Беларусы ў ЗША
Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
Паважныя працы аб славянскай іміграцыі пачалі зьяўляцца ў Амэрыцы на пачатку нашага стагодзьдзя. Інфармацыя пра Беларусь, калі яна ёсьць, звычайна абмяжоўваецца да кароценькае нататкі пра мову ды геаграфічнае становішча.
Адзін зь першых амэрыканскіх дасьледнікаў, хто згадаў пра Беларусь у гістарычным кантэксьце, быў Алэн МакЛохлін. Ён пісаў: «У XIV стагодзьдзі літоўскія князі гаспадарылі на землях, дзе сёньня жывуць палякі, літоўцы й беларусы». На жаль, гэты дасьледнік не адзначае прысутнасьці беларусаў у Амэрыцы3.
He адзначаныя беларусы і ў сэрыі працаў пра ўсходнеэўрапейцаў і славянаў, якія друкаваліся на пачатку стагодзьдзя ў часапісе «Charities»4. Тым ня менш паасобныя аўтары засяродзілі сваю ўвагу на праблеме значэньня тэрміну «расеец», які яны часта бралі ў двукосьсе Гэтак, Мэры Б’юэл Сэйлз пісала:
Найперш трэба коратка перагледзець этнічную й рэлігійную характарыстыку двух народаў, якія мы згадваем як «палякаў» і «расейцаў». Што да палякаў, дык справа досыць ясная Некаторыя зь іх акрэсьліваюць сябе як «нямецкія», а некаторыя як «расейскія» палякі, аднак балыпыня зь Іх звычайна гэткага адрозьненьня ня бачыць 3 гэтак званымі расейцамі справа больш складаная
Далей аўтар адзначае, што «расейцы» — гэта найчасьцей «маларосы», улучаючы ўсе іншыя тыпы «расейцаў» ва ўсеабдымную рубрыку «розныя»5.
Іншы аўтар, Кэйт Холэдэй Клэгхорн, слушна вызначае на мапе паходжаньне расейскіх імігрантаў: «з заходніх ускраінаў» (імпэрыі) і піша:
з McLaughlin A. The Slavic immigrant//Popular Science Monthly. 1903. May to October. P.69.
4 Charities. 1904. No. 10. P.189—266.
5 Ibid. P.257, 259.
Балыпыня гэтых <новых» імігрантаў, як з Аўстра-Вугоршчыны, гэтак і з Расеі, можа быць разгляданая пад агульным назовам славянаў Гэта значыць, што ўсе гэтак азначаныя народы гавораць мовамі, агульна ведамымі як славянскія Гэткае азначэньне паказвае збольшага й на этнічную прыналежнасьць, і, беручы пад увагу важнасьць, якая надаецца сёньня ў грамадзкім жыцьці «этнічнаму» фактару, было б добра разгледзець этнічныя дачыненьні, якія часткова выяўляюцца, а часткова прыхоўваюода ў дачыненьнях моўных[...]
Народы, азначаныя ў нашым пераліку як славяне паводле мовы й збольшага паводле этнічнае прыналежнасьці, можна падзяліць на паўночных славянаў, якія ўлучаюць г зв «расейцаў», палякаў, чэхаў, мараваў, славакаў 1 русінаў, паўдзённых славянаўі . ]
Славяне Pace! складаюць каля паловы насельніцтва краіны[ .] Зь іх каля сарака мільёнаў — вялікаросыі ...] Гэта тыповыя расейцы ціто сапраўдныя маскоўцы Як відаць з мапы дый з статыстычных дадзеных, яны амаль не эмігруюць.
У гэтым месцы Клэгхорн заўважае, што «расейцы, згаданыя ў нашай статыстыцы, напэўна, не належаць да названае катэгорыі, але, магчыма, складаюць групу асобаў нявызначанае этнічнае прыналежнасьці»6.
На праблему тэрміну «расеец» зварачаюць увагу таксама Джон Команз і Эміл Балч7. Яны падкрэсьлілі, што этнічная група, называная расейцамі, у сапраўднасьці не аднастайная, а ўяўляе сабою мяшанку розных народаў. Гэтак, Дж.Команз піша пра расейцаў наступнае,«Што да гэтых імігрантаў, дык важна зазначыць факт, што расейцаў зь іх 2%, a 98% — нерасейцы».
Гэтыя раньнія працы аб славянах у Амэрыцы былі досыць грунтоўныя й аўтарытэтныя ды падавалі значны інфармацыйны матэрыял, і тым больш прыкра, што ў іх беларусы не былі вылучаныя як асобная этнічная група. Наступныя пакаленьні дасьледнікаў славянскае іміграцыі прынялі тэрмін «расейцы» безь ніякіх засьцярогаў, гэтым самым укараняючы пачатковую памылку.
Непакоілі дасьледнікаў і статыстычныя дадзеныя аб імігрантах увогуле і ў прыватнасьці аб тых, хто паходзіў з Расейскае імпэрыі. Так, прафэсар Карл Бак, аналізуючы дадзеныя амэрыканскага перапісу пачатку стагодзьдзя ў горадзе Чыкага, адназначна зазначаў:
Літоўцы, якія паводле мовы й псыхікі складаюць асобны народ I прадстаўленыя тысячамі Імігрантаў, нідзе не згадваюцца (у перапісе —В.Ю. У Чыкага падчас перапісу перапісчыкі казалі ім, што
e Charities. 1904. No. 10. P.205, 202.
7 Commons J. Races and Immigrants in America. New York, NY, 1907. P.87; Balch E. Our Slavic Fellow Citizens. New York, NY, 1910. P.66, 277—278.
для літоўцаў няма графы ў перапісной анкеце, I таму яны мусяць запісацца або палякамі, або расейцамі8.
У сваім артыкуле пра насельніцтва Дэтройту Філіс Мэцлер пісала:
Адна ўсходняя група была прадстаўленая вялікаю колькасьцю, але гэтая колькасьць зманлівая Перапіс 1890 году зарэгістраваў 669 расейцаў, але балыпыня зь іх, напэўна, ня думала пра сябе як пра расейцаў. Некаторыя зь Іх бясспрэчна гаварылі па-польску й мусілі быць разгляданыя як частка польскае грамады Шмат сярод іх было й яўрэяў, пагромамі выгнаных з РасеіІ...] Але факт, што ў горадзе да 1910 году не было адчынена ніводнае праваслаўнае царквы, сьведчыць пра тое, што да 1889 году тут не было значнае групы сьведамых расейцаў9.
Урад Злучаных Штатаў за першае дзесяцігодзьдзе нашага стагодзьдзя прысьвяціў шмат увагі дасьледаваньню іміграцыйных працэсаў, выдаўшы ў якасьці афіцыйных урадавых дакумэнтаў сэрыю працаў пад загалоўкам «Даклады аб іміграцыі». Гэта грунтоўны аналіз іміграцыйных працэсаў, іх прычынаў і магчымых наступстваў для амэрыканскае эканомікі. Асобным томам быў выдадзены вялікі даведнік «Слоўнік расаў або народаў» (1911). У ім падаецца аўтарытэтная інфармацыя пра беларусаў, азначаных ужываным тады тэрмінам «White Russians». Колькі цытатаў дадуць уяўленьне пра гэтую працу:
Беларусы — адна з трох асобных галінаў расейскае моўнае й этнічнае еднасьці, прытым менш значная колькасна й палітычна за дзьве астатнія. Гэта такі самы народ, як 1 вялікаросы («рускія») або маларосы (русіны), хоць у Амэрыцы Іх успрымаюць звычайна проста як расейцаў. У адрозьненьне ад Чорнае Русі, Белую Русь усё яшчэ можна знайсьці на этнаграфічнай мапе Гэта малы, але кампактны рэгіён, які геаграфічна прыблізна супадае з тым, што цяпер завецца «Заходняю Расеяю», аднак сягае бліжэй да Масквы на ўсходзеі...] Беларусы складаюць больш за тры чвэрці насельніцтва Магілеўскае й Менскае губэрняў і амаль палову Віцебскае, Віленскае й Гарадзенскае У Ковенскай губэрні I ў Курляндыі яны набліжаюцца да балтаў
Беларусы доўгі час былі ў палітычным паняволеньні, спачатку пад уладаю Літвы, пасьля Польшчы й нарэшце ВялікаросІІ, хоць Іхны лёс здаецца цяпер лепшым за лёс усіх Іншых заняволеных народаў Заходняе Расеі. 3 гэтае прычыны, між Іншым, мы мала чуем пра Іх як пра асобную нацыюі. .] Іх звычайна лічаць чысьцейшаю галіною расейскага племя ў параўнаньні зь вялікаросамі й маларосамі. Абодва апошнія народы ўвабралі ў сябе значна болей мангольскага, фінскага й татарскага элемэнтуі...]
8 Buck С. A sketch of the linguistic conditions of Chicago (The University of Chicago Press. The Decennial Publications. First Series. V.VI). Chicago, 1904. P.6—7.
9 Metzler Ph. The People of Detroit, 1889//Detroit Historical Society. 1964. January. P.12.
Яны належаць [ . 1 да найчысьцейіпага тыпу гэтак званае «ўсходняе» або «кельта-славянскае» расы.
Беларусы налічваюць менш за 6 мільёнаў чалавек або крыху больш за адну дзясятую ад колькасьці вялікаросаў. Беларусы-Імігранты не вылучаюцца ў васобную групу10.
У тым самым дакумэньце гаворыцца, што вялікаросы эмігруюць галоўным чынам у Сыбір, а аб’ём іхнае эміграцыі ў Амэрыку меншы ў параўнаньні зь іншымі славянскімі народамі.
3 гэтага дакумэнту выразна відаць, што амэрыканскія іміграцыйныя ўлады мелі дакладнае ўяўленьне пра этнічнае паходжаньне імігрантаў з Расейскае імпэрыі. Застаецца загадкаю, чаму тыя самыя ўлады не карысталіся гэтымі дадзенымі й разуменьнем гэтых этнічных адрозьненьняў пры складаньні статыстычных матэрыялаў. Стэфані Бэрнардо, адна з сучасных дасьледнікаў этнічных групаў у Злучаных Штатах, дае вельмі шчырае й дакладна выказанае тлумачэньне такога стаўленьня ўладаў: зручнасьць. Бэрнардо піша:
Болып за 200 000 расейцаў прыехала ў нашу краіну паміж 1881 і 1890 гадамі, 1 яшчэ болып за 1,5 мільёна перабралася ў Амэрыку паміж 1901 і 1910 гадамі. Ня ўсе яны, аднак, былі «расейцамі» ў дакладным сэньсе слова — былі сярод Іх яўрэі, палякі, украінцы, беларусы й карпатаросы, — але дзеля зручнасьці Іміграцыйныя службы рэгістравалі Іх з увагі на краіну нараджэньня або на іхны пашпарт, не зважаючы на іх індывідуальную этнічную спадчыну11.
У сучаснай тэрміналёгіі такое стаўленьне ўладаў магло б быць разгляданае як парушэньне правоў чалавека. Гэтая пазыцыя іміграцыйных уладаў мела дзьве галоўныя відавочныя прычыны. Першая зь іх была палітычная: бальшыня імігрантаў-славянаў прыбывала з імпэрскіх дзяржаваў — Расеі й Аўстра-Вугоршчыны. Паняцьце нацыянальнасьці — якое набыло выразьнейшае акрэсьленьне ўжо ў дваццатым стагодзьдзі — тады толькі пачынала фармавацца ў гэтых шматнацыянальных імпэрыях, і цэнтральныя ўлады глядзелі на гэтую зьяву безь вялікае прыхільнасьці — невядома, што яна магла з сабою прынесьці. I таму няма нічога дзіўнага ў тым, што Злучаныя Штаты, заняўшы пазыцыю, глыбока абумоўленую іх брытанскаю гісторыяю й каранямі, маўкліва пагадзіліся з пануючымі поглядамі дзяржаваў—«пастаўнікоў» імігрантаў. Другою прычынаю неўжываньня нацыянальна-этнічных крытэрыяў было тое, што Злучаныя Штаты пад згубным уплывам тэорыі «плавільнага катла» былі неадчувальныя да праблемаў нацыянальнасьці,
ю Dictionary of Races or Peoples. P.l 13—114.
ii BernardoS. The Ethnic Almanac. Garden City, NY, 1981. P.53.
нацыянальнае тоеснасьці ці нацыяналізму ды не імкнуліся падкрэсьліць або захаваць этнічныя адрозьненьні. На жаль, гэты пункт погляду пануе ў вялікай меры сярод вашынгтонскае бюракратыі й да сёньняшняга дня.
Падсумоўваючы сказанае, трэба зазначыць, што ў раньняй літаратуры пра іміграцыю ў ЗША нельга знайсьці афіцыйных зьвестак пра беларусаў, за выключэньнем «Слоўніка расаў або народаў» зь ягоным няўдалым цьверджаньнем, што беларусы не складаюць асобнае групы імігрантаў.
Прафэсар Рычард Бок грунтоўна дасьледаваў і прааналізаваў пазыцыю амэрыканскіх іміграцыйных уладаў і дадзеныя Бюро перапісаў Злучаных Штатаў.
Бок спасылаецца на відавочныя тэрміналягічныя зьмены ў статыстычных зьвестках аб эміграцыі, якія нібыта ўвялі іміграцыйныя ўлады ў 1890-х гадох. Аднак тым ня менш, зазначае прафэсар Бок, «тры часткі Расейскае імпэрыі не выступаюць пад асобнымі загалоўкамі». Каб атрымаць больш рэалістычныя дадзеныя аб «племянным складзе» імігрантаў, ён прапануе параўнаць амэрыканскую статыстыку са зьвесткамі мясцовых перапісаў, асабліва перапісу Расейскае імпэрыі 1897 году, у якім важную ролю ў вызначэньні этнічнага паходжаньня адыгрывала родная мова12.