• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

    Беларусы ў ЗША

    Вітаўт Кіпель

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 352с.
    Мінск 1993
    125.57 МБ
    Ныо-Джэрзійскі адзьдзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня выдаў брашуру «Беларусы ў Нью-Джэрзі», дзе даецца шырокі агляд беларускае дзейнасьці ў штаце43.
    Дасьледаваньні на гэтую тэму праводзілі таксама й студэнты розных коледжаў і ўнівэрсытэтаў. Адно зь іх —праца Эдыт Калтовіч (РатГерскі Штатны Ўнівэрсытэт, штат Нью-Джэрзі) «Этналёгія гораду Роўблінгу на прыкладзе дзвюх меншасьцяў: беларусаў і русінаў». Апісваючы гэтыя дзьве этнічныя групы, якія маюць шэраг агульных рысаў, Калтовіч зазначае:
    Беларусы й русіны — дзьве малыя групы Імігрантаў, якія сяліліся ў прамысловых раёнах усходніх штатаў, асабліва ў Пэнсылвэйніі й НьюДжэрзі. Тыя зь іх, што пасяліліся ў мястэчку Роўблінг, штат НьюДжэрзі, мелі побач з тыповымі для імігрантаў праблемамі яшчэ й іншыя, што вынікалі зь іх адносна малое колькасыді, невядомасьці краіны іхнага паходжаньня, няясна вызначанае нацыянальнасьці й прыналежнасьці да «гібрыднае» царквы Калі ў 1905 годзе засноўваўся Роўблінг, беларусы й карпатаросы дапамагалі будаваць млын[. ] Будучы расейскаправаслаўнымі, беларусы наведвалі царкву Сьвятога Ўладзімера (1916)1..]
    41 Tripp М. Russians in San Francisco/ZCalifornia Historical Quarterly. 1941. Spring. P.50, 68; Idem. Russian routs: Origins and development of an ethnic com­munity in San Francisco. San Francisco, CA, 1980. P.77.
    42 Johnston B. Russian-American Social Mobility. Saratoga, CA, 1981. P.4.
    43 Byelorussians in New Jersey. New Brunswick, 1964—1965.
    Некаторыя беларусы наведвалі каталіцкі касьцёл Сьвятога Ўсьпеньня ў РоўблІнгуІ. ] Дзеля свае малое колькасьці беларусы заставаліся Ізаляваныя й не збудавалі свае царквы, не набылі могілакі...] Пасяленцы зь БеларусІ звычайна будавалі свае дамы вакол гарадзкое зоны Роўблінгуі...] Новая зямля была гасьцінная, а новыя гаспадары працавітыя I ўпартыя Тым часам як першае пакаленьне імігрантаў засталося галоўна рабочымі й рамесьнікамі, іх нашчадкі далі грамадзтву выдатных спэцыялістаў і прафэсіяналаў ва ўсіх галінах дзейнасьці. Усе яны ўліліся ў галоўнае рэчышча амэрыканскага жыцьця й багата спрычыніліся да разьвіцыдя краіны ПершымІ беларускімі пасяленцамі былі: Сьцяпан Жытнік, Ядзьвіга Сьпірыда, Юльян Аўдзік, Гары Варвара, бацька Аляксандры Казак Ян Захаркоў ды Ініпыя44.
    «Беларусы ў Амэрыцы» — гэтак называлася сэмінарская праца, прадстаўленая Віктарам Чартарыскім і Раманам Мардарэвічам у Сіты-коледжы Нью-Ёркскага Гарадзкога Ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам прафэсара Пітэра Гоя ў 1975 годзе45.
    Марыя-Паўля Сурвіла напісала пры ўнівэрсытэце Эн-Арбар, штат Мічыган, грунтоўнае дасьледаваньне пра беларускія музычныя традыцыі ў Паўночнай Амэрыцы — «Музыка й самавызначэньне: Музычная творчасьць беларусаў у Паўночнай Амэрыцы»46.
    3 нагоды двухсотае гадавіны Злучаных Штатаў ды ў наступнае дзесяцігодзьдзе зьявілася значная колькасьць публікацый пра амэрыканскіх беларусаў; гэтая тэма разглядалася ў колькіх адмысловых дасьледаваньнях47.
    «Харвардзкая энцыкляпэдыя амэрыканскіх этнічных групаў» значна пашырыла аб'ём інфармацыі пра беларусаў у
    44 Kaltovich Е. Roebling’s Ethnology of Two Minority Groups. New Brunswick, NJ, Rutgers University. Thesis. July 1977. P.4,10—11. Гл. таксама: Ethnic Heritage and Cultural Studies. 1977. July 20. P.251—256.
    45 Czartorysky V., Mardarevich R. Byelorussians in America. New York, City College, CUNY, 1975.
    46 Survilla M. Music and Identity: Byelorussians Making Music in North America. Ann Arbor, University of Michigan. Fall, 1990.
    47 Pap M. Ethnic Communities of Cleveland. Cleveland, 1973. P.67—73; Historic City: The Settlement of Chicago. Chicago, 1976. P.77; Lopez R. 25 Ethnic groups unite for a book//The New York Times. 1976. Nov. 28. P.28—29; Kipel V. Byelorussians in New Jersey//New Jersey Ethnic Experience. Union City, NJ, 1977. P.88—107; Idem. Byelorussian Americans and their Communities of Cleveland. Cleveland, OH, 1982; Idem. Byelorussian Past and Present in America//Byelorussian Time (New York). 1978. Nos.16—17.; Kipel V., Kipel Z. Byelorussian Theatre in U.S.//Ethnic Theatre in the United States. Westport, CT, 1983. P.67—100; Guide to the study of Soviet Nationalities. Littleton, CO, 1982. P.49—64; Guide to Ethnic Museums. Kent, OH, 1978. P.113—116; New Jersey Ethnic Life Series. No. 10. Trenton, NJ, 1985. P.34—40, 68; Zaprudnik J. Byelorussian Independence Day in America’s Bicentennial Year. New York, NY, 1977; Directory of Maryland Ethnic Organizations and Resources. Crownsville, MD, 1992. P.62.
    Злучаных Штатах, падаўшы й іхную прыблізную колькасьць — ад 175 000 да 200 000 чалавек48.
    Важна адзначыць, што ў 1980 годзе беларусы ўпершыню як асобная група пад сваім сапраўдным імем зьявіліся ў афіцыйных дакумэнтах перапісу насельніцтва Злучаных Штатаў, дзе іх было налічана 7381 чалавек49. I хоць колькасьць зарэгістраваных перапісам 1980 году беларусаў неверагодна малая, істотны сам прынцып дакладнасьці этнічнага вызначэньня. Нарэшце амэрыканская бюракратыя зрабіла крок да выпраўленьня сваіх памылак, і можна спадзявацца, што ў дачыненьні да беларусаў будзе адноўленая гістарычная справядлівасьць, зьневажаная доўгімі гадамі50.
    Цікавае назіраньне зрабіў Томас Арчдыкан у сваёй кнізе «Становячыся амэрыканцам». Ён згадвае беларусаў у некалькіх мясьцінах і, разглядаючы славянскую іміграцыю ў ЗША, піша:
    Усходнія славяне, сканцэнтраваныя ў сеньняшнім Савецкім Саюзе, складалі асноўную масу славянаў часоў вялікае міграцыі. У іхных шэрагах былі расейцы, беларусы, русіны I ўкраінцы — народы, што ўжываюць кірыліцу й належаць да Усходняе Праваслаўнае Царквы або Каталіцкае Царквы ўсходняга абраду.
    У іншым месцы гэты аўтар зазначае:
    Балыпыня славянаў, якія пакінулі Эўропу, перабралася ў Злучаныя Штаты Амэрыканская рэспубліка паглынула каля 83Х усяе эміграцыі паміж 1876 I 1910 гадамі; Канада, другая краіна, куды часцей кіраваліся эмігранты, прыняла толькі Дакладна вызначыць этнічную прыналежнасьць прыбылых немагчыма дзеля дэмаграфічнае й этнічнае складанасьці рэгіёну51.
    На жаль, хоць беларусы й згадваюцца ў тэксьце, як толькі падаецца статыстыка, катэгорыя «беларусы» зьнікае.
    Найноўшы аналіз дадзеных ранейшых перапісаў ды новы падыход у праблеме вызначэньня малых нацыяў у іміграцыйнай мазаіцы, як гэта зрабіў, прыкладам, прафэсар Пол Магочы ў 1987 годзе, дазваляюць спадзявацца, што
    « Harvard Encyclopedia of American Ethnic Groups. Cambridge, MA, 1980. P.181—184.
    49 U.S. Bureau of the Census, 1980. Гл. таксама: U.S. Dept, of Commerce, Washington, DC. Release. June 1,1983.
    50 Allen J., Pand J., Turner E. We the People: An atlas of Ethnic diversity. New York, NY, 1988. P.105—106; Kerner R. Slavonic Studies in America//The Slavonic Review (London). No.8. Dec. 1924. P.244—258; Ornstein J. Slavic and East European Studies. Washington, DC. Dept, of State. External research paper. 1957. P.36—37.
    51 Archdeacon Th. Becoming American: An Ethnic History. New York, NY, 1983. P.125, 127.
    амэрыканскія афіцыйныя колы будуць надалей больш акуратныя й адчувальныя пры зьбіраньні дадзеных аб малых нацыях52.
    Пры такім стане рэчаў варта адзначыць адзін відавочны станоўчы факт: пра беларусаў пачынаюць згадваць у публікацыях, разьлічаных на шырокія колы чытачоў53. Аднак у той самы час трэба прызнаць, што, разам з ростам колькасьці й якасьці інфармацыі пра амэрыканскіх беларусаў, дэзінфармацыя яшчэ не спынілася дарэшты. Прыкладам такое нізкапробнае інфармацыі можа служыць кніга Стэнфарда Гербэра «Russkoya Сеіо», якая выйшла ў выдавецтве АМС Press у 1985 годзе54.
    Гэты «трактат» — красамоўны прыклад таго, як сацыялягічны жаргон у руках чалавека зь мінімумам ведаў можа стацца шкодным і сьмеху вартым.
    Аўтар тлумачыць ва ўступе, што «як антраполягі, гэтак і сацыёлягі былі зусім няўважныя, разглядаючы расейскаамэрыканскія асяродкі». Ён цьвердзіць, што зьбіраў матэрыялы для свайго дасьледаваньня каля году — «ад 15 верасьня 1965 да 1 жніўня 1966 году» і «з матэрыяльнаю дапамогаю «непасрэднага кантакту» — жыхара асяродку» набыў досьвед «удзельніка-назіральніка».
    Гербэр нідзе не падае назову асяродку. Ён тлумачыць, што асяродак «разьмешчаны на самай ускраіне вялікае гарадзкое зоны з насельніцтвам каля 1 200 000 жыхароў», недзе на Сярэднім Захадзе, дзе побач ёсьць «вялікая чыгунка, збожжавы элеватар і новазбудаваныя жылыя кварталы, субсыдыяваныя ўрадам, для людзей зь нізкімі прыбыткамі».
    Ад пятае старонкі й да канца кнігі ён упарта ігнаруе этнічную прыналежнасьць народу, зь якім мае справу. Ці, дакладней, адмаўляе яе. Ягонаю задачаю, як выглядае, было дасьледаваць •расейскае этнічнае жыцьцё ў Амэрыцы», і, натрапіўшы на славянамоўны асяродак, ён вырашыў, што яны сойдуць за расейцаў. Ён дапушчае, што «выхадцы з Быларусі (Bylorussia) складаюць ядро насельніцтва Russkoya Сеіо». Паводле яго, толькі «невялікая частка[...] выехала зь іншых губэрняў», сярод іх адзін чалавек з Украіны ды адна жанчына з Сыбіры. Жыхары асяродка, «якія пацьвярджаюць сваё быларускае (Bylorussian) паходжаньне, звычайна называюць сваёю радзімаю Гродна» Можна падумаць, што гэтых зьвестак было
    52 Magocsi Р. Are the Armenians really Russians?//Government Publication Review. Vol. 14. 1987. P. 133—168.
    53 Allen L. Liberty, the Statue and the American Dream. New York, NY, 1985. P.210, 217, 258; Dictionary of American Immigration History. Metuchen, NJ, 1990. P.96—99; The Ethnic Almanac. New York, NY, 1981.
    54 Gerber S. Russkoya Celo: The Ethnography of a Russian-American Community. New York, NY, 1985.
    б дастаткова, каб аўтар гэтае дысэртацыі зьвярнуўся да даведнікаў, якія б далі яму дадатковую інфармацыю пра Беларусь, беларусаў і беларускую мову. Замест гэтага ён паведамляе нам, што ягоных «ведаў расейскае мовы[...] было недастаткова, каб весыдЦ...] даўжэйшыя размовы» і што ён валодаў «хутчэй «клясычнаю» расейскаю моваю, чым размоўнаю». Можна заключыць, што, якога б майстэрства ў расейскай мове ні дасягнуў сп. Гербэр, ягоныя інфарманты, паводле іх самавызначэньня, паходжаньня й роднае мовы, былі не расейцамі, а беларусамі.
    Гэтыя імігранты з Гарадзенскае губэрні апісваюць, як яны прыехалі ў Амэрыку, тлумачаць прычыны свае эміграцыі і, што важна падкрэсьліць, даволі пасьлядоўна ўжываюць беларускую лексыку.