Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
На няшчасьце беларусаў, іміграцыйныя ўлады Злучаных Штатаў не зьвярнулі ніякае ўвагі на імпэрскі перапіс 1897 году, паводле якога беларусаў налічвалася 6 380 000 чалавек (у сучасных межах рэспублікі)13, і беларусы так і не былі ўлучаныя ў васобную рубрыку.
Фрэнк Ўорн у сваім дасьледаваньні славянскае іміграцыі ў антрацытавым вугальным басэйне ў штаце Пэнсылвэйнія не вылучае асобна беларусаў; ён зноў ужывае тэрмін «расейцы» з удакладненьнем «дзіўны тып расейцаў»14. Аднак з гутарак з трэцім і чацьвертым пакаленьнем амэрыканцаў—нашчадкаў першых вуглякопаў канца 1890-х гадоў вынікае, што ўсе яны паходзілі з Гарадзенскае, Віленскае або Валынскае губэрняў. Шмат праваслаўных цэркваў у гэтым вугальным басэйне былі пабудаваныя імігрантамі-беларусамі15.
Э Рос у сваім артыкуле «Славяне ў Амэрыцы» піша, што «расейскія» імігранты ў Злучаных Штатах, якіх ён налічвае
12 Boeckh R. The determination of racial stock among American immi­grants//American Statistical Association. New Series. V.76. Dec. 1906. P.201— 221.
13 БелСЭ. T.12. Мн , 1975. C 55
14 Wame F. The Slav Invasion and the Mine Workers. Philadelphia, PA, 1904. P.102.
is Гутаркі аўтара з Мэры Краўс, Скрэнтан, штат Пэнсылвэйнія, кастр 1987; з Галінай Кучура, КІнгстан-Далас, штат Пэнсылвэйнія, кастр 1987, кастр 1989.
56 000, не «сапраўдныя расейцы». Прадбачаючы магчымыя праблемы, зьвязаныя з «расейскаю» групаю, Э.Рос піша:
Аднак гэтыя меншыя шіыні могуць згубіцца ў магутным патоку, які можа хлынуць на нас, як толькі адчыніцца клапан, які стрымвае вялікую цэнтральную славянскую масу 80 мільёнаў «сапраўдных расейцаў»16.
Пішучы пра славянаў, што працавалі на фармах амэрыканскага Поўдню, ЛеРой Ходжыз адзначаў:
Між іншым, у паняцьце <расейцы», зазвычай ужыванае ў Злучаных Штатах, улучаецца некалькі славянскіх народаў. Гэта літоўцы (Lithuanians), іпто належаць да болыпае народнасьці летаў (Letts), уласна расейцы, якія ўлучаюць вялікаросаў, беларусаў і русінаў або маларосаў17.
Джэром Дэйвіс у сваіх дасьледаваньнях ужывае паняцьце «расейцы» гэтак: «Пад расейцамі ў гэтай працы разумеюцца вялікаросы, што насяляюць Цэнтральную Расею, беларусы, што жывуць паміж Польшчаю й Расеяю, і маларосы з колішняе Паўдзённае Расеі». Дж.Дэйвіс між іншым адзначае:
Мы дакладна ня ведаем, колькі расейцаў 1 русінаў ёсьць у Амэрыцы. Разыходжаньні ў меркаваньнях складаюць сотні тысячаў. Прычына гэтага відавочная, калі мець на ўвазе складанасьць прысутнае тут этнічнае праблемы Да 1898 году Бюро перапісаў Злучаных Штатаў залічала ўсіх, хто прыбываў з тэрыторыі, кантраляванае царскім урадам, да расейцаў. Пачынаючы ад 1898 году яўрэі, гэтаксама як і русіны, адзначаліся асобна У 1910 годзе ўсе тыя, хто называў сваёю роднаю моваю расейскую, разглядаліся як расейцы КалІ мы зьвернемся да апошняга расейскага перапісу, дык убачым, іпто 2X усяго насельніцтва Эўрапейскае Расеі былі яўрэямі, якія назвалі сваёю роднаю моваю расейскую 3 увагі на тое, што пераважная балыпыня эмігрантаў з Pace! ў Амэрыку былі яўрэі, не выклікае сумневу, што болыл за 2% зь іх былі зарэгістраваныя перапісам як расейцы18.
У сваёй іншай працы Джэром Дэйвіс піша:
Перапісам 1920 году ў Злучаных Штатах зафіксавана 392 049 расейцаў, народжаных за межамі краіны, 1 разам з народжанымі ў Амэрыцы людзьмі расейскага паходжаньня яны складаюць агульную колькасьць 731 949 чалавек Тыя, хто знаёмы з мэтадамі падліку пры перапісе, ведаюць, што гэтая лічба можа заключаць у сабе вялікую недакладнасьць Падлікі розных уладаў могуць вельмі істотна розьніцца між сабою [ .] Хоць гэтыя меркаваньні маюць няпэўную вартасьць,
is Ross Е. The Slavs in America//The Century Magazine. 1914. No.4.
P.597—598.
17 Hodges L. Slavs on Southern Farms: An account. (U.S. Senate. Doc. No.595). Washington, DC, 1914. P.21.
is Davis J. The Russians and Ruthenians in America. New York, NY, 1922. P.IX, 20.
афіцыйныя вынікі перапісу, як здаецца, апраўдваюць вызначаную колькасьць каля 700 000, хоць гэта й азначае рост на 700% у параўнаньні з 1910 годам19.
У працы, прысьвечанай дасьледаваньню славянскае іміграцыі да Першае сусьветнае вайны, Ф'ерыл Хэс піша:
Гэтых расейскіх Імігрантаў, не ўлучаючы сюды карпатаросаў I расейскіх яўрэяў, ёсьць каля 200 000. Мяркуецца, што 25% зь іх складаюць вялікаросы (што паходзяць з Цэнтральнае РасеІ), 40% — беларусы (з Усходняе [sic!] Pace!) I 35% — маларосы (украінцы з Pace!)20.
Кенэт Мілер каротка згадвае беларусаў у сваёй кнізе, што выйшла ў 1925 годзе, і робіць пры гэтым важную заўвагу аб тым, што зусім выпала з поля зроку іншых дасьледнікаў. «Сярод беларусаў ёсьць шмат рыма-каталікоў», — піша ён і працягвае, што беларуская нацыянальнасьць не прызнавалася расейскімі ўладамі і што цяпер беларусы маюць сваю рэспубліку21.
Цікавую заўвагу пра беларусаў і іншых славянаў, што паходзяць з Расейскае імпэрыі, зрабіў ведамы амэрыканскі вучоны Морыс Дэйві. Гэты аўтар, знаёмы з нацыянальнымі праблемамі, цьвердзіць:
Важны факт што да расейскае іміграцыі палягае ў тым, што яна была пераважна нерасейская[...] Амэрыканскія статыстыкі ня бачаць адрозьненьняў паміж вялікаросамі, беларусамі й маларосамі, але ёсьць падставы меркаваць, што вялікаросы пераважалі ў расейскай эміграцыі да 1905 году, тым часам як пасьля гэтага пачалі ў болыпай колькасьці эміграваць украінцы й беларусы
Прычынаю гэткага становішча, паводле Дэйві, было тое, што да 1905 году пераважала расейская рэлігійная іміграцыя, як, прыкладам, духаборы й іншыя рэлігійныя групьі; пасьля 1905 году пачала пераважаць нерасейская іміграцыя22.
Амэрыканскія аўтары Фрэнсыс Браўн і Джозэф Роўчэк падзяляюць думку Дэйві23. Расейскія дасьледнікі В.БончБруевіч і В.Абаленскі таксама выказвалі меркаваньне, што расейскія сэктанты складалі найбольшую групу эмігрантаў з Расейскае імпэрыі перад 1905 годам24. Абаленскі, аднак, ацэньвае колькасьць беларускіх эмігрантаў, нават да 1905
19 Davis J. The Russian Immigrant. New York, NY, 1922. P.9—10.
20 Hess F. High Adventure. New York, NY, 1925. P.119.
21 Miller K. Peasant Pioneers. New York, NY, 1925. P. 13. (Рэпрынт: 1969).
гг Davie M. World Immigration. New York, NY, 1936. P.135, 136.
23 Brown F., Roucek J. Our Racial and National Minorities. New York, NY, 1937. Р.2ОЗ.
24 Obolenskii V. Emigration from and immigration into Russia// International Migrations. Vol.2. New York. NY, 1931. P.521—580.
году, на тым самым узроўні, што й расейскіх сэктантаў. 3 Абаленскім можна, бадай, пагадзіцца, бо некаторыя крыніцы, як, прыкладам, «Памятная кніжка Гарадзенскае губэрні за 1905 год», паказваюць на значную колькасьць беларусаў, якія эмігравалі ў Злучаныя Штаты25. Больш таго, у допісе зь Віленскае губэрні за 1903 год паведамляецца, што эканамічнае становішча ў губэрні вымушае сялянаў эміграваць, галоўным чынам у Амэрыку26. Гэтыя высновы сугучныя зьвесткам, якія падае ўпаўнаважаны ўраду ЗША да справаў іміграцыі ў 1902 годзе, як зазначае Абаленскі27.
Разам з тым ВПанюціч у сваім аналізе міграцыйных працэсаў на Беларусі паказвае, што службоўцы ў розных мясьцінах паведамлялі пра павелічэньне эміграцыі ў Амэрыку пасьля 1906 году28.
У пазьнейшых працах амэрыканскіх аўтараў аб славянах надалей ставілася пад сумненьне вартасьць статыстычнага матэрыялу аб «расейцах», і шмат хто з дасьледнікаў адкрыта зазначаў, што гэтыя зьвесткі ненадзейныя й ня могуць брацца пад увагу. Так, Карл Вітке цьвердзіць, што статыстыка, якая датычыць імігрантаў з былое Расейскае імпэрыі, ня мае значаньня, бо ў ёй ня робіцца розьніцы паміж тымі, каго ён называе «сапраўднымі расейцамі», ды іншымі нацыянальнасыдямі. Зь недаверам ставіцца гэты аўтар і да зьвестак пра палякаў:
У 1920 г. у Злучаных Штатах налічвалася 3 000 000 асобаў польскага паходжаньня, аднак I тут ня трэба забывацца, што ў статыстыцы палякаў не заўсёды выразна адрозьнівалі ад русінаў 1 падобных групаў29.
Луіс Адамік ужывае няясны й зламысны тэрмін «славянаросы» («Slavic-Russian») зь відавочным намерам ахапіць усе славянскія нацыянальнасыді імігрантаў з Расейскае імпэрыі, хоць і адзначае, што ў Амэрыку прыяжджалі й беларусы. Адамік піша, што «колькасьць славянароскіх імігрантаў складае каля чатырохсот тысячаў»30.
Праблемы, зьвязаныя з шырокім і непераборлівым ужываньнем тэрміну «расейцы», разглядаліся ў розных працах. У сваёй публікацыі пра імігранцкія паселішчы ў штаце Канэтыкат Сэмюэл КоніГ піша:
25 Памятаая кннга Гродненской губерннм на 1905 год. Гродно, 1905. С.83
26 Дакументы I матэрыялы па гісторыі Беларусі Т.2. Мн., 1940 C613.
27 Оболенскнй В Международные н межконтнненгальные мнграцнн в довоенной Россйй н СССР М , 1928 С 59
28 Панютнч В К вопросу о росте отходннчества нз Белорусснн в эпоху капнталнзма 1861 —1914//Матерналы конференцнн молодых ученых: Вып. Нсторня Мн , 1963 С 47—54
гэ Wittke С. We who built America... New York, NY, 1939. P.420, 427.
30 Adamic L. A Nation of Nations. New York, NY, 1945. P. 152, 154.
3 прычыны таго, што перапісы ў Злучаных Штатах залучалі без разбору пад шыльду «расейцаў» розныя этнічныя групы, нарадзілася папулярнае ўяўленьне, што ў Амэрыцы вельмі шмат расейцаў У сапраўднасьці ж сапраўдныя расейцы, а пад ІмІ мы разумеем вялікаросаў, ніколі не прыбывалі сюды ў вялікай колькасьці I, як з гэтага вынікае, складаюць значна меншую групу імігрантаў, чым гэта звычайна ўважаецца Калі родная мова можа быць паказчыкам колькаснае вагі пэўнае этнічнае групы, тады, згодна з Бюро перапісаў Злучаных Штатаў, у Канэтыкаце ёсьць 9810 расейцаў. Гэтая лічба непазьбежна выключае народжаных у Амэрыцы, затое бясспрэчна ўлучае шмат украінцаў 1 ўсіх беларусаў31.
Тым часам як некаторыя дасьледнікі ясна й дакладна выказвалі свае сумненьні што да слушнасьці называньня кожнага імігранта з Расейскае імпэрыі «расейцам», іншыя аўтары фармулявалі свае засьцярогі ня гэтак выразна, але тым ня менш аспрэчвалі ўжываньне тэрміну «расейцы» ў дачыненьні да шырокага спэктру народаў. Шэраг амэрыканскіх дасьледнікаў, што вывучалі мову славянскіх імігрантаў у Амэрыцы, падкрасьлялі той факт, што бальшыня гэтых імігрантаў гавораць не па-расейску — у працах часта ўжываецца выраз «правільная расейская мова» (proper Russian), — а некалькімі рознымі славянскімі мовамі. I гэта нягледзячы на тое, што гэтыя імігранты, калі ў іх пыталіся, цьвердзілі, што гавораць «па-расейску». Гэтую зьяву можна было назіраць, прыкладам, на судовых паседжаньнях.