Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Беларусы расьсяляліся таксама ў штатах Паўночная й Паўдзённая Дакота, Дэлаўэр, Іліной, Індыяна, МічыГан, Мэрылэнд, Ныо-Хэмпшыр, Вэрмонт33.
Сьпіс штатаў можна доўжыць і ахапіць літаральна ўсе штаты Амэрыкі, аднак варта падкрэсьліць, што сваіх карэспандэнтаў у Злучаных Штатах мелі газэта «Наша Ніва» (штаты Каліфорнія, Нэбраска, Пэнсылвэйнія й Нью-Ёрк) ды часапіс «Крывіч»34.
Вобразна расьсяленьне «расейскіх» эмігрантаў, што прыехалі на пачатку стагодзьдзя, апісала газэта «Новый Мнр» у артыкуле «Люстэрка нашага жыцьця ў Амэрыцы»:
Шмат хто з вас прыехаў у Амэрыку юнаком Вы правялі сваю маладосьць у цяжкой працы й клопатах:
на заводах, якія з невялічкіх прадпрыёмстваў ператварыліся ў магутныя й камандныя індустрыі АмэрыкІ;
у шахтах, дзе пры вас прабіваўся першы калодзеж, узводзілася першая вышка пабудоваў;
на чыгунках, якія на вашых, так сказаўшы, вачох I вашаю працаю ператварыліся з аднакалеек у шматкалейныя лініі, што цягнуцца ад НьюЁрку да Сан-Францыска, ад Чыкага да Ныо-Арлеана;
31 Бусько Г Жнзнь русскнх выходцев в Су-Снтн//Русскнй Голос. 1956 27 авг ; Он же Жнзнь русскнх в Су-Снтн//Еженедельный Новый Мнр (Нью-Йорк). 1926. 11 сент. Гл таксама: Кондуктор. Sioux City, ІА//Справочный Днсток (Ныо-Йорк) 15 янв 1893 С 8
зг Бусько Г Жнзнь русскнх в Колорадо//Русскнй Голос 1929 23 авг ; 1930. 13 сент , 8, 13, 30 окт.
зз Гутаркі аўтара зь беларусамі ў розных штатах Гл таксама Русско-Амернканскнй справочннк / Сост Окунцов Н Нью-Йорк, 1913 С 127—133; Прліцепа й Жнзнь русскнх в штатах Нллннойс н
йнднана//Русскнй Голос 1931 27, 28 марта
34 Крывіч. 1923 №1, 2, 3, 4 Пра амэрыканскіх карэспандэнтаў «Нашае НІвы» гл.: Кіпель В Эміграцыя зь Беларусі й газэта «Наша Ніва>//3апісы Кн 19 1989 С66—94
на палёх I прэрыях Паўночнага Захаду, дзе вы секлі лес, карчавалі пні, уздымалі цалік, пракладалі дарогі — стваралі жытніцу Амэрыкі;
у тэкстыльных цахох пгтатаў Новае АнглІІ й Ныо-Джэрзі;
у шаўкапраднях Пэнсылвэйніі;
на тытунёвых фармах Канэтыкату, Вірджыніі й Кентакі;
на будоўлі мастоў, каналаў, хмарадзёраў, турмаў, музэяў, прытулкаў і прытонаў;
у аўтамабільных гігантах Дэтройту
Вы, каляністы-старажылы, упрэжаныя разам з поўным «інтэрнацыяналам» Іншых эмігрантаў у калясьніцу амэрыканскага капіталу, стварылі ўсё тое, што рабіла Амэрыку тэхнічна перадавою краінаю35.
Гэтае апавяданьне, ведама ж, стварае ўзьнёслы вобраз, але яно ў нейкай меры адлюстроўвае штодзённую рэальнасьць. Па ўсёй Амэрыцы наўрад ці знойдзецца такая галіна прамысловасьці, мясцовасьць або грамада, дзе б не пакінулі свайго сьледу беларускія сяляне-імігранты.
Зьвесткі пра расьсяленьне славянскіх імігрантаў, улучна з «расейскаю групаю», г.зн. беларусамі і ўкраінцамі, можна сустрэць у працах шматлікіх раньніх дасьледнікаў славянскае іміграцыі. Некаторыя нават спрабавалі вызначыць прыблізную колькасьць «расейцаў» у розных гарадох і штатах.
Эдвард Рос пісаў пра расьсяленьне славянскіх імігрантаў наступнае:
Калі каля пятнаццаці гадоў таму пачаўся вялікі наплыў славянаў, амэрыканскія ўскраіны былі далёкія, занядбаныя й непрывабныя Новапрыбылыя шукалі ня гэтак таннае зямлі й ўласнае незалежнасьці, як добра аплочванае працы, зь якое яны маглі б назапасіць «вялікія грошы» і заможнымі вярнуцца дадому Таму іх прыцягвалі вугальныя, мэталаапрацоўчыя й пагрузачныя прамысловыя цэнтры, дзе патрабавалася неабмежаваная колькасьць чорнае працы, прычым заўсёды таннае Так гэтыя дужыя сялянскія хлопцы станавіліся Нібэлунгамі, <сынамІ цемры», што засялілі нашыя шахты, домны, коксавыя печы, плавільні, ліцейні, сталяварні й мэталаачышчальні, робячы цяжкую, грубую працу пад наглядам кваліфікаваных людзей, якія, як сказаў мне адзін майстар, «хочуць, каб тыя ня думалі, a падпарадкоўваліся загадам»[...] Гэтым адважным славянам ніякая праца не здавалася цяжкою або небясьпечнаю Фаталізм, зь якім яны йшлі на рызыку, шмат у чым спрычыніўся да празьмернага «праліцьця крыві» ў некаторых галінах нашае прамысловасьці Сярод іх няма спэкулянтаў, камбінатараў, тарбахватаў, сквапных да ўсялякяе драбязы, якіх нямала бывае сярод нас. Яны ня маюць нахілу да малых паразытычных прафэсіяў, а зь дзівугоднай адвагаю бяруцца за цяжкую й важную працу Дужыя, мускулістыя, нязвыклыя ўхіляцца ад працы, славяне складаюць некваліфікаваную працоўную сілу ў вядучых галінах прамысловасьці36.
35 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1936 17 янв
36 Ross Е. The Slavs in America//The Century Magazine. V.88(4). Aug. 1914. P.591.
Ф.Хес, аналізуючы прафэсіі, у якіх былі занятыя «расейцы», піша;
Звычайна расейскія імігранты, што прыбывалі ў Злучаныя Штаты перад Першай сусьветнай вайною, былі, як славакі або югаславы, сялянамі, найчасьцей з адсталых мясцовасьцяў Умовы жыцьця гэтых людзей у Амэрыцы былі й застаюцца ці ня самымі ўбогімі ў параўнаньні з усімі іншымі імігрантамі. 3 прычыны няспыннага ўціску на радзіме, яны безаглядна прынялі найгоршае, што толькі магла запрапанаваць 1м Амэрыка, I выконвалі цяжэйіпыя з цяжэйіпых працаў у нашай гіганцкай людажэрнай прамысловасьці37.
Карл Вітке зазначаў:
Расейцы, што прыбылі на працягу апошняга пакаленьня, знайшлі працу ў цяжкой індустрыі, вугальнай I сталёвай прамысловасьці, лесанарыхтоўцы й рыбалоўстве на Дальнім Захадзе або ў садаводчых плянтацыях нгтатаў КаліфорніІ й Флорыды38.
Цікавыя заўвагі аб расьсяленьні беларусаў у Злучаных Штатах зрабіў беларус-імігрант Сьцяпан Бубешка, шырока знаны лідар сярод беларусаў ды іншых славянскіх імігрантаў у горадзе Нью-Ёрку ў першыя дзесяцігодзьдзі нашага стагодзьдзя. Бубешка піша:
Таму што жыды жывуць найчасьцей у вялікіх мястох, як Ныо-Ёрк I Чыкага, дык I нашыя беларусы туляцца паміж жыдоў. (Нялішнім будзе зазначыць, што вельмі шмат хто навучыўся жыдоўскае мовы I зжываюцца даволі дружна) Апрача Нью-Ёрку, у якім жыве болей як 15 тысячаў, цгто працуюць найчасьцей у кравецкай Індустрыі, шмат жыве ў Чыкага, працуючы ў ведамых чыкагскіх рэзьнях, значная лічба працуе на сталелітных заводах ПІтсбургу, у Дэтройце на самаходных фабрыках I іншых заводах; вельмі шмат пасялілася ў новаангельскіх штатах Канэтыкат і Масачусэтс, дзе займаюцца ў паперна-ткацкай прамысловасьці, на цэмэнтных I цагельных заводах, у лясістых мясцовасьцях Канады, на чыгунках, у рудніках, капаюць канавы, пракладаюць падземныя чыгункі, будуюць дамы, дастаюць руду, займаюцца сельскаю гаспадаркаю, у кожнай галіне ёсьць добрыя спэцыялісты, якія прынясуць шмат карысьці нашай Беларусі39.
Расьсяленьне беларускіх імігрантаў рэгулявалася найперш наяўнасьцю працоўных месцаў. Ня маючы ніякае тэхнічнае кваліфікацыі, ня ведаючы мовы, знаходзячыся ў чужым культурным асяродзьдзі, яны ўсё ж не баяліся ніякае працы й ніякае мясьціны Сотням тысячаў зь іх быў уласьцівы дух
37 Hess F. High Adventure. New York, 1925. P.118.
38 Wittke C. Op. cit. P.428.
39 Бубешка C. Жыцьцё беларусаў y Амэрыцы//Родны Край Трэцяя I чацьвертая пасьля лемантара кніжка да чытаньня ВІльня, 1921 С 197—198
першапраходніцтва, і гэта станоўча характарызуе нашага земляка. Беларускія работнікі былі й ёсьць вытрывалымі, кемлівымі, надзейнымі, а гэтыя асаблівасьці высока ацэньваюцца амэрыканскімі працоўнымі стандартамі. Яшчэ адной важнаю рысаю беларускіх імігрантаў было тое, што, як толькі яны авалодвалі асноўнымі навыкамі, знаходзілі сяброў, бліжэй знаёміліся з моваю й краінаю — яны ўладкоўваліся на лепшую працу зь вышэйшым заробкам і пачыналі шлях угору па сацыяльнай лесьвіцы амэрыканскага грамадзтва.
Расьсяленьне беларускіх імігрантаў у часе паміж войнамі й пасьля Другое сусьветнае вайны падобнае да старое хвалі іміграцыі: сяліліся пераважна ў прамысловых штатах і гарадох, хоць інтэлектуальны ўзровень пазьнейшых імігрантаў быў значна вышэйшы, чым у масавай хвалі, таму ім было значна лягчэй уладкоўвацца на лепшую працу. Варта таксама зазначыць, што паваенныя імігранты ўжо зь першых крокаў імкнуліся згуртавацца й стварыць новыя беларускія арганізацыі.
ПЕРШЫЯ КАНТАКТЫ 3 АРГАНІЗАЦЫЯМІ Й ПАЧАТКІ НАЦЫЯНАЛЬНАЕ СЬВЕДАМАСЬЦІ
Цяжка выявіць, калі беларусы пачалі далучацца да арганізацыяў, такіх як брацтвы, клюбы або таварыствы. Паасобныя імігранты, асабліва тыя, хто меў нейкую адукацыю, станавіліся сябрамі розных угрупаваньняў ужо ў XIX стагодзьдзі.
Зусім іншая была справа з тымі, хто прыбыў у масавай хвалі эміграцыі зь Беларусі на пачатку XX стагодзьдзя. Гэта былі неадукаваныя, часта й зусім непісьменныя сяляне, якія ня мелі ніякага ўяўленьня пра арганізацыйнае жыцьцё, грамадзкую ці палітычную дзейнасьць1. Калі такі імігрант пачынаў жыцьцё ў новай краіне, ужо перажыўшы тыповы непрыемны досьвед — першае сутыкненьне з адміністрацыйнаю бюракратыяю на радзіме і ў порце прыбыцьця, — ён трапляў у зусім нязвыклае для яго асяродзьдзе, культура якога вельмі розьнілася ад той, што засталася на радзіме. Ён сутыкнуўся з новымі, незнаёмымі яму паняцьцямі, як, прыкладам, арганізацыямі дый шматлікімі іншымі структурамі амэрыканскага грамадзтва. Становішча ўскладнялася моўнымі бар’ерамі, што паглыбляла пачуцьцё адзіноты й няпэўнасьці ды ўзмацняла жаданьне быць са сваім народам. I так, пасьля непазьбежных першых кантактаў з афіцыйнымі ўладамі, дабравольная лучнасьць імігранта з англамоўнаю грамадою заставалася вельмі абмежаваная. Імігранты жылі сярод сваіх землякоў. Яны зазвычай куплялі тавары й прадукты ў крамках, што належалі яўрэям зь Беларусі, Украіны або Полылчы, якія прыехалі ў Амэрыку за колькі гадоў перад імі; яны наведвалі салуны, дзе бармэн, як правіла, ведаў пару славянскіх словаў, каб дагадзіць сваім
і Хаўард Пэрсі Кенард у сваёй кнізе «РасейскІ селянін» піша: «Мае падлікі ў Заходняй Pace! паказваюць, што два працэнты жыхарства могуць трохі чытаць і пісаць, тым часам як у Цэнтральнай Pace! гэтая лічба дасягае чатырох працэнтаў». Гл.: Kennard Н. The Russian Peasant. Philadelphia, PA, 1908. P.43.
славянскім наведнікам. Шмат якія рэстараны й салуны бралі сабе нават славянскія й беларускія назовьі: тавэрна «Гродна» ў Чыкага, рэстаран «Мінск» у Дэтройце, рэстараны «Кобрын» і «Беларусь» у Нью-Ёрку й г.д.2
Падобнае становішча было й на працы — і там кола кантактаў ахапляла землякоў або імігрантаў блізкага паходжаньня. Зносіны з начальствам абмяжоўваліся звычайна некалькімі словамі. Гэтыя імігранты, беларусы ды іншыя ўсходнія эўрапейцы, жылі ў добраахвотных фізычных і псыхалягічных Гета і, як выглядае, былі задаволеныя такім станам рэчаў. Сутыкненьне імігранта са зьнешнім сьветам, якое б абмежаванае яно ні было, адбывалася праз парафію, царкоўныя арганізацыі й прафсаюзы. Іншыя арганізацыі зьявіліся на ягоным даляглядзе пазьней