Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Канфэсійная прыналежнасьць
Рэлігійныя супольнасьці складаюць найстарэйшую групу арганізацыяў, да якіх далучалася значная колькасьць імігрантаў. Для бальшыні беларускіх імігрантаў далучэньне да царквы было амаль аўтаматычным крокам. Аднак значная частка імігрантаў рабіла гэта не абавязкова дзеля рэлігійных пачуцьцяў, а з увагі на традыцыю і з патрэбы належаньня да грамады.
Беларусы, як правіла, народ рэлігійны, але нельга сказаць, каб яны рэгулярна наведвалі царкву, асабліва мужчыны. Звычайна яны крытычна ставяцца да духавенства. Гэтая рыса беларусаў заўважалася нават сярод імігрантаў у Амэрыцы. Прыкладам такога стаўленьня можа быць паведамленьне з Чыкага: «Тут на Норт-Сайд шмат расейцаў, галоўным чынам зь Менскае губэрні. Яны абзываюць сьвятароў, а да сацыялістаў ставяцца з пагардаю ды насьмешкаю»3. Такое стаўленьне да духавенства мае свае гістарычныя прычыньі: стагодзьдзямі сьвятары на Беларусі былі ў бальшыні сваёй этнічнымі палякамі й расейцамі.
Выбар рэлігійнае юрысдыкцыі, да якое мог бы далучыцца беларускі імігрант, быў у Злучаных Штатах вельмі абмежаваны. 3 аднаго боку, перад імігрантам стаяла шырокая й добра арганізаваная сетка польскіх рыма-каталіцкіх касьцёлаў,
2 Grodno Tavern, 1942 West Division Street, Chicago: Lermontov Concert and Ball, Oct. 29, 1939. (Program); Русское Обозренне (Чнкаго). 1928. Авг.; Русскнй Вестннк (Нью-Йорк) 1938 1 февр С. 11; Новое Русское Слово (Нью-Йорк) 1928. 8 февр.-, Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1928. 1 февр ; Онуфрейчнк А Воспоммнання старого бронзвнльца //Юбнлейный Сборннк. 1918—1928. Нью-Йорк, 1928. С.54—56.
з Новый Мнр (Нью-Йорк). 1912. 30 авг.
з другога — усходне-праваслаўныя юрысдыкцыі, што былі пад уплывам і кантролем расейцаў. Такім парадкам, беларускія імігранты рыма-каталіцкае веры далучаліся да польскіх і, зрэдку, літоўскіх парафіяў; тым часам як праваслаўныя запісваліся ў расейскія парафіі, а ў некаторых мясьцінах далучаліся да карпатароскіх і ўкраінскіх кангрэгацыяў.
Польскі рыма-каталіцкі Касьцёл заўзята змагаўся з усялякімі праявамі няпольскасьці ў касьцельнай дзейнасьці. Такім чынам, беларусы, што далучыліся да рыма-каталіцкіх парафіяў, непазьбежна трацілі свае этнічныя карані ды асыміляваліся ў грамадзе амэрыканскіх палякаў. Польскі рыма-каталіцкі клер праводзіў актыўную, сьведамую й дзейную палітыку палянізацыі. Польскія ксяндзы лічылі ўсіх рыма-каталікоў зь беларускіх земляў палякамі, а каталіцызм на Ўсходзе разглядаўся як польская справа. Адзін выдатны амэрыканскі паляк пісаў: «Каталіцкая вера была галоўнаю неадменнаю рысаю палякаў у Амэрыцы»4. Польскі клер проста ігнараваў прысутнасьць беларусаў сярод свае паствы й сыстэматычна адмаўляўся ўжываць словы «Беларусь» і «беларусы». Адзін мансіньёр, сьвятар рыма-каталіцкае парафіі, сярод заснавальнікаў якое было нямала беларусаў і ў якой цяпер налічваецца шмат сьведамых беларусаўкаталікоў, заявіў беларускаму дзеячу: «Шмат сем’яў прыехала з Малое Полыпчы — зь Вільні»5. Юбілейныя выданьні, прысьвечаныя 50-годзьдзю й 75-годзьдзю парафіі, ніводным радком не згадаўшы беларусаў — яе заснавальнікаў, ганарыста выхваляюцца: «Польскія імігранты пад пільнаю апекай польскамоўных сьвятароў у хуткім часе пачалі чуцца як у сябе дома»6. Аднак, як выявілася ў шматлікіх гутарках аўтара з парафіянамі, у некаторых польскіх парафіях пэрыядычна рабіліся спробы згуртаваць беларусаў і сабраць гурткі землякоў з Гарадзеншчыны, Віленшчыны ды іншых беларускіх гарадоў і рэгіёнаў7. Варта адзначыць, што нават сярод польскага рыма-каталіцкага клеру знаходзіліся сьвятары, якія выяўлялі сваю няпольскую этнічную сьведамасьць. Знамянальна, што а. В.Крушка, ведамы дасьледнік амэрыканскае Палёніі, палічыў неабходным удакладніць этнічнае паходжаньне некаторых рыма-каталіцкіх
4 Wachtl К. Polonja w Ameryce. Filadelfja, 1944. S.75; The Poles in America, 1608—1972. Dobbs Ferry, NY, 1973. P.67.
5 Byelorussian American Association, New York, Archives. Letter from Rev. M.Ksieniak, South River, NJ, to A.Shukeloyts, Nov. 1986.
6 In Commemoration of the Golden Jubilee of St.Mary’s Parish. 1903—1953. South River, NJ, 1953. P.[46]; St.Mary’s Church. South River, NJ, 1978. P.[59].
7 Гутарка аўтара зь Я.Гапановічам, Бафало, штат Нью-Ёрк, 1976; Pami^tnik Klubu Grodno. Chicago, 1951; Towarzystwo «Wilno». Program. Chicago, 1955.
сьвятароў у структуры Польскага рыма-каталіцкага Касьцёлу. Так, а.Крушка зазначае: а.Фэлікс Матулеўскі, ліцьвін, быў адным з заснавальнікаў парафіі Сьв.Антонія, Таліда, штат Агаё; а. Ступінскі, ліцьвін, заснаваў парафію Сьв.Казімера ў Шэнандоа, штат ПэнсылвэйніЯ; а. Антон Сікорскі, родам з Наваградку, браў удзел у паўстаньні 1863 году, быў высланы ў Сыбір, жыў у Смаленску, шмат дапамагаў уніяцкай царкве на радзіме, у эміграцыі — пробашч у Хоўліёўку, штат Масачусэтс. Айцец Крушка ўдакладняе таксама, што шмат рыма-каталіцкіх пробашчаў, як, прыкладам, у Монт-Кармэлі, штат Пэнсылвэйнія; Эвэрсане, штат Пэнсылвэйнія; Мілуокі, штат Ўісконсын; Вустэры, штат Масачусэтс; Вільне, штат Мінэсота, ды ў некаторых іншых мясьцінах, паходзілі з Сувальшчыны, Гарадзеншчыны, Віленшчыны, Меншчыны й г. д.8 Няма ніякага сумненьня: тысячы парафіянаў і шмат сьвятароў у гэтак званых польскіх касьцёлах мелі беларускія карані.
Расейская Праваслаўная Царква змагалася зь беларускасьцю ня менш за Польскі рыма-каталіцкі Касьцёл. Аднак праваслаўныя беларусы мелі ў Амэрыцы пэўныя перавагі ў параўнаньні зь іхнымі братамі-каталікамі.
Перш за ўсё, праваслаўных беларусаў было значна болей за беларусаў-каталікоў, і зрусыфікаваць такую вялікую колькасьць было цяжэй. Па-другое, толькі ў некалькіх вялікіх гарадох праваслаўныя парафіі налічвалі болын-менш істотную колькасыдь этнічных расейцаў; такім чынам, не існавала вялікіх грамадаў расейцаў, куды беларусы маглі б уліцца й асымілявацца. Што да палякаў, дык іх у Амэрыцы налічваліся мільёны. Па-трэцяе, праваслаўныя сьвятары, зь якіх шмат было не расейцамі, а ўкраінцамі, карпатаросамі, грузінамі (было нават колькі беларусаў — пратаіярэй Рыгор Хомка з Скідаля й пратаіярэй Піліп Пячынскі з Сувальшчыны), былі не такія хітрадумныя ў этнічных пытаньнях, як польскія ксяндзьі; ня мелі яны й такога неадступнага кантролю над дзейнасьцю парафіянаў па-за парафіяю. Нягледзячы на сьведамую палітыку русыфікацыі, якую праводзіла духавенства Расейскае Грэка-Праваслаўнае Кафалічнае Царквы ў Амэрыцы (сёньняшні назоў — Амэрыканская Праваслаўная Царква), сьвятары часта прызнавалі, што іхныя парафіяне — беларусы, карпатаросы або ўкраінцы, і гэтыя этнічныя характарыстыкі ў шматлікіх выпадках падаюцца ў парафіяльных юбілейных выданьнях Цікава адзначыць значныя зьмены ў тэрміналёгіі што да паходжаньня парафіянаў. У 1906 годзе орган Расейскае Праваслаўнае Царквы ў Амэрыцы «Амернканскнй Православный Вестннк» паведамляе, што
a Kruszka W. Historya Polska w Ameryce. Milwakee, WI, 1908. Dz.2. Cz.2. S.43, 66—67, 72, 150—151; T.IX. S.144; T.XI. S.14; Т.ХПІ. S.123—126; Гутарка аўтара з д-рам М.Папам, Кліўлэнд, штат Агаё, 1985.
парафія ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, складаецца «амаль выключна з расейцаў, што паходзяць з нашых паўночна-заходніх губэрняў»9. А ў 1980 годзе ў выданьні, прысьвечаным 75годзьдзю парафіі, ясна кажацца, што «тая частка Расеі, на якой мы засяроджваем увагу, — Віленская губэрня на Беларусі, адкуль паходзіла бальшыня заснавальнікаў царквы»10.
Так, паступова, Расейская Праваслаўная Царква, якая на працягу стагодзьдзяў была магутнаю прыладаю русыфікацыі беларусаў, украінцаў і карпатаросаў, пачала памалу адыходзіць ад ідэалягічнае адданасьці расейшчыне ў меру таго, як у Злучаных Штатах запанавала амэрыканізацыя Царквы. Царкоўнае кіраўніцтва ня здолела выкараніць беларускую этнічную сьведамасьць цалкам, хоць і прынесла велізарную шкоду беларусам праз непрыманьне, адмаўленьне, недацэньваньне й варожасьць у дачыненьні да іхнае нацыянальнае адметнасьці. Шмат хто з гэтых праваслаўных беларусаў стаўся «этнічнаю масаю» пад сьцягам Расейскае Праваслаўнае Царквы. Тут дарэчы будзе падаць адзін вымоўны прыклад: на этнічным кірмашы ў Балтыморы быў стэнд, названы «Расейская Праваслаўная Царква», безь ніякіх этнічных удакладненьняў. Калі нехта з наведнікаў захацеў даведацца пра нацыянальную прыналежнасьць гэтага стэнду, адзін адукаваны беларус растлумачыў, што гэты загаловак улучае беларускіх імігрантаў, якія ня ведаюць, хто яны такія11. Тым самым часам, аднак, шмат для каго зь беларускіх імігрантаў Расейская Праваслаўная Царква была першым знаёмствам з арганізацыйным жыцьцём на амэрыканскай зямлі, і шмат хто зь іх, застаўшыся ў юрысдыкцыі гэтае царквы, стаўся вельмі актыўным, істотна прычыніўшыся да пашырэньня праваслаўя ў Амэрыцы. Шмат дзе беларускія імігранты былі заснавальнікамі парафіяў і будаўнікамі цэркваў. Вось колькі прыкладаў:
Дэнвэр, штат Каларада Сярод заснавальнікаў праваслаўнае царквы й рэлігійных актывістаў было шмат беларускіх Імігрантаў зь Менскае й Віленскае губэрняў12.
Царква Сьвятое Тройцы ў Ныо-Брытэне, штат Канэтыкат, запачаткаваная карпатаросаміі 1 прыцягнула шматлікіх беларусаў спасярод вялізнае польскае грамады ў горадзе.
э Амернканскнй Православный Вестннк 1906 №1. С 10.
ю SS.Peter and Paul Russian Orthodox Church. 75th Anniversary. September 28,1980. South River, NJ, 1980. P.12.
11 Mostwin D. Trzecia wartosc: Formowanie si? nowej tozsamosci. Lublin, 1985. S.65—66.
12 Перапіска аўтара з Ф.Шыбутам, 1972—1973; Бусько Г. Жнзнь русскнх в гор. Денвере//Русскнй Голос. 1930. 8 окт
Су-Сіты, штат Аёва. Царква Ўваскрасеньня Хрыстовага была заснаваная галоўным чынам імігрантамі зь Менскае губэрні ў 1916 годзе.
Балтымор, штат Мэрыленд Царква Ўваскрасеньня (былы будынак эвангеліцкае царквы) была набытая за S7300 выключна Імігрантамі з Гарадзенскае губэрні ў красавіку 1907 году. Бальшыня расейцаў у Балтыморы паходзіць з Гарадзенскае, Менскае й Валынскае губэрняў[ .] Яны былі парафіянамі новазбудаванае расейскае грэка-праваслаўнае кафалічнае царквы Сьвятога Андрэя
Бостан, штат Масачусэтс Парафіяне царквы Сьвятое Тройцы у Бостане паходзяць галоўным чынам зь Віленскае, Гарадзенскае, Менскае, Кіеўскае й Валынскае губэрняў
На пачатку 20-х гадоў праваслаўныя імігранты пераважна зь Беларусі I Ўкраіны сабраліся разам, каб заснаваць парафію ў горадзе ЧэлсІ, штат Масачусэтс Першы афіцыйны сход адбыўся 28 красавіка 1924 году ў доме 88 на Хотарн стрыт