Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Заўважальны ўклад у дасьледаваньне беларускае дыяспары зрабіла сама эміграцыя па Другой сусьветнай вайне. Перадусім новая хваля беларускае эміграцыі пачала дакумэнтаваць дзейнасьць беларусаў у Амэрыцы, а таксама дасьледаваць беларускую спадчыну ў гэтай краіне. Было надрукавана нямала артыкулаў аб беларускай прысутнасыці ў Злучаных Штатах, дзе адзначаліся гістарычныя памылкі ў дачыненьні да нашае іміграцыі й рабіліся заклікі да беларускіх асяродкаў у Амэрыцы прыкласьці ўсе намаганьні, каб выправіць тыя памылкі і зацьвердзіць правы на беларускаамэрыканскую спадчыну. Бальшыня гэтых артыкулаў не выходзіць за межы журналізму, тым ня менш яны важныя для дасьледзінаў беларускае іміграцыі ў ЗША. Бясспрэчна, гэтыя багатыя залежы адносна новае інфармацыі чакаюць сваіх дасьледнікаў. Сярод тых, хто закранаў тэму дасьледаваньня мінуўшчыны беларусаў у Злучаных Штатах, — М.Міцкевіч, П.Манькоўскі, А.Калубовіч ды іншыя101.
Колькі заўвагаў аб ст&тыстыцы
Афіцыйнымі зьвесткамі іміграцыйных службаў Злучаных Штатаў Амэрыкі і Бюро перапісаў для вывучэньня беларусаў ЗША карыстацца немагчыма, таму што яны не вылучаюць беларусаў з агульных рубрыкаў «расейцаў», «палякаў», «славянаў» і г. д.
Толькі ў 1980 годзе амэрыканскі перапіс пачаў рэгістраваць беларусаў асобна (7381 чалавек), 1 перапісныя . службы паведамілі аўтару, што яны маюць інфармацыю пра беларусаў з папярэдніх перапісаў, дзе яны фігуравалі пад рознымі ймёнамі — White Russians, Belorussians, Byelorussians102. Ha жаль, дзеля бюракратычных правілаў, гэтыя зьвесткі пра беларусаў ніколі не зьявіліся ў друку. Відавочна, вынікі перапісу не высьвятляюць рэальнага становішча што да колькасьці беларусаў у Злучаных Штатах, і імі нельга карыстацца ў дасьледаваньнях беларускае іміграцыі.
Адсутнасьць афіцыйных дадзеных не перашкодзіла некаторым дасьледнікам ацэньваць памеры беларускае эмігра-
юі М.М-ч Ранейшая й цяперашняя беларуская эміграцыя//Беларус. 1955. №53; М.М-ч Сьветчаньні камянёў//Беларус 1956 №55; Скарыніч Б Беларуская эміграцыя ў ЗГА//Бацькаўшчына 1952. №25—26, 27, 28; Скарыніч Б. Скончма дыскусію пра «распакоўваньне>!//Бацькаўшчына 1955. №19; Крыга А Нашая эміграцыя//Бацькаўіпчына. 1957 №67; Негнявіцкі А Аб старой беларускай эм1грацыі//Бацькаўшчына 1957 №44; Калубовіч А. Нашы папярэдн!кі//Беларуская Думка (Саўт-Рывэр) 1974—1975. №18—19 С.7—16
Ю2 Перапіска аўтара зь Бюро перапісаў ЗША, 1984
цыі/іміграцыі і з дапамогаю розных разважаньняў і мэтадаў прыйсьці да прымальных, на іхны пагляд, вынікаў. Статыстычныя ацэнкі беларускае іміграцыі, якія дагэтуль зьявіліся ў друку, недакладныя й найчасьцей рознамаштабныя, аднак яны дазваляюць уявіць памеры міграцыйных працэсаў.
Найперш розьніца ў лічбах выкліканая розьніцаю ў вызначэньні тэрыторыі Беларусі, калі нацыянальнасьць абгрунтоўваецца паходжаньнем імігранта.
Ідучы за мэтодыкаю Аляксандра Ўласава, які спрабаваў вылічыць аб'ём магчымае фінансавае дапамогі з боку эмігрантаў, можна прыйсьці да лічбы 700 000—750 000 — агульная колькасьць беларусаў, што выехалі ў Амэрыку паміж 1900 і 1912—1913 гадамі103.
Беручы разважаньні Абаленскага й пераводзячы іх у рэальныя лічбы, атрымваем колькасьць беларускіх імігрантаў у ЗША — ад 180 000 да 270 000 чалавек104. Малая колькасьць можа быць тут вытлумачана тым, што Абаленскі за аснову ня браў беларускую этнаграфічную тэрыторыю.
Рада Беларускае Народнае Рэспублікі мяркуе, што каля 500 000 беларускіх імігрантаў пасялілася ў Злучаных Штатах да Другое сусьветнае вайны і ад 50 000 да 100 000 беларусаў прыехала ў краіну пасьля вайны105.
Грамадзкая Рада за Амэрыканскую Еднасьць ацэньвае колькасьць беларускіх імігрантаў у ЗША ў 300 000—400 000 чалавек106.
«Харвардзкая энцыкляпэдыя амэрыканскіх этнічных групаў» цьвердзіць, што беларусаў у Злучаных Штатах налічваецца ад 175 000 да 200 000 чалавек107.
Пазьнейшыя беларускія савецкія дасьледнікі В.Селяменеў і іншыя пагаджаюцца з акадэмікам Шчарбаковым, які вызначыў агульную колькасьць беларускіх імігрантаў у ЗША да Другое сусьветнае вайны ў 800 000 чалавек108.
Беларускі савецкі дэмограф А.Ракаў мяркуе, што ў 20-я гады беларуская іміграцыя ў Злучаных Штатах налічвала «колькі сотняў тысячаў» чалавек109.
Колькасьць беларускіх імігрантаў у Амэрыцы можна вывесьці з савецкіх крыніцаў іншым спосабам, які палягае ў наступным. Даведнік аб эканамічным разьвіцьці Савецкае Беларусі цьвердзіць, што «Беларусь страціла з эміграцыяй 1,8
іоз Уласаў А. Аб эміграцыІ//Наша НІва 1911 №3.
Ю4 Оболенсккй В Цнт соч. С59—63, 132—133
Ю5 Архіў Рады БНР, Стэмфард, штат Канэтыкат
іов Гл спасылку №9 у гэтым разьдзеле
Ю7 Гл. спасылку №48 у гэтым разьдзеле
Ю8 Гл. спасылкі №70 I 78 у гэтым разьдзеле
Ю9 Раков А Населенне БССР Мн., 1969 С.83
млн. насельніцтва за пяць дзесяцігодзьдзяў перад кастрычніцкай рэвалюцыяй»110.
. Падручнік па геаграфіі Беларускае ССР піша, што «да рэвалюцыі 1,4 млн. беларусаў выехала ў Сыбір, іншыя часткі Расеі й за мяжу»111.
Агляд эканомікі Беларусі, апублікаваны ў 1957 годзе, падае гэткія дадзеныя: «Агульная колькасьць эмігрантаў зь Беларусі за 50 гадоў перад рэвалюцыяй — 1 387 000»112. Гэтая лічба — 1 387 000 — паўтараецца і ў іншых публікацыях, улучна з афіцыйнымі партыйнымі тэкстамі113.
Як выглядае, хоць лічбы й вагаюцца, яны больш-менш аднаго парадку. Такім чынам, акругліўшы, можна прыняць за сярэднюю прыблізную колькасьць 1 500 000 — гэтулькі беларусаў пакінула бацькаўшчыну паміж 1860 годам і пачаткам Першае сусьветнае вайны.
Іншая важная й даволі дакладная лічба, якая фігуруе ў розных публікацыях, — колькасьць беларусаў, што выехалі ў Сыбір ад 1880-х да 1914 году. БелСЭ цьвердзіць, што ад 1896 да 1912 году ў Сыбір эмігравала зь Беларусі 716 600 чалавек114.
П.Верашчагін у сваіх аўтарытэтных працах аб беларускай сялянскай эміграцыі ў Сыбір адзначае, што, паводле «няпоўных дадзеных зь пяцёх заходніх губэрняў, каля 550 000 беларусаў выехала ў Сыбір паміж 1885 і 1915 гадамі»115.
Вывеўшы сярэднюю лічбу, атрымаем прыблізную колькасьць эмігрантаў у Сыбір — каля 633 000 чалавек.
Апэруючы гэтымі лічбамі — пры адсутнасьці арыгінальнае статыстыкі такі падыход здаецца аўтару апраўданым, — з дапамогаю простае арытмэтыкі можна атрымаць колькасьць беларусаў, што выехала ў Амэрыку, — ад 850 000 да 900 000 чалавек. Колькасьць рээмігрантаў — тых, хто вярнуўся ў Беларусь у 1910—1920-я гады, — складае прыблізна ад аднае чвэрці да аднае трэці эмігрантаў, або ад 215 000 да 300 000 чалавек, што пацьвярджаецца статыстыкаю Расейскага імігранцкага дому ў Нью-Ёрку. Паводле тае статыстыкі, якая ахапляе пэрыяд ад 1908 да 1913 году ўлучна, з 127 345 «расейскіх» імігрантаў вярнулася на бацькаўшчыну 34 304 асобы. Каля траціны эмігрантаў у пэрыядзе 1908—1910 гадоў
t ю Экономжа Советской Белорусснн: 1917—1967 Мн., 1967. C.21.
ш Белорусская ССР. М., 1957. С.73.
ііг Народное хозяйство Белорусской ССР за 40 лет. Мн, 1957 С.20
ііз Ерыгнн С., Рыженко Ф. Ленннская программа по нацнональному вопросу М., 1959 C.105
114 БелСЭ. Т.7. Мн , 1973. C.170.
ns Верешагнн П Крестьянскне пере^елення С.4; Вереідагнн П. Нз нсторнн аграрных мнграцнй//Нз нсторнн крестьянства Белорусснн Мн , 1978 C.71—82
варачаліся на бацькаўшчыну й паводле расейскага статыстычнага гадавіка116. Такім чынам, колькасьць беларусаў, якія да Першае сусьветнае вайны на стала пасяліліся ў Злучаных Штатах, складае ад 550 000 да 650 000 чалавек.
Беларусаў, што эмігравалі паміж войнамі, было мала — усяго колькі тысячаў, а колькасыдь паваенных беларускіх эмігрантаў была ацэненая Беларускім Нацыянальным Камітэтам у 50 000—55 000 чалавек117.
Падсумоўваючы, можна ацаніць агульную колькасьць беларусаў, якія засталіся жыць у Злучаных Штатах, у рамках паміж 600 000 і 650 000 чалавек. Неабходна падкрэсьліць, і гэта мусіць быць зразумела, што гэта толькі прыблізныя лічбы, якія грунтуюцца на няпоўнай і не заўсёды дакладнай друкаванай статыстыцы. Прапануючы гэтыя лічбы, аўтар мае за мэту даць будучым дасьледнікам беларускае іміграцыі ў ЗША ўяўленьне аб маштабах гэтае зьявы. Больш дакладныя й навукова абгрунтаваныя вынікі могуць быць атрыманыя ў будучыні, калі можна будзе ўжываць новую мэтодыку й тэхналёгію і калі стануцца даступныя іншыя архіўныя дакумэнты.
Шмат каго з чытачоў і дасьледнікаў лічба 600 000—650 000 можа зьдзівіць. Аднак яе парадак адпавядае парадку вылічэньняў Уласава, Шчарбакова й Рады БНР. Тым ня менш яна відавочна разыходзіцца з вынікамі амэрыканскіх перапісаў 1980 і 1990 гадоў. Ня трэба, аднак, забывацца, што бюракраты амэрыканскіх іміграцыйных і статыстычных службаў доўгія гады кіраваліся тым, што «беларусы не ўважаюцца за асобную іміграцыйную групу».
Да гэтае праблемы трэба падыходзіць, як гаворыцца, пафілязофску. Лічбы, зьвесткі, афіцыйная статыстыка — рэчы, бясспрэчна, важныя. Аднак яшчэ больш важна тое, што на працягу дзесяцігодзьдзяў з волі бяздумных бюракратаў цэлую эўрапейскую нацыю ігнаравалі, навешвалі ёй чужую бірку й адсоўвалі ў нябыт; а цяпер гэтая нацыя, жыцьцяздольная й неадлучная частка амэрыканскае этнічнае мазаікі, робіць спробу вярнуць сабе найважнейшую частку свае спадчыны — сваю сапраўдную этнічную тоеснасьць.
ііб The Orthodox Church in America, Dept, of History and Archives, Soyosset, NY. Immigrant Home, Essays on Immigration, 1915. Code XI, 1—4; Статмстнческйй ежегодннк Росснн СПб , 1914 С 46
in Архіў Беларускага Нацыянальнага Камітэту, Нью-Ёрк Архіў раней знаходзіўся ў Рэгенсбургу, пазьней у Остэргофэне, а частка яго была перавезеная ў ЗША; Гутаркі з Аляксандрам Русаком і Міколам Кунцэвічам, 1956
ХВАЛІ Й ПРЫЧЫНЫ
ЭМІГРАЦЫІ ЗЬ БЕЛАРУСІ
Тым часам як паасобныя падарожнікі зь Беларусі маглі дабірацца й, відаць, сапраўды дабіраліся да Амэрыкі яшчэ за часы Вялікага Княства Літоўскага, галоўным штуршком для эміграцыі зь беларускіх земляў сталася разьвіцьцё гістарычных падзеяў XVIII стагодзьдзя.
Заняпад Вялікага Княства Літоўскага й наступная акупацыя Беларусі расейцамі склалі галоўныя чыньнікі, якія стварылі сацыяльныя, эканамічныя й палітычныя ўмовы, што спрыялі эміграцыі. У выніку расейскае палітыкі Беларусь была гвалтоўна ператвораная з палітычна разьвітае дзяржавы з багатаю культурай і поўным спэктрам нацыянальнага жыцьця ў каляніяльную тэрыторыю, населеную этнічнай масай, сыстэматычна й сьведама пазбаўлянай афіцыйнае гісторыі, перад якою стаяла змрочная пэрспэктыва стацца адсталым асыміляваным і зрусыфікаваным натоўпам. Такім чынам Беларусь на доўгія гады сталася асноўным рэзэрвуарам эміграцыі зь імпэрыі. Больш за паўтара мільёна беларусаў пакінулі сваю бацькаўшчыну й пасяліліся ў вялікіх гарадох Расейскае імпэрыі (Пецярбург, Адэса й г. д.), Сыбіры, Паўночнай і Паўдзённай Амэрыцы і ў Заходняй Эўропе. Працэс эміграцыі зь Беларусі ў апошнія два стагодзьдзі быў няспыннаю зьяваю, але ж, ведама, былі ў ім свае прылівы й адлівы, абумоўленыя падзеямі ўнутры й вонках краіны. Якія ж можна вызначыць храналягічныя пэрыяды беларускае іміграцыі ў ЗША?