Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Ідучы за ўмела вырабленаю практыкаю амэрыканскага друку ў справе разгляду этнічных або рэліпйных меншасьцяў, Гербэр пастанавіў знайсьці й выкрыць нешта дзівоснае, фантастычнае й сьмешнае. I ён знайшоў. Нам прапануецца «інфармацыя» ад «інфармантаў» пра чорную магію, знахарства, народную мэдыцыну, соньнікі, варажбу й шаптунства. Ягонаю мэтаю было знайсьці дзікую, прымітыўную культуру —да таго ж з азнакамі выміраньня, — калі гэта яшчэ не найгоршае, што ён зрабіў.
Чытачу падаецца пустая бязглузьдзіца, памылковая інфармацыя, сьведамая дэзінфармацыя й стэрэатыпы. Гэтая кніга — непатрэбная, зманная мешаніна, небясьпечна скляпаныя ў вадно «дадзеныя», якія нікому ня будуць карысныя. Гэтая публікацыя — сорам для навуковага грамадзтва й скандал для сацыёлягаў. Адзіная яе карысьць — сьведчаньне таго, што й да сёньняшняга дня захаваліся анклавы, асяродкі й цэлыя царкоўныя прыходы, раскіданыя па ўсіх Злучаных Штатах, якія складаюцца з этнічных беларусаў.
Гэтыя нешматлікія англамоўныя публікацыі выразна паказваюць, як мала было напісана пра беларусаў у Злучаных Штатах і як мала сярод напісанага было паважных, грунтоўных дасьледаваньняў. Глыбейшае вывучэньне пэрыядычнае літаратуры трэба працягваць, і сям-там можна будзе знайсьці новыя зьвесткі пра беларусаў. Гэта, аднак, не мяняе высновы: беларусы як амэрыканская этнічная група дагэтуль яшчэ ня сталіся прадметам дасьледаваньня.
Амэрыканскія ды Іншыя неангламоўныя публікацыі
Няма нічога дзіўнага ў тым, што афіцыйныя расейскамоўныя публікацыі да Першае сусьветнае вайны не прызнавалі беларускае нацыянальнасьці пры разглядзе эміграцыйнага працэсу. Беларускіх эмігрантаў запісвалі як расейцаў. Часьцей, чым у англамоўных публікацыях, падавалася геагра-
фічнае ўдакладненьне паходжаньня, прыкладам, «расейцы з заходніх або паўночна-заходніх губэрняў».
Адзін зь першых расейскіх службоўцаў, які ўзяўся прааналізаваць эміграцыю з Расеі, К.Воблы, зрабіў колькі важных заўвагаў пра эмігрантаў, іх паходжаньне і падаў адпаведную статыстыку. Ён пісаў у 1904 годзе:
Кожны дасьледнік расейскае эміграцыі сутыкаецца зь цяжкою праблемаю. Каб аналізаваць эміграцыю з РасеІ, трэба зьвяртацца да замежных крыніцаў. Адсутнасьць дакладнае й пасьлядоўнае рэгістрацыі эмігрантаў робіць немагчымым паважны навуковы аналіз гэтага працэсу55.
У сваім уступе Воблы падкрасьляе, што ён шырака карыстаўся замежнымі статыстычнымі крыніцамі. Ён піша таксама, што раёнамі імпэрыі, якія зазналі масавую эміграцыю паміж 1900 і 1904 гадамі, былі Каралеўства Польскае, Курляндзкая, Віцебская, Менская й Бэсарабская губэрні.
Падобнае карыстаньне амэрыканскімі статыстычнымі дадзенымі аб эміграцыі можна заўважыць у справаздачы расейскага консульскага дарадніка ў Вашынгтоне. У гэтай справаздачы аналізуецца амэрыканская статыстыка аб эмігрантах з Расейскае імпэрыі, улучна з аналізам «племяннога складу». У гэтым аглядзе беларусы ня згадваюцца, будучы ўлучаныя ў катэгорыю «расейцаў»56.
Тым часам як урадавыя публікацыі,як амэрыканскія, гэтак і расейскія, не выдзялялі беларусаў у эміграцыйным пэрыядзе, іншыя неангламоўныя крыніцы — расейскія, украінскія й польскія — рэгулярна адзначалі беларускую прысутнасьць у Амэрыцы.
Украінскі друк прызнаў існаваньне беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах ужо ў 1897 годзе. Першы ўкраінскі каляндар у ЗША, датаваны 1897 годам, паведамляў:
Беларусы пачалі прыбываць у Злучаныя Штаты з заходніх губэрняў Pace! пазьней за славакаў і русінаў!...] Беларусы ў сваёй бальшыні былі праваслаўнае веры57.
Шырака распаўсюджанае расейскамоўнае выданьне «Русско-Амернканскнй Вестннк» ставіла пад сумненьне нават дэфініцыю тэрміну «расеец»58
У рэдакцыйным артыкуле выдаванага ў Нью-Ёрку расейскамоўнага бюлетэня «Русскнй Вестннк» пісалася ў 1914 годзе:
55 Воблый К. Заатлантнческая эмнграцня Варшава, 1904 С 46—51
56 Консульскне донесення//Нзвестня Ммннстерства Нностранных Дел. Kh.VI. 1914 C.117—135
57 ПершІ Русско-Амеріканскій Календар. Mt.Carmel, РА, 1897. С.49.
58 Русско-Амеряканскнй Вестннк (Нью-Йорк). 1911. №3. С.20.
Расейская эміграцыя ў Амэрыку — зьява позьняя, але яна рухаецца шырокаю хваляю За апошнія дванаццаць-трынаццаць гадоў амэрыканскія берагі прынялі больш за 200 000 этнічных расейцаў, г зн вялікаросаў, маларосаў 1 беларусаў 59
У «Расейска-Амэрыканскім Даведніку» ў 1913 годзе выказвалася меркаваньне, што «расейская» іміграцыя ў ЗША, г.зн. «вяліка-бела-маларосы», складала каля 200 000 чалавек60.
Я.Амельчанка ў сваім аналізе «расейскае» іміграцыі ў Злучаныя Штаты разглядае вялікаросаў і беларусаў разам і прыходзіць да агульнае колькасьці 139 000 чалавек на 1 ліпеня 1917 году, што «значна ніжэй за часта паўтараную лічбу 300 000, паходжаньне якой невядомае»61.
Д-р Марк Вільчур, аўтарытэтны й дасьведчаны гісторык і дасьледнік «расейскае» іміграцыі ў Злучаных Штатах, будучы сам сучасьнікам гэтага працэсу, пісаў у сваёй кнізе: «У бальшыні яны паходзілі з заходніх губэрняў імпэрыі[...] гарадзенцы, мянчане, валынцы»62. Вільчур таксама адзначаў праблему статыстыкі аб эмігрантах з Расейскае імпэрыі: «Дарма шукаць адказу на пытаньне «Колькі расейцаў у Амэрыцы?» у афіцыйных статыстычных даведніках. Дадзеныя апошняга перапісу ў ЗША не адлюстроўваюць рэальнага становішча». Далей Вільчур пераходзіць да аналізу прычынаў такога стану рэчаў, а пасьля, чаргуючы розныя мэтады й карыстаючыся перапіскаю з рознымі штатамі, ён спрабуе вызначыць больш-менш праўдападобную лічбу. Паводле Вільчура, у 1918 годзе ў Злучаных Штатах было ад 600 000 да 700 ООО «расейцаў». Ён адразу камэнтуе гэтую лічбу, кажучы, што яна ўключае таксама яўрэяў, каўказцаў, палякаў ды іншыя нацыянальнасьці, якія паходзяць з Расейскае імпэрыі, гавораць па-расейску 1, будучы асыміляванымі, з зразумелых прычынаў лічаць сябе расейцамі. Вільчур камэнтуе таксама ўрадавую статыстыку:
Установы, што маюць справу з расейскімі эмігрантамі ў Амэрыцы, патройваюць гэтую лічбу (100 000) — 300 000, а шмат хто лічыць, што цяпер у Амэрыцы жыве болып за 400 000 расейцаў, карыстаючыся пры гэтым старою афіцыйнаю тэрміналёгіяю й называючы расейцамі выключна асобаў вялікарускага, беларускага й маларускага плямёнаў®3.
59 Русскнй Вестнкк (Нью-Йорк). 1914 №6. С.1.
ео Русско-Амернканскнй Справочннк Нью-Йорк, 1913. С 127.
бі Омельченко Е. Фннансово-экономнческое положенне Соеднненных
Штатов в 1917 году. Нью-Йорк, 1918. С.87, 98
ег Внльчур М В амернканском горннле Ныо-Йорк, 1914 С 11; Он же: Русскне в Амернке Нью-Йорк, 1918 С 121
63 Внльчур М. Сколько русскнх в Амеркке//Вестннк Амернкн 1918 №2(6). С 14
М.Вільчур узначальваў Таварыства Дасьледаваньня Расейскае Іміграцыі, першаю задачаю якога было «навязаць кантакты з этнічнымі арганізацыямі ўкраінцаў, беларусаў і карпатаросаў ды іншымі, а таксама атрымаць доступ да іхных архіваў, дакумэнтацыі і г.д.»64. Такія намеры Таварыства можна было б толькі вітаць. На жаль, лёс гэтага праекту невядомы.
Цікавая сэрыя артыкулаў аб гісторыі расейскіх пасяленьняў у Амэрыцы, падпісаная Н.В. (крыптонім не расшыфраваны), была надрукаваная ў газэце «Новый Мнр» (Нью-Ёрк) і зьмяшчала нямала важных падрабязнасьцяў з жыцьця раньняе беларускае Іміграцыі ў горадзе Нью-Ёрку. Вось адзін прыклад:
Самы першы селянін зь Менскае губэрні Паўночна-Заходняга краю прыбыў у Амэрыку, у Нью-Ёрк, на пачатку 1890-х гадоў. Ён высадзіўся на амэрыканскіх берагох, спадзеючыся ўбачыць «золата, якое валяецца на вуліцах», як ён чуў у апавяданьнях пра Амэрыку ад землякоўяўрэяў на сваёй радзіме Празь яўрэйскіх сяброў ён знайшоў сабе першую працу ў швацкай прамысловасьці. Гэты селянін зь Менскае губэрні адчыніў сваё прадпрыемства й наймаў на працу сваіх землякоў да канца дзесяцігодзьдзя65.
Э.Гарын апублікаваў артыкул аб гісторыі расейскае іміграцыі, прысьвечаны галоўным чынам аналізу перапісу насельніцтва ЗША 1920 году. Паводле перапісу 1920 году, у Злучаных Штатах налічвалася 781 949 расейцаў і 2 718 842 народжаных у Амэрыцы ад бацькоў-расейцаў. Паводле Гарына, расейская іміграцыя дасягнула піку паміж 1910 і 1914 гадамі66.
Іншы аўтар, В.Казакевіч, зрабіўшы аналіз розных статыстычных крыніцаў, выказаў меркаваньне, што расейска-беларуская калёнія ў Злучаных Штатах складае ад 200 000 да 300 000 чалавек ці, як ён кажа, «гэтулькі амэрыканцаў маюць свае карані ў Беларусі і Вялікарасеі»67.
Істотная заўвага пра «расейскую» калёнію ў Дэтройце зроблена ў рэдакцыйным артыкуле расейскамоўнага часапісу «Русское Обозренне»:
Нашыя землякі маюць свае рэстараны, дзе яны ядуць. Называюцца гэтыя рэстараны «Кіеў», <Адэса» й «Менск». 3 назоваў гэтых рэстаранаў няцяжка здагадацца, адкуль паходзяць гэтыя людзі — з Украіны й
64 Вяльчур М Мзученне русской нммнграцня//Наука н Жнзнь (НыоЙорк) 1924. №15 C.31
65 н в Нсторня русской колоння в Амернке//Новый Мнр (Нью-Йорк) 1926 11 дек
66 Garin Е. America's RussiansZ/Русскнй Голос (Нью-Йорк). English Section. 1927 6 нояб
67 Казакевнч В Чнсленность русской колоннн в Амернке//Новый Мнр (Нью-Йорк). 1936. 6 апр.
Беларусі. У Дэтройце амаль няма вялікаросаў I нават тыя колькі тузінаў вялікаросаў, што жывуць у Дэтройце, прыехалі нядаўна й завуцца «белаэмігрантамі»68.
У тым самым артыкуле зазначаецца, што ў Дэтройце налічваецца ад 40 000 да 50 000 імігрантаў з былое Расейскае імпэрыі.
Даніла Казушчык, беларус з паходжаньня й шматгадовы ўплывовы лідар арганізацыі АРОВ, пісаў з нагоды 30-годзьдзя арганізацыі:
Асноўная маса расейскіх імігрантаў, каля 300 000, прыехала ў Злучаныя Штаты паміж 1905 I 1914 гадамі Гэта была эканамічная эміграцыя, якая складалася ў васноўным зь зьбяднелых безьзямельных беларускіх I ўкраінскіх сялянаў з заходніх I паўдзенна-заходніх губэрняў царскае Pace!69.
Сьпіс такіх цытатаў пра беларусаў з амэрыканскіх неангламоўных публікацыяў можна было б доўжыць, але трэба сьцьвердзіць: глыбейшых дасьледаваньняў беларускае іміграцыі ў Амэрыцы не праводзілася.
Савецкія й польскія публікацыі
У Савецкім Саюзе пытаньні эміграцыі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі дасьледаваліся мала. Час ад часу зьяўляліся працы, прысьвечаныя літоўскім, расейскім, украінскім эмігрантам, але фактычна нічога істотнага не было напісана пра беларускую эміграцыю. Праўда, на пачатку 30-х гадоў у друку БССР зьявілася статыстыка беларускае эміграцыі, але безь ніякіх дасьледных камэнтароў. Беларускі савецкі акадэмік ВШчарбакоў падаў дзьве лічбы што да беларускае эміграцыі: 1) беларуская эміграцыя ў Сыбір паміж 1896 і 1916 гадамі склала 642 000 чалавек і 2) Беларусь перад Першаю сусьветнаю вайною дала каля 800 000 эмігрантаў у ЗША7°.