Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
26 Яосько M. Ннколай Судзнловскнй-Руссель Мн., 1976 C.50—54
27 The New Public Library Archives, Frey Archives, Box 2, Folders 4,10.
28 БелСЭ. T.10. Mh., 1974 C.108—109; Кіпель B Беларуская спадчына на Гаваях//Беларус (Нью-Ёрю. 1974. №210, 211
на даўжэйшы час у Каліфорніі, дзе ён зрабіў зыдатную кар’еру як лекар і актыўны грамадзка-палітычны дзеяч, Судзілоўскі, пасьля канфлікту з расейскай праваслаўнай гіерархіяй, пераехаў у 1897 годзе на Гаваі. Там ён хутка заваяваў папулярнасьць як лекар, навуковец і палітык, які дасягнуў становішча прэзыдэнта гавайскага сэнату. Пакінуў па сабе Судзілоўскі й багатую друкаваную спадчыну: каля дзесятка навуковадасьледчых, пераважна прыродаведных, працаў, сотні артыкулаў і некалькі кніжак палітычна-філязофскага зьместу. Неабходна падкрэсьліць, што палітычна-філязофская думка Судзілоўскага была накіраваная на зьнішчэньне расейскацарскае імпэрыі, і парадаксальна, што пасьля кастрычніцкае рэвалюцыі Судзілоўскі ніколі не ўспрыняў балыпавіцкага пагляду на клясава-дыктатурнае кіраваньне дзяржаваю. Нягледзячы на неаднаразовыя запросіны кіраўнікоў тагачаснае БССР Судзілоўскі вырашыў заставацца на эміграцыі. Мікалай Судзілоўскі-Расэл памёр у Кітаі ў 1930 годзе. Адным зь цікавых момантаў амэрыканскага жыцьця Судзілоўскага ёсьць тое, што ён хадайнічаў перад Дзяржаўным дэпартамантам аб прызначэньні консулам у Японіі29.
У англамоўнай і іншамоўнай амэрыканскай і неамэрыканскай літаратуры ёсьць цімала згадак і пра іншых імігрантаў-беларусаў у Амэрыцы. Прыкладам, дасьціпная рэкляма над крамаю ў штаце Канэтыкат: «Уласьнік дае зьніжку сваім земляком з Магілеўскае губэрні на Беларусі»30.
Расейскі журналіст Е.Матросаў, адзін зь першых, хто апісаў Амэрыку ў расейскай публіцыстыцы, пісаў пра Нью-Ёрк гэтаіс «Русь расейская ўяўляе тут літаральна кроплю ў моры, бо складае маленечкую жменьку, каля 150 чалавек, у трохмільённым горадзе. Усё гэта пераважна праваслаўныя беларусы зь Менскае й сумежных губэрняў: краўцы, кавалі ды шаўцы, сярод якіх краўцы, аднак, складаюць пераважную бальшыню». Далей, пасьля наведаньня рэстарану ў дзелавой частцы Нью-Ёрку, зазначыў, што ўласьнік гэтага рэстарану — «спалянізаваны беларус зь Менскае губэрні»31.
Іншы аўтар, І.Сысоеў, пра эмігрантаў з Расеі сказаў гэтак: «Расейцаў вялікаросаў зь Ніжагародзкае й Яраслаўскае губэрняў вельмі мала. Расейцы там пераважна з Заходняга краю Магілеўскае, Менскае губэрняў...»32. Пра беларускага
гэ National Archives, Honolulu, Hawaii; Russell-Sudzilovski’s File.
30 Kruszka W.X. Historya Polska w Ameryce. T.3. Milwakee, WI, 1905. S.91.
з i Граф Лелнва (Матросов E.). Заокеанская Русь//Нсторнческнй Вестннк T.LXVII. СПб., 1897. С 134, 154—157, 159.
згСысоевН. Путешествне в Амернку М., 1910. С.74—75.
эмігранта згадваў таксама Караленка ў сваім «Без языка», a таксама іншыя аўтары33.
Апошняе дзесяцігодзьдзе XIX стагодзьдзя замыкае хвалю паасобных і невялічкіх групаў эміграцыі зь Беларусі. Надыходзіць хваля масавае эміграцыі. У сувязі з гэтым варта зрабіць колькі абагульненьняў.
Беларускія эмігранты да гэтага часу былі пераважна каталіцкага веравызнаньня. Шмат хто зь іх быў адукаваны й да пэўнае ступені быў пад уплывам польскае культуры. Яны пакінулі бацькаўшчыну ў бурлівы й складаны час. Упоруч з рэлігійнаю й культурнаю палянізацыю пачыналася інтэнсыўная русыфікацыя. У гэтым часе пачынаў таксама зацірацца гістарычны вобраз Беларусі-Літвы й падмяняцца афіцыйнаю вэрсыяй аб «трыадзінасьці».
Эмігранты XIX стагодзьдзя былі на інтэлектуальным раздарожжьг у душы яны былі ліцьвіны з багатаю гісторыяй і не маглі прыняць новае ўлады й новых гістарычных канцэпцыяў, што прыйшлі з усходу. Яны сталіся актыўнымі змагарамі супраць Расеі, цара й былі пераможаныя. Дзесяткі й сотні зь іх эмігравалі. Расьсяляліся яны ў Заходняй Эўропе, Паўдзённай Амэрыцы й Злучаных Штатах. Бясспрэчна, яны былі палітычнымі эмігрантамі. На жаль, яны не пакінулі нам інтэлектуальнае спадчыны зь ідэямі аднаўленьня літоўскабеларускае мінуўшчыны. Яны не заснавалі трывалых палітычных арганізацыяў, якія былі б ідэалягічнымі лучнікамі паміж ліцьвінствам і новаю беларускасьцю. За выключэньнем Судзілоўскага-Расэла. тыя эмігранты амаль не пакінулі ніякае друкаванае палітычнае спадчыны. I тым ня менш яны сваёй працай, сваім інтэлектам шмат спрычыніліся для разьвіцьця й станаўленьня новае для іх нацыі — амэрыканскае, і іхны ўклад у амэрыканскае жыцьцё ёсыдь, безумоўна, спадчына беларуская
МАСАВАЯ ЭМІГРАЦЫЯ
Масавая эміграцыя зь Беларусі пачалася памалу ў вапошняе дзесяцігодзьдзе XIX стагодзьдзя, паступова ўзмацняючыся аж да Першае сусьветнае вайны. Напачатку эміграцыя кіравалася не за акіян, а ў большыя гарады Польшчы, у Рыгу, Пецярбург, Адэсу, на шахты Ўкраіны ды ў
зз Короленко В Собр. соч. Т.4 М., 1954. С.490; Карманный РусскоПравославный Календарь на 1931 год. Wilks-Barre, РА, Свет, 1930. С.42
значна болылых масах у Сыбір34. Беларусь у тым часе была адным з асноўных пастаўшчыкоў працоўнае сілы ў імпэрыі. Як зазначыў адзін з заходніх дасьледнікаў, «Беларусь шмат зь якіх меркаваньняў можна назваць Ірляндыяй Расейскае імпэрыі»35.
Пасьля таго як хваля эміграцыі ў Сыбір зьменшылася, а ў некаторых мясцовасьцях прыпынілася зусім, эміграцыя ў Злучаныя Штаты пачала ўзростаць, дасягнуўшы максымуму ў 1910—1913 гадох.
Тэма эміграцыі з Расеі знайшла адлюстраваньне ў расейскай літаратуры. Увага найбольш была засяроджаная на законнасьці й памерах працэсу эміграцыі, тым часам як нацыянальныя праблемы цалкам ігнараваліся. Аб некалькіх заўвагах адносна законнасьці працэсу эміграцыі варта згадаць.
Некаторыя аўтары выказвалі пагляд, што масавая эканамічная эміграцыя з Расейскае імпэрыі была зьяваю нелегальнаю. Сутнасьць справы палягала ў тым, што расейскае заканадаўства й расейскі адміністрацыйны апарат не былі падрыхтаваныя даць рады гэтаму вялікаму раптоўнаму працэсу36.
Расейскі дасьледнік С.Я.Яноўскі, вывучаючы эміграцыю, сьцьвярджаў, што паколькі Збор законаў ня меў адмысловых артыкулаў аб эміграцыі, дык эміграцыя ўважаецца незаконнаю. Ён пісаў, што «артыкулы 325 і 326 імпэрскага крымінальнага кодэксу адназначна сьцьвярджаюць, што расейскае заканадаўства прызнае законным толькі часовы побыт у замежных краінах, робячы гэткім парадкам сталае пражыцыдё па-за межамі свае краіны незаконным». Той самы
34 Гарэцкі Г. Насельніцтва БССР//Полымя. 1926. №7. С.97—105; Пнчета В Крестьянское н рабочее двнженне в Белорусснн в 1905 г. //Працы БДУ. 1926. №11. С.105-122; №12. С 95—117; Белорусская Советская Соцналнстнческая Республнка. Мн., 1927. C.121; Дудкоў Д. Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губэрні. Мн., 1931. С. 106—107; Дакументы 1 матэрыялы па гісторыі БеларусІ. Т.2. Мн., 1940. С.67, 811—819; Саковіч А. Беларусы ўв Адэсе//Веда 1952. №5. C.153—158; Шабуня К Аграрный вопрос н крестьянское двнженне в Белорусснн. Мн , 1962 С 139—140; Саладков Т Борьба трудяцнхся Белорусснн Мн., 1967 С 20—21, 72—73; Панютнч В Нз нсторнн формнровання пролетарната Белорусснн 1861 — 1914 гг Мн , 1969 С.39, 82—84, 87, 88—91; Вереіцагнн П. Крестьянскне переселення нз Белорусснн (вторая половнна XIX в.). Мн., 1978; Болбас М 06 уровне экономнческого развнтня дореволюцнонной Белоруссян//Веснік БДУ Сер.ІП. Эканоміка 1980. №3. С.72—74; Herlihy Р. Odessa: a history, 1794—1914. Cambridge, MA, 1986. P.242—243.
35 Stewart H. Provincial Russia. London, 1913. P.lll.
36 Эфрен H Русское эмяграцнонное двяженне н его нужды//Северные Запнскя 1914 Май С129—136
Яноўскі заўважыў, што не было заканадаўчых нормаў, якія б рэглямантавалі выдачу замежных пашпартоў. Парадак выдачы пашпартоў у розных губэрнях быў розны, пры гэтым нярэдка парушаліся артыкулы 325—327 расейскага Збору законаў. Першае дакладнае заканадаўства ў дачыненьні да эміграцыі прынятае ў 1892 годзе, але яно тычылася толькі яўрэяў. «Тым ня менш, — пісаў Яноўскі, — калі бюракратычныя цяжкасьці былі непамерныя й амаль неадольныя, нелегальная эміграцыя была альтэрнатываю, прычым шырока распаўсюд жанай »37.
Іншы, пазьнейшы расейскі дасьледнік, аўтарытэт у справах эміграцыі В.В.Абаленскі-Асінскі ў шматлікіх працах выказваў падобныя пагляды, дадаўшы такую дэталь, што дакладна распрацаванае заканадаўства аб эміграцыі было напісанае ў 1906 годзе, але не было зацьверджанае аж да пачатку 1917 году і што «эміграцыя заставалася калі не нелегальнаю, дык паўлегальнаю грамадзкаю зьяваю, маўкліва прызнаванаю, але афіцыйна не ўрэгуляванаю. Пры такіх абставінах цалкам зразумела, што й статыстыка эміграцыі ў дакладным значэньні слова ў Расеі амаль зусім адсутнічала»38.
У тым самым часе ў афіцыйным друку рабілася розьніца паміж легальнымі й поўлегальнымі эмігрантамі, бо ў некаторых табліцах гэтая розьніца ясна вызначаная. У «Памятнай кнізе Гарадзенскае губэрні» ў разьдзеле «Статыстыка насельніцтва» даюцца афіцыйна такія катэгорыі: 1. Рух насельніцтва з дазволу адміністрацыі і 2. Рух насельніцтва па індывідуальным жаданьні (маецца на ўвазе, што гэты апошні адбываецца без дазволу). У другой катэгорыі ёсьць і рубрыкі з назовам «Рух у Сыбір і іншыя месцы ў імпэрыі» ды «Рух у Амэрыку й іншыя краіны»39.
Безумоўна, недакладнае заканадаўства аб эміграцыі ўплывала й на статыстыку вызначэньня нацыянальнасьці ды іншыя аспэкты. Для беларусаў гэта асабліва неспрыяльна, бо ў статыстычных дадзеных аб эміграцыі беларусы амаль нідзе ня згадваюцца.
Як бы там ні было, беларускія землі на пачатку стагодзьдзя былі гатовыя даць на рынкі працы ўсяго сьвету вельмі шмат рабочых рук
37 Яновскнй С Русское законодательство н эмнграцня//Журнал Мнннстерства Юстмцнн Т.4. 1909 C91 —114.
38 Оболенскнй (Осннскнй) В Международные н межконтннентальные мнграцнм в довоенной Росснн н СССР М , 1928 С.6
39 Памятная кннжка Гродненской губерннн на 1905 год. Гродна, 1905 С 83
Эканоміка — галоўная прычына эміграцыі
Рэакцыйная расейская палітыка на Беларусі была галоўным фактарам эканамічна-палітычнага заняпаду краю, што спрычынілася да масавае эміграцыі ў XIX—XX стагодзьдзях зь Беларусі ў Амэрыку. Пры гэтым асноўную масу эмігрантаў складалі сяляне. Эканамічнае становішча Беларусі асабліва пагоршылася пасьля 1861 году, калі значная частка сялянства не атрымала зямлі і беспрацоўная сельскагаспадарская працоўная маса пачала ўзростаць40. У некаторых крыніцах кажацца, што на Беларусі напрыканцы XIX стагодзьдзя на працоўным рынку было каля 9% безьзямельных сялянаў41. У тым самым часе, калі на Беларусі быў надвышак працоўнае сілы, царская палітыка наўмысна стрымвала разьвіцьцё прамысловасьці ў краі. Беларускі рэгіён (Паўночна-Заходні край) быў найболып адсталы ў імпэрыі з гледзішча прамысловага разьвіцьця42. Беларусь давала 0,88% агульнага абему індустрыяльнае прадукцыі, тым часам як жыхарства краіны складала 3,6% агульнага жыхарства імпэрыі43. Паводле шмат якіх беларускіх дасьледнікаў, а сярод іх Гаўрылы Гарэцкага й Зьмітра Прышчэпава, Беларусь характарызавалася вельмі малым прыбыткам на душу насельніцтва, што відаць з наступных табліцаў (паказальнікі ў рублёх):