• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы у генетычнай прасторы антрапалогія этнасу Аляксей Мікуліч

    Беларусы у генетычнай прасторы

    антрапалогія этнасу
    Аляксей Мікуліч

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 138с.
    Мінск 2005
    115 МБ
       Адзначым таксама, што сярод рэзусадмоўных індывідаў беларускаўкраінскага Палесся намі выяўлены тры самыя рэдкія на еўрапейскім абшары гаплатыпы. Яны маглі захавацца яшчэ з часоў палеаеўрапеоіднай (паводле класіфікацыі Ў.Бойда) расы. Даследуючы жыхароў макраполіса (Мінск), пры ўсёй іх патэнцыйнай гетэрагеннасці і гетэразіготнасці, мы наогул не выявілі 4 гаплатыпаў з 9 магчымых. Гэты факт наглядна паказвае ўплыў натуральнага адбору калі не ў постнатальным, то ў прэнатальным перыядзе онтагенезу.
       Мы вывучалі яшчэ 2 сістэмы  АВ0(Н) і Lewis(Leab), генетычна шчыльна звязаныя паміж сабою. Іх антыгены прысутнічаюць амаль ва ўсіх вадкасцях арганізма. Першую мы вызначалі ў сліне, а другую у эрытрацытах. На жаль, зрабіць тут параўнанне можна толькі з рускімі, бо астатнія нашы суседзі наогул не даследваліся па гэтых сістэмах. Калі па першым фактары беларусы і рускія мала адрозніваюцца (0,544 і 0,597), то па другім  намнога болей (0,514±0,017 і 0,381 ±0,067). Параўнальна з сярэднім рэгіянальным паказчыкам (0,437±0,043) яны займаюць палярныя пазіцыі. Па імунаглабулінавай сістэме Gm у межах Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфічнай правінцыі даследваны 8 этнасаў, з іх 3  усходнеславянскія. Размеркаванне этнічных частот яе гаплатыпаў выглядае наступным чынам: рускія  0,177; беларусы  0,162; украінцы  0,144, што заўсёды ніжэй за сярэднерэгіянальны паказчык (0,254±0,037).
       3 сістэм антыгеннага полімарфізму, дэтэрмінаванага двухалельнымі локусамі, даследваліся сістэмы Р, Kell (Kk) і Duffy (Fy). Гены першай лакалізаваныя на 22й храмасоме, але роля антыгенаў у фізіялагічным працэсе да гэтага часу не выяўлена. Рэцэсіўны ген ‘р’, згодна з іншай гіпотэзай, мае свае асаблівасці ў геаграфіі размеркавання. На еўрапейскай тэрыторыі пакуль што абследваныя толькі дзевяць этнасаў у 65 лакальных папуляцыях (з іх 43 беларускія,
    
    38 • ГЕАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ
    
    7 эстонскіх, 3 рускія, 1 украінская і 1 польская). Сярэдняй рэгіянальнай (0,549 ±0,028) адпавядае частата ў рускіх (0,504±0,063), у межах сярэдняй памылкі. Для ўкраінцаў і эстонцаў гэты паказчык аднолькавы (0,585 ±0,025) і таксама блізкі да сярэдняй рэгіянальнай велічыні. Польскі і беларускі этнасы па гэтым фактары вылучаюцца сваёй адметнасцю: першы  мінімальнай (0,460), а другі  максімальнай канцэнтрацыяй гена ‘р’ (0,693 ±0,032).
       Антыгены сістэмы Kell высокаімунагенныя і займаюць другое месца пасля антыгенаў сістэмы рэзус. Яны зусім не залежаць ад іншых ізасералагічных групаў крыві чалавека, але перадаюцца па спадчыне паводле тых жа генетычных законаў, як і іншыя ізаантыгенныя групавыя прыкметы чалавека. Пакуль існуе адна істотная адметнасць  антыгены К і k сустракаюцца выключна ў еўрапейскіх народаў. Сярод суседніх даследваных этнасаў у кірунку да рэгіянальнай сярэдняй па рэцэсіўным гене ‘к’ (0,969 ±0,007), з аднаго боку, набліжаюцца рускія (0,964±0,004) і эстонцы (0,959±0,008), а з другога  украінцы (0,971±0,003). Беларусы зноў маюць сваю, хоць у дадзеным выпадку і невялікую, адметнасць  0,939±0,020.
       На пачатку выканання сусветнай праграмы ‘Теном чалавека” на 1й храмасоме былі адкрытыя локусы Fyₐ і Fyb, якія знаходзяцца паміж сабою ў кодамінантных дачыненнях. Праяўленне гэтага гена ў неграў звязваюць з натуральным процімалярыйным адборам. Сістэмаю Fy карыстаюцца антрапагенетыкі, каб выявіць генетычную адлегласць паміж прадстаўнікамі еўрапеоіднай і негроіднай расаў. Канцэнтрацыя гена Fyₐ у беларусаў (0,494) практычна не адрозніваецца ад рэгіянальнай сярэдняй Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфічнай правінцыі (0,488±0,038). Між іншага, сярод эстонскага этнасу гэты паказчык мінімальны (0,318 ±0,085) у межах усёй Паўночнай Еўразіі.
       Пераходзім да аналізу сістэм генетычнабіяхімічнага полімарфізму, мадэлі спадчыннасці якіх на сённяшні дзень выдатна распрацаваныя. Гэта дае магчымасць скарыстаць іх маркёры поруч з імуналагічнымі і сералагічнымі сістэмамі ў папуляцыйнагенетычных даследваннях. Найбольш шырока ў гэтым аспекце намі вывучана сістэма гаптаглабіну  Нр. У размеркаванні яе маркёраў павінны прысутнічаць і прысутнічаюць папуляцыйныя і этнічныя асаблівасці
    
    ГЕАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ • 39
    
    [Мнкулнч А.Н., 1989], Цяпер усе антраполагі карыстаюцца формулай двухалельнай спадчыннасці. Згодна з ёю, два аўтасомныя кодамінантныя алелі Нрі і Нр2 знаходзяцца на 16й храмасоме і кантралююць тры фенатыпныя варыянты: дзве гомазіготы Нр11 і Нр22 і гетэразіготу Нр21.
       Рэгіянальная сярэдняя па гене Нрі на абшарах Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфічнай правінцыі (0,312±0,011) амаль не адрозніваецца ад паўночнаеўрапейскай сярэдняй велічыні (0,326±0,009). Усе суседнія этнасы разам з беларускім на шкале міжэтнічнага размеркавання частот генаў Нр маюць павышаныя канцэнтрацыі. Бліжэй за іншых да сярэдняй знаходзяцца латышы, нават не выходзячы за межы статыстычнай памылкі (0,317). Далей ідуць летувісы, рускія (0,364±0,012 і 0,364±0,017 адпаведна) і палякі (0,370), затым беларусы (0,409±0,014) і ўкраінцы (0,469±0,008). Як відаць, усе яны займаюць на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы палярны максімум антрапагенетычнай зменлівасці. Карацей кажучы, пры ўсёй неаднароднасці размеркавання фактараў гаптаглабіну на канкрэтнай тэрыторыі паміж Цэнтральнай і Усходняй Еўропай назіраецца агульная тэндэнцыя іх хутчэй мерыдыянальнай, чым шыротнай зменлівасці [Спнцын В.А., 1985; Мнкулнч А.Й., 1989].
       Яшчэ адзін сыроваткавы бялок з бэтаглабулінавай фракцыі трансферын (Tf), локус якога знаходзіцца на 17й храмасоме,  даследваны сярод васьмі этнасаў на еўрапейскай тэрыторыі. Палова з іх, беларусы, украінцы, рускія і эстонцы, ідуць даволі шчыльнай групай. Па генах TfC, TfB, TfD амаль ідэнтычныя беларусы і ўкраінцы (0,994; 0,004; 0,002 і 0,992; 0,002; 0,003 адпаведна), рускія і эстонцы (0,988; 0,007; 0,005 і 0,982; 0,008; 0,005). Але ўсе яны, будучы геаграфічна блізкімі, статыстычна імаверна не адрозніваюцца і ад сярэдняй рэгіянальнай (0,982±0,004; 0,002±0,001; 0,015±0,004). Пакуль што такі параўнальна невысокі полімарфізм гэтай сістэмы можа сведчыць толькі пра тое, што канкрэтны электрафарэтычны метад не ў стане выявіць новыя алелі.
      3 імунных комплексаў даследваўся яшчэ адзін глабулін крывяной сыроваткі  камплемент СЗ. Сістэму фена і генатыпнай зменлівасці фармуюць два асноўныя альтэрнатыўныя гены (F і S) і некалькі рэдкіх. Апошнія на тэрыторыі Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфіч
    
    40  • ГЕАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ
    
    най правінцыі пакуль што выяўленыя толькі ў коміпермякоў і рускіх (0,006; 0,013). Па канцэнтрацыі ж генаў C3F і C3S менавіта беларускі этнас (0,131) знаходзіцца ў межах сярэдняга рэгіянальнага паказчыка (0,141 ± 0,013). У той жа час рускі этнас з сваім мінімальным паказчыкам (0,105) блізкі да паўночнаеўразійскай сярэдняй велічыні (0,087±0,013). Найбольш адметны па канцэнтрацыі гена C3F эстонскі этнас (0,184), да якога толькі набліжаюцца коміпермякі і хакасы (0,169 і 0,171 адпаведна). Нягледзячы на бімадальнае размеркаванне гена C3F у папуляцыях і этнічных групах Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфічнай правінцыі, іх максімальная колькасць трапляе ў інтэрвал з мінімальнымі частотамі гена. Атрыманыя вынікі не супярэчаць сучаснаму ўяўленню пра генетычную раўнавагу папуляцый, вывучаных з выкарыстаннем статыстычнага аналізу ГардыВайнбэрга.
       На тэрыторыі Беларусі намі з дапамогаю В.Спіцына даследвана адна папуляцыя тытульных беларусаў па сістэме Рр  сыроваткавая шчолакавая фасфатаза. Магчымы два генетычна абумоўленыя варыянты яе фенатыпаў  Ррі і Рр2. Але цалкам генетычная структура гэтага маркёра пакуль не да канца высветленая. Храмасомная лакалізацыя локусу Рр да апошняга часу не ўстаноўленая. Колькасць даследвапых папуляцый, а тым болей этнасаў паводле фенатыпнай разнастастайнасці застаецца невялікай, а ў межах Еўрапейскай гістарычнаэтнаграфічнай правінцыі гэта толькі беларусы і рускія. Па частаце фенатыпаў Ррі рускія (0,797±0,117) знаходзяцца намнога далей ад паўночнаеўразійскай сярэдняй (0,581 ±0,037) параўнальна з беларусамі (0,630). Згодна з дадзенымі В.Спіцына і яго калегаў, мадальныя класавыя інтэрвалы папуляцыйных і этнічных размеркаванняў усіх фенатыпаў Рр супадаюць [Спнцын В.А. н др., 2000]. Выяўленыя даволі высокія памылкі сапраўды могуць сведчыць не толькі пра вялікую ўнутрыэтнічную дыферэнцыяцыю па сістэме Рр, але і пра магчымую хібнасць тыпавання.
       Пераходзім да аналізу сістэм фізіялагічнагенетычнага полімарфізму: зрокаваколеравай і смакавай адчувальнасці. Магчымасць кантраляваць функцыі колеравага і смакавага аналізатараў дазволіла пашырыць нашыя веды пра генетычныя адрозненні людзей у іх успрыняцці навакольнага свету. Нягледзячы на якаснасць названых
    
    ГЕАГРАФІЧНАЯ ЗМЕНЛІВАСЦЬ ГЕНЕТЫЧНЫХ ДАДЗЕНЫХ • 41
    
    прыкметаў, цяпер існуюць бездакорныя метады вывучэння структуры генафонду паводле адзінай схемы для ўсіх генетычных маркёраў. Так, колеравая слепата вызначалася з дапамогаю табліц Рабкіна, дзе яна класіфікуецца як монахрамазія, дыхрамазія, анамальная трыхрамазія. Апошні сіндром лічыцца пераходным да нармальнай трыхрамазіі (у здаровых людзей). Неадчуванне чырвонага колеру называецца протанамаліяй, зялёнага  дэйтэранамаліяй, сіняга  трытанамаліяй. Усе яны паасобку сустракаюцца пераважна сярод мужчын і не заўсёды дыягнастуюцца. Дыхраматы наогул не адчуваюць вышэй памянёных колераў паасобку і называюцца адпаведна протанопамі, дэйтэранопамі і трытанопамі. Монахраматы сляпыя цалкам на ўсю колеравую гаму [Сыскова Н.Н., 2000].
       Генетычнапапуляцыйныя даследванні фізіялагічнага полімарфізму выкананы на тых жа індывідах, што і ўся астатняя антрапалагічная праграма. Протанамалія і дэйтэранамалія кантралююцца двума цесна счэпленымі локусамі на Ххрамасоме [Маккьюснк В.А., 1976]. Дэтэрмінаваная імі рэцэсіўная прыкмета дае магчымасць падлічыць частату гена колеравай слепаты па адпаведнай формуле. Папуляцыйныя даследванні пачатыя яшчэ ў пазамінулым стагоддзі. Ужо тады была заўважана максімальная канцэнтрацыя гэтых анамалій у прыбалтыйскіх губернях Расіі (да 9%) [Любннскнй А.В., 1885]. Паводле нашых дадзеных, рускія, украінцы і палякі ўвайшлі ў групу з большай колькасцю сляпых на зялёны колер у параўнанні з сляпымі на чырвоны. Побач з імі апынуліся латышы, эстонцы і фіны. Гэтыя матэрыялы разам з аналагічнымі матэрыяламі іншых даследчыкаў сабраныя ў 1м томе шматтамовіка “Генофонд н геногеографня народонаселення ” [2000].