Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Ўайтынг, штат Індыяна. У горадзе жыве па-над дзьвесьце расейцаў: усе яны з Гарадзенскае, Віленскае й Менскае губэрняў13.
Гарднэр, штат Масачусэтс. У горадзе вельмі шмат эмігрантаў з Расеі. Балыпыня зь 1х паходзіць зь Віленскае губэрні14.
Геры, штат Індыяна. Разьвіцьцё так званае «расейскае» калёніі ў горадзе зьвязанае з разьвіцьцём самога гораду Эмігранты з РасеІ зьявіліся тут у 1906 годзе, калі нараджаўся сам горад Былі гэта людзі пераважна з Чарнігаўскае, Менскае, Віленскае, Гарадзенскае й Валынскае губэрняў. Жылі яны ў бараках I толькі пазьней пачалі будаваць дамы, даючы гэтым пачатак гораду15.
Фрэнклін, штат Ныо-Джэрзі. У горадзе каля трохсот эмігрантаў з Pace! Усе яны працуюць у шахтах I амаль усе паходзяць зь Менскае губэрні16.
Бэрлінггон, штат Ныо-Джэрзі. У горадзе шмат беларусаў17.
Ўортан, штат Ныо-ДжэрзІ. Балыпыня работнікаў у горадзе паходзяць зь Менскае, Валынскае й ВІленскае губэрняў У мінулым усе яны былі сяляне, а цяпер працуюць на амуніцыйных заводах I шахтах18.
п Новый Мнр (Ныо-Йорк) 1915 28 окт
12 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1912. 25 авг., 3 нояб; 1914 6 окт., 3 нояб.;
1915. 26 марта; 1916. 31 янв
ізНовыйМнр (Нью-Йорк). 1916. 15янв ; 1917. 10 апр
14 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1915. 13 дек.; 1916. 3 янв ; 1917. 10 апр
15 Russian Herald (New York). 1947. Jan.—Feb. P.108—109.
ie Новый Мнр (Нью-Йорк). 1916. 5 февр.
17 Русскнй Голос (Нью-Йорк) 1928 20 сент
іа Жнзнь русскнх рабочйх в г ВартонХ/Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1931. 28 февр
Эдысан, штат Ныо-ДжэрзІ. У веку 88 гадоў памёр Чарлз Лойшыц. Прыехаў у Амэрыку ў 1902 годзе з Гарадзенскае губэрні. Меў невялічкую кампанію па разборцы дамоў19.
Ліндхэрст, штат Нью-Джэрзі. Памёр Якаў Шурок. Паходзіў ён зь БеларусІ I ўсё жыцьцё пражыў у горадзе Карні, Нью-Джэрзі20.
Цікавыя разважаньні аб расьсяленьні беларусаў у НьюДжэрзі й сумежных штатах выказаў аўтару М. ДэБэк, амэрыканец-беларус першага пакаленьня, які даўгі час працаваў журналістам у штаце:
Цяпер мне 67 гадоў, я на пэньсіі, працаваў журналістам. Mae родзічы пасяліліся ў штаце Нью-Джэрзі. Мы беларусы й чыстыя славяне. Псторыя расейскіх амэрыканцаў — гэта сага пра беларусаў, карпатаросаў, галічанаў, русінаў, вялікаросаў (маскоўцаў), лэмкаў I нават некаторых украінцаўі..] I тут, калі нам давядзецца пісаць пра беларусаў, гэта хутка можа стацца нязручнаю праблемаю.. У кажным выпадку прыток беларусаў зь сем’ямі на амэрыканскія берагі пачаўся каля 1880 году ды працягваўся амаль цэлае пакаленьне да 1920 году. У гэтым бурлівым саракагадовым пэрыядзе паток быў магутны. Тысячы й тысячы праходзілі праз «Каза Гарду» (Касл-Гардэн) у Бэтэры-парку ў Нью-Ёрку (іміграцыйны цэнтар, які дзеіў перад тым, як быў збудаваны цэнтар на Эліс-Айлэнд — В.К'). Гэтыя людзі не патрабавалі нічога, як толькі мець шанц на працу. Mae бацькі былі сярод гэтых новапрыбылых Іх называлі «зялёнарогія», г.зн. жаўтаротыя, навічкі-няўмекі, у сапраўднасьці ж яны былі «зялёнарукія», г.зн сьвежая працоўная сіла. Яны гарбелі на вугальных шахтах штату Пэнсылвэйнія, нафтаачышчальных заводах, цагельнях, ліцейнях, чыгунках, шаўковых 1 тэкстыльных фабрыках гарадоў Джэрсі-Сіты, Патэрсон I Пасэік штату Ныо-Джэрзі. Працавалі яны таксама ў кампаніі Мак Мотарз, на асбэставых заводах, на заводах Зінгера ды ў порце гораду Элізабэт, усё ў штаце Нью-Джэрзі.
У часе вялікага страйку на прадпрыёмствах «Стэндард Ойл» у горадзе Баён, штат Нью-Джэрзі, у 1915 годзе «рускія славяне* апынуліся ў цэнтры падзеяў Каля 60% работнікаў з 6 тысяч занятых у «Стэндард Ойл» былі славяне, а сярод іх вельмі шмат беларусаў Але не яны былі адказныя за страйкі..] Мой бацька быў на гэтым прадпрыёмстве ад 1900 году Працаваў ён як мантажнік, зваршчык I кацельшчык. У той раньні пэрыяд работнік працаваў дзесяць гадзін у дзень 1 восем гадзін у суботу, разам 58 гадзін. Тыднёвая плата была 14 даляраў. Шмат нашых сяброў выехала ў штат Пэнсылвэйнія Каб распазнаць, хто сярод гэтае «руска-славянскае» масы былі беларусы, трэба разгледзець Іхныя прозьвішчы Прыпамінаю за апошніх гадоў семдзесят гэткія: Каліна, Дубінскі, Павяльчук, Іванічы, Казаровіч, Кабыляш, Сяманчык, Лукаш, Александровіч — з тых, хто працаваў на нафтаачышчальных заводах у горадзе Баён. Калі падзьмулі вятры пераменаў, новае пакаленьне «расейцаў» (беларусаў-амэрыканцаў) апынулася ў іншых мястэчках штату: ЛІндэн, Крэнфорд, Розэл, Ўэстфілд, Кларк, Плэйнфілд I іншых. Цяпер амаль немагчыма вылучыць беларусаў-амэрыканцаў Аднак мы
19 The Home News (New Brunswick, NJ). 1976. Nov. 20.
20 The News Leader (Rutherford, NJ). 1977. June 9.
мусім прызнаць вялікі ўклад нашых суродзічаў беларусаў I іншых славянаў. Мы паважаем нашых папярэднікаў21.
Вось яшчэ, дзеля паўнейшага ўяўленьня, пару нататак з газэтаў аб расьсяленьні нашых землякоў:
Нью-Ёрк. Ад 1910 да пачатку 20-х гадоў беларуская мова была моваю «расейскіх» масаў ад 14-й вуліцы да Бэтэры-парку22.
Нью-Ёрк Увага, мянчане! Minsk Young Men's Commercial Assn ладзіць 6 красавіка 1912 г. баль у Нью-Казіно. Уваход з 107-й вул. I Лексынгтан эвэню23.
Сырак'юз, іптат Ныо-Ёрк. У горадзе каля 20 — 30 сялянаў з Гарадзенскае губэрні. Толькі два ці тры зь 1х могуць чытаць24.
Ліндэна каля Кліўлэнду, штат Агаё. Рыгор Момлік, сябра нашага Брацтва, згінуў у выпадку на шахце Ён паходзіў зь мястэчка Дзівіна Кобрынскага павету Гарадзенскае губэрні25.
Ўілкс-Бэры, штат Пэнсылвэйнія. У горадзе поўна расейцаў. Галоўным чынам гэта эмігранты зь Менскае, Валынскае й Гарадзенскае губэрняў
Батлер, штат Пэнсылвэйнія. Амаль уся калёнія «расейскіх» масаў у горадзе паходзіць зь Менскае, Кіеўскае й Валынскае губэрняў
Пітсбург, штат Пэнсылвэйнія. На заводзе «Карбон Стыл» забаставалі каля 250 чалавек, зь іх каля 30 палякаў, а ўсе астатнія расейцы з Магілеўскае губэрні26.
Штат Тэксас. Шмат хто пісаў пра становішча «расейскіх» работнікаў на фармах Пірса ў Тэксасе. Усе тутэйшыя «расейцы» прыехалі з Гарадзенскае, Менскае й Валынскае губэрняў Іх месячная зарплата — 20 даляраў, але на рукі ім выплачваецца ўсяго дзесяць даляраў27.
Камбэрлэнд, штат Ўаёмінг. Адам Макавецкі з гораду Пружаны Гарадзенскае губэрні загінуў на шахце28.
гі Ліст М.ДэБэка да аўтара, 22 сьнежня 1976. Гл. таксама: Ethnic American News (Pittsburg). 1976. Oct.; The Russian Orthodox Journal (Latham, NY). 1982. Feb. P.8—9; Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1915. 23 нюля.
22 ГутаркІ аўтара з Аляксандрам Аляшкевічам і Фёдарам Крыўко, Нью-Ёрк, 1960
23 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1912. 29 марта.
24 Новый Мнр (Нью-Йорк). 1912. 23 авг.
25Свет 1912. 27 нюня
26 Русскнй Голос. 1916. 5 апр.; 1928. 7 мая; 1929. 8 февр. Гл. таксама: Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1914. 10 нояб; Новое Русское Слово (Нью-Йорк). 1928 9 мая
27 Hodges L. Op.cit. P.21.
28 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1915 27 окт.
Кэспэр, штат Ўаёмінг. Жыву я ўвесь час у прэрыі. Пасу авечак I зімой I летам. Плоцяць мне 50 даляраў на месяц 1 даюць утрыманьне. Зімою я сплю ў палатцы, а летам пад чыстым небам. Жыву я тут ужо трэці год. Зімой я ня бачу шмат людзей, найчасьцей я адзін са статкам — 2500 авечкамі — і сабакам. Сабака паслухмяны й дапамагае мне з авечкамі. Раней я жыў у Дэтройце сем гадоў і ведаю горад, як сваю хату. Беспрацоўе зрабіла мяне пастухом у штаце Ўаёмінг. Летам тут нядрэнна, але зімой цяжкавата. Тэмпэратура даходзіць да — 24 . Цяпер ідзе дождж, але трава ўжо зелянее Сёньня я бачыў арла, які паклаў ужо два яйкі ў гнязьдзе. Так што, сябры, прывітаньні ўсім вам і посьпехаў у працы. Кэспэр, Ўаёмінг, Пётра Гурыновіч29.
Як выявілі мае пошукі, гэтым «расейскім каўбоем» быў эмігрант зь Менскае губэрні, які прыехаў у Амэрыку каля 1912 году.
Беларуская прысутнасьць у штаце Кэнзэс відавочна пацьвярджаецца ў такім выказваньні: «Лінгвістычна Эўропа прадстаўлена ў Кэнзэсе ў расейска-беларуска-ўкраінскім квартале ў Кэнзэс-Сіты»30.
А вось яшчэ адзін прыклад шляху, якім ішлі эмігранты зь Беларусі.
Журналіст, беларус з паходжаньня, Гардзей Бусько шмат гадоў пражыў у горадзе Су-Сіты ў штаце Аёва. Ён гэтак апісвае горад:
Наўрад ці ў Злучаных Штатах ёсьць яшчэ такая «расейская калёнія», як у Су-Сіты. Найперш гэтая калёнія вылучаецца тым, што пераважная бальшыня яе паходзіць з былое Менскае губэрні, Слуцкага павету, Капыльскае воласьці 1 з самога мястэчка Капыля Першыя эмігранты з гэтае мясцовасьці прыехалі ў Су-Сіты гадоў пяцьдзесят таму. Як яны трапілі сюды, у такую далёкую ад усіх расейскіх асяродкаў мясцовасьць, — ніхто ня можа растлумачыць Прыехаўшы ў гэтае занядбанае мястэчка, яны пайшлі працаваць у бойні, бо гэта была адзіная на той час галіна прамысловасьці ў горадзе, за выключэньнем чыгункі, дзе цяжка было атрымаць працу расейскаму імігранту бяз мовы I гэтак цягнулі адзін аднаго на працу ў бойні. Тое самае было й з ростам калёніі ў гэтым горадзе. Першыя, хто прыехаў з Капыля, пачалі пісаць да сваіх сваякоў ды сяброў у родны Капыль 1 ў навакольныя вёскі, 1 ў хуткім часе ў гэтым амэрыканскім мястэчку вырасла даволі вялікая наша калёнія.. Гэтак калёнія ў Су-Сіты сталася найбольшаю на Сярэднім Захадзе. Пазьней прыехала некалькі эмігрантаў з Гарадзенскае й Валынскае губэрняў, але балыпыня калёніі, ціто каля 80Ж, у Су-СІты паходзіць з Капылыпчыны й Случчыны.
Далей Бусько піша, што эмігранты пабудавалі й царкву ды заклалі некалькі прагрэсыўных (г.зн. пракамуністычных) арганізацыяў, у якіх дзеці навучаліся расейскай мове. Ён працягвае:
29 Амернканскне йзвестня (Детройт). 1938. 1 апр
зо Carman J. Foreign-language units in Kansas. Lawrence (KS), 1962. P.66.
Аднак ёсьць істотная розьніца паміж «расейскай» калёніяй у Су-СІты й іншых гарадох Другое й трэцяе пакаленьне беларусаў з Капылыпчыны атрымалі ўнівэрсытэцкую адукацыю, I горад ганарыцца сёньня гэткімі імёнамі, як доктар Н.Нарэйка, доктар АБушмар, адвакаты В.ШумІнскі, Н Амяльянік I 3 Цьвірка Шмат нашчадкаў эмігрантаў з Капыля займаюць цяпер гарадзкія й штатныя ўрадавыя пасады, бяруць удзел у палітычным жыцьці I г.д. Грамадзкасьць гораду вельмі ганарыцца імі. Гэткім чынам, я адчуваю, што нашыя беларускія імігранты зрабілі вельмі добрую работу, заслугоўваюць прызнаньня, I мы таксама вельмі імі ганарымся31.
Г.Бусько пісаў шмат артыкулаў і рэпартажоў пра беларусаў у гарадох Дэнвэр і Пуэбла ў штаце Каларада ды падкрасьляў, што «бальшыня расейскіх імігрантаў у Дэнвэры паходзіць зь Менскае, Гарадзенскае й Самарскае губэрняў»32.