Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Паведамляючы пра аднаўленьне беларускае дзяржаўнасьці, «Новый Мяр» пісаў:
Беларусь са згоды Нямеччыны абвясьціла сябе самастойнаю рэспублікай Утварыўся кааліцыйны ўрад. Вядуцца перамовы ў справе аб'яднаньня Беларусі й ЛІтвы, якія разам складуць адну самастойную дзяржаву — пад нямецкім ваенным пратэктаратам71.
Інтэрпрэтацыя ў тым духу, што абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі было інспіраванае немцамі, была тыповаю для расейскае прапаганды. Паводле расейцаў, усё тое новае, што ўзьнікала на руінах Расейскае імпэрыі, было вынікам нейкае антырасейскае інтрыгі, прыпісванае найперш яўрэям, а ў другую чаргу немцам.
Тым ня менш палітычны працэс на бацькаўшчыне разьвіваўся далей, і амэрыканскі этнічны друк уважліва за ім сачыў. «Новый Мнр» падаў вестку аб прызнаньні Ўкраінаю Беларускае Народнае Рэспублікі72; у газэце была зьмешчаная
70 Всебелорусскнй сьезд//Новый Ммр. 1918. 5 апр.
7і Белорусская Республлка//Новый Ммр (Ныо-Йорк). 1918. 27 мая
7 2 Укранна прнзнала Белорусскую Республнку//Новый Мнр (НьюЙорк). 1918 6 нюня.
таксама гутарка з А.Мясьніковым, тагачасным ваенным і палітычным кіраўніком Савецкае Беларусі, пра абвяшчэньне Літоўска-Беларускае Савецкае Рэспублікі73.
Газэта «Русскнй Голос» таксама адгукалася на падзеі на Беларусі. Яна паведамляла аб Усебеларускай Палітычнай Нарадзе 1 ўтварэньні Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў сакавіку 1917 году74.
Цімала інфармацыі пра жыцьцё імігрантаў-беларусаў друкавалася 1 ў газэце «Новое Русское Слово»75.
Камэнтуючы падзеі на Беларусі, нават русафільская газэта «Світ» прызнавала, што нацыяйальныя рухі ў Расейскай імпэрыі не падабаірцца расейскім палітычным лідарам, якія абсталяваліся ў Злучаных Штатах.
Інфармацыі й аналітычныя матэрыялы аб беларускім палітычным руху падаваліся ва ўкраінскіх газэтах.
Украінскі друк наагул вельмі пасьлядоўна й стала спрыяў пашырэньню інфармацыі пра беларускі рух, што, бясспрэчна, шмат уплывала на нацыянальнае ўсьведамленьне беларускіх імігрантаў. У газэце «Свобода» часта зьмяшчаліся матэрыялы з гісторыі, літаратуры, этнаграфіі Беларусі, беларускага грамадзка-палітычнага жыцьця ў Вільні. 15 красавіка 1909 году «Свобода» перадрукавала з «Нашай Нівы» па-беларуску верш Янкі Купалы, прысьвечаны Тарасу Шаўчэнку.
«Свобода» друкавала рэкамэндацыйныя сьпісы літаратуры пра Беларусь, рэклямавала газэту «Наша Ніва», сачыла за беларускім друкам ды друкавала рэцэньзіі на беларускія кнігі. Цалкам натуральна, што газэта шчыра падтрымала абвешчаньне незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі76.
Гэтак, галоўным чынам праз друкаванае слова ідэі беларускае нацыянальнае сьведамасьці, апрычонасьці й дзяржаўнасьці перадаваліся беларускім імігрантам у Злучаных Штатах, натхняючы іх на стварэньне нацыянальных арганізацыяў.
73 Днтва н Белоруссня//Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1919. 23 кюня, 12 нюля
74 Русскнй Голос (Нью-Йорк). 1917. 4 нюня, 2 нюля
75 Архівы БІНІМу: Папка «Новое Русское Слово».
76 Свобода 1913. 23 Січ.: 1914 1 вер : 1915. 25 бер., 24 серп ; 1916.13 квіт., 13 тр ; 1918 1 січ., 22 січ., 6 квіт.: 1919 20 тр, 13 лнст.; 1920 11 лнст
УЗЬНІКНЕНЬНЕ Й РАЗЬВІЦЬЦЁ БЕЛАРУСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ
Пачаткі
Праўдападобна, што ўпершыню пытаньне аб стварэньні беларускае арганізацыі было пастаўленае Аляксандрам Сянкевічам і ягонымі сябрамі ў Балтыморы ў 1910—1912 гадох. I сапраўды, як прыгадвае адзін са сьведкаў, у Балтыморы сабралася невялічкае кола беларусаў, аднак яны былі згуртаваныя больш на сацыяльна-этнічных падставах, чым на палітычных. I хоць А.Сянкевіч вельмі добра ўяўляў сабе неабходнасьць беларускае арганізацыі, у ягонай дзейнасьці ўзялі перавагу ідэі шырэйшых маштабаў, ён поўнасьцю ўцягнуўся ў анархісцкі рух 1 быў страчаны для беларускае справы ў Злучаных Штатах1.
Захавалася публікацыя, якая сьведчыць, што ў Ўісконсыне ў 1912—1914 гадох існавала беларуска-ўкраінская страхавая арганізацыя2.
Азнакі беларускае асобнасьці і патрэбаў арганізаваньня выявіліся ў парафіі Сьв.Тройцы Расейскае Праваслаўнае Царквы на Левіт стрыт у Чыкага ў 1912 годзе. Там значная група парафіянаў пасварылася са сьвятаром, які абвінаваціў іх у прысваеньні велікодных збораў. У выніку канфрантацыі сьвятар сваёю ўладаю выгнаў іх з парафіі. Балыпыня з выгнаных былі з Гарадзенскае, Віленскае й Менскае губэрняў. Некаторыя зь іх былі пісьменнымі й сьведамымі беларусамі, колькі чалавек былі падпісчыкамі «Нашае Нівы»3. Макар Аблажэй, які асабіста быў знаёмы зь некаторымі выгнанымі, паведаміў аўтару, што нехта зь іх хацеў заснаваць тады Беларускае
і Гутарка аўтара з А Сакадынскім і іншымі беларускімі ІмігрантамІ ў Балтыморы ў 1957 годзе
г Устав Товаршцества Белоруссов н Малороссов Grand Rapids, MI, 1914; Белорусская Трнбуна (Чнкаго) 1928. №2.
з Chicago Public Library, Microfilm Archives, Reels 61, 62; memoirs of Konstantin Ermolik, sections IID 1; III c, 1 c.
Брацтва, але не было зусім інтэлектуальных лідараў, якія б выступілі з сэпаратысцкаю ініцыятываю ў этнічным рэчышчы4.
У выніку балыпыня выгнаных вырашыла арганізаваць новую расейскую праваслаўную парафію. Гэтая ідэя перамагла, 1 ў 1912—1913 гадох была заснаваная парафія Сьв. Юр’я на Вуд стрыт®. Больш таго, гэтая група беларусаў, адчуваючы маральнае задавальненьне з таго, што яны вярнуліся ў прызнаную праваслаўную юрысдыкцыю, узмоцнілі свае намаганьні ды сфармавалі ядро арганізацыі ўзаемадапамогі, Праваслаўнае Таварыства, якое пазьней дало пачатак Расейскаму Незалежнаму Таварыству Ўзаемадапамогі6. I хоць гэтая спроба стварыць беларускую арганізацыю скончылася няўдачаю, a энэргія гэтых беларускіх імігрантаў скіравалася ў «расейскае» рэчышча, беларуская этнічная сьведамасьць выявілася ў спрэчках аб выбары піляху. Азнакі асобнае беларускае сьведамасьці выяўляліся і ў іншых парафіях: беларускія пачуцьці выказваліся ў праваслаўнай царкве Сьв.Міхаіла, дзе сьвятар, архімандрыт Цімон, паходзіў зь Беларусі; а таксама ў некаторых эвангеліцкіх кангрэгацыях7. Выглядае, што атмасфэра ў Чыкага спрыяла ўзьнікненьню беларускіх арганізацыяў, што й сталася праз колькі гадоў, на пачатку 20-х8.
Пляны заснаваньня прагрэсыўнага беларускага клюбу сацыялістычнае арыентацыі абмяркоўваліся групаю беларусаў, якія зьбіраліся ў рэстаране «Свабода» ў Брукліне, уладальнікам якога быў сьведамы адукаваны беларус Сьцяпан Бубешка. Гэтая задума, на жаль, не была зрэалізаваная, аднак у 1918—1919 гадох быў заснаваны прагрэсыўны «славянскі» клюб, у кіраўніцтве якога было нямала беларусаў9.
У друку паведамлялася, што імігранты зь Віленскае, Менскае й Гарадзенскае губэрняў заснавалі Незалежнае Брацтва ў Ліндэне, прадмесьці Кліўлэнду, у 1918 годзе10.
* Гутарка аўтара з Макарам Аблажэем у Чыкага, 1961.
5 The Orthodox Church of America, Archives, Syosset, NY. Chicago churches: file.
6 Chicago Public Library, Microfilm Archives; Project III B 4, Krasnov Scrapbooks, vol.l; Russian National Almanac, 1929—reels 61,62.
7 Archimandrite Timon: Under the Shield of Faith. 25th Anniversary of St.Michael’s Russian Orthodox Church of Chicago, 1909—1934; Гутаркі аўтара з былымі парафіянамі царквы Сьв.Міхаіла, 1961, 1967.
8 Chicago Public Library, Microfilms Archives, Reels 61, 62.
э Гутарка аўтара з Адамам Ясноўскім, беларускім імігрантам у НьюЁрку з 1909 году, які добра ведаў С.Бубешку; Новый Мнр (Нью-Йорк) 1915. 24 мая; Юбклейный Сборннк Славянского Обіцества 1918—1928 Нью-Йорк, 1928 С.5-15, 54-56
ю Сечко Н Нз жнзнн русской колоннк//Русскнй Голос (Ныо-Йорк) 1929 11 апр
Стварэньне беларускіх нацыянальных арганізацыяў
Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расеі, абвешчаньне БНР у 1918 годзе, стварэньне БССР, абвешчаньне незалежнасьці Польшчаю й Балтыйскімі дзяржавамі ды рост увагі да «беларускага пытаньня» ў амэрыканскім друку — усе гэтыя падзеі мелі значны ўплыў на беларускіх імігрантаў у Злучаных Штатах: яны давалі стымул да абуджэньня нацыянальнае сьведамасьці й актывізавалі беларусаў як самастойную групу. Прыкладам беларускага ўдзелу ў палітычнай дзейнасьці таго пэрыяду можа служыць рэзалюцыя, прынятая на сходзе ў Сэнт-Луісе, штат Мізуры. У ёй сказана:
Мы, былыя грамадзяне БеларусІ, Украіны й ЛІтвы, на сходзе, які сабраўся ў New Club Hall на рагу 13-й стрыт I Шуто эвэню ў нядзелю 16 траўня 1920 году, пасьля стараннага й падрабязнага абмеркаваньня цяперашняе сытуацыі ў вышэй названых краінах, прынялі гэткія рэзалюцыі: 3 увагі на тое, што пасьля належнага разгляду дзеяньняў Мірнае Канфэрэнцыі Аліянтаў у Вэрсалі, Францыя, у 1919 годзе, якая аддала лёс народаў Украіны, Беларусі й ЛІтвы у рукі Іх спрадвечнага ворага, Полыпчы, мы лічым гэтыя дзеяньні Мірнае КанфэрэнцыІ несправядлівымі, асабліва беручы пад увагу тое, што Полыпча доўгія гады прыгнятала народы названых краінаў, эксплёатавала іхныя прыродныя багацьці й спрычыняла ім надзвычайнае прыніжэньне пад сваім барбарынскім ярмом
Цяпер, калі тысячы лепшых сыноў кожнае з трох краінаў ахвяравалі сваё здароўе, шчасьце й нават жыцьцё ў Сусьветнай Вайне дзеля бясьпекі ў сьвеце, справядлівасьці й дэмакратыі, названая выіпэй МІрная Канфэрэнцыя Аліянтаў паспрыяла паўтарэньню гістарычнае несправядлівасьці, аддаўшы Польшчы мандат на кіраваньне народамі згаданых краінаў на тэрмін дваццаць пяць гадоў.
1	з увагі на тое, што кожнае падобнае дзеяньне з боку Мірнае Канфэрэнцыі выклікае абурэньне кожнага свабадалюбнага народу, мы просім Урад Злучаных Штатаў I Саюзных дзяржаваў адклікаць дадзены Полыпчы мандат на падставе таго, што ён пярэчыць прызнаным прынцыпам права кожнага народу на самавызначэньне;
Мы патрабуем, каб Полыпча спыніла ваенныя дзеяньні на няпольскіх абшарах;
Мы патрабуем, каб Урад Злучаных Штатаў спыніў пастачаньне Полыпчы ўзбраеньня й ваеннае тэхнікі;
Мы патрабуем, каб наш Урад не падтрымваў Полылчу вайскоўцамі;
Мы патрабуем, каб у гэтым выпадку быў прыменены прынцып самавызначэньня I каб гэтым народам было дадзенае неад'емнае права свабодных людзей вырашаць I выбіраць, са згодаю ўраду, сваю ўласную форму ўраду 1, нарэшце, мы злучаем нашыя галасы ў пратэсьце супраць ганебных дзеяньняў імпэрыялістычнае Польшчы з галасамі нашых няшчасных землякоў I братоў ва Украіне, Беларусі й Літве11
іі Свобода (Jersey City). 1920. 27 тр.
Тэкст рэзалюцыі быў высланы прэзыдэнту В.Ўілсану, віцэпрэзыдэнту, дзяржсакратару ды некалькім іншым амэрыканскім палітыкам