Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Нацыянальны, сацыяльны й полава-ўзроставы склад расейск х эмігрантаў сьведчыць аб тым, што ў пошуках лепшае долі ў 311 A
82 Тудоряну Н. Цнт. соч. С. 174—175
83 Тамсама С 175.
84 Тамсама С. 177—178
эмігравалі прыгнечаныя нядоляю простыя працаўнікі — рамесьнікі, сельскагаспадарскія работнікі, сяляне85.
Рэвэрансы ў бок перавагаў савецкае сацыялістычнае палітыка-эканамічнае сыстэмы, на жаль, зьніжаюць навуковы ўзровень працы.
Некаторыя сьведчаньні аб беларускай эміграцыі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі можна сустрэць і ў польскамоўных публікацыях апошняга часу. Флёрыян Стасік зазначае, што сярод «польскіх імігрантаў у ЗША былі таксама яўрэі, немцы, украінцы, беларусы й літоўцы»86
Шырокі агляд сучаснае літаратуры аб сацыяльнадэмаграфічных умовах на Беларусі ад другое паловы XIX стагодзьдзя да 1939 году быў надрукаваны Алегам Латышонкам у зборніку «Studia Historyczne»87.
Можна спадзявацца, што далейшыя дасьледаваньні польскае эміграцыі, асабліва з рэгіёнаў Беластоку, Сувалак, Бельску й Гайнаўкі, закрануць і беларускі элемэнт,
Беларускія крыніцы
Працэс і праблемы беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах разглядаліся і ў беларускіх публікацыях таго часу, а таксама на працягу наступных дзесяцігодзьдзяў. I хоць гэтыя матэрыялы мелі ў васноўным апісальны характар, у іх рабіліся спробы вызначыць колькасьць эмігрантаў, прааналізаваць сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне, a таксама выказваліся агульныя пагляды на эміграцыю.
Піянэрам у распрацоўцы гэтае тэмы сталася газэта «Наша Ніва», сучасьніца зміграцыйнага працэсу. Рэдактар-выдавец «Нашае Нівы», эканаміст па адукацыі й прафэсіі, Аляксандар Уласаў напісаў шмат артыкулаў, дзе закраналася тэма эміграцыі зь Беларусі, і распрацаваў сваю мэтадалёгію, з дапамогаю якое спрабаваў вылічыць прыблізную колькасьць эмігрантаў зь Беларусі. Аднак найбольшы ягоны клопат палягаў у тым, каб вызначыць памеры фінансавае дапамогі — у форме паступленьняў на банкаўскія ўклады, — якую маглі б даць беларускія эмігранты ў ЗША. Ягоны падыход быў чыста тэарэтычны, але, карыстаючыся ягоным мэтадам, можна
85 Тудоряну Н Цнт. соч. С. 185
86 Stasik F. Polska emigracja zarobkowa w Stanach Zjednoczonych Ameryki. 1865—1914. Warszawa, 1985. S.47.
87 Latyszonek O. Problematyka Spoleczno-Demograficzna Ziem Bialoruskich //Studia Historyczne. R.XXXI. Z.4/123). Warszawa, 1988. S.613—624.
прыйсьці да лічбы 700 000—750 000 — колькасьці беларусаў, што выехалі ў Злучаныя Штаты88.
Значную ўвагу эміграцыі зь Беларусі й беларускім эмігрантам у дыяспары надавала й газэта «Гоман», аднак яна падкрасьляла галоўным чынам палітычнае значаньне эміграцыі89.
Праблемы беларускае іміграцыі ў Злучаных Штатах закраналіся таксама ў беларуска-амэрыканскіх публікацыях. Першая беларуская газэта ў Амэрыцы «Беларуская Трыбуна» была піянэра.м у пастаноўцы пытаньня аб тэрміналёгіі. У 1929 годзе ў ёй пісалася:
Як нас называюць па-ангельску? Англамоўны сьвет згадвае нас як «White Ruthenia» або «White Russia». Першае падыходзіць болей, бо другі назоў можа быць зразуметы не толькі ў дачыненьні да нашае краіны, але можа ўспрымацца як «Расея» з дадаткам эпітэту «Белая» (Белая Расея ў супрацьстаўленьні Чырвонай, Савецкай РасеІ). Назоў «White Ruthenia» значыць «Белая Русь», ці «Беларусь», аднак дакладней і слушней было б называць нашу краіну «Belorus», а народ — «Belorussian»90.
Гэтая газэта прысьвяціла шмат артыкулаў беларусам у Злучаных Штатах і імкнулася абмеркаваць і растлумачыць прысутнасьць беларусаў у гэтай краіне. Так, «Беларуская Трыбуна» пісала ў 1928 годзе:
Расейская калёнія складаецца на 99 % зь беларусаў. Фактычна ўсе «расейскія» арганізацыі ў Чыкага дый у Іншых амэрыканскіх гарадох складаюцца зь беларусаў. Ці гэтыя людзі, г.зн. сябры гэтых арганізацыяў, сьведамыя беларусы — гэта ўжо Іншае пытаньне Але безумоўна людзі гэтыя беларускага паходжаньня. Гэта неаспрэчны факт91.
Важны артыкул, праўдападобна аўтарства Я.Варонкі, зьявіўся ў часапісе-праграме Беларускага дня «Амэрыканскі Беларус» у Чыкага ў 1930 годзе. Варта падаць колькі ўрыўкаў з артыкула:
Заўзятыя статысты мяркуюць, што ў Амэрыцы (у ЗША, Канадзе, Мэксыцы) жыве да 1 000 000 беларусаў Думаем, што гэтая лічба перабольшаная. У кожным разе цалкам верагодна, што колькасьць беларусаў у Новым Сьвеце перавышае паўмільёна
Трэба браць пад увагу, што апрача гэтак званых «расейскіх» беларусаў, г зн праваслаўных, тут ёсьць нямала й «польскіх» беларусаў, г.зн. беларусаў-каталікоў, што выехалі пераважна з былых Віленскае й Гарадзенскае губэрняў.
88 Уласаў А. Эміграцыя ў Амэрыку//Наша Ніва 1911 №3; 1913. №42.
88 Homan, 1916—1918.
эо How are we called in English?//Бeлopyccкaя Трнбуна (Чнкаго). 1931. №8, 9; 1932. №10, 12.
91 Белорусская ТрнбунаЛЧнкаго) 1928 №2.
Што ж сабой уяўляе гэтая болып як паўмільённая маса?
Праваслаўныя — зрусыфікаваныя і ў пераважнай балыпыні прызнаюць сябе расейцамі <Расейскасьць» іхная, зрэіпты, гэтым прызнаньнем I абмяжоўваецца, бо з расейскаю культураю яны маюць мала агульнага. Усё гэта збольшага беларускія сяляне, што пакінулі радзіму «за царскім часам». У сваім хатнім побыце яны гавораць па-беларуску, сьпяваюць беларускія песьні, а калі й расейскія — дык на беларускі лад На людзях, <у вобшчастве» беларусы стараюцца гаварыць, як могуць, парасейску У гэтым асяродзьдзі нярэдкія выпадкі нават варожага стаўленьня да беларускага адраджэньня, хоць бы чыста культурнага, ня кажучы ўжо пра палітычнае Аднак апошнім часам ІдэІ беларускага адраджэньня пачалі знаходзіць глебу ў асяродзьдзі гэтае зрусыфікаванае беларускае масы
Каталікі-беларусы — поўнасьцю ў вабдымках палыпчызны Толькі дзе-нідзе ў Іхным асяродзьдзі заўважаецца свайго роду сэпаратызм, але вялікага разьвіцьця ён ня мае ПрынамсІ, у сучасным польскім друку ў Амэрыцы «беларускага пытаньня* не існуе (на вялікае незадавальненьне расейскіх рэдактараў, «беларускае пытаньне* час ад часу ўсплывае на старонках расейскіх газэтаў у Амэрыцы)
Беларускі рух у Амэрыцы яшчэ надта малады, але ён існуе Быў малады — яшчэ нядаўна — і ўкраінскі, літоўскі, флямандзкі, ірляндзкіі...] Малады — узьнімецца, не памрэ, бо ўзьнімаецца й расьце ён на радзімеі. ] скрозь краты турэмных адзіночак, нягледзячы на прыгнёт і тэрор А тут усё ж краіна крыху свабаднейшая 92
Варонкаў артыкул канчаецца на ўзьнёслай ноце, ён глыбокі ў разуменьні праблемы й справядлівы ў галоўным: рух быў малады й пачынаў узьнімацца
У 20—30-я гады артыкулы пра беларусаў у Злучаных Штатах пачалі зьяўляцца й на бацькаўшчыне, асабліва ў Заходняй Беларусі93, а таксама ў Латвіі94, Літве95 й нават у Нямеччыне96. Яны не прэтэндуюць на дасьледаваньні, а маюць хутчэй дакумэнтальнае значаньне. Прыкладам, у выдадзеным у Вільні школьным падручніку пададзена зь першых рук інфармацыя пра амэрыканскіх беларусаў97. Шматлікія публікацыі зьмяшчалі адмысловыя й важныя дэталі з жыцьця амэрыканскіх беларусаў, і часта ў іх падкрасьлялася пільная неабходнасьць бліжэйшага супрацоўніцтва паміж бацькаўшчынаю й дыяспарай Шмат якія з гэтых зацемак — цікавыя й арыгінальныя крыніцы для дасьледаваньняў.
эг Белорусы в Амернке//Амермканскнй Белорус (Чнкаго). 1930.16 февр.
93 TarasewiC J. Na BackaOSdynu. Wilnia, 1936. S.119; Найдзюк Я. Беларусь учора I сяньня Мн , 1943 С.246—247; Ks. Ad. St. Bielarusy Q Amerycy/ZChryscijanskaja Dumka. 1930. 25 stud. S.3—4; Змагар A Беларусы ў Амэрыцы//Новае Жыцьцё (ВІльня) 1923 1 тр
94 Беларуская Школа ў ЛатвІІ. 1933. №3(20).
95 Беларусы ў Амэрыцы//КрывІч 1923 №1. С 60—61; №2 С.62; №4 С 56-57.
96 Зінук М. Беларусы ў Амэрыцы//Раніца (Бэрлін). 1940. №12/13—23.
97 Родны Край Вільня, 1921 С 197—198
Цікава разьвіваліся падзеі ў Савецкай Беларусі. У 20-я гады ў БССР пачалі зьяўляцца новыя зьвесткі й інфармацыя пра амэрыканскіх беларусаў98 і можна было спадзявацца, што дачыненьні паміж абодвума бакамі наладзяцца ў нармальным рэчышчы, г.зн. што Савецкая Беларусь будзе сачыць за жыцьцём тысячаў суродзічаў за акіянам і трымаць зь імі сталыя кантакты. Але, на жаль, пачынаючы ад 30-х гадоў савецкія матэрыялы пра беларусаў у Амэрыцы зрабіліся прапагандысцкімі агіткамі й айчынны друк стаўся антыамэрыканскім рупарам безь ніякіх прэтэньзіяў на сур’ёзныя дасьледаваньні беларусаў у Амэрыцы й дыяспары наагул".
Па Другой сусьветнай вайне стаўленьне да эміграцыі на бацькаўшчыне зьмянілася: яна стала разглядацца як двухбаковае зьявішча — «прагрэсіўная» старая эміграцыя й «фашыстоўская», «нацыяналістычная», «белбурнацкая» паваенная.
«Прагрэсіўная» эміграцыя талеравалася, ёй сьпяваліся дытырамбы, яе галубілі, запрашалі, усяляк «цацкаліся», ды, што найбольш ненармальнае — гэтай хвалі эміграцыі саветы дапамагалі трымаць бірку «расейскасьці».
На эміграцыю ж 40—50-х гадоў сыпаліся праклёны, яна вінавацілася ў розных грахох, усяляк застрашвалася.
I хоць на бацькаўшчыне не адбывалася навуковага вывучэньня й дасьледаваньня эміграцыі, тым ня менш пачынаючы ад 50-х гадоў было выдрукавана колькі дзесяткоў кніжачакуспамінаў з жыцьця працоўнае эміграцыі, якія маюць нямала важных зьвестак аб жыцьці нашых землякоў у Амэрыцы. На жаль, да гэтых публікацыяў заўсёды дадавалася вялікая лыжка дзёгцю, адрасаваная навейшай эміграцыі, што непамерна зьніжае іх вартасьць. Але становішча пачало мяняцца на лепшае пачынаючы ад канца 80-х гадоў. калі пачалі зьяўляцца ў друку й паважнейшыя дасьледаваньні эміграцыі100.
98 Гл., напр : Хроніка//Полымя. 1927. №1. C.214; №3. С.246.
99 Гутарка аўтара з Сымонам Кандыбовічам-Кабышам I Юркам Віцьбічам-Стукалічам; Летапіс друку БССР 1932—1939; Крыга А Страх перад эміграцыяй//Веларус 1970 №155; Дзівасіл Страх перад эміграцыяй//Беларус. 1971. №169
100 Дубінка В Паплач ля роднае крынічкі Мн., 1981; Грыцкевіч В Нашы славутыя землякі. Мн , 1984; Сардэчныя сустрэчы Незабыўныя ўражанні Мн , 1961; Пад мірным небам Мн , 1962; На зямлі бацькоў Мн., 1983; Казуіцнк Д Первые шагн Мн , 1970; Пнсьма нздалека Мн , 1971; Мацюнін С. Сёмая хваля//7 дней. 1990 №13; Крапнвнн С Белорусы: расселенне, демографня, этнографня//Сов Белоруссня 1990 25 марта; Мацюнін С 10 000 000 беларусаў// Беларуская мова I літаратура ў школе 1990 №1. С. 17; Галубовіч В Беларусы ў Амерыцы//ЛІМ 1991 20 вер.; Сачанка Б Беларуская эміграцыя Мн , 1991; ЦІхаміраў А Цярністы шлях да лепшай долі//Навіны Беларускай акадэміі 1991 №40, 41; Шалястовіч К Зыход, альбо чацвёртая хваля эміграцыі з Беларусі//Голас Радзімы 1991 11 ліп