• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
       У сваіх папярэдніх публікацыях мы шырока карысталіся таксама статыстычнай катэгорыяй абагульненага гена  так званай генетычнай адлегласцю паміж генафондамі  d², якая, між іншага, амаль набліжаная да сярэдняга Fst [Edwards A.W., CavalliSforza L.L., 1972], Сувязь сапраўды даволі наглядная. Яна дакладна фіксуе рост генетычнай разнастайнасці паміж папуляцыямі адпаведным ростам іх генетычнай адлегласці. Гэтыя параметры дастаткова аб’ектыўныя і лінейна прапарцыйныя часу іх дывергенцыі ад продкавай прапапу
    
    ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ  87
    
    ляцыі. Але дакладнасць той самай адпаведнасці будзе найбольш высокай, калі эфектыўнарэпрадукцыйныя памеры папуляцый (Nₑ) застаюцца калі не стабільнымі, дык хоць бы без значнага (звыш чвэрці) іміграцыйнага (Ме) наплыву [Шереметьева В.А., 1975]. Наш матэрыял сабраны ва ўсіх рэгіёнах. Лабараторная апрацоўка як па новых локусах, так і па новых папуляцыях працягваецца.
       Яшчэ папярэдні аналіз полімарфізму алеляў і гаплатыпаў дазволіў атрымаць першыя статыстычныя вынікі, адсачыць сваю генагеаграфію абагульненых характарыстык. Усё гэта разам спрыяе далейшаму пошуку шляхоў захавання генадэмаграфічнай разнастайнасці і магчымай адаптацыйнасці. Асобным беларускарасійскім праектам ФФД № Г99Р02 выкананы папярэдні аналіз па локусах DM, SCA1, IGHJ, DI S80. Усяго абследвана 8 выбарак [Мнкулнч А.Н. н др., 2002 6]. Ва ўсіх папуляцыях сумарна выяўленыя практычна ўсе характэрныя для еўрапеоіднай расы генатыпы локусу IGHJ. Але найболейрэдкіязіхсустракаюццаў!ванаве( 10/11,10/14І 11/12), Пінску (10/17, 7/10 і 16/17), у Маладзечне акрамя двух апошніх яшчэ 8/17, у Мядзеле  12/15, у Клімавічах  11/12. 3 усіх алеляў 14ты ёсць толькі ў Іванаве, 7мы  у Маладзечне і Пінску, 15ты  у Полацку і Гарадку. 13ты алель адсутнічае ва ўсёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Сярод этнічных беларусаў таксама наогул адсутнічае 11ты алель. Пяць алеляў (8, 9, 10, 12 і 16) выяўлены ва ўсіх вывучаных выбарках.
       На прыкладзе папярэдніх матэрыялаў па ізасералагічнай і морфафункцыйнай зменлівасці намі ўстаноўлены факт даволі ўстойлівай генетычнай памяці ў лакальных сельскіх папуляцыях. Па колькасці 10га і 12га імунаглабулінавых алеляў існуе так званае бімадальнае размеркаванне з іх мадальнаю частатою 0,71 ±0,03 у своеасаблівым выглядзе ў межах экалагічных макравыбарак: ад 0,678 ±0,03 на поўдні да 0,748 ±0,01 на поўначы. Так, найбольшая колькасць алеляў адсутнічае на Прыдзвінні  7мы, 11ты, 14ты і 17ты; у Цэнтральнай Беларусі  11 ты, 14ты і 15ты; на Палессі  толькі два, 11 ты і 15ты. Такім чынам, максімальная палітра зменлівасці выяўлена зноў у Палескай геамарфалагічнай правінцыі. Такая з’ява, як рэліктавыя асаблівасці апошняй, суадносіцца з нашымі папярэднімі адкрыццямі рэдкіх гаплатыпаў у рэзуссістэме. Матрыца і дэндраграма лакальных папуляцый захоўваюць тую ж мерыдыянальную тэндэн
    
    88 • ЭТНАГЕНОМІКЛ УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
    
    цыю. Тут хутчэй за ўсё можна было б меркаваць, што поруч з устойлівай генетычнай памяццю існуе і экалагічная залежнасць прапапуляцый у працэсе эвалюцыі. He выключаецца таксама міграцыйны ўплыў пры канчатковым засяленні эйкумэны.
       Такім чынам, пакладзены пачатак фармаванню адпаведнай базы дадзеных іншых алеляў, у прыватнасці адказных за імунаглабулінавыя фактары. Пакуль што па гэтым локусе абследваны папуляцыі трох сельскіх раёнаў Мінскай вобласці і трох сярэдніх гарадоў адпаведна з трох экалагічных правінцый Беларусі: Цэнтральнай, Прыдзвіння і Палескай. Кожная з даследваных папуляцый мае свой характар размеркавання частот сустракальнасці алеляў 1GHJ (HVRIg) (табл. 3).
       Цяпер з дадзеных літаратуры ў розных этнічнарасавых папуляцыях свету вядома да васьмі алеляў. Сярод беларускіх папуляцый ідэнтыфікаваныя ўсе 8, але кожная з іх мае свае асаблівасці. Так, у маладзечанскай і пінскай не выяўлены 15ты алель, у полацкай 7мы і 17ты. Нават на этапе перадстатыстычнага аналізу выяўляецца свая геаграфія размеркавання, калі паўночныя беларусы адрозніваюцца ад паўднёвых і цэнтральных. Найчасцей сустракаюцца алелі 10 і 12, што цалкам адпавядае матэрыялам з літаратурных крыніц па рускім і заходнееўрапейскіх этнасах. Гэта, бадай, тое агульнае, што родніць еўрапеоідаў. Асаблівасці заўсёды вызначаюцца па рэдкіх алелях і генатыпах. Так, напрыклад, генатыпы 910, 912, 916 і 1616 (4 з 19) не знойдзены ў маладзечанскай папуляцыі, a 89, 817 і 1217 (3 з 19) адсутнічаюць у пінскай папуляцыі. Апошняя параўнальна з астатнімі дадаткова вылучаецца амаль удвая вышэйшай канцэнтрацыяй алеля 16 (0,174). 3 найбольш рэдкіх гомазігот 88 і 1616 пінчукі зноў выяўляюць сваю адметнасць. Калі ўспомніць выяўленыя намі раней рэліктавыя гаплатыпы рэзусадмоўнасці з часоў палеаеўрапеоіднай расы на прасторах Беларускага Палесся, то тэзіс пра аўтахтоннасць палешукоў з часоў позняга неаліту пацвярджаецца. Тым больш што ступень гетэразіготнасці сярод іх значна меншая, нават параўнальна з насельніцтвам цэнтральнай правінцыі (0,69 і 0,76).
       Як відаць, аналіз нават аднаго высокапаліморфнага мікрасатэлітнага локусу дазваляе атрымаць цікавыя дадзеныя пра ўзаемадачыненні паміж рознымі тэрытарыяльнымі групамі беларусаў і праса
    
    ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ • 89
    
    Т а б л і ц a 3
    
    
    Назіраная частата варыянтаў гена і алеляў локуса IGHJ
    
        Паказчык              Папуляцыі            
                     Маладзечна Полацк       Пінск
                     Частата варыянтаў гена       
    7/10             0.024      0            0,009
          8/8        0,012      0,017        0,028
          8/9        0,024      0,033        0    
          8/10       0,167      0,083        0,066
          8/12         0,071    0,050        0,047
          8/16       0,024      0,017        0,009
          8/17         0,012    0            0    
          9/10       0          0,017        0,038
          9/12       0          0            0,028
          9/16       0          0            0,009
         10/10         0,167    0,283        0,170
    10/12              0,238    0,250        0.189
         10/15       0          0,017        0    
         10/16         0,107    0,067        0,132
         10/17       0          0            0,038
    12/12              0,059    0,067        0,075
    12/16              0,059    0.083        0,113
    12/17              0,012    0            0    
    16/16            0          0,017        0,038
    16/17              0,024    0            0,009
    Гетэразіготнасць   0,762    0,617        0,689
       Колькасць     84         60           106  
      даследваных                                 
                         Частата алеляў           
           7           0,012    0            0,005
           8           0,161    0,108        0,090
           9         0,012      0,025        0,038
           10        0,435      0,500        0,406
           12        0,250      0,258        0,264
           15        0          0,008        0    
           16        0,107      0,100        0,175
           17        0,024      0            0,024
       Колькасць        168     120          212  
      даследваных                                 
    
    90 ■ ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ
    
    чыць магчымыя міграцыйныя патокі. Для атрымання паўнейшай інфармацыі неабходна павелічэнне колькасці аналізаваных локусаў да 34. Пры высокай інфармацыйнасці яны замяняюць большасць класічных маркёрных сістэм (такіх, як эрытрацытарныя групы крыві і бялкі крывяной плазмы). Толькі ўтакім разе паскорыцца выкананне работ па аналізе генагеаграфіі ў адпаведнасці з экалагічным раянаваннем і сучаснай экалагічна небяспечнай сітуацыяй. 3 другога боку, генатыпаскапія на ўзроўні індывіда дазваляе далучаць апошняга да групаў рызыкі таго ці іншага захворвання.
       Адначасовы аналіз папуляцыйных дадзеных па абагульненых паказчыках дапаможа вызначыць ступені роднасці монаэтнічных групаў паміж сабою (у межах Рэспублікі Беларусь), а таксама з папуляцыямі сумежных тэрыторый. У гэтым сэнсе, як нам падаецца, варта яшчэ раз засяродзіць увагу на зробленым намі супольна з маскоўскімі калегамі параўнанні па алелях і генатыпах локусаў CA1 і CCR5 беларусаў з разанскімі рускімі і башкірамі [Сломннскнй П.А. н др. 1997; Мнкулнч А.Н. н др., 1999], 3 14 алеляў локусу CA1 аднолькава па 3 адсутнічаюць у папуляцыях і Беларусі, і Башкірыі, прычым 2 з іх, 30ты і 31шы алелі, не выяўленыя ў абодвух этнасаў. Акрамя таго, у беларусаў адсутнічае 32гі алель, а ў башкіраў 25ты. Па частотах алеляў і генатыпаў гена CCR5 выяўляецца, што беларусы і башкіры найбольш аддаленыя. Рускія займаюць у гэтай генагеаграфічнай прасторы прамежкавае становішча (табл. 4).
    
    Т а б л і ц a 4
    
    
    Частата варыянтаў гена і алеляў локусу CCR5 у трох этнасаў Усходняй Еўропы
    
                     Беларусы             Рускія             Башкіры       
    Варыянт гена      «=160        (Разанская вобласць)       «=192        
      ці алель                           п = 156                           
                 колькасць частата колькасць   частата   колькасць частата
        5/5      58         0,73      60     0,77        76        0,79   
       5/5&32    22         0,27      18        0,23        20     0,21   
         5          138     0,84      138       0,88        172     0,90  
        5Д32        22      0,16      18     0,12           20      0,10  
    
    ЭТНАГЕНОМІКА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ ПА ДНКМАРКЁРАХ • 91
    
       Так, вывучэнне кожнай новай малекулярнагенетычнай сістэмы пры генагеаграфічным падыходзе да аналізу папуляцыйных дадзеных (мікраэвалюцыйных працэсаў і гісторыі фармавання рэгіянальнага насельніцтва) пашырае магчымасці сучаснай антрапагенетыкі. Генагеаграфічная інтэрпрэтацыя папуляцыйных матэрыялаў дазволіла В.Бунаку пабудаваць амаль класічныя інтэрпаляцыйныя карты АВОразмеркавання ЦэнтральнаУсходняй Еўропы [БунакВ.В., 1969]. Ю.Рычкоў стварыў антрапагенагеаграфічную школу (В.А.Шарамецьева, В.У.Жукава, А.УБаланоўская, А.І.Мікуліч ды інш.), руплівасцю якой пачалося выданне шматтамовай фундаментальнай працы “Генофонд н геногеографня народонаселення”.
       Выкладзеныя ў першых двух тамах гіпотэзы і меркаванні знайшлі сваё пацверджанне яшчэ на адной з вывучаных намі мікрасатэлітных сістэм ДНК  локусе D1S80. Мы зноў звяртаем увагу на генагеаграфічныя асаблівасці ў размеркаванні атрыманых характарыстык. Напрыклад, па наяўнасці самых рэдкіх генатыпаў і алеляў значна вылучаецца заходнепалеская папуляцыя, дзе іх выяўлена адпаведна 16 і 4, у цэнтральнабеларускай  8 і 2, у прыдзвінскай  4 і 0. Як відаць, і гэтая сістэма не пярэчыць нашай канцэпцыі антрапагенетычнай зменлівасці беларускага насельніцтва ў кірунку з поўдня на поўнач ці наадварот. Падлікі для ўсёй макрапапуляцыі беларускага этнасу паказалі наяўную бімадальнасць размеркавання алеляў пераважна за кошт 24га і 18га (0,39 ± 0,03 і 0,26 ± 0,03), што дасягае 2/3 усяго масіву дадзеных. 3 21 выяўленага алеля яшчэ толькі 4 маюць 57адсоткавую велічыню (31шы, 22гі, 28мы і 25ты). Сустракальнасць кожнага з усіх астатніх 15 меншая за адсотак (табл. 5).