• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
       Вылічаныя канцэнтрацыі генаў правай або левай латэральнасці (Ad і Aₛ адпаведна) згодна з прапанаванай кодамінантнай гіпотэзай спадчыннасці. Максімум гена Ad выяўлены на поўдні рэспублікі ў Тураве (0,661 ±0,028), мінімум  на паўночным захадзе і на ўсходзе (0,421 ±0,033 і 0,433 ±0,027 адпаведна ў Радуні і Крычаве). Такім чынам, па канцэнтрацыях генаў, адказных за білатэральнасць рук, зноў выяўлена геаграфічна скіраванае з поўдня на поўнач размеркаванне.
    
    70 • РАЗМЕРКАВАННЕ МОРФАФІЗІЯЛАГІЧНЫХ ПРЫКМЕТ
    
    Паміж тураўскай групай і ўсімі астатнімі існуе статыстычная розніца.
       Калі вывучаныя морфатыпы сапраўды карэлююць з псіхаэмацыйнай тыпалогіяй характараў, то спадчыннасць апошніх таксама павінна адпавядаць той жа гіпотэзе. У такім кантэксце даследвалася разнароднасць сельскіх і гарадскіх выбарак. Так, у першых значна часцей сустракаюцца фенатыпы “правы, правы, левы” (вызначаныя паводле згаданых тэстаў  перапляценне пальцаў, поза Напалеона, плясканне ў далоні) з так званым слабым тыпам характару, нерашучыя і безабаронныя асобы. Сярод гараджан намнога часцей сустракаецца кантактны тып, носьбіты якога валодаюць пачуццём гумару, артыстызмам. Кожны чацверты гарадскі жыхар умее пазбегнуць канфліктнай сітуацыі, але толькі кожны шосты вясковец валодае такім жа тыпам характару.
       Такі генагеаграфічны аналіз дазволіў вылучыць, з гледзішча антрапагенетычнай тыпалогіі, наступныя рэгіёны: паўднёваўсходні і паўночназаходні, паўднёвазаходні і паўночнаўсходні. Яны маглі захаваць субстратныя асаблівасці даславянскіх абарыгенаў. Сучасны беларускі этнас хутчэй за ўсё скансалідаваўся на антрапалагічнай прааснове балтаў, дрыгавічоў, крывічоў, валынян і радзімічаў.
    
    Беларусы ва ўсходнееўрапейскай генагеаграфіі
    
    
    
    
    
    
    Генафонд сучасных папуляцый, акрамя біялагічных, фармавалі гістарычныя абставіны. Кожны ген, будучы зменлівым у сваёй частаце, на геаграфічнай карце ўвасабляе таксама вынік эвалюцыйных зменаў. Але гены перадаюцца з пакалення ў пакаленне не самі па сабе, а ў складзе комплексных геномаў продкаў. Гэтак фармуецца генафонд кожнага этнасу. Таму прынята картаграфаваць як яго галоўныя кампаненты, так і генетычныя адлегласці заўсёды ў межах канкрэтнай папуляцыі.
       Сабраны матэрыял па мностве антрапагенетычных маркёраў быў найперш намі прааналізаваны і апублікаваны. Потым па просьбе маскоўскіх калегаў і іх навуковага кіраўніка Ю.Рычкова наш банк кампутарных дадзеных па Беларусі і сумежных тэрыторыях быў перададзены ў лабараторыю генетыкі чалавека Інстытута агульнай генетыкі імя М.І.Вавілава дзеля далейшай супольнай працы над антрапалагічнаю праблемай этнічнай гісторыі ўсходніх славян.
       Генетычныя адлегласці дазволілі даволі аб’ектыўна характарызаваць генагеаграфію беларусаў, а таксама ўкраінцаў і рускіх. Выяўленыя асаблівасці сведчаць не толькі пра наяўнасць у гэтых этнагенафондах субстратаў, але і пра міграцыйныя патокі ў межах вывучаных тэрыторый. Такая карта дапамагае ўбачыць прасторавыя ўзаемадачыненні генафондаў паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Аднак самі карты, акрамя геаграфіі, могуць адлюстроўваць і гістарычную інфармацыю. Гэта звязана з перамяшчэннем мноства незалежных генаў разам з іх носьбітамі. Тым самым вызначаецца геаграфічны вектар гістарычнага працэсу.
       Фактычна кампаненты на карце ранжыраваны па велічыні, і іх вектары на тэрыторыі Беларусі маюць кірунак часцей з поўдня на поўнач, чым з захаду на ўсход, як у Расіі. Так, геаграфія першай галоўнай кампаненты зменлівасці генафонду Усходняй Еўропы перадае асноўныя змены па восі “паўднёвы захад  паўночны ўсход”. I гэта, на наш погляд, цалкам адпавядае плыням гістарычных міграцый на тэрыторыях адпаведных этнасаў, або “ружы вятроў гісторыі” [Рычков Ю.Г., 1982], Мяжа, што пралягае па Беларусі, хутчэй за ўсё
    
    Мал. 5. Карта першай галоўнай кампаненты зменлівасці генафонду Усходняй Еўропы. Яна дэманструе агульны кірунак градыенту зменлівасці з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, што відавочна адлюстроўвае старажытныя міграцыйныя працэсы
    
    Мал. 6. Першая галоўная кампанента зменлівасці частот генаў у генафондзе народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Далучэнне да генетычнага аналізу цэнтральнаеўрапейскага матэрыялу паказвае, што вектар зменлівасці “паўднёвы захадпаўночны ўсход” ідзе з Балканаў
    
    БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАГЕАГРАФІІ • 73
    
    фіксуе памежжа паўднёвых і паўночных еўрапеоідаў. Тым больш што паводле гэтай абагульненай характарыстыкі папуляцыі Беларускага і Украінскага Палесся цалкам падобныя, а папуляцыі Прыдзвіння і Панямоння знаходзяцца ў адной генетычнай прасторы з папуляцыямі сумежных тэрыторый адпаведна Расіі і Летувы (мал. 5).
       Асобныя часткі ізалініі маюць увагнутапукатыя формы, што паказвае геаграфічныя кірункі ўзаемнага гістарычнага ціску генафондаў суседніх этнасаў. Структура генетычнага рэльефу беларускіх папуляцый, маючы пераважна мерыдыянальны кірунак, пацвярджае ўзаемадзеянне паўднёвазаходняга еўрапейскага (хутчэй славянскага) генафонду з паўночным фінавугорскім. Такая карціна адпавядае класічнаму антрапалагічнаму погляду на склад сучаснага ўсходнееўрапейскага насельніцтва [Алексеева Т.Н., 1973].
       Ю.Рычкоў з калегамі тлумачаць гэты факт генагеаграфічным адлюстраваннем гісторыі пранікнення еўрапейскіх генаў у генафонд народаў Усходняй Еўропы [Рычков Ю.Г. н др., 1999]. Мы ж лічым, што на нашай тэрыторыі славяне асімілявалі аўтахтонных балтаў, і гэтакім парадкам сфармаваўся прагенафонд сучаснага беларускага этнасу.
       Такім чынам, прааналізаваная геаграфія першай галоўнай кампаненты зменлівасці ўсходнееўрапейскага генафонду сведчыць пра фактычную адсутнасць мангалоіднай кампаненты ў беларускім этнасе і яго бліжэйшым памежжы. Геаграфічны кірунак генетычных імпульсаў прасочаны па карце дэталізаванай структуры галоўнай кампаненты. Удзельная вага апошняй меней значная ў агульнай дысперсіі генных частот. Магчымая сувязь з балканскім генафондам з часоў неаліту ці ранняй бронзы выяўляецца ў паўднёвых беларусаў і паўночных украінцаў. Такія дачыненні ў межах карпацкадняпроўскага генафонду пацвярджаюцца наяўнасцю мноства мікраядраў з клінальнай структураю паўднёвазаходняга ўсходнееўрапейскага мінімуму (мал. 6).
       Сапраўды, распаўсюджанне зямляробства ва Усходнюю Еўропу можна звязаць з каланізацыяй Усходнееўрапейскай раўніны гістарычнымі славянамі [Седов В.В., 1982], Але неабходна шукаць і іншыя шляхі гістарычнага фармавання геаграфіі ўсходнееўрапейскага генафонду [Рычков Ю.Г. н др., 1999; 2000], На карце другой
    
    74 • БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙгеНАГЕАГМФП
    
    кампаненты відавочна адсутнічае ўплыў на паўночнабеларускі генафонд плямёнаў андронаўскай культуры. Адначасова мы нагадваем пра наяўнасць рысаў паўднёвых еўрапеоідаў, якія прысутнічаюць на Беларускім Палессі, што пацвярджаецца таксама археалагічнымі і палеаантрапалагічнымі матэрыяламі (мал. 7). Але патрабуецца далейшае дэталёвае вывучэнне генагеаграфіі ўсяго беларускага і суседніх этнасаў з выкарыстаннем малекулярнай антрапагенетыкі і этнагеномікі [Лнмборская С.А. н др., 2002; Мнкулнч А.Н. н др., 2002 б].
       Такім чынам, Беларусь ляжыць на шляху адной з дзвюх найбуйнейшых міграцыйных плыняў старажытнай Еўропы. На тэрыторыі Заходняй Еўропы сфармаваўся кірунак зменлівасці з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. А ў геаграфіі ўсходнееўрапейскага генафонду іншы вектар  з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Працы В.Сафронава і Б.Рыбакова [Сафронов В.А.. 1989; Рыбаков Б.А., 1993] дазволілі маскоўскім антраполагам на чале з Ю.Рычковым [Рычков Ю.Г. н др., 1999] прасачыць “генетычны след старажытных індаеўрапейцаў неаліту і бронзы” і распазнаць генетычныя сляды славянскай каланізацыі Усходняй Еўропы. У сваю чаргу гістарычныя міграцыі павінны былі ўлічваць ландшафтныя і біясферныя асаблівасці прыроднага наваколля лесастэпавага поясу Усходняй Еўропы. Геаграфія беларускага генафонду цалкам адпавядае дынаміцы субкантынентальнага вектару агульнай антрапагенетычнай зменлівасці.
       Другая галоўная кампанента генафонду беларускага этнасу на фоне ўсходнееўрапейскай зменлівасці найперш падкрэслівае “асаблівую ролю Балканскага вузла ў гісторыі Еўропы” [Рычков Ю.Г. н др., 1999]. На карце няма сведчання “тысячагадовага ўплыву” стэпавых вандроўнікаў на генафонд беларусаў. Гэта пацвярджае гістарычныя звесткі пра тое, што Беларусь не зазнала манголататарскага панавання. У выніку наш генафонд застаецца ў межах аднаго з полюсаў усходнееўрапейскай зменлівасці  валынскадняпроўскага, які амаль адпавядае палеаэтнаграфічнай тэрыторыі ямкаваграбянёвай супольнасці наогул і шнуравой керамікі ў прыватнасці [Крайнов Д.А., 1987],
       Карты першай і другой галоўных кампанент, апублікаваныя ў калектыўнай манаграфіі, цудоўна стасуюцца з вядомымі гіпотэзамі пра
    
    Мал. 7. Геаграфія другой галоўнай кампаненты зменлівасці ўсходнееўрапейскага генафонду, якая перадае змены па восі “паўднёвы ўсход— паўночны захад”, выкліканыя, магчыма, ціскам стэпавых вандроўнікаў. Такая трактоўка адпавядае сапраўднасці толькі для паловы Усходняй Еўропы — яе паўднёвага ўсходу. Што да яе астатняй часткі (дзе месціцца і Беларусь), дык тут назіраецца іншая тэндэнцыя — “паўднёвы захад— паўночны ўсход”
    
    Мал. 8. Геаграфія трэцяй галоўнай кампаненты зменлівасці ўсходнееўрапейскага генафонду, якая паказвае, асабліва для беларускага арэалу, мерыдыянальную зменлівасць
    
    БЕЛАРУСЫ ВА ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКАЙ ГЕНАІ'ЕАГРАФІІ • 75
    
    сінтэтычную пераемнасць розных гістарычных эпох ад палеаліту, неаліту і бронзы да позняга Сярэднявечча і пра тое, што КарпацкаДняпроўскі абшар Усходняй Еўропы меў істотнае значэнне ва ўзаемадзеянні старажытных народаў і культур не толькі ў кірунку ЕўропаАзія, але і ўкірунку СтэпЛес [Восточные славяне, 1999]. Геаграфія трэцяй галоўнай кампаненты не супярэчыць дзвюм папярэднім (мал. 8). Зноў пацвярджаецца роля паўднёвазаходняга рэгіёна Усходняй Еўропы ў развіцці генафондаў усходнеславянскіх этнасаў з боку Усходнееўрапейскай раўніны. Але, на наш погляд, гэты ўплыў менш за ўсё закрануў паўночныя папуляцыі беларусаў, дзе пераважае паўночны вектар.
       У 6080х гадах мінулага стагоддзя беларускія антраполагі разгарнулі шырокае экспедыцыйнае даследванне карэнных беларусаў як носьбітаў не толькі мясцовага фізічнага тыпу і генафонду, але і так званай этнаграфічнай культуры і этнічнай памяці. На матэрыялах арыгінальных палявых фотазамалёвак, журнальных занатовак і аўдыёзапісаў пачалося выданне манаграфій па матэрыяльнай культуры, шматтамовікаў вуснапаэтычнага і музычнага фальклору [Беларускае народнае жыллё, 1973; Очеркн по антропологнн Белорусснн. 1976; Беларускае народнае адзенне, 1975; Антропологня белорусского Полесья, 1978; Беларуская вуснапаэтычная творчасць, 1979; Можейко З.Я., 1985; Беларуская фалькларыстыка, 1989], Варта адзначыць, што перад тым ужо быў выдадзены “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” [1963]. Ва ўсіх працах аўтары карысталіся геаграфічнымі картамі распаўсюджання тых ці іншых з’яваў у межах асобных рэгіёнаў.