Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
ХадайнікІ — расейцы, якія жадаюць уехаць у Злучаныя Штатыі ..] Гэта, як выглядае, непісьменныя рабочыя, толькі адзін зь якіх, здаецца, Гегіеў, гаворыць нармальнаю расейскаю моваюІ І Іх цёмнасьць спрыяла таму, што яны ўтварылі сваю асобную кліку на шкоду грамадзе32.
Х.Ўэлз, ведамы амэрыканскі пісьменьнік, дасьледаваў пашырэньне расейскае мовы ў Злучаных Штатах і пісаў наступнае:
Звычайна ўважаецца, што ў нашай краіне жыве вялікая колькасьць расейцаў, I сапраўды, паміж 1890 I 1910 гадамі ў Злучаныя Штаты з Расейскае імпэрыі прыбыло некалькі мільёнаў Імігрантаў Балыпыня зь іх, аднак, былі яўрэі, якія гаварылі на ідыш, хоць родная мова некаторых зь іх была расейская; рэшта была пераважна палякамі, якія, ведама ж, не дазволяць паблытаць сябе зь ніякімі расейцамі Толькі невялікая частка
зі Koenig S. Immigrant Settlements in Connecticut, their Growth and Characteristics. Hartford, CT, 1938. P.43—44.
32 Abbott E. Immigration select documents and case records. Chicago, IL, 1924. P.254.
была сапраўднымі расейцамі, украінцамі або русінамі. I нават сярод іх украінцы й русіны да вайны складалі балыпыню33.
Нехта Пятро Сьцепаноўскі, пішучы з Каліфорніі, адказаў на гэты артыкул Х.Ўэлза ў лісьце да ведамага культуроляга Х.Мэнкена такімі заўвагамі.
Мне прыйшло на думку, што вы можаце выкарыстаць артыкул Х.Ўэлза пра расейскую мову (Mercury, красавік 1932) у будучым выданьні «Амэрыканскае мовы» Як ваш заўсёдны чытач — I, калі дазволіце, гарачы прыхільнік — я лічу сваім сьвятым абавязкам папярэдзіць вас ад такога ўвекавечаньня Ўэлзавае энтузыястычнае лухты Дастаткова будзе падаць колькі прыкладаў, каб пераканаць вас, што я гавару не з пустое галавы[...] Ну дык вось. С448, слупок 1, адступ 1. «Толькі невялікая частка была сапраўднымі расейцамі, украінцамі або русінамі...» Найбольшаю групаю даваенных імігрантаў былі беларусы (з занядбанага балотнага краю Заходняе Расеі)34.
Яскравы прыклад тэрміналягічнае блытаніны й неразуменьня нацыянальнага пытаньня ў былой Расейскай імпэрыі ўяўляе сабою праца Хэнры Фэрчайлда «Паходжаньне імігрантаў» (1927), дзе ён апісвае «сапраўдных» расейскіх сялянаў, маючы на ўвазе вялікаросаў, і тлумачыць, чаму яны ня схільныя да эміграцыі, а пасьля, гаворачы пра беларусаў, зазначае, што гэта «палякі, або, прынамсі, тая частка іх, якая ў выніку вайны й рэвалюцыі засталася ў Pace!»35.
Прафэсар Альбэрт Пэры ў сваім артыкуле «Майстры разьбіраньня дамоў» вылучае беларусаў, апісвае іхныя працоўныя звычаі і ўпершыню ў амэрыканскай пэрыёдыцы ўжывае тэрмін «Беларусь» (Belorussia). Пэры піша.
Як I балыпыню расейцаў у гэтай краіне, Іх (беларусаў.— В.К.} называюць тут палякамі (Pollacks). (РасейцамІ тут называюць расейскіх яўрэяў) Яны прыехалі ў Злучаныя Штаты ў дзесяцігодзьдзе перад сусьветнаю вайною з балотных вёсак Беларусі, заходняе й найбольш адсталае часткі былое імпэрыі36.
Некаторыя аўтары падавалі правільную інфармацыю побач зь недарэчнаю бязглузьдзіцаю. Прыкладам, Яраслаў Чыж і Джозэф Роўчэк у сваім артыкуле «Расейцы ў Злучаных Штатах» слушна ідэнтыфікуюць беларусаў і зазначаюць, што ў Злучаных Штатах ёсьць арганізаванае беларускае жыцьцё. Далей яны пішуць: «Разгляд пытаньня ў артыкуле аб-
зз Wells Н. The Russian language in the United StatesZ/Mercury. 1932. April. P.448—450.
34 Stepanovsky P. Correspondence, May 7, 1932. Baltimore, Pratt Library, H.L.Mencken Room, File Box, #AL-29.
35 Fairchild H. Immigrant Backgrounds. New York, NY, 1927. P.213—214.
36 Parry A. Artists of Wrecking//The Esquire. 1936. April.
мяжоўваецца да імігрантаў вялікаросаў і беларусаў ды іх нашчадкаў», дадаючы дакладную заўвагу: «Беларусы ў трох заходніх губэрнях былое Расейскае імпэрыі складаюць асобную групу ўсходнеславянскае сям'і». На жаль, пасьля гэтак добрага пачатку яны падаюць адмысловы камэнтар, што
звычайна ня робіцца ніякае розьніцы паміж вялікаросамі (уласна расейцамі) I беларусамі. Беларусы ў Амэрыцы, як выглядае, цалкам здамінаваныя расейцамі Беларускія арганізацыі ў Злучаных Штатах вельмі нешматлікія й раскіданыя Адзіная газэта ў беларускай мове, «Беларуская трыбуна», якую выдаваў раз на тыдзень у Чыкага Я.Варонка, перастала выходзіць колькі гадоў таму37.
Вось і ўвесь «навуковы» аналіз беларускае іміграцыі!
Другая сусьветная вайна адкрыла новы разьдзел у гісторыі расьсяленьня беларусаў у Злучаных Штатах. Слова «Беларусь» пачало зьяўляцца на першых старонках амэрыканскіх газэтаў. Беларуская зямля сталася важным пляцдармам у змаганьні з нацыстоўскаю Нямеччынаю. Беларуская ССР трапіла ў цэнтар увагі друку пасьля вайны, калі яна сталася адною з краінаў—заснавальніцаў Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў. Аднак, хоць у насьвятленьні Другое сусьветнае вайны й пасьляваенных падзеяў БССР займала важнае месца і назоў гэты стаўся знаёмы амэрыканцам, усё ж у сваёй бальшыні яны ніяк ня зьвязвалі ймя гэтае далёкае краіны з сваімі славянскімі суседзямі, якія да таго ж часта былі пазначаныя біркаю «расейцаў».
Больш таго, зьяўляліся працы зманныя й шкодныя. Прыкладам іх можа служыць «Славянская энцыкляпэдыя», рэдагаваная Джозэфам Роўчэкам. Гэтая зламысная кніга цьвердзіла наступнае: «Белых расейцаў (White Russians), або беларусаў (Byelorussians), як іх цяпер называюць у Савецкім Саюзе, трэба разглядаць як расейцаў...» Роўчэк піша далей: «Беларусы ня маюць нічога агульнага (нават у мове) зь белымі расейцамі, якія некалі былі таксістамі ў Парыжы, гавораць нейкаю абласною расейскаю моваю й пішуць на ёй гэтак, як вымаўляюць»38. Такім даведнікам, як «Славянская энцыкляпэдыя», месца ў музэях на паліцы «Дзівосы», а не ў бібліятэцы, дзе яны былі б крыніцамі дэзінфармацыі.
Беларускія матэрыялы пачалі зьяўляцца часьцей, калі ў Злучаныя Штаты прыбыла хваля паваеннае беларускае
37 Chyz Y., Roucek J. The Russians in the United States//The Slavonic and East European Review. No.51. 1939. P.638,645.
38 Slavonic Encyclopedia/J.Roucek, editor. New York. NY, 1949. P. 1096— 1097. 1169—1170.
іміграцыі. Грунтоўны аналіз быў зроблены Грамадзкаю Радаю за Амэрыканскую Еднасьць. У гэтай публікацыі падаецца даволі дакладная справаздача аб беларусах у Злучаных Штатах і структура беларускіх грамадаў у краіне.
3 увагі на тое, што балыпыня (паміж 60Х I 70Х) Імігрантаў з даваеннае Расеі прыбыла, як лічыцца, зь яе паўночна-заходняе, беларускае часткі, можна меркаваць, што з гэтых 400 000 асобаў ад 225 000 да 275 000 імігрантаў — беларускага паходжаньня Тым часам няма нават самых агульных ацэнак аб колькасьці беларусаў сярод 2 905 859 асобаў палякаў з нараджэньня або паходжаньня Магчыма, аднак, што ня менш чым 75 000—125 000 зь іх — з паходжаньня беларусы. Гэта дазваляе ацаніць агульную колькасьць асобаў беларускага нараджэньня й паходжаньня ў Злучаных Штатах у 300 000 — 400 000 чалавек. Калі дастасаваць падобныя разьлікі да статыстыкі нацыянальнасьці паводле роднае мовы, дык можна прыпушчаць, што ў 1940 годзе асобаў, што мелі, паводле афіцыйнае дэфініцыі, «галоўнаю моваю, што ўжывалася дома I ў раньнім дзяцінстве» беларускую, было ад 150 000 да 200 000.
Грамада амэрыканскіх беларусаў, абуджаная прыбыцьцём з Эўропы беларусаў-Інтэлектуалаў зь ліку «перамешчаных асобаў», перабывае цяпер у стадыі арганізаваньня Дзьве суперныя між сабою беларускія арганізацыі, кожная зь якіх прэтэндуе на лідарства, сфармаваліся толькі ў лютым сёлета (1951,— B.K.) I пакуль ня мелі часу выявіць сваю сілу. Тэарэтычна абедзьве яны падтрымваюць ідэю незалежнае дэмакратычнае Беларускае Рэспублікі. Розьніца паміж імі, як I паміж адпаведнымі цэнтрамі ў Зўропе, як выглядае, заключаецца, па-першае, у колішняй арыентацыі (група Абрамчыка прыхільная да палякаў; АстроўскІ супрацоўнічаў зь немцамі), а па-другое, у агульным сваім складзе, прыхільнікі групы Астроўскага паходзяць збольшага з Усходняе Беларусі, ёсьць сярод іх I ўцекачы з Савецкага Саюзу Да таго ж амаль усе яны праваслаўныя. 3 другога боку, значная колькасьць прыхільнікаў групы Абрамчыка — каталікі, і шмат хто зь іх — калі не бальшыня — паходзяць з заходняе часткі Беларусі, якая ў міжваенным часе належала Польшчы У абедзьвюх групах, аднак, даволі выразна выяўляецца жаданьне стварыць агульны фронт39.
Даклад гэты, хоць і кароткі, — першы паважнейшы аналіз беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах як палітычнае групы.
Пачынаючы з 1950-х гадоў «Кангрэсавыя Запісы» зьмяшчалі значную колькасьць матэрыялаў аб беларусах, іх асяродках, сьвятах, арганізацыйнай дзейнасьці й змаганьні за незалежную Беларускую дзяржаву40.
У працах 1960—1980-х гадоў пра славянскую іміграцыю ў Амэрыцы таксама неаднаразова закраналіся пытаньні недасканаласьці звычайна ўжыванае тэрміналёгіі.
На жаль, улучэньне беларусаў і іншых народаў у групу «расейцаў» шырака практыкуецца й да сёньняшняга дня.
зэ Report on Byelorussian-Americans. Common Council for American Unity. New York, March 1951. P.3—4,7.
40 Communist Takeover and Occupation of Byelorussia: Special Report No.9, H.Res. 346 and H.Res. 438. December 31, 1954. Washington, 1955.
Майкл Трып, які дасьледаваў «расейцаў» у Сан-Францыска, разважае ў сваёй працы аб «расейскасьці» «расейцаў», але тут жа зазначае, што сярод іх былі імігранты «беларусы з Гарадзенскае, Менскае й Магілеўскае губэрняў», і далей ужывае паняцьце «расейскасьці» ў гэткім сэньсе:
«Расейскасьць» выяўляецца ў тым, да якое краіны асобны чалавек або група людзей адчуваюць вернасьць I адданасьць, I адлюстроўвае палітычную геаграфію свайго часу41.
Адзін з пазьнейшых амэрыканскіх дасьледнікаў «расейскае» іміграцыі й яе адаптацыі ў амэрыканскім грамадзтве згадвае й беларусаў — праўда, у даволі няясным кантэксьце — як асобную этнічную групу, але як частку «расейскіх» масаў. Аўтар нават падае некаторыя статыстычныя зьвесткі, ідучы за прыпушчэньнямі Дэйвіса, што паміж 1888 і 1910 гадамі з Расейскае імпэрыі прыбыло больш за 1,9 мільёна імігрантаў. Сярод іх 4,4% былі беларусы (аўтар ужывае тэрмін White Russians), што ў колькасным вылічэньні складае каля 84 000 асобаў. Але гэтае дасьледаваньне малапрыдатнае й не дае выразнага ўяўленьня ні аб амэрыканскіх беларусах наагул, ні пра колькасьць беларускіх імігрантаў, бо пік інтэнсыўнасьці перадваеннага іміграцыйнага патоку зь Беларусі прыпадае на час пасьля 1910 году42.