Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
іі Gadon L. Emigracya polska. Krakow, 1901—1902. S.323; Osuch J.S. Patriarch of the American Jesuits/ZPolish American Studies. V.17(3—4). July— December 1960. P.92—100; Wolanin A.S. Polonica Americana: Annotated Catalogue. Chicago, 1950.
i a Domanski F. Patriarcha amerykanskich jezuitow //Sacrum Poloniae Millenium. V.7. Rzym, 1960. S.462, 471.
ныя Дзеружынскаму мясьціны, г.зн. у Полаччыну, Віцебшчыну й Аршаншчыну, як бы таго можна было спадзявацца ад польскага патрыёта, ён здабывае коней і падводы і ўцякае на поўнач, у Вялікія Лукі. У Полацак ён вярнуўся толькі пасьля Напалеонавага адыходу. Польскі навуковец айцецФ.Даманьскі, які вывучаў дзёньнік а. Дзеружынскага, піша ў сваёй працы, прысьвечанай жыцьцяпісу сьвятара: «Відавочна, а. Дзеружынскі не цікавіўся палітыкаю. Нягледзячы на важнасыдь і трывожнасьць гэтых часоў, у сваім дзёньніку Ф.Дзеружынскі ні словам не закранае польскае тэмы». Вельмі цяжка гэтаму польскаму дасьледчыку зразумець і той факт, што сястра а.Дзеружынскага, вярнуўшыся на радзіму, выйшла замуж за праваслаўнага, «схізматыка»13. Нацыянальна сьведамым палякам такія пагляды і ўчынкі расцэньваліся б як непрымальныя. Аднак, калі мець на ўвазе, што Ф.Дзеружынскі быў беларусам, гэтыя рэчы выглядаюць болып зразумелымі, а ў тым нацыянальна-рэлігійным кантэксьце цалкам нармальнымі. Ф.Дзеружынскі, як відаць, ня быў прыхільнікам аднаўленьня польскіх уплываў на беларускіх землях, бо добра разумеў, што беларускім народным масам польскасьць была чужая. Можна прыпушчаць, што а. Дзеружынскі здаваў сабе справу, што пашырэньне рыма-каталіцызму на ўсход ня будзе йсьці рука ў руку з польскасьцю, але хутчэй выкліча прарасейскія сэнтымэнты. Ягонае ж стаўленьне да праваслаўя цалкам зразумелае. Ён быў народжаны й выхаваны ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі, дзе гэтая галіна хрысьціянства пераважала. Мяшаныя сужэнствы былі штодзённай зьяваю, і нягледзячы на тое, што Ф.Дзеружынскі быў перакананы каталік, ён выяўляў характэрную беларускую талерантнасьць і да праваслаўя. Ягоная любоў да свае краіны й ягонае зацікаўленьне яе штодзённым жыцьцём, дзе быў відавочны ціск расейскае адміністрацыі, асабліва ясна выступаюць у багатай карэспандэнцыі «з нашымі жывымі беларускімі езуітамі»14.
Эміграцыя й расьсяленьне ў Амэрыцы каталіцкіх ксяндзоў з Полацкае акадэміі — гэта калярытны й важны эпізод у гісторыі каталіцкае царквы, Таварыства Ісуса й іміграцыі зь Беларусі ў Амэрыку.
Былыя паўстанцы-імігранты
Сьледам за каталіцкімі ксяндзамі, якія прыехалі ў Амэрыку ў першай чвэрці XIX стагодзьдзя, прыбыла новая хваля
із Domanski F. Op.cit. S.462.
н Ліст а Рамуальда Сушынскага, датаваны 23 ліпеня 1835 году, аб становішчы на Беларусі, нядаўна акупаванае маскоўскімі войскамі. Гл. таксама перапіску Ф Дзеружынскага зь іншымі сьвятарамі й сьвецкімі людзьмі ў архіве: Jesuite Archives, Baltimore, MD.
імігрантаў — былых удзельнікаў паўстаньня 1831 году. Як ведама, найболып ахопленыя паўстаньнем былі заходнія часткі Беларусі, аднак і цэнтральная Беларусь брала ўдзел у паўстаньні15.
Прыехала ў Амэрыку й нямала паўстанцаў з 1863—1864 гадоў. Дзесяткі гэтых паўстанцаў напачатку затрымваліся ў Нью-Ёрку, а пасьля расьсяляліся па цэлай краіне16. Бальшыня гэтых змагароў за свабоду былі, бясспрэчна, палякі, як неаднаразова зазначаецца ў літаратуры, але шмат хто зь іх называў сябе «ліцьвінамі» або «літоўскага паходжаньня», a часта й «літоўскаю шляхтаю». Некаторыя называлі сябе «выгнанцамі з расейскае Польшчы». Часта яны, каб удакладніць сваё няпольскае паходжаньне, падавалі назовы мясьцінаў народжаньня. Віцебск, Менск, Магілеў і г.д., дадаючы нярэдка тэрмін «Літва». Жаданьне падкрэсьліць сваю няпольскасьць і было галоўным матывам стварэньня ў Парыжы «Літоўскага таварыства», а ў Нью-Ёрку — «Польска-славянскага літаратурнага аб’еднаньня», мэтаю якога было «спрыяць пашырэньню ведаў з гісторыі, навукі й літаратуры народаў славянскае расы»17. Амаль усе гэтыя былыя паўстанцы былі каталікі, іхныя прозьвішчы з канчаткамі «-скі» шырокая публіка ўспрымала як польскія. Неадназначна на гэтую тэму выказаўся нават ведамы польска-амэрыканскі гісторык М.Хайман: «Паводле таго, як яно выглядаеі...] можна з пэўнасыдю прыпушчаць», што яны былі палякі18. Відавочна, што гэта непераканаўчыя аргуманты й недастатковыя крытэрыі, каб некага назваць паляком. Тым ня менш амэрыканская грамадзкая думка была, зразумела, на польскім баку, і, на няшчасьце, ні вялікая прэса, ні польская грамада не зрабілі ніякіх высілкаў, каб вытлумачыць, што ня толькі палякі змагаліся з расейцамі й ня толькі палякі прыбывалі ў Амэрыку, але разам з польскімі паўстанцамі-імігрантамі прыяжджалі й іншыя. Праўда, былі выказваньні аб гэтым, a сярод іх і голас Адама Міцкевіча. Аднак галасы гэтыя былі марным лямантам у пустэльні.
Сярод беларусаў, якія сталіся вядомыя ў Амэрыцы ў XIX стагодзьдзі, можна назваць Фэлікса Міклашэвіча, што пахо-
15 Смнрнов А Ф Революцнонные связн народов Росснн н Полыпн: 30—60-е гг XIX в. М., 1962.
16 Rawlings I.D. Polish exiles in Illinois/ZIllinois State Historical Society. Transactions for the year 1927. Danville, IL, 1927. P.83—104; Kowalczyk E.L. A Polish family in the SouthZ/Polish American Studies. V.3(3—4). July— December 1946. P.104—107; Polacy w USA w 1833 r.//Kultura (Paryz). 1949. №1/18. S.70—81; Lerski J.J. A Polish chapter in Jacksonian America. Madison, WI, 1958.	.
17 Gadon L. Wielka emigracya. Paryz, 1960. P.456—466.
is Haiman M. Op.cit. P.65—-67.
дзіў са старое віцебска-полацкае шляхты, які вызначыўся ў гісторыі амэрыканскага ваеннага флёту19; Аляксандра Бяляскага зь Меншчыны20 ды Гэнрыка Дмахоўскага —амэрыканскага скульптара й мастака, знанага пад прозьвішчам Хэнры Сандэрз21. Цікава адзначыць, што Гэнрык Дмахоўскі-Сандэрз пасьля здушэньня паўстаньня 1831 году, у якім ён браў удзел, уцёк у Заходнюю Эўропу, а ў 1851 годзе прыехаў у Амэрыку. У Амэрыцы Дмахоўскі шмат стварыў у галіне скульптуры й вярнуўся на Беларусь у 1861 годзе, а ў 1863 годзе стаўся адным з арганізатараў і лідараў паўстаньня Каліноўскага. Быў забіты каля Дзісны. Вярнуўся ў Эўропу й Аляксандар Галінскі, былы паўстанец, народжаны ў Віцебску, які ў 1850-х гадох жыў у Каліфорніі22.
Прыпушчальна, адным зь імігрантаў-паўстанцаў (г.зв «палякоў») быў нехта Каржанкоўскі, памерлы ў Філадэлфіі каля 1865—1870 году. Ён у сваім тэстамэньце нейкаму шляхцічу зь Меншчыны выканаўцам гэтага тэстамэнту прызначыў Вінцука Дуніна-Марцінкевіча, аднак Марцінкевіч ня змог поўнасьцю выканаць тэстамэнтовых жаданьняў дзеля канфлікту з царскаю адміністрацыяй23.
Безумоўна, хваля беларускае эміграцыі XIX стагодзьдзя ў Амэрыку ў выніку здушэньня паўстаньняў 1831 і 1863—1864 гадоў патрабуе далейшых дасьледаваньняў і пошукаў. Дарэчы, і трэба гэта адзначыць, аўтар меў магчымасьць гутарыць з нашчадкамі тых былых паўстанцаў-імігрантаў. Шмат хто зь іх ведаў, што іхныя прадзеды не былі палякамі, прыкладам, Арнольд Зямкевіч з гораду Пэрт-Амбой (штат НыоДжэрзі), сям'я Гапановічаў з гораду Бафало (штат Нью-Ёрю, сям’я Кавальчукоў з гораду Геры (штат Індыяна) ды іншыя. Аўтар спатыкаўся з гэтымі людзьмі ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, калі яны займаліся пошукамі свайго радаводу. Гэтыя людзі часта ведалі назовы вёсак, адкуль паходзілі іхныя прадзеды. Усе яны былі каталікі й належалі да польскіх касьцёлаў, і тым больш уражвае тое, што яны захавалі сьведамасьць свае няпольскасьці й беларускага паходжаньня.
19 Haiman М. Poland and the American Revolutionary War. Chicago, 1932. P.69, 70.
20 Polski Slownik Biograficzny. T.2. Krakow, 1936. S.35; Wytrwal J.A. Lincoln's friend — Captain A.Bielaski/ZPolish American Studies. V.14(3—4). July—December 1957. P.65—67; Problemy Polonii Zagranicznej: Rocznik. Warszawa, 1960. S.235—238.
21 Rutledge A.W. The Pennsylvania Academy of the Fine Arts 1807—1870. Philadelphia, PA, 1955. P.194, 195; БелСЭ T 4 Mh , 1971 C243—244, КІсялёў Г Героі I музы Мн , 1982 C 62—70
22Haiman M. Polish pioneers of California. Chicago, IL, 1940. P.57.
23 Дунін-Марцінкевіч B Творы Мн., 1984 C 483—484
Гэткім чынам, шмат імігрантаў што паходзілі зь беларускіх земляў і прыехалі ў Злучаныя ІПтаты ў XIX стагодзьдзі пасьля антырасейскіх паўстаньняў, могуць і павінны з усёй аб’ектыўнасьцю быць разгляданыя як беларускія імігранты.
Сельскагаспадарскія калёніі
Сельскагаспадарскія калёніі, заснаваныя ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя «рускімі» прагрэсыстамі, выступаюць цікавым эпізодам у гісторыі славянска-яўрэйскае эміграцыі ў Амэрыку з заўважным беларускім адценьнем. Колькі слоў пра гэтыя калёніі. Засноўваліся яны ідэалістамі, якія ўважалі, што змогуць стварыць жыцьцяздольныя суполкі ды сваім прыкладам давесьці грамадзтву аб магчымасьці шырэйшых маштабаў разьвіцьця калёніяў. Асноўным прынцыпам у калёніях былі супольная маемасьць ды сталая сельскагаспадарская праца. Былі сярод калёніяў і чыста рэлігійныя ўгрупаваньні, як мэнаніты й духаборы, аднак бальшыня зь іх засноўвалася з палітычных меркаваньняў. Паводле Ўільяма Фрэя, балтыцкага яўрэя, заснавальніка й ідэалягічнага бацькі сельскагаспадарскіх калёніяў, пад канец XIX стагодзьдзя ў Амэрыцы існавала 67 гэткіх «прагрэсыўных славянарускіх» калёніяў24. Адна з такіх калёніяў, званая «Вільня», відавочна мае дачыненьне да Беларусі, хоць арганізатары яе ніколі не выяжджалі з гораду Нью-Ёрку25. Аб гэтых сельскагаспадарскіх калёніях згадваецца і ў працы Іоські пра Судзілоўскага, дзе зазначаецца, што ў мясцовасьці Гараны каля Полацку шмат хто з тых народнікаў праходзіў свой «стаж»26. У архівах Ўільяма Фрэя ёсьць цімалая перапіска з Фрэдам Вулі, які вучыўся ў Горы-Горках ды жыў на Беларусі, а таксама й перапіска з Судзілоўскім27.
Беларускі народнік — амэрыканскі сэнатар 1 Іншыя імігранты
Цікавая старонка ў гісторыі беларусаў у Злучаных Штатах — дзейнасьць доктара Мікалая Судзілоўскага-Расэла28. Народжаны ў Судзілавічах каля Магілева, гэты беларускі народнік пасьля бурлівых студэнцкіх гадоў на бацькаўшчыне і ў Эўропе трапіў у жніўні 1887 году ў Амэрыку. Затрымаўшыся
24 Yarmolinsky A. A Russian’s Americam Dream. Lawrence, KS, 1965. P.102.
25 The Women’s Garment Workers. New York, NY, 1924. P.27—28.