнае выкананне НВК «Тэхналогія».
ЛВ № 02330/0133466 ад 09.02.05. 220007, Мінск, вул. Ляўкова, 19.
Сертыфікат выдавецкай дзейнасці і паліграфічных паслуг МН № 0000385, выдадзены 19.03.99 Беларускайганддёвапрамысловай палатай
Аляксей Мікуліч Беларусы ў генетычнай прасторы: Антрапалогія этнасу (Мн.: Тэхналогія, 2005. 138 с.: іл.)
Падсумаванне
Манаграфія падводзіць вынікі больш чым трыццацігадовых экспедыцыйных даследванняў, праведзеных вядомым антрапагенетыкам Аляксеем Мікулічам у Рзспубліцы Беларусь і на сумежных тзрыторыях краінсуседзяў Расійскай Федэрацыі, Летувы, Украіны. Аб’ектам іх было пераважна вясковае насельніцтва як носьбіт найбольш характэрных генетычных і канстытуцыйных асаблівасцяў прабацькоўскіх папуляцый. Вывучэннем было ахоплена каля 120 групавых выбарак. Яны фармаваліся з асобаў, якія маюць продкаў мясцовага паходжання да 45 калена.
Даследванне генафонду сучасных лакальных папуляцый Беларусі паказала цэласнасць беларускага этнасу, яго гамеастаз у часе і прасторы, a таксама наяўнасць генагеаграфічнай кампаненты ў этнічнай гісторыі. На карце генетычных адлегласцяў ад сярэдніх беларускіх частот генаў у насельніцтве Усходняй Еўропы (мал. 9), пабудаванай на аснове значнай колькасці ДНКмаркёраў (57 алеляў 21 локусу), яскрава відаць асаблівасць генафонду беларусаў, да якіх далучаюцца карзнныя жыхары Пскоўшчыны, Ноўгарадчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, Віленскага краюі Украінскага Палесся. Кампактны арэал беларускага генафонду на гэтай карце ў агульных рысах адпавядае абшару рассялення беларусаў у гістарычнай рэтраспектыве. Аўтар звяртае ўвагу на наяўнасць шматвектарнай дывергенцыі гзтага арэалу, якая выяўляе даўнейшыя кірункі міграцыі.
Вядома, што “еўрапеізацыя” ўсходнееўрапейскага, пераважна расейскага, насельніцтва спынілася пад татарамангольскім уплывам. Вывучэнне генафонду беларусаў практычна не выявіла прысутнасці ў ім прыкмет мангольскай расы. Гэта пацвярджае гістарычныя звесткі пра тое, што Беларусь не зазнала татарамангольскай няволі. Цікава таксама адзначыць, што агульная тэндэнцыя зменлівасці ў межах беларускага арэалу мае мерыдыянальны кірунак з поўдня на поўнач, тым часам як для расейскага арэалу яе кірунак перпендыкулярны з захаду на ўсход, г. зн. шыротны.
Кожны з трох усходнеславянскіх этнасаў, згодна з антрапалагічнымі дадзенымі, мае сваю адметнасць. Яны сфармаваліся ў рознай геаграфічнай прасторы, на асобных субстратных праасновах. Змешчаная ў кнізе графічная інтэрпрэтацыя абагульненых характарыстык іх генафондаў (мал. 13) дазваляе наглядна ўбачыць ступень сваяцтва і адрознення. “Этнічныя воблакі” беларусаў і ўкраінцаў даволі кампактныя і на пададзенай дыяграме істотна перакрываюцца. Расейскае ж “воблака" вельмі размытае, і толькі нязначная доля яго перакрываецца з папярэднімі. Калі ўкраінскае “этнічнае воблака’’ наогул не мяжуе з фінавугорскімі, а беларускае толькі крана
ецца іх, то цэнтр “этнічнага воблака” расейскіх папуляцый знаходзіцца ў адным кластэры з фінавугорскімі, а не славянскімі этнасамі.
Аляксей Мікуліч аргументавана аспрэчвае высновы маскоўскіх калегаў пра тое, што ядро расейскага генафонду нібыта знаходзіцца на паўночным захадзе расейскага этнічнага арэалу (Пскоўшчына, Ноўгарадчына) з далучэннем часткі земляў, якія сёння знаходзяцца ў складзе Рэспублікі Беларусь. Ён адзначае, што да беларусаў Прыдзвіння генетычна вельмі блізкія карэнныя жыхары Пскоўскай і Ноўгарадскай, як і Смаленскай абласцей. (I гэтаму факту ёсць гістарычнае тлумачэнне агульныя крывіцкія карані.) Але гэта зусім не дае падставы вылучаць іх з беларускага этнічнага арэалу.
Супастаўленне дадзеных генагеаграфіі з матэрыяламі археолагаў дае вельмі цікавыя вынікі. Геаграфічная структура сучаснага беларускага генафонду шмат у чым адпавядае арэалам старажытных археалагічных культур. Напрыклад, прыдзвінская генагеаграфічная правінцыя накладваецца на тэрыторыю распаўсюджання нарвенскай культуры (43е тысячагоддзі перад Н.Х.) эпохі неаліту і паўночнабеларускай культуры (канец 3га першая палова 2га тысячагоддзя перад Н.Х.) ранняга бронзавага веку. А заходнепалескі рэгіён знаходзіцца ў межах распаўсюджання культуры шнуравой керамікі Палесся (XVI11—XIV стагоддзі перад Н.Х.) і лужыцкай культуры (XVXIV стагоддзі перад Н.Х.) бронзавага веку, а таксама паморскай культуры (IVII стагоддзі перад Н.Х.) жалезнага веку. Гэта важкі аргумент на карысць генетычнай непарыўнасці пакаленняў.
Аналіз антрапагенетычнага і генадэмаграфічнага матэрыялу прыводзіць аўтара да высноваў пра глыбокую старажытнасць беларускага этнасу. Сучасная карціна беларускага генафонду сфармавалася як шляхам доўгатэрміновага прыстасавання ў выніку натуральнага адбору, так і ў працэсе этнічнай кансалідацыі. Карыстаючыся “генетычным гадзіннікам”, аўтар вызначае, што папуляцыі карэнных жыхароў Беларусі вядуць свой радавод цягам не меней як 130140 пакаленняў, гэта значыць пачынаючы сама пазней з сярэдзіны 2га тысячагоддзя перад Нараджэннем Хрыстовым.
На думку аўтара, адзінства паходжання, асаблівасць мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры, наяўнасць цягам некалькіх стагоддзяў сваёй дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, перавага эміграцыйных працэсаў над іміграцыйнымі спрыялі кансалідацыі адметнай і трывалай этнічнай супольнасці беларусаў.
|>