Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Значны матэрыял прысьвяціла газэта беларускаму ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 1928 году. Вось колькі ўрыўкаў:
Гадоў восем таму польскі міністар Л СкульскІ заявіў, што праз 25 гадоў ад беларускага руху не застанецца й сьледу. Шаноўны пан памыліўся: тое, што будзе праз 17 гадоў (8 гадоў з таго часу ўжо мінула) — мы ўжо прадчуваем; да таго часу, хутчэй за ўсё, не застанецца й сьледу ад самога пана Скульскага
Шэсьць месяцаў таму ў свой чарод нейкі чыкагскі беларус-рэнэгат «пісаў», што праз шэсьць гадоў пра беларускае пытаньне ў Чыкага забудуць
Чыкагскі Скульскі таксама намыліўся Беларускім ііытаньнем ужо зацікавіліся амэрыканскія палітычныя колы. а зь ІмІ, натуральна, I амэрыканскае грамадзтва
У сувязі з прэзыдэнцкай кампаніяй у Чыкага арганізаваўся Беларуска-Амэрыканскі Нацыянальны Клюб, які абудзіў да сябе вялікае зацікаўленьне сярод амэрыканскіх палітыкаўі. ]
Дэмакраты добра ведаюць, што зьмяшчае ў сабе наш каляніяльны тармін — «расеец»; ведаюць, што 99Х усіх «расейскіх» арганізацыяў у Чыкага, дый у шматлікіх іншых гарадсх Злучаных Штатаў, належаць беларусам — нацыянальна сьведамым або не — гэта ўжо Іншае пытаньне, але беларусам. Гэтага ніхто ня будзе адмаўляць.
зе Белорусская Трнбуна. 1928. №2; Chicago Public Library, Microfilm Archives: Белорусская Трнбуна, П B 2a; in B 2.
Вось чаму амэрыканскія дэмакраты палічылі справядлівым прызнаць арганізаваны ў Чыкага Беларуска-Амэрыканскі Нацыянальны Клюб, які служыць інтарэсам партыі й краіныі ]
Афіцыйны ўдзел беларусаў у прэзыдэнцкай кампаніі 1928 году, гэтая новая фаза ўзаемадачыненьняў беларусаў з амэрыканскімі палітыкамі, уздыме беларускае пытаньне над нашай брыдкаслоўнай каляніяльнай штодзёншчынай37.
Адна зь беларускіх арганізацыяў — Беларуска-Амэрыканскі Нацыянальны Клюб — цалкам прыняла палітычную плятформу Дэмакратычнае Партыі й зьмяніла свой назоў на «Беларуская Арганізацыя ў Падтрымку Алфрэда Сміта за Прэзыдэнта». Яна брала чынны ўдзел у прэзыдэнцкай кампаніі 1928 году. Былі арганізаваныя групы падтрымкі ў розных раёнах гораду, былі адчыненыя свае выбарчыя штабы. Кіраўнікамі арганізацыі былі: Янка Чарапук-Змагар, старшыня; сярод іншых — Іван Пятніца, Мікалай Якубеня й Макар Аблажэй. Язэп Варонка ўзяўся за рэкляму й падрыхтоўку выступаў. Сам кандыдат, губэрнатар Алфрэд Сміт, меў кантакт зь беларусамі й прыняў беларускую дэлегацыю такою прамоваю:
Удзел беларусаў у гэтай палітычнай кампаніі — першы крок у галоўнае цячэньне амэрыканскага жыцьця Гэтая падзея сталася магчымаю толькі таму, што Дэмакратычная Партыя разумее патрэбы беларусаў. 3 рэспубліканцамі зрабіць гэта было б немагчыма38.
Такая прамова палітычнага дзеяча дзяржаўнага маштабу не была б нават заўважаная ў семідзесятыя, васьмідзесятыя або дзевяностыя гады. Але тады, у 20-х, гэта была ўнікальная падзея. Цяжка нават было б знайсьці прыклад для параўнаньня — каб амэрыканскі кандыдат у прэзыдэнты намагаўся прааналізаваць і зразумець малую этнічную групу, у нашым выпадку беларускую, і зьвярнуўся да яе з такою нештодзённаю фразэалёгіяю.
Амэрыканскія палітычныя працэсы ахапляюць шырокі сацыяльны спэктар: беларускія актывісты, аднак недастаткова нацыянальна сьведамыя, арганізавалі й Расейскі Рэспубліканскі Клюб, які на 50—60% складаўся зь беларусаў і якім кіравалі два беларусы: архімандрыт Цімон (Муляр) і Ўладзімер Сабінскі39.
Узьнікненьне аднае, дзьвюх або трох беларускіх арганізацыяў, як часта бывае, выклікала да жыцьця шматлікія пабочныя групы Некаторыя зь іх існавалі толькі на паперы,
37 Chicago Public Library, Microfilm Archives: Белорусская Трнбуна. 1928 №2; 1932. №10; Архівы Б1Н1Му: Перапіска Я.Варонкі.
зв Белорусская Трнбуна 1928 №2; Гутарка аўтара з Макарам Аблажэем, Чыкага, 1965
зэ Гутарка аўтара з Чаславам Будзькам, Чыкага, 1972, I Міронам Курапасам, 1976.
іншыя мелі адмысловыя палітычныя мэты. Такім было, прыкладам, Беларускае Народнае Таварыства Гораду Чыкага, палітычнае ўгрупаваньне, якое мела за мэту актыўна прапагандаваць аддзяленьне Заходняе Беларусі ад Польшчы й далучэньне яе да Савецкае Беларусі; аб’яднаць усіх беларускіх работнікаў у Злучаных Штатах і Канадзе на базе змаганьня з польскім прыгнётам над беларусамі й іншымі народамі. У гэтым змаганьні беларусы мусяць салідарызавацца з польскімі работнікамі, фінансава дапамагаць беларускім палітвязьням у Польшчы40.
Падобнымі арганізацыямі былі Беларускі Дапамаговы Камітэт, які ставіў сабе за мэту дапамагаць беларусам Заходняе Беларусі, Беларуска-Амэрыканскі Клюб і розныя пракамуністычныя групы41.
Нягледзячы на тое, што дэмакраты прайгралі прэзыдэнцкую кампанію 1928 году, шмат арганізацыяў, якія ўзьніклі ў той час, працягвалі сваю дзейнасьць. Так, Беларуска-Амэрыканскі Грамадзянскі Клюб, фактычна — Беларускі Дэмакратычны Клюб, заставаўся дзейны і ў 30-я гады42.
Беларусы ўдзельнічалі таксама ў выбарах мэра Чыкага ды іншых палітычных кампаніях 30-х гадоў. У Дэмакратычнай Партыі ў рамках прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ФРузвэльта дзеіў беларус Восіп Водчыц зь Меншчыны43. Зноў ствараліся адпаведныя арганізацыі, якія праводзілі шырокую агітацыйную кампанію за кандыдата на пасаду мэра гораду Чыкага Ўільяма Хэйла Томпсана ды іншых палітыкаў.
Сярод іншых чыкагскіх арганізацыяў можна сустрэць «Беларускі кансулят» з адрасам: 7, Саўт Дэрборн стрыт, а таксама Беларускае Культурна-Адукацыйнае Таварыства44.
Яшчэ адна беларуская арганізацыя была зарэгістраваная ў павеце Кук штату Іліной 2 лістапада 1935 году, называлася яна Беларуска-Амэрыканскае Грамадзянскае Задзіночаньне. Кіраўнікамі новае арганізацыі былі Макар Аблажэй, Янка Чарапук-Змагар і Ігнат Лабач Задзіночаньне ставіла перад сабою мэты: разьвіваць культурна-асьветную дзейнасьць сярод беларусаў у Злучаных Штатах, дапамагаць імігрантам зь Беларусі ў набыцьці імі амэрыканскага грамадзянства,
40 Chicago Public Library, Microfilm Archives, White Russian Organizations. Constitution and By-laws of the White Russian People’s Society of the City of Chicago, ПІ B-4-III-H/IE/IV; Russkii Vestnik. 1924. March 16; Sichovy Visty. 1924. Aug. 1
4i Chicago Public Library, Microfilm Archives, File l-F-4.
42 Белорусская Трнбуна. 1932. №12; Chryscijanskaja Dumka. 1933. №1.
43 Новое Русское Слово 1953 20 anp
44 Руссклй в Амернке: Справочннк Нью-Йорк, 1931 C 96; Рэха (Парыж) 1938 №12.
зьбіраць грошы на згаданыя вышэй мэты, аказваць фінансавую падтрымку беларускім школам у Эўропе45.
Значную падтрымку й дапамогу беларускай дзейнасьці ў Чыкага аказалі беларускія рыма-каталіцкія сьвятары, якія ўцяклі з Польшчы ў 20-я й 30-я гады падчас пагромнае хвалі польскіх уладаў, скіраванае супраць беларусаў.
Так, у Чыкага знайшлі прытулак аа Ян і Ўладзімер Тарасэвічы, а Віктар Шутовіч, а. Міхась Урбановіч, а. А.ЦІкота (на кароткі час), а пазьней а. Язэп Рэшаць. Гэтыя сьвятары шмат прычыніліся да пашырэньня базы дзейнасьці беларускіх арганізацыяў і да запачаткаваньня розных культурных праграмаў. А. Ян Тарасэвіч, які прыбыў у Злучаныя Штаты ў маладыя гады, стаўся асабліва ведамы як беларускі актывіст у Чыкага ды ў штатах Нью-Ёрк, Канэтыкат і Уісконсын. He перапыняючы сваіх багаслоўскіх студыяў і ўдзелу ў беларускім арганізацыйным жыцьці, а.Тарасэвіч пачаў выдаваць бюлетэнь «Праўда», а таксама быў адным з заснавальнікаў рэлігійнага часапісу ўніяцкага кірунку «Церковный Голос», у якім друкавалася нямала артыкулаў на беларускія тэмы46. Айцец Ян Тарасэвіч быў таксама арганізатарам беларускае каталіцкае грамады ў Чыкага, якая дзеіць і дагэтуль.
Важнаю зьяваю ў беларускім жыцыді сталася радыёпраграма «Беларуская Гадзіна», заснаваная ў 1929 годзе Язэпам Варонкам, якая, хоць і ў зьмененай форме, праіснавала да 50-х гадоў. У друку можна сустрэць, прыкладам, такія камэнтары аб гэтай праграме:
Радыё Кабарэ-баль, які даў у суботу сп. Я Варонка, наш расейскі радыёрэдактар, стаўся незвычайнаю забаваю, якая шмат каго зацікавіла Бальшыню гасьцей складала, аднак, моладзь. ВельмІ добры аркестар, выдатная музычная частка праграмы ды шматлікія афіцыянткі ў народных строях прыцягнулі галоўную ўвагу гасьцей I пакінулі добрае ўражаньне Госьці выбралі спадарычну Э.Кічкайла «Радыёкаралеваю», на другім месцы была спадарычна Вольга Паўлікевіч47.
Як прыгадаў сп. М.Аблажэй у гутарцы з аўтарам у 1961 годзе, беларускія строі на гэтай вечарыне, якая адбылася 1 лютага 1936 году, былі найпрыгажэйшыя. Група моладзі сьпявала беларускія песьні48.
Уздым беларускае дзейнасьці ў Чыкага быў радасна ўспрыняты лідарамі Беларускае Народнае Рэспублікі. Д-р Аляксандар Цьвікевіч, на той час старшыня Ураду БНР,
45 Копія рэгістрацыйнага пасьведчаньня ў архівах БІНіМу.
46 Дрхівы БІНІМу; Станкевіч А БеларускІ хрысьціянскі pyx Вільня, 1939 С.225
47 Рассвет (Члкаго). 1936. 18 февр.; Chicago Public Librariy, Microfilm Archives, II-B-2d(l); ІІ-В-2-е/І-С; П-В-2І; I-A-la; IV.
48 Гутарка аўтара з Макарам Аблажэем, Чыкага, 1961
выказаў прызнаньне дасягненьням беларусаў у лісьце да Янкі Чарапука. Ён падзякаваў яму й прызначыў яго павераным у справах БНР у Злучаных Штатах Амэрыкі49.
Сп. Васіль Захарка, які ў 1928 годзе стаўся прэзыдэнтам Рады БНР пасьля Пятра Крэчэўскага, папрасіў Ігната Лабача з Чыкага паінфармаваць Раду БНР аб беларускай дзейнасьці ды адказаць на такія пытаньні, як: колькі беларускіх імігрантаў ахапляюць бальшавіцкія ўплывы? ці шмат беларусаў пад польскімі, расейскімі ўплывамі? і г. д. Васіль Захарка пісаў, што Рада БНР была б радая атрымаць усю інфармацыю аб амэрыканскіх беларусах, незалежна ад таго, будзе яна добрая ці дрэнная50. Задавальненьне пашырэньнем беларускае дзейнасьці выказвалася і ў друку. Вось што пісалася ў вадным беларускім выданьні:
Як можна бачыць зь лістоў, атрыманых з Чыкага, беларусы пачалі абуджацца там Падыход, які пераважаў дагэтуль, г зн спробы знайсьці грунт для супрацоўніцтва з зрусыфікаванымі або спалянізаванымі беларусамі, ня даў ніякіх станоўчых вынікаў I амаль не загубіў беларускія ініцыятывы ў Злучаных Штатах Змарнаваўшы на гэта больш за тры гады, беларускі актыў выйшаў нарэшце на слушную дарогу Ня трэба йсьці за масамі, трэба выяўляць асобаў, адданых беларускай справе Масы самі пачнуць прыходзіць гуртамі, калі ўбачаць дасягненьні гэтае вузейіпае групы. Іх не прыцягнеш у свае шэрагі толькі прыгожымі словамі, яны павінны ўбачыць адданую працу дзеля дабра ўсяго народу51.