Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
ПААСОБНЫЯ МАЛЫЯ ГРУПЫ ІМІГРАНТАЎ: XVII — XIX СТАГОДЗЬДЗІ
Раньнія імігранты
Гэты пэрыяд улучае час ад заснаваньня брытанскіх калёніяў у Амэрыцы да апошняе чвэрці XIX стагодзьдзя. Тым часам як XIX стагодзьдзе пакінула па сабе значны
дакумэнтальны матэрыял пра іміграцыю ў Амэрыку, дачыненьні паміж Каляніяльнаю Амэрыкаю й Вялікім Княствам Літоўскім (г.зн., у XVI — XVIII стагодзьдзях) дагэтуль застаюцца недасьледаваныя, улучна з пытаньнем аб іміграцыі ў Амэрыку ў гэтым часе. Пэўныя зьвесткі дазваляюць меркаваць, што падарожжы й перасяленьні беларусаў у Амэрыку былі цалкам магчымыя. Падамо некаторыя цікавыя фактьі: капітан Джон Сміт стаўся першым губэрнатарам калёніі Вірджынія ў 1608 годзе. Пяць гадоў перад тым, у 1603 годзе, капітан Сміт наведаў Беларусь. У сваіх «Праўдзівых падарожжах»1 капітан Сміт згадвае, як ён прыехаў у «Рэчыцу на рацэ Ніпэр, у літоўскіх межах» (Капітан Сміт паўсюль у сваёй кнізе ўжывае тэрмін «Літва» для азначэньня сёньняшняе Беларусі). Пасьля ён апавядае пра сваё падарожжа праз паўдзённую Беларусь і Падольле ў Польшчу2. Такім чынам, не было б нічога незвычайнага, калі б капітан Сміт прывёз з сабою ў Вірджынію беларусаў (або таксама й украінцаў), майстроў-дзегцяроў і цесьляроў, разам з палякамі-гутнікамі. Гэтае меркаваньне падтрымваецца й наступным цьверджаньнем: «Што да канопляў і лёну, паташу й залы, смалы й дзёгцю, цяпер рыхтуецца дамова аб запрашэньні людзей, умелых у гэтых рамёствах, з Усходніх краёў (Eastern parts): побач з палякамі, што дагэтуль застаюцца ў Вірджыніі»3. Такім чынам, калі існуюць дакуманты, што людзі, ведамыя як палякі, жылі ў калёніі Вірджынія, ёсьць падставы меркаваць, маючы на ўвазе Смітавы падарожжы, што побач іх маглі быць і беларусы. Знаёмства капітана Сміта з Усходняю Эўропай наводзіць на думку, што ён ужываў тэрмін «усходні», каб ахапіць вялікі геаграфічны абшар, а менавіта землі Беларусі і Ўкраіны. Таму, мабыць, ня будзе малаверагоднаю гіпотэза, што славянскія прозьвішчы ў калёніі Вірджынія гэткія ж беларускія і ўкраінскія, як і польскія.
Ёсьць таксама цьверджаньне ў старых хроніках і пазьнейшых запісах, што «6 чэрвеня 1610 году імігрант з гораду Беластоку, доктар Лаўрын Багун прыбыў у Калёніі»4.
Іншы грамадзянін Вялікага Княства Літоўскага, які рана прыбыў у Амэрыку й таксама мог быць беларус паходжаньнем, — доктар Аляксандар Куртыус (Курчэўскі), вучоны й настаўнік у Нью-Амстэрдаме. Да свайго прыезду ў Калёніі ў 1659 годзе ён настаўнічаў у Полацку й Вільні. У Нью-Амстэрдаме Куртыус выкладаў «рускую мову» («Russian»),
1 Smith J. The True Travels... Richmond, 1819 (first edition: London, 1629).
гкіпель 3. Капітан Джон Сміт на Беларусі//3апісы Кн.16. Ню-Ёрк, 1978 С 119—128
з Smith J. Op.cit. Р.42. Гл. таксама: Haiman М. Polish pioneers of Virginia and Kentucky. Chicago, IL, 1937. P.36.
4 Waldo A.L. First Poles in America: 1608—1958. Pittsburgh, 1957. P.14, 22.
а таксама быў першым выкладчыкам лаціны ў першай лацінскай школе, найвышэйшай навучальнай установе ў НьюАмстэрдаме. Зь вялікаю доляю верагоднасьці можна зрабіць прыпушчэньне, што Куртыусава «руская» мова, як і «руская» мова шмат каго з гандляроў у Нью-Амстэрдаме, была моваю Вялікага Княства Літоўскага, г.зн. беларускаю, хоць і не зазначаная як гэткая5.
Найбольш славутым і выдатным імігрантам зь Беларусі напрыканцы XVIII стагодзьдзя быў, бясспрэчна, Тадэвуш Касьцюшка6. Народжаны на Беларусі, ён ня страціў лучнасьці з радзімаю і разам з тым прынёс значны ўклад у справу незалежнасьці і ў ваенную гісторыю Злучаных Штатаў. Хаця зьвестак і працаў пра гэтага вялікага чалавека ў розных мовах назьбіраецца вельмі багата, а навукоўцы, як правіла, лічаць Касьцюшку палякам, адданым справе амэрыканскае свабоды, ягоныя повязі з роднаю зямлёю й беларускім народам дагэтуль амаль не дасьледаваліся. Аднак можна з пэўнасьцю сьцьвярджаць, што беларускасьць Касьцюшкавых біялягічных каранёў не выклікае ніякага сумневу, і ўжо адзін гэты факт дае дастаткова падставаў залічыць дзеі гэтага выдатнага чалавека да заслугаў таксама й беларускага народу ды беларускае спадчыны ў Амэрыцы.
Беларуская правінцыя Таварыства Ісуса ў Амэрыцы
Падзеі 1772, 1793 і 1795 гадоў, агульна ведамыя як падзелы Польшчы, у сапраўднасьці былі падзеламі Рэчы Паспалітае: Літвы й Польшчы. У выніку гэтых падзелаў беларускія землі падпалі поўнаму расейскаму кантролю. Ад таго часу пачаўся доўгі працэс русыфікацыі й вынішчэньня Беларусі, які працягваецца й да сёньняшняга дня. Натуральна, пад уплывам гэтых гістарычных зрухаў памеры эміграцыі зь Беларусі ўзрасьлі. Цяпер вялікая частка імігрантаў складалася з інтэлектуалаў, якія не маглі зьмірыцца з чужацкаю акупацыяю. На працягу першае чвэрці XIX стагодзьдзя значная колькасьць рымакаталіцкіх сьвятароў выехала зь Беларусі ў Злучаныя Штаты. Шмат хто зь іх меў беларускае паходжаньне й быў зьвязаны з Полацкай езуіцкай акадэміяй. Гэтыя сьвятары прыбылі ў ЗША на запрашэньне Джона Кэрала, першага рыма-каталіцкага
5 Cosmopolitain New Amsterdam//The New Netherland Register (New York). V.l(8). Special issue. 1911. P.130—132; Kessler H.H., Rachils E. Peter Stuyvesant and His New York. New York, 1959. P.208—209; Wytrwal J. Poles in American history and tradition. Detroit, MI, 1969. P.19—20; Curtius A.C. Inaugural Medical Dissertation. Chicago, Lithuanian Medical Association, 1967. P.9—10.
6 БелСЭ T.5. Мн., 1972 C 505—506; Клейн Б Найдено в архнве. Мн.,
1968 С 13— 19
біскупа ў Злучаных Штатах7. Гэта былі важныя інтэлектуальныя кадры, якім царкоўныя ўлады ў Амэрыцы знайшлі добры ўжытак. Група сьвятароў зь беларускіх земляў, асабліва выкладчыкі Полацкае акадэміі, у значнай ступені спрычынілася разьвіцьцю рыма-каталіцкае адукацыі ў Амэрыцы. Найбольш выдатныя сярод іх былі айцы Баніфацы Крукоўскі, Норбэрт Корсак і Кольман Але Беларусь не толькі адыграла ролю ў пастачаньні краіне сьвятароў-эмігрантаў, яна таксама дала ймя рэлігійнай супольнасьці езуітаў у Амэрыцы.
Часта застаецца незаўважаны гістарычны факт, што Таварыства Ісуса захавалася ў ЗША толькі дзякуючы таму, што пасьля забароны папам рымскім ордэну езуітаў у 1773 годзе ён працягваў існаваць на тэрыторыі Расейскае імпэрыі, на Беларусі. Амэрыканскія езуіты вырашылі далучыцца адміністрацыйна да езуітаў беларускіх, абышоўшы тым самым папскую забарону, і іхная юрысдыкцыя ў Злучаных Штатах сталася ведамая як Беларуская правінцыя (White Russian Province). Гэтая лучнасьць амэрыканскіх езуітаў зь Беларусьсю трывала ад 1805 да 1814 году, калі была зьнятая папская забарона на дзейнасьць езуітаў і ім зноў было дазволена фармаваць свае ўласныя адміністрацыйныя адзінкі8.
У гісторыі рыма-каталіцкае царквы ў Амэрыцы важнае месца займае дзеяч беларускага паходжаньня, сьвятарімігрант айцец Франьцішак Дзеружынскі. Айцец Дзеружынскі нарадзіўся ў Воршы 3 студзеня 1779 году. Там ён вучыўся ў Езуіцкім калегіюме, а ў 1794 годзе, маючы пятнаццаць гадоў, ён уступіў у Таварыства Ісуса, «прынёсшы з сабою рэдкае сілы інтэлект»9. Ён быў высьвячаны ў 1808/09 акадэмічным годзе й прызначаны выкладчыкам тэалёгіі ў Полацкай акадэміі. Ён выкладаў таксама ў некалькіх іншых школах на Беларусі, трымаючы лучнасьць зь сябрамі й калегамі на правінцыі. Трэба адзначыць, што, хоць польскі культурны ўціск пашыраўся на значную частку Беларусі, мясьціны, дзе нарадзіўся й вырас Ф.Дзеружынскі, не зазналі істотных польскіх уплываў. Выкладаючы ў Полацкай акадэміі, Ф.Дзеружынскі, можна прыпушчаць, быў знаёмы з творамі маладога студэнта Акадэміі Яна Баршчэўскага (179?—1851), аднаго зь піянэраў новае беларускае літаратуры10. Лёс род-
7HaimanM. Polish past in America: 1608—1865. Chicago, 1939. P.65—67.
аКІпельВ Беларуская спадчына ў ЗША: Мэрыленд//Беларус. 1975 №215
9 Rutkowska М.Н. A Polish pioneer Jesuit in America//Polish American Studies. V.3(3—4), July—December 1946. P.98—103.
io LG. Materyaly dziejow Akademii Polockiej i szkol od niej zaleznych. Krakow, 1905. S. 115—120. 192, 243—244; ЭЛІМБел. T.l. Mh , 1984 C.301—302.
нае краіны, якая перажывала тады найцямнейшы пэрыяд свае гісторыі, вельмі непакоіў Франьцішка Дзеружынскага. Разам з тым, будучы адукаваным чалавекам, ён быў сьведамы таго, што у тую пару, бадай, нельга было спыніць Расейскую імпэрыю ў яе наступе на захад. Ф.Дзеружынскі — тыповы прыклад адукаваных беларусаў першае паловы XIX стагодзьдзя, якія не прынялі акупацыі, не зьмірыліся зь ёю. Даволі змрочна ацэньваючы палітычную й культурную пэрспэктыву свае роднае краіны й не падтрымваючы палітыку польскасыді й палянізацыі, шырокі пласт інтэлігенцыі — пераважна каталікі — вырашыў эміграваць. Шмат хто з гэтых людзей выправіўся ў Заходнюю Эўропу, Паўдзённую Амэрыку й Злучаныя Штаты. Айцец Дзеружынскі выбраў Паўночную Амэрыку. Ён прыбыў у Філадэлфію 7 лістапада 1821 году й памёр у Мэрылэньдзе 22 верасьня 1850 году11.
Ад часу свайго прыбыцьця й да самае сьмерці ён прысьвячаў свой магутны інтэлект і энэргію новай краіне: ён займаў шэраг царкоўна-адміністрацыйных пасадаў, у тым ліку й галавы Амэрыканскае езуіцкае супольнасьці. Аднак галоўным зацікаўленьнем і клопатам айца Дзеружынскага была арганізацыя рыма-каталіцкае адукацыі ў краіне. Ягоны ўклад у разьвіцьцё амэрыканскае рыма-каталіцкае школьнае сыстэмы надзвычай вялікі, а літаратура на гэтую тэму складае не адзін том12. Асаблівае ўвагі, аднак, заслугоўвае тое, што ўклад гэты быў зроблены беларусам, хоць польскія навукоўцы лічаць яго палякам. Такое меркаваньне нічым не абгрунтаванае. Бясспрэчна, Ф.Дзеружынскі быў шчырым рыма-католікам і адданым сябрам Таварыства Ісуса, але што да ягонае польскасьці, дык яна ні ў чым не выяўлялася. Наадварот, некаторыя факты дазваляюць меркаваць, што ягоныя пагляды былі, як найменей, нетыповыя для паляка й сьведчылі аб моцнай прывязанасьці да роднае беларускае зямлі. Дакумэнтальна пацьверджаным ёсьць факт, што патрыятычная польская інтэлігенцыя, улучна з польскім рыма-каталіцкім духавенствам, нецярпліва чакала прыходу Напалеона падчас ягонае ваеннае кампаніі супраць Расеі ў 1812 годзе. Былі спадзяваньні, што Напалеон адродзіць колішнюю Рэч Паспалітую. Польская інтэлігенцыя марыла аднавіць свае ўплывы й пашырыць палянізацыю на беларускія землі. Цяпер цяжка сказаць, што было на думцы ў айца Дзеружынскага, але гэткі факт гаворыць сам за сябе Замест таго, каб чакаць, пакуль Напалеон прыйдзе ў род-