Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Нягледзячы на такое неспрыяльнае для беларусаў становішча, ідэі нацыянальнае апрычонасьці й сэпаратызму
61 Seller М. To seek America: A history of ethnic life in the United States. S.I., 1977. P.166—169.
пачалі прарастаць у беларускіх імігранцкіх масах. Гэта прывяло ў сваім часе да ўзьнікненьня беларускіх арганізацыяў па ўсёй краіне.
Абуджэньне беларускае сьведамасьці
Пэрыяд ад сярэдзіны XIX стагодзьдзя да 1918 году стаўся важнаю эпохай у гісторыі беларускае нацыі. Яна перажывала палітычнае й культурнае адраджэньне, нанова фармавалася беларуская нацыянальная тоеснасьць, нараджалася новая дзяржаўнасьць. Пакуль адбываліся гэтыя працэсы, тысячы й тысячы беларусаў эмігравалі з «Паўночна-Заходняга Краю». Нацыянальнае абуджэньне закранула толькі невялікую частку імігрантаў, дый тое ўскосна62. Бальшыня пакідала родную глебу некранутая беларускім адраджэньнем. Імігранты называлі сябе «тутэйшымі». Расейскія й амэрыканскія службоўцы называлі іх «расейцамі» або «палякамі». Гэтыя чужыя ім біркі, на жаль, прысталі да многіх. Тым ня менш шмат у кім зь іх пачала разьвівацца нацыянальная сьведамасьць.
Усьведамленьне сябе беларусамі прыйшло да гэтых імігрантаў рознымі шляхамі. Шмат хто зь іх захоўваў блізкія кантакты з радзімаю й заўважаў зьмены, якія там адбываліся. Шмат да каго беларускае нацыянальнае самаўсьведамленьне прыйшло праз друкаванае слова. Неацэнную ролю ў абуджэньні нацыянальнае сьведамасьці сярод беларусаў адыграла «Наша Ніва» Роля газэты ў палітычным адраджэньні беларускае нацыі шырока прызнаная. Аднак менш ведама, што гэтая газэта мела ўплыў і на беларусаў, што жылі за межамі бацькаўшчыны. Па-за ўвагаю застаўся факт, што ад самых сваіх пачаткаў газэта была разьлічаная й на эмігрантаў. У рэдакцыйным артыкуле другога нумару газэты кажацца: «Зразумее [нас] і фабрычны работнік, што пакінуў родную вёску, каб у чужой старонцы шукаць заработкаў і хлеба»63. Газэта друкавала шмат матэрыялаў, якія маглі быць цікавыя эмігрантам, а таксама мела карэспандэнтаў за мяжою, у тым ліку некалькіх у Злучаных Штатах Газэта першая зьвярнулася да беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах з заклікам ствараць свае нацыянальныя арганізацыі. Рэдакцыя газэты прычынілася да выданьня дапаможніка для эмігрантаў — «Рады для эмігрантаў, каторыя едуць у Амэрыку» (Вільня. 1912). Кніжка гэтая, выдадзеная Таварыствам Апекі над Эмігрантамі, зьмяшчае шырокі інфармацыйны матэрыял пра
вг Станкевіч Я Нашаніўства 1 старая эміграцыя//Бацькаўшчына 1957. №11—12
бзНаша Ніва. 1906. №2.
Злучаныя Штаты, а таксама беларуска-ангельскі размоўнік64. Газэта мела падпісчыкаў у Злучаных Штатах, і яшчэ ў 50-я гады шмат хто з «старых* беларускіх імігрантаў хваліў газэту®5. Бясспрэчна, «Наша Ніва» мела ўплыў на пэўныя пласты беларускае іміграцыі й сеяла зярняты беларускасьці ў гэтай краіне.
Зьяўленьне «Нашае Нівы» й асабліва прапагандаваная ёю ідэалёгія злосна атакаваліся русафільскім друкам на радзіме. Амаль у кожным нумары газэта адбівала гэтыя атакі. Такую канфрантацыю ў Расеі можна было чакаць. Цікава, што ідэі беларускага сэпаратызму й беларускае нацыянальнае апрычонасьці выклікалі нападкі і ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Прыкладам можа быць выдаваная ў Ўілкс-Бэры, штат Пэнсылвэйнія, газэта «Свёть». Гэтае расейскамоўнае ультрарусафільскае праваслаўнае выданьне ў сваім нумары за 23 ліпеня 1908 году пісала наступнае (у цытаце захаваная мова арыгіналу):
Колька тыждней тому назад вь Празі отбувся «Сь^здь прогресснвного славянского студенчества». Собралось не одннь десятокь «прогресснвной» молодежн, которая н наговорнла немало чепухн. Розуміесь, вь першу голову повннень бувь вылізтн якій небудь украйномань (с е etcHyiomiftcfl за несутествуюідую самостойную Укранну малороссь). Такь оно н было. Якійсь недопеченый студенть Струкь говорнвь вь нменн 30 ммлліонного, но — розум^есь — безь его ведома, «вікраінского народа».
Потомь студенть Петербурского Горного Інстнтута г. Обуховскнй вь першій разь давь зната всему міру, цо сутествуе еіце одннь народь самостоятельный — б^лорусскій, сь особенной нсторіей н лнтературой. Того народа есть ажь 8 мнлліоновь н той народь нміе наветь самостоятельную білорусскую газету, нздаюцуюся латннскнмн лктерамн н называюшуюся «Nasza Niwa>. (А газета тая правда шо дуже твердое доказательіство] самостойноста бйлорусского народа?і) Онь бы — той народь гіце болыпе показаль свою самостоятельность, но б£да, шо его дуже прнгЬсняють русскін н полякм.
Вь oTBtn» на тую промову прогресснвнын студіозы голосно рукоплескалн, значнть, прнзналн status quo глупого сепаратязма, a потомь якійсь недоукь плель о всечелов4честв1, о солмдарноста всбхь племень н проч [...)Глупый сЫздь кончнвся глупымн резолюціямн, которын нлкого нн кь чому не обовязують н ннкому непотребны66.
Аднак такія адмоўныя рэакцыі не маглі спыніць руху. Набіраючы размах, беларускае адраджэньне на радзіме мела станоўчы ўгілыў на беларусаў у Злучаных Штатах.
вчрады для эмігрантаў, каторые едуць у Амэрыку Вільня, 1912.
65 Наша Ніва 1908 №21, 22; Гуіаркі аўтара з Аўгенам КаханоўскімКалубовічам 1 Лявонам Савёнкам, якія был) знаёмыя зь некалькімі падпісчыкамі <Нашае Нівы> ў раёне Маспэт (частка Ныо-Ёрку).
66 Новая самостойная (?) народность//Св-Ьть. 1908 23 нюля С.5
Беларускія лідары на радзіме разумелі важнасьць абуджэньня беларускіх масаў у дыяспары. Газэта «Гоман», ідэалягічная наступніца «Нашае Нівы», зрабіла агляд жыцьця беларусаў у ЗША сваёй сталаю рубрыкай. У адным з артыкулаў у «Гомане» пісалася:
Незадоўга перад вайною сярод нашых суродзічаў у Злучаных Штатах заўважаўся пэўны рух Яны заказвалі беларускія кнігі й падпісваліся на газэты, пісалі лісты на радзіму па-беларуску Мы спадзяемся, што беларусы ў Амэрыцы ў хуткім часе згуртуюцца67.
У іншым артыкуле ў «Гомане», надрукаваным пасьля Эўрапейскае канфэрэнцыі нацыянальнасьцяў у Лёзане ў 1916 годзе, ёсьць заклік да беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах:
Нашыя браты за акіянам, калі ласка, арганізуйцеся й дайце нам палітычную падтрымку, якая нам тут так патрэбная. Інакш вашая бацькаўшчына не прабачыць вам таго, што вы толькі назіралі за тым, што адбываецца дома, й не дапамаглі нам^®.
«Гоман» выдау нават адмысловую сэрыю паштовак зь беларускімі подпісамі, рупячыся аб іх пашырэньні ў Злучаных Штатах69.
Аднак ня толькі беларускамоўныя публікацыі пачалі прысьвячаць увагу беларусам у кантэксьце абуджэньня нацыянальна-палітычнае сьведамасьці. Ідэі беларускае нацыі й дзяржаўнасьці пачалі насьвятляцца 1 ў небеларускіх выданьнях. Такія газэты, як «Новый Мнр» і «Русскнй Голос», што выдаваліся ў Нью-Ёрку й былі добра ведамыя беларускім імігрантам, амаль сыстэматычна пісалі на гэтую тэму. Добрым прыкладам можа быць вялікі артыкул, надрукаваны ў «Новом Мнре» 2 сакавіка 1918 году пад загалоўкам «Беларускае пытаньне». Аўтар артыкулу, як выглядае, быў знаёмы з палітычным абуджэньнем беларускае нацыі. Ён дадатна ацэньваў дзейнасьць беларускіх сацыялістаў, асабліва ў гарадох, як Менск і Вільня, але зазначаў, што сацыялістычная прапаганда ня мае ніякага ўплыву на вёсцы. Аўтар ведаў таксама, што «Наша Доля» й «Наша Ніва» былі неафіцыйнымі органамі Беларускае Сацыялістычнае Грамады й істотна прычыніліся да беларускага палітычнага адраджэньня. Аднак далей аўтар выказваў спэкуляцыі наконт таго, што Нямеччына спрыяе стварэньню незалежнае беларускае дзяржавы, «як
67 3 Амэрыкі//Гоман. 1916. 17 крас , 16 кастр.; 1918. 9 жн.
бв Da bratou za moremZ/Homan. 1916. 27 Cerv.
69 Atkrytki 0 AmerykuZZHoman. 1916. 9 derv.; 1917. 16 lut.; Lusia. Maje DumkiZZHoman. 1918. 9 in.
Вітаўт Кіпель
Нью-Еркская Публічная Бібліятэка
Зора Кіпель, шматгадовая супрацоўніца Славянскага й Балтыйскага Аддзелу бібліятэкі
Беларускі курган-помнік у Саўт-Рывэры. Аўтар праекту Алег Махнюк

Палітык, гісторык, журналіст, паэт — Янка Запруднік
Паэт Міхась Кавыль
Старшыня Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня й найлепшы гід
па Нью-Ёрку — Антон Шукелойць
Спадарыня Стагановіч — з старэйшага паваеннага пакаленьня амэрыканскіх беларусаў
Аляксандар Банкет нарадзіўся ў XIX стагодзьдзі
Алег Дубяга — вэтэран Карэйскае вайны
Інжынэр мостабудаўнік Юрка Азарка, шматгадовы кіраўнік Беларуска Амэрыканскае Моладзі
На сцэне — «Васілёк»
дзеяч
Пэдагог і пісьменьніца Іна Каханоўская ведала Купалу й Коласа, Ластоўскага й Лёсіка...
Пётра Кажура з-пад Радашкавічаў — грамадзкі й царкоўны
Адзін з гаспадароў Кліўлэндзкага «Полацку» Сяргей Карніловіч
Ніна
Алекс
Сільвановічы каля свайго дома ў Саўт-Рывэры
Гарадок НыоБрансўік — адзін з самых беларускіх у штаце НьюДжэрзі
Янка Ханенка.
Жонка Ліда — мастачка
Міхась Белямук
Ветла і ўтульна ў «беларускай хатцы» Надзі Кудасавай
сталася раней з Украінаю й Літвою», і што газэта «Гоман» мае пранямецкую арыентацыю.
«Новый Мнр» надрукаваў таксама важную інфармацыйную справаздачу з працы Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску ў сьнежні 1917 году. У ёй гаварылася:
8 сьнежня ў Менску адкрыўся Усебеларускі Зьезд. У <Мннской Газете» знаходзім гэткія падрабязнасьці:
«Сабралася каля 600 чалавек Два першыя дні былі занятыя прывітаньнямі, якія перапыняліся выклікамі «Няхай жыве Вольная БеларусЫ». Аркестр граў Беларускую Марсэльезу «Ад веку мы спалі» й беларускія гімны «А хто там Ідзе» й <Кроў нашу льюць даўно ўжо каты». Здарыўся на зьезьдзе й невялікі скандал: выстугііў латыш I, абвесьціўіпы, што ён балыпавік, крыкнуў: «Кіньце ваш сьцягі» Падняліся крыкі абурэньня, шум. «Гасьця» ледзь выправадзілі з залі.
Гэты інцыдэнт выклікаў вялікі выбух нацыянальнага захапленьня на зьезьдзе Усе пакляліся трымацца сьцягу, а генэрал Аляксееўскі, стары беларускі дзеяч, пад агульную авацыю цалуе сьцяг. Пасьля генэрала Аляксееўскага на трыбуну выйшаў селянін у сярмязе, якога пасьля дэпутаты доўга падкідалі на руках. На зьезд прыйшла дэпутацыя чыгуначнікаў Лібава-Роменскае чыгункі, якая заявіла, што будзе падпарадкоўвацца толькі беларускай уладзе70.
Далей газэта аналізуе склад удзельнікаў Кангрэсу й знаёміць зь беларускімі лідарамі. У заключэньні, пісала газэта, «Кангрэс прыняў рэзалюцыю аб тым, што былы будынак Дваранскага Сходу ў Менску абвяшчаецца ўласнасьцю беларускага народу».