Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Кніжныя калекцыі Нью-Ёркскае Публічнае Бібліятэкі адыгралі важную ролю ў разьвіцьці беларусаведных дасьледаваньняў на Захадзе. Рэч у тым, што бібліятэка нярэдка бывае адзінаю ў сьвеце ўстановаю, якая мае тую ці
4 The New York Public Library, Baltic and Slavic Division, Archives; Catalogue.
5 The New York Public Library, Staff News. 1974. No.41; Беларус. 1974. №204, 211; The New York Public Library, B altic and Slavic Division, Register.
іншую беларускую кнігу або пэрыядычнае выданьне, увесь тыраж якіх быў зьнішчаны савецкім рэжымам. Унікальнасьць бібліятэкі прызнаюць і беларускія дасьледнікі, якія часам даруюць ёй рэдкія кнігі з сваіх кнігазбораў.
Бальшыня апублікаваных у ЗША беларускіх навуковых працаў пісалася ў Ныо-Ёркскай бібліятэцы. Тут працавалі Мікола Шчаглоў, Антон Адамовіч, Станіслаў Станкевіч, Нікалас Вакар, Уладзімер Сядура, Іван Любачка, Майкл Урбан, Ян Запруднік, Гіпаліт Няміга, Аўген Калубовіч, Ізыдар Плашчынскі ды дзесяткі іншых.
Асабліва плённае было супрацоўніцтва зь бібліятэкаю д-ра Вітаўта Тумаша. Ён шмат дапамог у фармаваньні Скарынаўскае калекцыі й адмыслова адзначыў бібліятэку ў пераліку падзякаў у сваёй кнізе «Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. XVI—XX*.
У сваёй працы д-р В.Тумаш кажа:
Установаў 1 асобаў, якія прычыніліся да зьяўленьня гэтае кнігі, як кажуць, занадта шмат, каб усе I ўсіх Іх пералічыць. Адну ўстанову, аднак, варта вылучыць асобна: Славянскі й Балтыйскі Аддзел Ныо-Ёркскае Публічнае БІбліятэкІ, дзе заўсёды можна было сустрэць надзвычайную гатовасьць да дапамогі й зацікаўленасьць усіх супрацоўнікаў як беларусікаю ўвогуле, гэтак I Скарынам у прыватнасьці6.
Трэба падкрэсьліць і гэткі важны аспэкт: бібліятэка вельмі дбае пра захаванасьць рэдкіх матэрыялаў, да якіх адносяцца шмат якія беларускія публікацыі. Гэта адзіная ў Заходнім паўшар’і бібліятэка, дзе дзесяткі гадавікоў беларускіх пэрыядычных выданьняў перазьнятыя на мікрафільмы, а сярод іх «Бацькаўшчына», «Беларус», «Ніва» ды іншыя.
Нью-Ёркская Публічная Бібліятэка заўсёды была таксама выдатным прапагандыстам беларускае (ды іншае) кніжнае спадчыны. За апошнюю чвэрць стагодзьдзя гэтая ўстанова арганізавала каля двух дзесяткоў вялікіх выставаў на беларускія тэмьі: «Вехі беларускае літаратуры», «Юбілей беларускага друку й доктар Франьцішак Скарына», «Песьняры беларускае літаратуры Янка Купала й Якуб Колас», «Беларускія выданьні лацінкаю», «Паўстаньне 1863 году на Беларусі», «Статут Вялікага Княства Літоўскага». Дэманстраваліся беларускія матэрыялы й на іншых выставах — «Гадавіна Капэрніка», «Мовы сьвету», «Гісторыя календара» ды іншых7.
Выставы беларускіх друкаваных ды іншых матэрыялаў праводзіліся таксама ў Кліўлэндзкай Публічнай Бібліятэцы, Чыкагскай Публічнай Бібліятэцы, Бібліятэцы Кангрэсу, Бібліятэцы РатГерскага Штатнага Ўнівэрсытэту (штат НьюДжэрзі), Бібліятэцы Кўінскага Коледжу Гарадзкога
6 Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны/Укл. В.Тумаш. Нью-Ёрк, 1989. С.ІХ.
7 The New York Public Library, Baltic and Slavic Division, Archives.
Ўнівэрсытэту ў Нью-Ёрку, Бібліятэцы Стэнфардзкага Ўнівэрсытэту ды меншых бібліятэках, як, прыкладам, публічных бібліятэках у Пасэіку і Ньюарку (штат Нью-Джэрзі)8.
У нацыянальных мэдычных, сельскагаспадарскіх бібліятэках знаходзяцца вялікія калекцыі матэрыялаў, што паходзяць зь беларускіх установаў адпаведнага профілю.
Некаторыя амэрыканскія ўстановы маюць багатыя архівы беларускіх матэрыялаў. Прыкладам, ва Ўнівэрсытэце штату Масачусэтс у Эмхэрсьце захоўваецца каштоўны й багаты архіў ведамага польскага сацыёляга Юзэфа Абрэбскага, які прысьвяціў значную частку свайго жыцьця вывучэньню жыцьця й звычаяў беларускіх сялянаў Палесься. Этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя Ю.Абрэбскім, знаходзяцца ў Эмхэрсьце й амаль нікім яшчэ не вывучаліся. Гэты архіў заслугоўвае сур’ёзнае ўвагі9. Некаторыя матэрыялы, што маюць дачыненьне да Беларусі й беларускае іміграцыі, захоўваюцца ў Нацыянальным Архіве ў Вашынгтоне, у Цэнтры Дасьледаваньняў Гісторыі Іміграцыі ва Ўнівэрсытэце штату Мінэсота ў Сэнт-Поле, у Інстытуце Хувэра ў Стэнфардзе, штат Каліфорнія.
Нягледзячы на шматлікія намаганьні амэрыканскіх бібліятэкаў, унівэрсытэтаў і архіваў сабраць этнічныя архіўныя матэрыялы дзеля захаваньня іх у публічных установах, балыпыня этнічных архіўных збораў (ды ў меншай ступені друкаваных матэрыялаў) знаходзіцца ў этнічных асяродках, парафіях, цэнтрах, нацыянальных дамох і г.д.
He складаюць тут выключэньня й беларусы. У шмат якіх беларускіх асяродках, парафіях ды нават у некаторых сем'ях захоўваюцца значныя зборы беларускіх дакумэнтаў, кніг і пэрыядычных выданьняў. Таму дасьледнікі беларусаведы ў Злучаных Штатах не павінныя ігнараваць этнічныя асяродкі ў працэсе пошукаў дакумэнтальнае й архіўнае інфармацыі.
Амэрыканскія коледжы і ўнівэрсытэты прыкладаюць нямала намаганьняў для захаваньня й папулярызацыі этнічнае спадчыны ў Амэрыцы, ладзячы пэрыядычныя выставы ды арганізуючы фэстывалі этнічнае культуры. Беларусы бяруць актыўны ўдзел у шмат якіх праграмах і трымаюць лучнасьць зь дзесяткамі ўстановаў. У гэтых праграмах важнае тое, што этнічныя групы дзейна супрацоўнічаюць між сабою ды забясьпечваюць высокі акадэмічны ўзровень такіх выставаў і лекцыяў.
8 Архівы БІНіМу: Папка «Унівэрсытэцкія біблІятэкі>
9 Index to Obrebski’s archives, Univ, of Mass., Amherst, Mass.; Obrebski J. Dzisiejsi ludzi Polesia. Warszawa, 1936; Obrebski J., Halpern J., Halpern B. The Changing Peasantry of Eastern Europe. Cambridge, MA, 1976; Yesterday's People Peasants of Polesie: An exhibition of photographs. Oct. 3 to Oct. 14, 1973. Univ, of Mass., Amherst, University Art Gallery Herter Hall.
Прыкладаў гэтаму шмат. Мастацкі Цэнтар Робэрсана ў Бінгемтане, штат Ныо-Ёрк, арганізуючы беларускі разьдзел выставы народных тканінаў у лютым 1981 году, захацеў узбагаціць яго каштоўнымі гістарычнымі матэрыяламі. Арганізатары пазычылі ў музэях гораду Бафала, штат Нью-Ёрк, ды Вашынгтону два славутыя слуцкія паясы канца XVIII — пачатку XIX стагодзьдзя. Цэнтар Робэрсана быў першаю амэрыканскаю ўстановаю, якая дэманстравала на выставе слуцкія паясы10. Другая дэманстрацыя слуцкіх паясоў адбылася падчас Беларускага сымпозіюму й выставы ў РатГерскім Унівэрсытэце ў красавіку—траўні 1983 году, калі кіраўніцтва Мастацкага Музэю Джэйн Ворхіс Зымэрлі выставіла для агляду цікавую калекцыю слуцкіх паясоў ды вырабы беларускіх умельцаў у ЗША11.
Фэстывалі й выставы, ладжаныя амэрыканскімі коледжамі і ўнівэрсытэтамі, карыстаюцца вялікаю папулярнасьцю сярод шырокае публікі ды этнічных групаў. Такія імпрэзы звычайна зьбіраюць вялікую аўдыторыю ды йстотна спрыяюць збліжэньню паміж этнічнымі групамі й навуковымі коламі.
За апошнія дзесяць гадоў беларускія групы бралі ўдзел у дзесяткох фэстываляў, кірмашоў, аглядаў і выставаў, арганізаваных шматлікімі коледжамі й вышэйшымі навучальнымі ўстановамі.
Падобнае супрацоўніцтва з этнічнымі групамі й прапаганду этнічнае спадчыны, праўда ў іншых маштабах, праводзяць шмат дзе амэрыканскія сярэднія школы. Яны запрашаюць лектараў, мясцовых рамесьнікаў ці настаўнікаў танцу, арганізоўваюць канцэрты й выставы. Апошнім часам школы ўлучыліся таксама ў праграму дапамогі ахвярам чарнобыльскае катастрофы
Удзельнічаюць беларусы таксама ў этнічных праграмах і выставах, якія арганізоўваюць іншыя амэрыканскія ўстановы й арганізацыі, як, прыкладам, Музэй Бойскаўтаў або Канстытуцыйная Заля Дачок Амэрыканскае Рэвалюцыі ў Вашынгтоне12.
10 Архівы БІНіМу: Папка «БІнгемтан»; Беларус. 1981. №287.
11 Тамсама: Папка «Rutgers University»: Беларус. 1983. №310.
12 Тамсама: Папка «Беларусіка». Гл. таксама: Беларус 1973. №190; Голас Радзімы 1990 9 жн
САЦЫЯЛЬНЫ ПАРТРЭТ АМЭРЫКАНСКІХ БЕЛАРУСАЎ
Бурлівыя гістарычныя падзеі, якія вымусілі беларусаў эміграваць, стварылі таксама велізарныя цяжкасьці для дасьледаваньня беларускае дыяспары. Архівы бацькаўшчыны былі недаступныя для вывучэньня, памылковая й недакладная тэрміналёгія, асыміляцыя беларусаў суседнімі культурамі, убогасьць і без таго перакручанае афіцыйнае статыстыкі — вось толькі некаторыя перашкоды, зь якімі сутыкаюцца дасьледнікі й навукоўцы.
На першы позірк можа здацца, што беларуская спадчына ў Злучаных Штатах — рэч назаўсёды згубленая, але гэта зусім ня так. Беларусы прыбылі сюды, яны мелі свае адрозныя прыкметы, якія яшчэ й дагэтуль ня зьніклі, тут яны працавалі, пакінулі нашчадкаў і прычыніліся да разьвіцьця краіны. Іхны ўклад ня страчаньі; сьведчаньняў гэтага шмат можна сустрэць навокал. Сапраўдная беларускасьць часта хавалася пад рознымі абгорткамі й памылковымі шыльдамі, і таму яе не пазнавалі. I аднак яна вытрывала. I так здаровы розум даводзіць, што беларуская спадчына зьяўляецца на сьвет, калі яе вызваліць з чужых адзежын і назваць сапраўдным імем.
Становішча беларусаў у Амэрыцы да пэўнае ступені можна параўнаць з становішчам італа-амэрыканцаў, чые продкі прыяжджалі ў Злучаныя Штаты як генуэзцы, вэнэцыянцы, мілянцы або сіцылійцы і ў выніку наступных палітычных падзеяў сталіся «італьянцамі». У часе масавае эміграцыі зь Беларусі імігранты, што прыбывалі ў ЗША, называлі сябе «гарадзенцамі», «менскімі», «віцебскімі», «віленскімі». Пераважная бальшыня зь іх ня мела выразнага ўяўленьня пра сваю нацыянальнасьць, не было дзяржавы, якую б яны маглі назваць сваёю. Як ужо зазначалася, магутны паток імігрантаў з Усходняе Эўропы зваўся проста «імігранцкімі масамі з Расеі». Аднак у выніку далейшых палітычных падзеяў узьнікла новае палітычнае паняцьце — Беларусь. Беларусь як дзяржава ўлучала родныя мясьціны ўсіх гэтых імігрантаў, a
значыць, калі ўжываць сучасную тэрміналёгію, іх трэба было б называць «беларусамі», а іх нашчадкі былі б ужо беларусаамэрыканцамі. Бюракратыя гэтага не рабіла, а самі беларусы ня мелі патрэбнага патэнцыялу, каб гэта ажыцьцявіць. У імя аб’ектыўнасьці й гістарычнае праўды памылкі мінулага мусяць быць выпраўленыя.
Нягледзячы на афіцыёзную нацыянальную клясыфікацыю гэтых імігрантаў, нягледзячы на ўзровень іх асыміляцыі, палянізацыі або русыфікацыі, на іх інтэлектуальны ўзровень і г. д., яны захавалі беларускія этнічныя, псыхалягічныя й сацыяльна-палітычныя асаблівасьці, якія нельга сьцерці або перамяніць; асаблівасьці, якія маюць глыбокія карані ў гісторыі нацыі.