Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Эльбіен, штат МІчыган Праваслаўная царква была заснаваная беларусамі, маларосамі ды іншымі
Бэртан, штат Мічыган Славянскія імігранты з Расеі, Украіны, Букавіны, БеларусІ й Карпатарусі пачалі прыбываць у Флінт на пачатку 1900-х гадоў, бо там былі рабочыя месцы, асабліва на заводах[ ] У хуткім часе яны адчулі патрэбу ў месцы, дзе б маглі быць спатоленыя Іхныя духовыя патрэбы ў праваслаўнай хрысьціянскай веры Іхных продкаўі 1 У 1916—1917 гадох, пакуль не было царквы, Божыя службы адбываліся ў прыватных дамох Праваслаўная парафія Сьвятога Мікалая была заснаваная ў 1917 годзе
Парафіі ў Алфе й Мэнвілі, штат Нью-Джэрзі, былі заснаваныя беларускімі ІмігрантамІ зь ВІленскае й Менскае губэрняў
На пачатку гэтага стагодзьдзя на Ўсходнім узьбярэжжы Паўночнае Амэрыкі пачалі зьяўляцца групы расейцаў, якія эмігравалі зь Беларусі — Меншчыны, Віленшчыны й Гарадзеншчыны. У Браўнсвіле ўзмоцнілася пачуцьцё патрэбы ўласнае царквы[ ] Быў заснаваны арганізацыйны камітэті ..] Першая служба адбылася ў Вербную нядзелю, 3 красавіка 1908 году[ .1 Расейская праваслаўная царква Сьвятое Тройцы на рагу Пэнсылвэйнія й Глэнмор эвеню
Сырак'юз, штат Ныо-Ёрк. Пачаткі нашае царквы Сьвятых Пятра й Паўла сягаюць 1915 году, калі ў Злучаныя Штаты прыехаў Пятро Курок з Аўстра-Вугоршчыны[ .] 1 Хведар Каранчук зь Беларусі
Бозўэл, штат Пэнсылвэйнія Сярод першых парафіянаў праваслаўнае царквы Сьвятых Пятра й Паўла каля 150—200 былі зь Менскае, Віленскае й Гарадзенскае губэрняў
Царква Сьвятое Тройцы ў Потстаўне, штат Пэнсылвэйнія, была заснаваная ў 1928 годзе пераважна беларусамі I ўкраінцамі, якія задоўга перад тым пасяліліся ў Потстаўне.
Тыя, хто прыехаў у Саўт-Бэтлеем, штат Пэнсылвэйнія, ад 1910 да 1914 году, паходзілі пераважна зь Меншчыны, Гарадзеншчыны й ВалынІ
Штаты Вэрмонт 1 Ныо-Хэмпшыр На пераломе стагодзьдзя група імігрантаў зь Менску пасялілася ў Спрынгфілдзе, штат Вэрмонті ] Болып за 1000 каталікоў I праваслаўных прыехала паміж 1896 I 1904 гадамі Было заснаванае Праваслаўнае брацтва, якое арганізавала I ўтрымвала парафію Першая Літургія адбылася 5 кастрычніка 1905 году Парафіі ў Нью-Хэмпшыры былі арганізаваныя ў 1914—1915 гадох Расейскія імігранты, пераважна маладыя сяляне зь Менскае, Віленскае й
Гарадзенскае губэрняў даваеннае РасеІ, пасяліліся ў Клэрмоньце, штат Ныо-Хэмпшыр, у 1906—1908 гадох, а пазьней у Брытэне13.
Гэты сьпіс можна доўжыць. «Расейскія» праваслаўныя цэрквы ў Чыкага; Дэтройце; Бафало й Рочэстэры, штат НьюЁрк; Кліўлэньдзе й Экране, штат Агаё; Пасэіку, Гарфілдзе, Ньюарку й Трэнтане, штат Нью-Джэрзі, былі збудаваныя беларускімі імігрантамі. I сапраўды, у бальшыні амэрыканскіх індустрыяльных гарадоў, ды,' напэўна, у кожным штаце, дзе дзеіць «Усходнеэўрапейская» Праваслаўная Царква, сярод заснавальнікаў парафіяў і будаўнікоў цэркваў былі беларускія імігранты14.
Ведама таксама, што беларускія імігранты далучаліся да іншых хрысьціянскіх канфэсіяў.
Вось адзін цікавы выпадак. Айцец Аляксандар Громцаў, падаючы гадавую справаздачу япіскапу Алеуцкаму й Паўночнаамэрыканскаму Еўдакіму, датаваную 26 сакавіка 1916 году, камэнтуе сытуацыю ва ўсходняй праваслаўнай царкве Сьвятое Тройцы ў Кэнзэс-Сіты, штат Кэнзэс, гэтак: «Расейскія імігранты не далучаюцца да сэрбскае праваслаўнае парафіі ў гэтым горадзе. Замест гэтага яны ідуць у рымакаталіцкую парафію, а шмат якія сем’і перайшлі ў рымакаталіцызм»15. Падаюцца таксама зьвесткі аб пераходзе ў рыма-каталіцызм у Нью-Брытэне, штат Канэтыкат:
У верасьні 1895 году а Люцыян Буйноўскі з Гарадзенскае губэрні (Полыпча пад расейскім панаваньнем) быў прызначаны рэктарам парафШ І Людзі ў Ныо-Брытэне паходзяць у балыпыні сваёй з расейскае Полыпчы, толькі некаторыя з Галіцыі ды невялікая частка з паднямецкіх абшараўі. ..] Ад 1896 да 1902 году ксёндз БуйноўскІ навярнуў у рымакаталіцкую веру 1 яўрэя, 1 яўрэйку, 4 пратэстантаў, 2 старавераў I 22
із The Orthodox Church of America, Syosset, NY, Archives, Alphabetical listing by states; Development of the Orthodox Church in America. Syosset, NY, 1975. P.122, 125, 133, 154, 164, 212; Dedication of newly-erected St.Andrew Russian Orthodox Greek Catholic Church. Baltimore, MD, 1943. P.25; St.Nicholas Orthodox Church Anniversary Program. Burton, MI, Oct. 14, 1979. P.8; Holy Resurrection Russian Orthodox Church Dedication Program. Claremont, NH, 1941. P.10; Русскне в Бостоне//Новое Русское Слово 1980 17 авг.; Чепелев Н 50-летне Бронзвнльского прнхода//Новое Русское Слово 1960 1 апр
14 Kipel V. Byelorussian Americans and their communities of Cleveland. Cleveland, OH, 1982. P.39—40; Historic City, the settlement of Chicago. Chicago, IL, 1976. P.77; Sunday Press (Atlantic City, NI). 1979. Jan.7; Гутарка аўтара з Макарам Шабуням, Гарфілд, штат Ныо-ДжэрзІ, 1971.
15 The Orthodox Church of America, Syosset, NY, Archives, XV-i-A: IndianaMaryland File.
праваслаўных расейцаў, але, нягледзячы на ўсе ягоныя казаньні й намаганьні, ён ня здолеў навярнуць ніводнага збочанага паляка.,.16
Відавочна, у абодвух выпадках гаворка йдзе пра беларускіх імігрантаў: ніводзін расеец не падумаў бы перайсьці ў рымакаталіцызм. Выпадак у Нью-Брытэне паказвае, што народжаны на Беларусі рыма-каталіцкі сьвятар знайшоў агульную мову зь землякамі й здолеў намовіць іх далучыцца да ягонае парафіі17.
Факты далучэньня да рыма-каталіцызму ўсходнеэўрапэйскіх праваслаўных імігрантаў, найпраўдападобней беларусаў, адзначаюцца і ў іншых крыніцах. Часапіс «Eastern Churches Quarterly» пісаў у 1942 годзе:
Праўда, шмат хто з гэтых эўрапейскіх імігрантаў, жывучы ў Новым Сьвеце, страціў сваю веру, або ўжо болей не практыкаваў яе, або перайшоў у рыма-каталіцызм18.
Ведамыя й факты пераходу ў пратэстантызм. Зьява гэтая сустракалася й раней на бацькаўшчыне, не была яна дзівам і ў Злучаных Штатах. Вось колькі прыкладаў:
Скрэнтан, штат Пэнсылвэйнія Балыпыня людзей тут паходзіць з Чарнігаўшчыны, ёсьць, аднак, I з Валынскае, Менскае й Магілеўскае губэрняў. Амаль усе яны — непісьменныя сяляне й вельмі простыя людзі Шмат хто з расейскіх Імігрантаў далучыўся да баптыстаў I стаўся пратэстантам Іхныя паводзіны паляпшаюцца19.
Апісваючы жыцыдё палякаў у Су-Сіты, штат Аёва, ксёндз Л.Секанец зазначае:
Хоць гэта й не было пазначана ў прыходзкіх кнігах, у горадзе было шмат расейцаў, пераважна праваслаўных; фактычна расейцаў было болей за палякоў. Аднак ніхто гэтымі расейцамі духова не апекаваўся, I пратэстанцкія сьвятары пачалі да іх хадзіць, хрысьціць Іхных дзяцей20.
Цікавую інфармацыю аб канфэсійных дачыненьнях падаў аўтару амэрыканец беларускага паходжаньня Майкл ДэБэк, які быў праваслаўным, а пасьля далучыўся да пратэстанцкае кангрэгацыі. Ён піша:
16 Thomas W., Znaniecki F. The Polish peasants in Europe and America. Vol.V. Boston, 1920. P.89—91.
17 Айцец Люцыян БуйноўскІ нар у 1867 г. у Дуброўскай парафіі Сакольскага пав Гарадзенскае губ. Гл.: Kruszka W. Historya Polska w Atneryce. Rozd. VII. Milwakee, WI, 1907. S.140.
18 Eastern Churches Quarterly. 1942. No.l—2. P.21.
19 Велнкнй праздннк в Скрентон//Новый Мнр 1913. 23 мая
20 The Polish Colony of Sioux City, Iowa//Polish American Studies. Nos. 1—2. Ian.—June 1952. P.24—27.
I сапраўды, мы належалі да першае расейскае царквы ў Баёне, штат Ныо-ДжэрзІ, а менавіта Сьв Ёана, было гэта каля 1894 году. Спачатку яна звалася Апостальская расейская царква СьвЁана Тады мяняліся сьвятары, быў прыняты Візантыйскі абрад Гэтак мой бацька адышоў разам з групаю іншых, I яны заснавалі ў Баёне праваслаўную царкву Сьв.М1калая[ ] Расейцы-беларусы, цяпер ужо зболыпага амэрыканцы ў трэцім I чацьвертым пакаленьні, належаць таксама да карпатароскае царквы Сьв.Пятра й Паўла I да грэка-каталіцкае царквы Сьв.МарыІ21.
Пра іншы выпадак пераходу ў пратэстантызм, гэтым разам ужо з рыма-каталіцызму, паведаміў аўтару доктар РПухоўскі, старэйшы геоляг-дасьледнік кампаніі Shell Petroleum Co. у Маляйзіі, чые генэалягічныя росшукі прывялі яго да кантактаў зь Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва. Ён піша:
Я зьвязаны зь Беларусьсю праз майго бацьку, Аляксандра Пухоўскага-малодшага (лекар, нарадзіўся 31 жніўня 1916 году ў Скрэнтане, штат Пэнсылвэйнія) Ягоным бацькам быў Аляксандар ПухоўскІ (шахцёр, нарадзіўся 25 ліпеня 1876 або 27 ліпеня 1879 году ў вёсцы Куплін Гарадзенскае губэрні на БеларусІ) А ягоным бацькам быў Андрэй Пухоўскі, селянін, народжаны каля 1847 году.
Надзіва мала канкрэтнае інфармацыі ўдалося выявіць пра бацькаву маці Паўліну Геўраву Яе дачка Паўліна мяркуе, што яна можа паходзіць зь Віленшчыны, але гэта няпэўна Ведама, што яе й Алекса (старэйшага) заручыў Джон Калесьнікаў у Скрэнтане ў 1906 годзе. Той самы пастар навярнуў майго дзеда з каталіцызму ў баптысцкую веру ў 1904 годзе22.
Колькі беларускіх імігрантаў перайшло з праваслаўя ў іншыя хрысьціянскія канфэсіі? Цяжка даць адказ на гэтае пытаньне, яно патрабуе адмысловых дасьледаваньняў. Аднак аўтар падазрае, што ўцёкі беларусаў-імігрантаў з праваслаўнае царквы й іхная інтэграцыя ў шырэйшым амэрыканскім грамадзтве ды поўны адрыў ад праваслаўя й этнічных каранёў сталіся пашыранаю зьяваю, пра што сёньня сьведчаць матэрыялы шматлікіх гутарак з парафіянамі малых пратэстанцкіх кангрэгацыяў у шмат якіх мясцовасьцях штатаў Нью-Джэрзі, Нью-Ёрк і Агаё.
Прыналежнасьць да парафіі не толькі была першым знаёмствам з арганізацыйнымі структурамі для першых усходнеэўрапейскіх імігрантаў, у тым ліку беларусаў. Парафіяльная заля была, як правіла, асяродкам грамадзкага жыцьця імігрантаў: там адбываліся вясельлі, хрэсьбіны, юбілеі й г.д.. а таксама й іншая арганізацыйная дзейнасьць.
гі Архівы БІНІМу: Папка ДэБэка
22 Архівы БІНІМу: Папка Пухоўскага; KruszkaW. Op. cit. Т.ХІ. S.101.
Пры цэрквах дзеялі брацтвы, сястрыцтвы, зямляцкія гурткі ды малыя таварыствы ўзаемнае дапамогі, якія ўзьніклі ў шмат якіх праваслаўных і каталіцкіх парафіях23. Такія прыцаркоўныя арганізацыі адыгрывалі важную ролю ў жыцьці беларускіх імігрантаў, як часта зазначалася ў друку:
У Пасэіку, штат Ныо-Джэрзі, ёсьць шмат палякоў I расейцаў з заходніх губэрняў Гэтыя людзі жывуць, як бы яны былі ў сямнаццатым стагодзьдзі, а не ў дваццатым Іх нічога не цікавіць . Яны жывуць уяўленьнямі сваіх дзядоў I прадзедаў. Яны не прызнаюць іншых арганізацыяў, апрача рэлігійных брацтваў24.