Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
(Гарэцкі: 1900)
(Прышчэпаў 1900, 1913)
Аўстралія
374 Ангелыпчына	273	463
Злуч Штаты
346 Нямеччына	184	292
Эўрапейская Расея
67 Эўрапэйская Расея 67	101
Беларусь
54 Беларусь	46	7344.
Дадатковыя
фактары, як голад, эпідэміі, палітычныя
рэпрэсіі, спрыялі далейшаму зьбядненьню краю ды павелічалі й прысьпешвалі эміграцыю. У навуковай літаратуры ёсьць вельмі шмат працаў, прысьвечаных аналізу эканамічнага становішча Беларусі ў той час. Ня мэта гэтае публікацыі спыняцца дэталёва на эканамічным аспэкце, але неабходна падкрэсьліць, што аб эканамічным і палітычным становішчы на
40 Панютнч В Цнт соч С29—30, 84—90, 114
41 Стронтельство коммуннзма н соцнальные нзменення в крестьянстве Белорусснн. Мн , 1966 С 8
42 Дакументы I матэрыялы . C612
43 HalubniSy U. The location of industries in the Belorussian SSR//Belorussian Review (Munich). No.4. 1957. P.124.
44 Гарэцкі Г Народны прыбытак Беларусі Віцебск, 1926 С 95; Прнцепов Д Сельское хозяйство БССР н меропрнятня по его восстановленню. Мн, 1925 С.7
Беларусі ў той час шмат пісалася ў «Нашай Ніве» — тагачасным сьведку эміграцыі. Аднак гэтая крыніца амаль не выкарыстоўвалася дасьледнікамі. Дык колькі цытатаў з «Нашае Нівы» будуць дарэчьі:
Куды ж дурным было дзецца? Зямлі кідаць — страх, бо назад ня вернешся; на фабрыку ня пойдзеш, бо няма блізка; на казённую службу — пайпюў бы, ды не бяруць тутэйшага Вось гэтая няможнасьць працаваць на зямлі таму, хто да яе найбольш рвецца, — тутэйшым людзям з грашамі й навукаю, з году ў год гоніць найлепшыя сілы ў суседнюю Польшчу ці Вялікарасею — за Нёман, за Дняпро, за Дзьвіну. Гэтакіх людзей выяжджаець многа, 1 праз тое яшчэ болып цямнее, яшчэ болып дзічае нашая старонка
Пачынаючы ад Мураўёва, пасьля паўстаньня 1863 году, абрусіцельная палітыка затрымала ўсякае разьвіцьцё Беларусі У Беларусі не было свабоды пісаць 1 друкаваць па-свойму, ня можна было ўжываць роднай мовы ў школе, хаця бы столькі, сколькі было дазволена Іншым народам — прымерам, палякам
Дума прыступіла ўжо да зямельнай справы Справа гэтая вельмі важная: яна датыча найболыпай часьці народу ўсяе Pacel, а таксама й нашай БеларусІ й Літвы Штогод мужык наш усё болей ды болей галее. Грамады вясковых людзей мусяць кідаць свой родны край ды йсьці шукаць хлеба па сьвеце; за пяць гадоў, ад 1896 да 1900 г„ з шасьці нашых губэрній выехала 101 481 перасяленцаў — найболып людзей бойкіх, сьмелых, разумных. 3 розных старон нашага краю ідуць весьці, што ня толькі ў Pacel, a I ў нас народ вясковы галадае
3 Троцкага павету Віленскае губэрні мужыкі паслалі ў Думу пэтыцыюі ..] У пэтыцыі мужыкі прыводзяць шчот, колькі чаго набралі насланыя да іх казакі I стражнікі, 1 просяць вярнуць Ім кошт Іх дабра
28 мая ў рэдакцыі беларускай газэты «Наша Ніва» зрабіла паліцыя вобыск Паліцыі нашло чалавек 15 — цэлае войскаі Але нічога «падазрыцельнага» не знайшлі, забралі толькі больш тысячы штук кніжкі беларускай «Што такое свабода», хоць яе I пусьціла цэнзура, і 3 штухі <3ямельнай справы ў Новай Зэляндыі>45.
Гэтыя цытаты — толькі невялічкая частка багатага дакумэнтальнага матэрыялу, які быў выдрукаваны ў газэце «Наша Ніва», і абавязак цяперашніх дасьледнікаў эканамічнапалітычнага становішча ў Беларусі на пачатку стагодзьдзя — выкарыстаць матэрыялы й гэтае газэты.
Эканамічнае становішча ў Беларусі ў пару масавае эміграцыі адлюстравана ў літаратуры і ў Злучаных Штатах. 3 мэтаю азнаямленьня з эканомікай краю Беларусь у 1913 годзе наведала амэрыканская дэлегацыя й шырака адлюстравала ў
45Гл.: Наша Ніва 1906. №6, 7; 1907. №12, 13, 20. Гл. таксама: 1907. №10, 11, 17, 18, 19, 21, 22, 29, 31, 32; 1908 1, 5, 9, 10, 11, 12, 17, 19, 21, 33.
амэрыканскім друку эканамічнае становішча Беларусі ў пару масавае эміграцыі46.
Цікавы, хоць і спрошчаны аналіз эканамічнага становішча сялянаў у Расейскай імпэрыі быў надрукаваны ў «Кангрэсавых Запісах» за 1923 год:
Стагодзьдзямі яны былі парабкамі й перад пачаткам Першае сусьветнае вайны мала розьніліся ад рабоў. Ад часу скасаваньня прыгону й правядзеньня зямельнае рэформы становішча сялянаў амаль не палепшылася Хоць яны маглі й стацца ўласьнікамі зямлі, аднак, ня маючы грошай, яны не маглі яе набыць, I дзякуючы прыросту насельніцтва колькасьць сялянаў-земляўласьнікаў меншала Іхныя дзённыя заробкі былі вельмі малыя Жыцьцёвы ўзровень сялянаў у Pace! напярэдадні Першае сусьветнае вайны быў ніжэйшы, чым у французкіх сялянаў XVII стагодзьдзя[ .] Гадавое спажываньне збожжа на душу насельніцтва ў 1909—1914 гадох складала ў Амэрыцы 10 цэнтнэраў, у Нямеччыне — 4,5, а ў Pace! — 3,5 цэнтнэры[...]
Паўгалодныя, хворыя, яны працавалі даўгія гадзіны ў безнадзейным беспрасьвецьці, пазбаўленыя адукацыі ды асноўных патрэбаў штодзённасьці, жывучы літаральна й вобразна ў цемры, бо не было грошай на газу, каб асьвятліць хату даўгімі зімовымі начаміі...]47
Пад расейскім панаваньнем Беларусь ператварылася ў тыповую калёнію, даіндустрыяльнае грамадзтва, дзе было немагчыма знайсьці працы, а здабыцьцё ежы сталася асноўным клопатам. Эміграцыя шмат для каго была лягічным выйсыдем, і ў хуткім часе эміграцыйны паток ператварыўся ў лавіну. Як было зазначана адным дасьледнікам, «адбываліся павальныя ўцёкі на заробкі ў Амэрыку»48. Аб памерах эміграцыі ёсьць інфармацыя ў шматлікіх крыніцах, у тым ліку і ў «Нашай Ніве»:
За 1912 год празь ЛІбаву выехала 58 507 душ у Амэрыку 3 гэтага чысла зь БеларусІ выехала:
зь Менскае губ з Гарадзенскае губ. зь Віленскае губ. з Магілеўскае губ зь Віцебскае губ.
8380
7018
2721
2350
1322
Усяго
21 79149
*6 Hourwich I. Immigration and Labor: The economic aspects of European Immigration to the United States. New York, NY, 1912; Полеідук Нашн в Амернке Сэрыя артыкулаў у «Новом Русском Слове», 1969—1972 гг.; Smith R., Christian D. Bread and salt. Cambridge, MA, 1984. P.266, 337; Новый Мнр (Нью-Йорк). 1913. 19 сент ; Reports of the Immigration Commission. Washington, DC, 1911. Causes of emigration from Russia. P.265—296.
47 U.S. Congressional Record, 1923. P.261.
48 Панютнч B Цнт соч C.89
49 Наша Ніва. 1913 №43.
Некаторая статыстыка аб беларускіх перасяленцах ёсыдь і ў амэрыканскіх крыніцах. Вось колькі лікаў з архіву Амэрыканскае праваслаўнае царквы. Праз Расейскі Імігранцкі Дом у Нью-Ёрку ад 1 студзеня 1913 году да 1 студзеня 1914 году імігрантаў зь Беларусі прайшло:
зь Віленскае губ.
4412
зь Віцебскае губ.
1166
з Гарадзенскае губ.
7130
зь Менскае губ
11 251
з Магілеўскае губ.
2640
Усяго
26 59950
Аднак як дадзеныя ў газэце «Наша Ніва», гэтак і лікі з амэрыканскіх крыніцаў ды лікавыя дадзеныя аб беларускай эміграцыі пазьнейшых савецкіх аўтараў — паказчыкі часткавыя, выводныя й спарадычныя, пра што была гаворка ў разьдзеле, прысьвечаным разгляду літаратуры аб эміграцыі.
Палітычная эміграцыя
Насуперак прынятаму пагляду, што эміграцыя зь Беларусі была толькі эканамічная, трэба сказаць, што была эміграцыя й палітычная, і бясспрэчна, што палітычная эміграцыя будзе «схаваная» ў вялікай масе нелегальных эмігрантаў, значную колькасьць якіх адзначалі дасьледнікі51.
Найболып ведамым беларускім палітычным эмігрантам быў Аляксандар Сянкевіч. Вось што пісала пра яго газэта «Наша Ніва»: «Нашага вучыцеля А.Сянкевіча паліцыя хацела арыштаваць за тое, што ён стараўся адкрыць нам вочы на ўсе парадкі. Яму ўдалося ўцячы ў Амэрыку...»52. Была ў «Нашай Ніве» вестка, што пасьля арыштаў у справе «вучыцельскага саюзу» ў Амэрыку ўцякло дзьве асобы53.
Некалькі беларускіх палітычных эмігрантаў прыехалі ў Злучаныя Штаты праз Сыбір, дзе яны адбывалі катаргу. Пра гэта мы даведаліся ад аднаго палітычнага эмігранта, асеціна з нацыянальнасьці, які адбываў пакараньне ў Сыбіры разам з Алесем Гаруном і праз Сыбір уцёк у ЗША5<.
50 The Orthodox Church in America, Dept, of History and Archives, New York, Immigrant Home, Essays on Immigration (File), Soyosset, NY.
51 Панютнч B Цнт соч C.88—89
52 Наша Ніва 1907 №3.
53 Наша НІва 1908 №12.
54 Эссон. Mae ўспаміны аб А.Прушынскім//Конадні. 1963. №7. С. 123—125.
Цікава да азначэньня палітычнае эміграцыі падышоў дасьледнік П.Д.Верашчагін55. Верашчагін, а падобныя думкі выказваліся й раней, аналізуючы эміграцыю зь Беларусі ў Сыбір, зазначае, што гэтую эміграцыю нельга разглядаць як толькі эканамічную, але й як антыўрадавую, а гэта значыць у нейкай ступені палітычную. Гэты пагляд можна стасаваць і да беларускае эміграцыі ў Амэрыку. Важна падкрэсьліць, што яа эміграцыю ў вялікай колькасьці выяжджала праваслаўная маса, а царская палітыка прадугледжвала русыфікацыю гэтае масы на Беларусі. I факт, што беларускае сялянства падсьведама ігнаравала царскія 'намеры й пляны, можна разглядаць як палітычную акцыю.
Да палітычнае эміграцыі, відаць, трэба залічаць і эмігрантаў, якія ўхіляліся ад вайсковае службы. Гэтае зьявішча было значна болей пашыранае, чым уважалася раней, што вынікае з дакумэнтаў, прысланых нам сп. А.Ціхаміравым і сп-няй Г.Сяргеевай зь менскіх і віленскіх архіваў56
Міжваенныя эмігранты
Беларусы, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты Амэрыкі пасьля Першае сусьветнае вайны, былі палітычныя эмігранты. Было іх няшмат, але сярод іх былі ведамыя лідары й палітычныя дзеячы беларускага нацыянальнага руху: Антон і Іван Чарапукі, Язэп Варонка ды некалькі ўдзельнікаў Слуцкага паўстаньня57.
Прыехалі ў Злучаныя Штаты ў 20-х гадох і некалькі беларускіх ксяндзоў (а. Віктар Шутовіч, а. Язэп Рэшаць, а. Андрэй Цікота) ды былых грамадоўцаў з Заходняе Беларусі58.
Гэтаксама ў міжваенным пэрыядзе перабралася ў Амэрыку некалькі мяшаных беларуска-яўрэйскіх сем’яў, якія перад тым жылі ў Нямеччыне, а пасьля прыходу да ўлады Гітлера эмігравалі за акіян59.
55 Верешагнн П. Крестьянское переселенне..
56 Перапіска В Кіпеля з ГСяргеевай I А.Ціхаміравым, 1992
57 Інтэрвію зь Я Варонкам/ZChicago Public Library, WPA Project, 1930s; II B 2 d(l); Беларус(Нью-Ёрк). 1966 №114; Беларускія Навіны (Парыж). 1946 №1
58 Інтэрвію зь біскупам У.Тарасэвічам, Чыкага, 1984; Chryscijanskaja Dumka (Wilnia). 1938. №10(158).
59 Гутарка аўтара з Г Арансонам, расейскім меншавіцкім лідарам, 1959
Эміграцыя падчас і пасьля Другое сусьветнае вайны
Невялікую групу беларусаў, якія прыехалі ў ЗША ў 1942—1945 гадох, нельга па сутнасьці назваць эмігрантамі, бо гэта былі вайскоўцы савецкае й польскае арміяў, якія трапілі ў нямецкі палон, а пасьля былі інтэрнаваныя амэрыканцамі60.