Беларусы ў ЗША  Вітаўт Кіпель

Беларусы ў ЗША

Вітаўт Кіпель
Выдавец: Беларусь
Памер: 352с.
Мінск 1993
125.57 МБ
Абодва беларусы зьявіліся ў расейскай калёніі Яны зрабіліся школьнымі настаўнікамі I ў хуткім часе скінулі свае маскі Змагар, ведамы таксама пад Імем Іван Чарапук, які да таго ж, як выявілася, быў ксяндзом, пачаў змаганьне за <расейскІ дух» у школе; Варонка, беларускі шавініст, пачаў арганізоўваць антысавецкія групы ў дзейных тады беларускіх таварыствах I школах Гэта быў пачатак барацьбы ўнутры Фэдэрацыі Пад гэты час у калёніі зьявіўся яшчэ адзін дурань, які зваўся Мікалай Калужын — цяпер д-р Л Перцаў, або Пэрсі[...] манархістфашысті...] Калужын-Перцаў распачаў лютую барацьбу за выдаленьне «Інтэрнацыяналізму» з расейскіх работніцкіх школак I хоць беларускія шавіністы стаялі вельмі далёка ад Калужына, ягоная атрута супраць Фэдэрацыі вельмі Ім прыдалася62.
Аднак, нягледзячы на ўсе напады ў друку, фізычныя расправы, такія, як перастрэлка на беларускай вечарыне, абвінавачаньні й інсынуацыі, скіраваныя на тое, каб скампрамэтаваць беларускі рух, ягоныя кіраўнікі й надалей рабілі тое, што лічылі неабходным. Пра гэта красамоўна сьведчыць дакумэнт, які датычыць дзейнасьці беларусаў:
У нядзелю 6 сакавіка 1927 году на заклік Беларускага Нацыянальнага Саюзу штату Іліной адбыўся вялікі мітынг беларусаў у знак пратэсту супраць гвалту над беларусамі ў Заходняй Беларусі. На мітынгу выступілі з прамовамі аб падзеях На радзіме гэткія людзі: сп I М Рамановіч, сябра камітэту Беларускага Нацыянальнага Саюзу, сп. [Ян] Змагар, вядучы мітынгу, сп Я Варонка, а таксама прадстаўнік ад украінцаў д-р Смук Прысутныя слухалі прамоўцаў зь вялікаю ўвагаю й выказвалі сваю згоду Напрыканцы мітынгу была аднадуіпна прынятая наступная рэзалюцыя Беларускага Нацыянальнага Саюзу: «Беларусы — жыхары Чыкага й ваколіцаў, сабраўіпыся на мітынг, скліканы Беларускім Нацыянальным Саюзам штату Іліной, I пачуўіпы пра апошнія падзеі ў Заходняй БеларусІ — арышты дэпутатаў Сойму Рак-Міхайлоўскага, Тарашкевіча, Валошына, Мятлы й Галавача, разгром беларускіх асьветаых 1 гаспадарчых арганізацыяў, гвалт I зьдзекі над беларускім насельніцтвам, якія сыстэматычна ўчыняе польскі ўрад, — пастанавілі рашуча запратэставаць:
1	. Супраць грубага парушэньня польскім урадам трактатаў у дачыненьні да правоў нацыянальных меншасьцяў у Польшчы, падпісаных у Вэрсалі ў 1919 годзе
2	Супраць няспыннага перасьледу беларусаў у Полыпчы
62 Новый Мнр (Ныо-Йорк). 1936 1 апр ; Цытата з англамоўнага тэксту ў Chicago Public Library, Microfilm Archives П B 2f/I ЕЛ A la, p.1-5.
3	. Супраць незаслужаных арыштаў беларускіх дэпутатаў польскага Сойму
4	Супраць арыштаў сотняў беларускіх работнікаў.
Беларусы гораду Чыкага й ваколіцаў выступаюць з заклікам да дэмакратычнага амэрыканскага народу, які першы ўзьняў голас за аднаўленьне Польскае РэспублікІ. Мы маем на ўвазе добра ведамую дэклярацыю прэзыдэнта В Уілсана Мы заклікаем народ Злучаных Штатаў ужыць свой уплыў і дапамагчы вызваліць беларускі народ з польскага ярма
Камітэт Беларускага Нацыянальнага Саюзу: Я Варонка, А.Змагар, І.Рудзёнак, І.РамановІч, Л Антон, В Трафімовіч63.
Беларускія нацыянальныя арганізацыі знайшлі падтрымку з боку некаторых «расейскіх» групаў — якія фактычна складаліся пераважна зь беларусаў, — яны выказалі салідарнасьць зь беларусамі, што церпяць пад польскім ярмом. Так, Расейскае Нацыянальнае Праваслаўнае Таварыства, вялікая і ўплывовая арганізацыя, на сваім 17-м зьезьдзе, які адбыўся 21—22 красавіка 1928 году ў Чыкага, прыняла такі дакумэнт:
Зьезд выслухаў заклік далучыцца да пратэсту супраць «віленскага» судовага працэсу над беларускімі дэпутатамі польскага Сойму ды ІншымІ актывістамі Грамады Зьезд Расейскага Нацыянальнага Праваслаўнага Таварыства, якое складаецца з эмігрантаў з Гарадзенскае, Віленскае й Менскае губэрняў, якія цяпер уваходзяць у склад Полыпчы, пагадзіўся з заклікам і пратэстуе супраць судовага працэсу над беларусамі64.
Гэта было ў раньнім пэрыядзе беларускае дзейнасьці. Напады на беларускіх актывістаў і арганізацыі працягваліся ў 30—40-х гадох і пазьней. Па сутнасьці левыя ніколі не спынялі паклёпніцкае антыбеларускае прапаганды. На самым пачатку беларускае дзейнасьці такія напады маглі мець шкодныя вынікі. Аднак ні расейцам-манархістам, ні камуністам не ўдалося спыніць беларускі рух у Чыкага. Наадварот, паклёп і мана паспрыялі крышталізацыі й папулярызаваньню беларускіх ідэяў і прынцыпаў ды мацней згуртавалі грамаду. У часе, калі этнічная сьведамасьць беларускіх масаў была на нізкім узроўні, калі беларусам даводзілася супрацьстаяць савецка-расейскаму нацыяналізму й імпэрыялізму, беларускія лідары ў Чыкага былі нягледзячы ні на што здольныя адбіваць удары ворагаў і бараніць ідэю незалежнае дэмакратычнае беларускае дзяржавы. Больш таго, яны былі здольныя пашырыць уплывы на значную колькасьць імігрантаў і прыцягнуць іх у ідэалягічны рух, угрунтаваны на прынцыпе беларускае незалежнасьці. У тых цяжкіх абставінах гэта было немалым дасягненьнем.
63 Сялянская НІва (Вільня). 1926 №14
64 Chicago Public Library, Microfilm Archives, Reel 61.
Як мы пабачылі, у 20—30-х гадох амэрыканскія беларусы даволі пасьпяхова пачалі сваё нацыянальнае арганізацыйнае жыцьцё. Малыя й вялікія беларускія арганізацыі ўзьніклі ў штатах Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі, Іліной, Індыяна, Мічыган, Пэнсылвэйнія й Ўісконсын. На жаль, выжылі зь іх толькі арганізацыі ў штаце Іліной. Гэты досьвед паказвае, што нястача адукаваных, нацыянальна сьведамых кіраўнічых кадраў у грамадзе амэрыканскіх беларусаў стрымала далейшы рост арганізацыяў і адмоўна адбілася на беларускай дзейнасьці. Шмат у якіх выпадках у беларускія арганізацыі праніклі левыя, прасавецкія элемэнты, якія, ужываючы як прыкрыцьцё магутны прапагандны сымболь БССР, шмат дзе павярнулі дзейнасьць арганізацыяў на свой шлях. У выніку ўсяго гэтага некалькі малых беларускіх арганізацыяў загінула, тым часам як прасавецкія групы мацнелі. Варта зьвярнуць увагу на такую зьяву: як толькі прасавецкія элемэнты пераймалі кіраваньне арганізацыяй, яна спыняла йснаваньне як амэрыканская нацыянальная група й рабілася прыдаткам шырокага прасавецкага руху. Існаваньне нацыянальных этнічных арганізацыяў, у Злучаных Штатах або, прыкладам, у Аргентыне, несумяшчальнае з савецкаю ідэалёгіяю. Гісторыя паказвае, што асноваю тактыкі прасавецкіх актывістаў было разбурэньне гэтых этнічна арыентаваных арганізацыяў.
Тым больш знамянальна, што беларускія арганізацыі ў Чыкага здолелі выжыць, ператрываўшы няспынны жорсткі ўціск і ўдары з розных бакоў. Іхныя кіраўнікі былі дастаткова сьпелыя й кампэтэнтныя, каб трымаць непахісны палітычны курс пад сьцягам беларускае нацыянальнае ідэалёгіі. Чыкагскі пэрыяд застанецца важнаю гістарычнаю вяхою ў жыцьці беларускае калёніі ў Амэрыцы
Было б лягічна скончыць гэты разьдзел аглядам жыцьцёвага шляху й палітычных поглядаў тых асобаў, якія ўзялі на сябе цяжар заснаваньня беларускага руху ў Злучаных Штатах.
Станаўленьне руху, вядома ж, адбылося не адразу. Пачыналася зь некалькіх простых сялянаў-імігрантаў, якія ўсьведамілі, што яны паходзяць зь беларускіх земляў, і заснавалі зямляцкія гурткі. Больш выразна выявілі этнічную сьведамасьць тыя, хто пашыраў беларускія ідэі ў рамках славянскіх і «расейскіх» таварыстваў®5. Сярод апошніх найбольш выдатнаю асобаю быў Сьцяпан Бубешка. У прысьвечаным яму нэкралёгу было сказана наступнае:
Сьцяпан Іванавіч Бубешка, адзін з найстарэйшых расейскіх Імігрантаў у Амэрыцы, памёр ад крупознага запаленьня лёгкіх у Джамайкаўскім
65	Белоруссы — подлннные лндеры нашей старой колоннн в Амернке//Белорусская Трнбуна 1931 №8
шпіталі 23 студзеня 1928 году Было яму крыху болей за 54 гады, і ён хварэў два месяцы Пахаваны ў Флашынгу 26 студзеня 1928 году. Больш за сотню людзей прыйшло аддаць яму апошнюю пашану, I на магілу было пакладзена шмат вянкоў ад арганізацыяў, такіх як Жаночы Гурток у Флашынгу, Польскае Брацтва ды іншых. Сп Бубешка пакінуў ўдаву Ніну, сына Антона, 15 гадоў, 1 дачку Алесю, 31 год.
Сьцяпан Іванавіч нарадзіўся ў мястэчку Лунна Гарадзенскага павету Гарадзенскае губэрні Ён прыехаў у Злучаныя Штаты 38 гадоў таму Працаваў у розных месцах I галінах прамысловасьці, найболып у вырабе мэблі Пасьля дваццацёх гадоў пралетарскага жыцьця ён набыў маленькую фарму ў мясцовасьці Флашынг на Лонг-Айлэньдзе. Неўзабаве, аднак, ён зразумеў, што займацца сельскаю гаспадаркаю ў ваколіцах Нью-Ёрку ня мае сэнсу Ён кінуў фармарства й пайшоў у бізнэс, дзе дасягнуў пэўнага посьпеху.
Бубешка ня браў актыўнага ўдзелу ў амэрыканскім палітычным жыцьці, але быў вельмі блізкі да аднае палітычнае арганізацыі ў Флашынгу
Ён меў добры характар I быў вельмі мяккім чалавекам 1 хоць ён дасягнуў пэўнага матэрыяльнага ўзроўню, ён ніколі не забываўся пра сваіх менш удачлівых сяброў 1 землякоў I заўсёды ім дапамагаў®6.
Першыя знакі Бубешкавай дзейнасьці сярод славянскіх імігрантаў можна заўважыць у перадваенных і ваенных гадох, калі ён дзейнічаў сярод землякоў. Тады газэта «Новый Мяр» паведамляла, што Бубешка быў адным з прамоўцаў на паховінах прафсаюзнага арганізатара беларуса Валодзі Татарчыка, забітага ў вулічнай сутычцы. Бубешкава ймя згадвалася пазьней зь дзесятак разоў у сувязі зь дзейнасьцю РасейскаСлавянскага Таварыства ў бруклінскім раёне Браўнсвіл. 3 палітычнага гледзішча ён быў пераконаным антыкамуністам і меў здаровы падыход у арганізаваньні славянскіх імігрантаў, выразна выдзяляючы сваіх суродзічаў-беларусаў Бубешка быў першым беларуска-амэрыканскім аўтарам, які апублікаваў цытаваны папярэдне кароткі нарыс жыцьця беларусаў у Злучаных Штатах. Мяркуецца, што Бубешка браў удзел у выданьні колькіх нумароў «Бюлетэня» і ў заснаваньні Беларускага Прэсавага Бюро ў Нью-Ёрку. Ён таксама прычыніўся да арганізаваньня беларусаў у нью-ёркскай мэтраполіі.
Хоць Сьцяпан Бубешка й ня быў актыўным прапагандыстам беларускае дзяржаўнасьці, ён пакінуў значны сьлед у арганізацыйна-грамадзкім жыцьці амэрыканскіх беларусаў.
Антон і Янка Чарапукі, бацька і сын, бясспрэчна, былі пачынальнікамі беларускага палітычнага руху ў Злучаных Штатах. Янка Чарапук на працягу дзесяцігодзьдзяў істотна ўплываў на арганізаванае беларускае жыцьцё ў гэтай краіне. Нарадзіўся ён 12 жніўня 1896 году ў Гарадзенскім павеце, a памёр 16 лістапада 1957 году ў Чыкага. Скончыўшы правінцыйную гімназію каля Горадні, Янка Чарапук паступіў на юрыдычны й эканамічны факультэт Пецярбурскага