Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Некалькі дзесяткоў беларусаў, якія прыехалі ў Злучаныя Штаты ці то напрыканцы Другое сусьветнае вайны, ці то хутка пасьля яе, былі народжаныя ў Злучаных Штатах Амэрыкі, але пражывалі на Беларусі або ў Заходняй Эўропе61.
Зноў масава, але ў меншых памерах, чым перад Першай сусьветнай вайною, пачалі прыяжджаць беларусы-эмігранты ў 1948 годзе. Гэтая хваля працягвалася да сярэдзіны 50-х гадоў. Былі гэта выключна палітычныя эмігранты — гэтак званая хваля перамешчаных асобаў (Ды-Пі — ад DP, displaced persons). Хоць гэтая хваля была шырокага сацыяльнага профілю — сялянства, працоўная інтэлігенцыя, работнікі, усіх іх характарызавала моцная беларуская нацыянальная сьведамасьць, незалежніцкая ідэалёгія й абсалютная бескампрамісовасьць да камуністычнае сыстэмы. Гэтая хваля эмігрантаў прыяжджала ў Амэрыку з розных краінаў — Заходняе Нямеччыны, Аўстрыі, Ангельшчыны, Францыі, Італіі, Даніі, Бэльгіі й нават Паўночнае Афрыкі. Тыя краіны былі першымі прыпынкамі на шляху эміграцыі з бацькаўшчыны. У гэтай катэгорыі эмігрантаў былі тыя, хто ўцякаў ад савецкае ўлады, былыя ваеннапалонныя ды остарбайтэры62.
У 60—80-х гадох у Амэрыку прыехала няшмат беларусаў, але й гэтыя былі палітычнымі ўцекачамі ад савецкае сыстэмы63.
Колькасьць эмігрантаў зь Беларусі пачала ўзростаць ад 80-х гадоў. Як было павядомлена аўтару сп-няй Алай Пешкавай, да канца 80-х гадоў зь Беларусі выехала некалькі дзесяткоў тысячаў. Шмат зь іх выехала ў Ізраіль, але некалькі сот прыехала і ў Амэрыку.
Як відаць з разгледжанага матэрыялу, зь Беларусі было некалькі большых і меншых хваляў эміграцыі. Аднак для ўсіх
60 Гутарка аўтара з д-рам ВГлазковым, казацкім лідарам, 1975; Казацкі музэй у горадзе Б’юна, штат Нью-Джэрзі.
61 Гутарка аўтара з Янкам Ніхаёнкам, кіраўніком АмэрыканскаБеларускае Моладзі, 1964
62 Гутарка аўтара зь Міколам Кунцэвічам 1 дакумэнтацыя Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Заходняй Нямеччыне
6 3 Kipel V. Byelorussian Americans and their communities of Cleveland. Cleveland, 1982. P.93—95; Krasnov V. Soviet defectors. Stanford, CA, 1986. P.48, 69, 92—93, 110—118.
хваляў беларускіх эмігрантаў характэрна, што яны выяжджалі з бацькаўшчыны як бы часова — прынамсі, ім так здавалася. I ўсе эмігранты-беларусы марылі, што «хутка» змогуць вярнуцца на бацькаўшчыну. На жаль, жыцьцё наканавала ім іншую долю.
Падсумоўваючы, трэба сказаць, што прыток беларускіх эмігрантаў у Амэрыку мае даўгую гісторыю. Працэс гэты пачаўся ад індывідуальных імігрантаў у пэрыяд Каляніяльнае Амэрыкі, працягваўся праз XVIII—XIX стагодзьдзі, зазнаў вялікі ўздым у XX стагодзьдзі ды застаецца актуальны й цяпер, хоць на дзьвярах у эміграцыю нярэдка вісіць замок то з аднаго, то з другога боку
РАСЬСЯЛЕНЬНЕ
I ЎЛАДЖАНЬНЕ НА ПРАЦУ
Скласьці мапу расьсяленьня масавае хвалі беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах — задача невыканальная. Гэтая праца не была зробленая, калі імігранты прыбывалі ў гэтую краіну, і цяпер вельмі цяжка было б рэканструяваць дакладную геаграфію пасяленьняў беларусаў. Можна, аднак, у агульных абрысах вызначыць схему распаўсюджаньня беларускіх імігрантаў у першыя гады іхнага прыбыцьця на берагі Новага Сьвету.
Беларусы сяліліся па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў ад Аляскі да Флорыды, аднак асноўная іх маса як частка ўсходнеэўрапейскае й славянскае іміграцыі расьсялілася на прасторы паміж штатамі Іліной і Ныо-Ёрк1.
Крытэрыі выбару месца пасяленьня былі простыя: наяўнасьць некваліфікаваных працоўных месцаў, блізкасьць землякоў і рашэньне агента, у каторы порт Злучаных Штатаў паслаць таго ці таго эмігранта.
Балтымор, Бостан, Нью-Ёрк і Філадэлфія былі портамі прыбыцьця беларускіх імігрантаў; толькі малая жменька беларусаў прыбыла ў ЗША праз порты Заходняга ўзьбярэжжа пасьля Другое сусьветнае вайны. Галоўнаю брамаю краіны быў для іх Нью-Ёрк, хоць у штат Нью-Джэрзі значная колькасьць беларусаў прыбыла праз Эліс-Айлэнд.
Першым прыпынкам для тых, каму не было куды падацца, быў Расейскі Імігранцкі Дом, 347 іст 14 стрыт, установа, утрымваная расейскімі царкоўнымі ўладамі. Дом вёў актыўную дзейнасьць у справе расьсяленьня новапрыбылых; статыстыка й дакумэнты паказваюць, што бальшыня кліентаў Дому былі імігранты зь беларускіх земляў. I сапраўды, у справаздачы дырэктара Дому а. Якава Карчынскага архіяпіскапу Платону адзначаецца, што «ад дня адкрыцьця 5
1 Archdeacon Th. Op. cit. P.141.
сьнежня 1908 году да 8 студзеня 1909 году ўсе імігранты былі з заходніх губэрняў Расеі»2.
Статыстычныя зьвесткі за час ад 1 студзеня 1912 году да кастрычніка 1912 году ўлучна паказваюць, што «імігрантаў, што прыбылі з Эліс-Айлэнду ў Расейскі Імігранцкі Дом, было: зь Менскае губэрні — 253, з Гарадзенскае — 191, з Валынскае — 189, зь Віленскае — 52, з Кіеўскае — 40, з Падольскае — 33, з Бэсарабіі — 12, з Ковенскае губэрні — 9, зь Люблінскае — 8, з Харкаўскае — 7, з Магілеўскае — 5, зь Віцебскае — 3, з Саратаўскае — 1, з Тамбоўскае — 1 і г.д ». Відавочна, эмігранты зь Беларусі пераважалі сярод наведнікаў Дому3.
Джэрзі-Сіты, Элізабэт, Баён, Пэрт-Эмбой, Саўт-Эмбой, Пасэік і асабліва Ньюарк былі галоўнымі месцамі прыпынку беларусаў з боку Нью-Джэрзі. 3 прычыны таго, што яны амаль зусім ня ведалі ангельскае мовы, дабрацца да мясьцінаў, дзе жылі іхныя землякі, было справаю нялёгхай. Цікавы эпізод расказаў аўтару адзін з тых старых беларусаў, сп. Алекс Калотка, які прыехаў у Злучаныя Штаты ў 1908 годзе. Калі пасьля Эліс-Айлэнду ён прыбыў у Ньюарк і спытаўся ў паліцэйскага: «Як мне дабрацца датуль, дзе жывуць мае землякі?», паліцэйскі, ужываючы колькі найпрасьцейшых ангельскіх словаў, адказаў прыблізна гэтак: «Прайдзі па вуліцы каля дзесяці кварталаў і прыслухайся. Як пачуеш, што сьпяваюць, дык, значыць, там жывуць твае землякі». Сп. Калотка, паслухаўшы параду паліцэйскага, знайшоў патрэбны дом і быў з таго часу вельмі шчасьлівы і ўдзячны Амэрыцы4.
Дапамагалі ў пошуках працы таксама шматлікія рэлігійныя, грамадзкія й дзелавыя арганізацыі, але найболып дапамагалі землякі5.
Было цалкам натуральным, што бальшыня беларусаў, а таксама іншых імігрантаў з Усходняе й Паўдзённае Эўропы, пасялілася ва ўсходняй і паўночна-цэнтральнай частцы Злучаных Штатаў ды ў большых прамысловых гарадох. Дзякуючы урбаністычнаму й касмапалітычнаму характару Ўсходняга ўзьбярэжжа й вялікіх гарадоў, эканамічныя й сацыяльныя ўмовы ў гэтых мясьцінах былі больш спрыяльныя для ўсходнеэўрапейскіх імігрантаў, улучна зь беларусамі, і
2 The Orthodox Church of America, Dept, of History and Archives, Syosset, NY, Immigrant House. Section X, Correspondence.
3 The Orthodox Church in America; Dept, of History and Archives Syosset, NY, Immigrant Home, Section: XI—Correspondence etc.
4 Гутарка аўтара з А Калоткам, ЭГ-Харбар-СІты, Нью-Джэрзі, 1972.
5 Russian-American Messenger (New York). 1911. No.3. P.20—26; Гутаркі аўтара з нашчадкамі эмігрантаў: Мэры Краўс, Скрэнтан, штат ПэнсылвэйніЯ; Джон Бурак, Нью-Ёрк; Васіль Костка, Саўт-Рывэр, штат Нью-Джэрзі.
тут яны маглі лягчэй прыстасавацца да амэрыканскага ладу жыцьця.
Частка беларусаў, аднак, паехала й на фармы. Штаты НьюЁрк і Нью-Джэрзі былі асабліва прывабныя дзеля добрых ураджаяў гародніны й бульбы ды дзеля таго, што там ужо працавала шмат польскіх і яўрэйскіх фармараў, зь якімі ў беларусаў былі добрыя дачыненьні. У Нью-Джэрзі, прыкладам, беларускіх фармараў можна было сустрэць ужо на пачатку гэтага стагодзьдзя. Эўрапейская калянізацыйная кампанія, што базавалася ў асйоўным у рэгіёне Філадэлфія—Паўдзённы Джэрзі, наймала найбольш італьянскіх і яўрэйскіх фармараў, але прымаліся таксама й усходнія эўрапейцы, улучна зь беларусамі6. Вось што сказана пра аднаго зь першых фармараў-беларусаў: «Першым расейскім пасяленцам, які прыехаў у сельскагаспадарскія раёны ў Вайнлэньдзе, НьюДжэрзі, у 1912 годзе быў Сяргей Дземяненка зь Менскае губэрні. Ён заняўся гадаваньнем курэй Цяпер вакол яго жыве каля 200 расейцаў (каля 50 сем’яў)»7.
Мы ведаем пра існаваньне беларускіх фармараў таксама ў Канэтыкаце, Дэлаўэры, Мэйне, а некаторыя паехалі й на Поўдзень».
Усходнія штаты, у прыватнасьці Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі, служылі месцамі рэкрутаваньня працоўнае сілы для штатаў Поўначы й Захаду, і шмат беларускіх імігрантаў паехала туды9. Вялікая колькасьць беларусаў знайшла працу ў шахтах штату Пэнсылвэйнія ды ў прамысловых цэнтрах Сярэдняга Захаду — у Кліўлэньдзе, Чыкага, Дэтройце, Геры і іншых19.
Добрае ўяўленьне аб расьсяленьні беларускіх эмігрантаў даюць славянскія ды мясцовыя газэты, у якіх пры розных нататках, нэкралёгах і абвестках пра эмігрантаў падаецца месца іх паходжаньня. Вось колькі прыкладаў:
6 Гутарка аўтара з Д Осборнам, Эг-Харбар-Сіты, штат Нью-Джэрзі, 1961
7 Окунцов Я. Русская эмнграцня в Северной н Южной Амернке Буэнос-Айрес, 1967 C.241; Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1914. 10 сент ; Schmidt Н. Rural Hunterdon. New Brunswick, NJ, 1945. P.45—46.
a Hodges L. Slavs on Southern Fartns//U.S. Senate, Doc., No.595, 1914. P.21; Гутаркі аўтара з П.Куляшом I А.Шастаком, 1972—1973.
э 65th Anniversary, Holy Ascension of Christ Orthodox Church, Albion, MI, 1981, Commemorative Book, Introductory Part.
io Roberts P. The Slavs in the antracite coal communities/ZCharities. 1904. No. 10. P.215—222; Warne F. The Slav Invasion and the Mine Workers. Philadelphia, PA, 1904. P.47, 102; Wytrwal J. Poles in American History. Detroit, MI, 1969. P.239; Гутарка аўтара з Мэры Краўс, Скрэнтан, Пэнсылвэйнія, 1988; Commonwealth of Pennsylvania, Harrisburg, PA: Dept, of Mines of Pennsylvania. Reports: Part I: Anthracite, 1914. P.55—56; 1915. P.35, 231; 1917. P.58; Перапіска аўтара з Чэстарам Кулесам, захавальнікам Музэю антрацыту (Скрэнтан, штат Пэнсылвэйнія), 1988
Аляска Ільля Сямёнавіч Каланевіч згінуў праз выпадак у шахце Сюды ён прыехаў зь вёскі Варонічы Мажэвіцкае воласьці Слонімскага павету Гарадзенскае губэрні11.
Ныо-Хэйвэн, штат Канэтыкат. Расейская калёнія ў горадзе налічае каля трох тысячаў асобаў. Гэта ўсё людзі з заходніх губэрняў.
Янтык, штат Канэтыкат. У нашым горадзе шмат расейцаў: усе зь Менскае губэрні.
У Монтвіле, штат Канэтыкат, амаль усе расейцы — зь Віленскае й Менскае губэрняў
Стэнфард, штат Канэтыкат Нашыя землякі ў горадзе паходзяць пераважна зь Віленскае губэрні КалІ мы Ім хацелі прадаць газэту «Новый Мнр», яны нас выставілі за дзьверы12.